1. СВİСЦЯЧЫЯ [з ] , [с ] , [дз ] , [ц ] , [з' ] , [с' ] , [дз' ] , [ц' ] перад шыпячымі [ ж ], [ш], [дж], [ч] прыпадабняюцца ДА ШЫПЯЧЫХ , а іменна:
СВ. + ШЫП. = ШЫП. + ШЫП. :
ЗШ , СШ = [ ШШ ]: бясшумна ўлезшы з Шурам = бя[ш]шумна ўле[ш]шы [ш] Шурам;
ЗЖ = [ ЖЖ ]: зжаць, разжыцца = [ж]жаць, ра[ж]жыцца;
ЗЧ , СЧ = [ ШЧ ]: паказчык, счарнець, пясчынка, з чым = пака[ш]чык, [ш]чарнець, пя[ш]чынка, [ш]чым;
ЗДЖ = [ ЖДЖ ]: езджу, прыезджы = е[ж]джу, прые[ж]джы.
2. ШЫПЯЧЫЯ [ ж ] , [ ш ] , [ дж ] , [ ч ] перад свісцячымі прыпадабняюцца ДА СВİСЦЯЧЫХ , а іменна:
ШЫП. + СВ. = СВ. + СВ. :
ЧЦ = [ ЦЦ ]: дачцэ Ганначцы = да[ц]цэ Ганна[ц]цы;
ШС ' = [С ' С ' ]: апранаешся, узнімешся = апранае[с' ]ся, узніме[с' ]с я.
Тут у моцную пазіцыю ш нельга паставіць, таму для праверкі напісання трэба кіравацца граматычным правілам ― правапісам канчаткаў дзеясловаў: у 2-й ас. адз. л. яны маюць канчаткі -еш, -эш, -аш, -ыш, -іш, а канчатка -ес у іх не бывае.
ШСК = [СК ] і // [ШСК ]: чэшскі, балхашскі = чэ[]скі, балха[]скі і // чэ[ш]скі, балха[ш]скі .
ШЦ = [ СЦ ]: у лавушцы, кармушцы, на дошцы = у лаву[с]цы, карму[с]цы, на до[с]цы. (Але ў жц СБМ не паказвае асіміляцыю па свісцячасці. Таму ў словах тыпу адрэжце вымаўляць трэба [ шц' ] ).
3. Д , Т + шыпячы Ч = прыпадабняюцца ДА ШЫПЯЧАГА :
ДЧ , ТЧ = [ ЧЧ ]: даследчык, падчысціць, кулямётчык, над чым = дасле[ч]чык, па[ч]чысціць, кулямё[ч]чык, на[ч] чым.
4. Д , Т + свісцячыя Ц , С = прыпадабняюцца ДА СВİСЦЯЧАГА :
ДЦ , ТЦ = [ ЦЦ ], [ Ц ' Ц ' ]: адцадзіць, адцерці, у хатцы, ад цябе = а[ц]цадзіць, а[ц' ]церці, у ха[ц]цы, а[ц' ] цябе.
ДС = [ ЦС ], [ Ц' С' ] або // [ ТС ], [ ТС ' ]: падсадзіць, падсесці,
пад сасной, ад сіняга = па[ц]садзіць або па[т]садзіць; па[ц' ]сесці або па[т]сесці; па[ц] сасной або па[т] сасной; а[ц' ] сіняга або а[т] сіняга.
АСİМİЛЯЦЫЯ ПА МЯККАСЦİ і
Достарыңызбен бөлісу: |