1. СВİСЦЯЧЫЯ [з ] , [с ] , [дз ] , [ц ] перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца мякка, але гэтая асімілятыўная (суседняя) мяккасць на пісьме не абазначаецца; тут вымаўленне не адпавядае напісанню:
змена, снег, дзвесце, цвік = вымаўляюцца: [з' ]мена, [с' ]нег, [дз' ]ве[с' ]це, [ц' ]вік. Але няма асіміляцыі перад [г' ], [к' ], [х' ] : [з] гінуць, [с] кінуць, [с] хітрыць.
2. ЗЫЧНЫ Н перад мяккімі свісцячымі [з' ] , [с' ] , [дз' ] , [ц' ] таксама асімілюецца па мяккасці: камандзір, вензель, венцер, у грунце, у прапагандзе, на фронце, İндзіра Гандзі, хіндзі, манпансье = вымаўляюцца: кама[н' ]дзір, ве[н' ]зель, ве[н']цер, у гру[н' ]це, прапага[н']дзе, на фро[н' ]це, İ[н' ]дзіра Га[н' ]дзі, хі[н' ]дзі, манпа[н' ]сье.
[ Спрэчны момант: Н' перад зацвярдзелымі шыпячымі: і[н' ]шы, ме[н' ]шы, зме[н' ]шчык, ко[н' ]чык, бало[н' ]чык, Арша[н' ]шчына і г. д. ― у ”Фанетыцы беларускай літаратурнай мовы” пад рэд. А.İ.Падлужнага тут абазначана цвёрдасць [н] (с. 200, 202, 204) і ў СБМ пад рэд. М.В.Бірылы мяккасць не абазначана ў гэтых спалучэннях. ]
ЗАДАННİ ДА ТЭМЫ ”ФАНЕТЫКА. Гукі і літары. Неадпаведнасць вымаўлення напісанню ”
Заданне 1. У квадратных дужках укажыце гукавое значэнне падкрэсленых літар. УЗОР: 5) гукі і літары ― [ j ]
І варыянт
1) вып’е
2) заява
3) сціснуць
4) у İвацэвічах
5) з ёй
6) не быў
7) пад іголкамі
8) заігрываць
9) пад ёлкай
10) бязмежжа
11) у Юравічы
12) бяспраўе
13) без бацькі
14) мільёны
| ІІ варыянт
1) заінелы
2) аберагаць
3) з’езд
4) ідэалогія
5) пад іхнімі
6) здароўе
7) над імёнамі
8) з Юляй
9) пасіненне
10) Мальер
11) пазяхаць
12) не бачыў
13) без цябе
14) у ежы
| ІІІ варыянт
1) святло
2) лётаць
3) нейкія
4) адлегласць
5) абаўю
6) на İвана
7) яркі
8) галлё
9) з’ява
10) парцьеры
11) меддзю
12) без дачкі
13) більярд
14) не трэба
| ІV варыянт
1) аб’езд
2) абняць
3) якія
4) яго ігранне
5) з İванаўнай
6) заікацца
7) цвіценне
8) салаўя
9) у ёгурт
10) не выйдзе
11) раз’юшыцца
12) лёгенькі
13) без літасці
14) налье
|
Заданне 2. Спісваючы, справа пасля кожнага слова ўкажыце гукавое абазначэнне падкрэсленых літар.
УЗОР : Не знойдуць ― [ а ]; камандзір ― [ н ' ]; узнікненне ― [ з ' ].
Патсдам, рукзак, месці, разжаваць, сведчыць, схіліцца, спілаваць, баваўнаводства, сківіца, расчарціць, пераносчык, канадскі, езджу, брусчатка, пад дзірваном, адцвісці, падчапіць, ранцье, спартзала, зменлівы, сфера, дасведчаны, здранцвець (!), зжаўцелы, дождж, добрасуседства, дожджык, пацвельвацца, блакгауз, фрунзенскі, добрушскі, суражскі (!) .
Заданне 3. Выпішыце па парадку пад іх нумарамі словы, у якіх вымаўленне не адпавядае напісанню. Падкрэсліце месца неадпаведнасці і справа пасля кожнага слова ўкажыце гукавое абазначэнне падкрэсленых літар, як паказана вышэй ва ўзоры.
І варыянт
|
ІІ варыянт
|
ІІІ варыянт
|
ІV варыянт
|
1) лічба
|
1) зрабіць
|
1) пяцьдзесят
|
1) педфак
|
2) сямейны
|
2) двухбортны
|
2) шматбаковы
|
2) шыпячы
|
3) трохгадовы
|
3) дзвесце
|
3) садаводства
|
3) нап’ешся
|
4) усміхаецца
|
4) аформлены
|
4) разносчык
|
4) прыезджыя
|
5) падсадзіць
|
5) не верыць
|
5) лётчык
|
5) шматзарадны
|
6) стагнаць
|
6) падціснуць
|
6) любавацца
|
6) не каяцца
|
7) лікбезу
|
7) захоўвацца
|
7) сшыюцца
|
7) святло
|
8) без вас
|
8) надыхаешся
|
8) захопішся
|
8) выцягнуць
|
9) будзьце
|
9) спецгандаль
|
9) не хочацца
|
9) расчульваецца
|
10) дзейсны
|
10) экзамен
|
10) інфарматыўны
|
10) бяздзейнасць
|
11) утрымаешся
|
11) Таццяна
|
11) плацдарм
|
11) падмяніць
|
12) у хатцы
|
12) раз’яднанне
|
12) паездка
|
12) весяліцца
|
13) з’езд
|
13) трохкутнік
|
13) свет
|
13) у грунце
|
14) закахацца
|
14) пад’язджаць
|
14) кансультаваць
|
14) матчынай
|
Заданне 4. Спішыце ў тры слупкі. Падкрэсліце літары, вымаўленне якіх не адпавядае напісанню. Справа ў квадратных дужках укажыце гукавое абазначэнне падкрэсленых літар.
штрэйкбрэхер
людскі
мігценне
мсцівец
аддзіраў
эксперт
г. Страсбург
шэрсць
адхіліць
хлусня
на этыкетцы
падвозчык
блішчасты
пікетчыца
прасніца
трыснёг
г. Штутгарт
снішся
|
чатырохзначны
матч
параходства
унучцы
схільны
шэсцьсот
г. Стакгольм
згінуць
адшчапенец
не схібіць
не спісваць
нясвіжскі
у печцы
подзвіг
у пляшачцы
р. Янцзы
заводскі
парасчэсваць
|
чатырохрадкоўе
ландшафт,
ледзь-ледзь
мядзведзь
скінуць
цётчын
у секундзе
хмызняк
без ладу і без складу
ад’язджаць
маштаб
брусчатка
звесішся
падрэзчык
у трыццатцы
пясчаны
манпансье
ад перакладчыка
|
Заданне 5. Знайдзіце словы, няправільна падзеленыя на фанетычныя склады. Падзяліце іх правільна.
1) по-е-здам; 2) па-свіць; 3) пры-сут-ны; 4) лі-стоў-ка; 5) ак-та-ва; 6) кась-ба; 7) рэ-да-кцы-я; 8) скуль-пту-ра; 9) ге-рой-скі; 10) на-строй-ва-цца; 11) пра-яс-ні-цца; 12) а-ге-ньчык; 13) ва-йско-вец; 14) ва-лей-бол; 15) ба-ске-тбол; 16) буль-ба; 17) ван-дроў-нік; 18) ве-раб’-і-ны; 19) ра-з’я-дна-цца.
Тэма: П Р Ы М Е Т Ы İ Н Ш А М О Ў Н Ы Х С Л О Ў і
-
Наяўнасць асобных гукаў:
гука [ф]: фельдмаршал, кафедра(льны), фраза, фаза, фура, шафа, філасофія, кафля, фурман, арфаграфія, футра, фартух, фальварак…;
выбухнога г ( [g] або [g] ): швагер, ганак, гуз, гузік, гвалт, гарнец, гонта, цуглі, зацугляць, гергетаць, розгі, мазгі, нягеглы, рэзгіны, гарсэт, джыгіт, джыга, джыгаць, джгаць; гэбель, гірсá, газа,газніца, газоўка…;
пачатковага [э]: энергічны, эфектыўны, эўфемізм, эбаніт, эпоха, эстэтыка, энтамолаг, эндаскоп, экзамен, эрзац, эскáдраны, энтузіяст…;
афрыкаты (злітнага гука) [дж]: джаз, джэнтльмен, джып, джэм, джэмпер, джэрсí (тэкст.), джынсы, джунглі, джала і інш.;
пачатковага (і непачатковага) [ц]: цэйтнот, цэх, цукар, цыбуля, цэгла, цэбар, цэнтнер, цыферблат, цэнтрызм, афіцэр, эстэтызацыя…;
цвёрдыя [д], [т] перад этымалагічнымі [э], [і]: камедыйны, ветэран, матэматыка, дэрматыт, катэт, істэрычны, рэпетыцыя, дэдукцыя, дэтэрмінізм, тэрміналогія, канстытуцыя, партэр, атэстат…
2. Наяўнасць спалучэнняў гукаў:
а) спалучэнняў 2-х ці 3-х зычных :
[нт], [нтр]: дакументацыя, сентыментальны, камерсант, кансервант, камендант, дэбютант, студэнт, фунт, фантазія, каментарый, прэйскурант, пігментацыя, сінтэзатар, запатэнтаваць, парламент; цэнтрычны;
[нд], [ндр]: перпендыкуляр, веранда, легенда, дывідэнд, міндаль, гандаль, арэнда (польск.), арандатар (даўно запаз.), жандар, мандат, кандыдат, гірлянда, шаланда, вундэркінд; вандроўка;
[мп], [мб]: імператар, кампенсацыя, камплектацыя, камп’ютэр, кампетэнтны, штэмпель, алімпіяда; камбінезон, камбінат, кáмбала, бомба, камбайн;
[нц], [нс]: канцэртмайстар, патэнцыял, пінцэт, здранцвець, ланцуг; кансервацыя, пенсійны, пансіён, вакансія;
[кс], [пс]: флексійны, сінтаксіс, прэфікс, тэкстуальны, індэкс, міксер, біфштэкс, таксі, таксікоз, парадокс, бокс; псіхалогія;
[кт], [кн]: дырэктар, інспектар, інстынкт, дэфект, дэтэктыў, дэтэктар, інтэлект, калектыў, дыктафон, дактрына, кактус; кнот;
[шт], [хт]: штука, штык, штаб, бурштын, кошт, паштэт; вахта;
[шн], [шп], [шр]: шнур; шпалы, шпоры, шпіталь; шруба;
[дл], [тл], [лд]: кавадла, павідла, заядлы, рыдлёўк; тлусты; фалда;
[бл], [фл], [пл], [мл]: мэбля, гэблік, дублікат, шаблон, бляха; камуфляж, шуфляда; плюралізм, плінтус, пломба, пламбір, планшэт; млын;
[нв], [нч], [нтр]: канверт; панчоха, парэнчы; пітэкáнтрап, вантробы;
[тр], [др]: метрыка, міліметровы, метрычны, труна, трактар (даўно запазыч.); дрот, коўдра;
[рб], [бр], [рв]: фарба, бровар, барва і іншых спалучэнняў зычных;
б) спалучэння зычнага з галосным :
● пачатковае ге : генезіс, гегемон, гербарый;
● спалучэнні г, к, х з галосным е : герой, геніяльны, хакей, келіх, сукенка, кепска, Хельсінкі, херувім (царк.);
● цвёрдасць зычных перад этымалагічным е : сэнс, зэдаль, бэз, бэлька, патэльня, пэндзаль;
● спалучэнні -аж, -юр: вернісаж, дрэнаж, бліндаж, шантаж, мантаж, фіксаж, пілатаж, абардаж, вітраж; велюр, гіпюр, манікюр, педыкюр, бардзюр ;
● спалучэнні -бю , -вю , -пю : вестыбюль, бюро, гравюра, пюрэ;
в) наяўнасць побач 2-х галосных : іо (ыо), іа, іе (ые), ео (еа), уо, уа, уэ, іу (ыу), іё (ыё), ія (ыя) і інш.: Антоніо, Публіо, Антарыо, трыо, адажыо, віртуоз, рэзервуар, мемуары, працэсуальны, сілуэт, кансіліум, прэзідыум, іанізацыя, археолаг, сеанс, афіцыёз, артэрыяльны;
3. Наяўнасць іншамоўных
а) прыставак: інфра- , ультра- , экстра- , анты- , інтэр- , архі- , транс- , контр- , рэ- , дэ- , дэз- , дыс- , ір- , а- , ін- , ан- і іншых: рэарганізацыя, дэшыфроўка, дэзінфармацыя, дыскваліфікацыя, ірацыянальны, афікс, амаральны, анемія, інтаксікацыя, антыпатыя, архіважны, архіапартуністычны, транскантынентальны;
б) суфіксаў: -ірав- (-ырав-), -ізм (-ызм), -ізацыj-, -ацыj-, -цыj- і інш.: манціраваць, фаршыраваць, маршыраваць, мадэрнізм, фашызм, гуманізацыjа, кааперацыjа, інтэрвенцыjа…;
в) фіналяў (канцовак): -ул, -уз, -ус, -ум, -ут, -ун, -умф, -унд, -ўр, -тар, -ынг (-інг), -іс, -іт, -яд-, -эр : кентаўр, праектар, селектар, каментатар, тэрмінатар, лізінг, мітынг, тэзіс, базіс, магніт, алімпіяда, грэйдэр, рэйсфедэр, фарватэр;
г) афіксоідаў: сін- , геа- , бія- , аўта- , -бол, -оід, -лог (-лаг), -граф, -фон, -грама, -тэка і падобных: сінхронны, сінкрэтызм, геалогія, біясінтэз, біяцэноз, аўтатраса, пушбол, гандбол, астэроід, еўрапеоід, маналог, дыялог, фізіёлаг, фатограф, асцылограф, тэлефон, тэлеграма, бібліятэка …
4. Сфера ўжывання: тэрміны розных навук, культуры і мастацтва, ваенныя, грамадска-палітычныя, юрыдычныя, філасофскія, медыцынскія, спартыўныя, педагагічныя тэрміны, адцягненыя паняцці:
алегорыя, дэфіс, марфалогія, прэфікс; вадэвіль, анапест; легата, мелодыя, сюіта, рэпертуар; камертон, мегóм, гіпотэза, гіпатэтычны, амперметр, рэнтген, метэор, механіка; бактэрыяльны, махаон, планктон, метан; цэйхгауз, штурм, куля, батальён, фланг; агітацыя, аташэ, камісар, канстытуцыя, легітымны, легальны, рэферэндум, дэспатыя, бізнес, дыялектыка, кодэкс; медыцына, метастаз, рэцэпт, нейрадэрміт, скальпель, амідапірын, панангін, вірус; матч, ватэрпола, рэферы, баскетбол, фінал; педагогіка, прафесура, рэктарат, рэферат, дэкан, аркуш, сесійны, негатыўны, перспектыўны і многія іншыя.
Достарыңызбен бөлісу: |