Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю



бет12/23
Дата12.07.2016
өлшемі1.11 Mb.
#194802
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   23

9.1. МАКСІМ ТАНК


(1912—1995)

Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) як постаць эпахальная, выключная і непаўторная. Яго глыбокая сувязь з роднай зямлёй, яе эстэтычнымі і духоўнымі каштоўнасцямі. Шматгранная далучанасць мастака слова да набыткаў сусветнай культуры. Шырокая вядомасць паэта, высокая ацэнка яго творчай дзейнасці: народны паэт Беларусі (1968), лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1948) і БССР (1966), Ленінскай прэміі (1978), Герой Сацыялістычнай Працы (1974) і інш.

Біяграфія паэта. Удзел у нацыянальна-вызваленчай барацьбе заходнебеларускага народа і ў літаратурным руху 30-х гг. Значнасць яго асобы ў грамадска-культурным жыцці Беларусі другой паловы 20 ст.

Ранняя ідэйна-палітычная сталасць і хуткае творчае станаўленне. Традыцыі фальклору, беларускай (Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч), рускай (А. Пушкін, У. Маякоўскі, С. Ясенін), польскай (А. Міцкевіч, Ю. Славацкі, Г. Сянкевіч), украінскай (Т. Шаўчэнка), увогуле еўрапейскай культуры (антычная класіка, Ш. Пёцефі, Г. Апалінэр, П. Элюар) у яго паэзіі. Уплыў на фарміраванне светапогляду і таленту М. Танка заходнебеларускай рэчаіснасці. Прыкметы ў яго творчасці паэтыкі тагачаснай еўрапейскай, асабліва польскай паэзіі. Імкненне ўзбагаціць беларускую літаратуру новымі эстэтычнымі каштоўнасцямі і адначасова знайсці свой непаўторны паэтычны голас. Шлях паэта ад вучнёўскага пераймання і вобразнай ускладненасці ў асобных творах ранняга перыяду да творчай сталасці, узлёту яго таленту ў другой палове 30-х гг.

Эвалюцыя М. Танка ў зборніках паэзіі “На этапах” (1936), “Журавінавы цвет” (1937), “Пад мачтай” (1938). Адметнасць мастацкага свету і наватарства паэта.

М. Танк як прарок, змагар, выразнік народных мар і дум, у творчасці якога ўвасобілася веліч і драма ўласнага лёсу і лёсу свайго народа. Арганічнае паяднанне ў яго паэзіі патрыятычнага, адраджэнскага і рэвалюцыйнага, бунтарнага. Багацце духоўнага свету беларускага народа і свет прыгажосці ў адлюстраванні паэта. Уменне ўзняцца над слязлівасцю і нараканнямі эпігонаў нашаніўскай паэзіі да шматграннага выяўлення лірычнага пачуцця.

Ідэйна-эстэтычны свет паэзіі М. Танка (вершы “Да дня”, “Спатканне”, “Песня кулікоў”, “Паслухайце, вясна ідзе...”, “На шляху дзікіх гусей”, “На пероне”, “Лірнік”, “Я гляджу на дываны”). Псіхалагічная глыбіня, змястоўнасць і жыццёвасць вобразаў змагароў за народнае шчасце. Глыбокі боль за народ і бацькоўскую зямлю, вера ў вызваленне і шчаслівую будучыню роднай краіны. Майстэрскае выяўленне характару і духу свайго часу. Пранікнёны лірызм, рамантычная сімволіка, сцвярджэнне высокай красы айчыннага мастацтва.

Эстраднасць, трыбуннасць, выкарыстанне танічнага верша, зварот да смелых гіпербал, энергічных рытарычных фраз, дух змагання, бунту, пратэсту, заклікі да мужнасці і вытрымкі ў заходнебеларускай паэзіі М. Танка (вершы “Акт першы”, “Не забывай”, “У маршы”, “Эстрады”, “Не плач”, “Да штурму”).

Класічная завершанасць, дасканаласць і стылёвая разнастайнасць філасофскай (“Яны”, “Межы”), пейзажнай (“Лісце каштанаў”, “Абапал лес...”), інтымнай (“За пацалункі і за вочы...”, “У полі вярба”) лірыкі, сатырычных вершаў (“Адказ”, “Раманс”, “Пачатак оды”, “Эпітафія”), твораў для дзяцей (“Мухамор”, “Дзед і шчупак”, “Казка пра мядзведзя”).

Шматграннасць унутранага свету лірычнага героя ў заходнебеларускай лірыцы М. Танка. Арганічнае паяднанне ў ёй лірычнага, публіцыстычнага і філасофскага пачаткаў. Наяўнасць размоўных апавядальных інтанацый, вобразнасці і танальнасці народных песень, класічных і авангардысцкіх рыс. Элегічнае, драматычнае, нават трагічнае, напоўненае пранікнёным грамадзянскім сумам і адначасова жыццесцвярджальнае гучанне танкаўскай паэзіі. Іронія, сатыра і гумар у творах паэта.

Пошукі і эстэтычныя адкрыцці ў ліра-эпасе. Героіка-рамантычны характар паэмы “Нарач” (1937). Праблематыка і вобразы. Мастацкая дасканаласць лірычных адступленняў і пейзажных малюнкаў. Асаблівасці формы. Літаратурны кантэкст (ІІІ частка “Дзядоў” А. Міцкевіча, “Адвечная песня” Я. Купалы, “Дванаццаць” А. Блока, “Босыя на вогнішчы” М. Чарота, “Слова пра Якуба Шэлю” Б. Ясенскага).

Загадкавасць кахання і дакладнасць характараў у паэме “Журавінавы цвет” (1937). Жанрава-стылёвыя асаблівасці.

Жыватворнасць гераічных легендаў пра асілкаў, волатаў, павучальнасць вопыту народнага змагання і традыцыі былінна-казачнага эпасу ў паэме “Сказ пра Вяля” (1937).

Праблема ролі мастака ў грамадстве, роздум пра неўміручасць і сілу сапраўднага мастацтва ў паэме “Казка пра Музыку” (1938). Фальклорныя традыцыі і беларускі літаратурны кантэкст (“Музыка” М. Багдановіча, “Курган” Я. Купалы, “Сымон-музыка” Я. Коласа).

Паэма “Кастусь Каліноўскі” (1938). Канкрэтна-гістарычны і фальклорна-легендарны падыходы ў асэнсаванні постаці Кастуся Каліноўскага.

“Лісткі календара” (1935—1939) як унікальная кніга дзённікава-дакументальнай прозы М. Танка. Выяўленне ў ёй асобы аўтара, асэнсаванне заходнебеларускай рэчаіснасці, праблем літаратуры і мастацтва.

Яго крытычныя артыкулы (“Крыніцы нашай творчасці”, “Літаратурны маладняк і крытыка”, 1938), апавяданні і мастацкія пераклады заходнебеларускай пары. М. Танк як “найбольшы паэт Заходняй Беларусі” (В. Таўлай), ацэнка яго творчасці беларускімі (Р. Шырма, Я. Купала, Я. Колас, інш.) і польскімі (Е. Путрамант, А. Мікулка, інш.) крытыкамі і пісьменнікамі.

Складанасці і супярэчнасці творчай эвалюцыі паэта ў савецкі час. Набыткі і страты ў яго перадваеннай лірыцы.

Паэзія М. Танка перыяду вайны. Патрыятычны пафас лірыкі. Публіцыстычнасць, заклікі да змагання з ворагам, вера ў перамогу (вершы “Не шкадуйце, хлопцы, пораху...”, “Вастрыце зброю”, “Падымайся, Беларусь!”, “Мы вернемся”). Услаўленне неўміручасці роднага краю, народа, культуры і мовы, роздум, элегічнасць, драматызм і трагізм, глыбокая духоўнасць і мастацкая дасканаласць лепшых вершаў М. Танка ваеннага часу (“Родная мова”, “Маці”, “Рэквіем”, “Мы ў свой горад прыйшлі”, інш.).

Паэма “Янук Сяліба” (1943). Галоўныя героі. Праблема грамадзянскага і асабістага. Наяўнасць героіка-рамантычных прыкмет, фальклорных рыс і выдаткі апавядальнасці.

Выпрабаванне і сіла таленту М. Танка ў паэзіі першага пасляваеннага дзесяцігоддзя: зборнікі “Каб ведалі” (1948), “На камні, жалезе і золаце” (1951), “У дарозе” (1954). Уздзеянне на мастака абставін і тэндэнцый, звязаных з культам асобы. Праявы ідэалізацыі ў паказе пасляваеннай рэчаіснасці, павярхоўнасці ў раскрыцці духоўнага свету чалавека. Здольнасць паэта супрацьстаяць сіле грамадскіх абставін. Мастацкая дасканаласць лепшых вершаў і балад пасляваеннага часу. Зварот паэта да гісторыі роднага краю, фальклорных вобразаў і сюжэтаў. Услаўленне чалавека-працаўніка. Выяўленне інтымных пачуццяў. Свет думак і ўражанняў у вершах “Іван-ды-Мар’я”, “Сон над Нёманам”, “Апала зорка...”, “Песня Яносіка”, “Камяні”, “Балада пра партызана Дубягу”, “Рукі маці”, “Антон Нябаба”, “Спакойнай ночы!”, “Пяе пясок балтыйскіх дзюн”, інш.

Прыгажосць, сіла і неўміручасць народнага мастацтва ў паэме “Люцыян Таполя” (1946). Веліч постаці Люцыяна Таполі. Глыбокая сувязь творцы з духоўным вопытам роднай зямлі, непрыманне ім канонаў і догмаў у мастацтве. Філасафічнасць твора, яго мастацкія асаблівасці. Суаднесенасць паэмы з такім творамі паэта, як “Я гляджу на дываны”, “Казка пра Музыку”, урывак пра музыканта Куліка з паэмы “Янук Сяліба” і інш. у аспекце праблемы мастака і прызначэння мастацтва.

Станоўчы ўплыў на паэзію М. Танка дэмакратычнага абнаўлення грамадства ў сярэдзіне 50-х гадоў. Паглыбленне гуманістычнага пафасу ў лірыцы М. Танка, узмацненне яе філасафічнасці, пашырэнне тэматыкі і сродкаў мастацкага выяўлення ў кнігах “След бліскавіцы” (1957), “Мой хлеб надзённы” (1962), “Глыток вады” (1964), “Перапіска з зямлёй” (1967), “Хай будзе святло” (1972). Духоўна-творчае разгарненне таленту паэта. Асноўныя канцэпты і матывы ў кнігах “Нарачанскія сосны” (1972), “Дарога, закалыханая жытам” (1976), “Прайсці праз вернасць” (1979), “За маім сталом” (1984).

Архетыповая аснова паэзіі М. Танка. Багацце вобразнага свету, арганічная далучанасць да маральнага, эстэтычнага і духоўнага вопыту свайго народа і набыткаў сусветнай культуры. Канкрэтны, зямны змест і агульначалавечае, паэтызацыя родных мясцін і іх людзей. Міф і народная міфалогія ў мастацкім свеце М. Танка. Сімволіка колеру, эстэтыка слова ў вершах паэта. Шматграннасць лірычнага выяўлення. Інтэлектуалізацыя і высокая культура творчасці. Музычна-гукавыя сродкі ў яго паэзіі. Погляд на свет і творы мастацтва вачыма селяніна і высокадасведчанага інтэлігента ў лірыцы М. Танка. Глыбока народны, нацыянальны і універсальны характар паэзіі М. Танка (вершы “Венера Мілоская”, “Ave Maria”, “Шчасце”, “Дарогай з сенажаці”, “Роздум караля”, “Бібліятэка”, “Мыццё бабкі Улляны”, “Хоць раз у год”, “Аднойчы я ішоў з Дантэ...”, “Готыка “Святой Анны”, “Пігмаліён”, “Я спытаў чалавека...”, “Казка пра казку”, “Гекзаметр”, інш.).

Паэма “Мікалай Дворнікаў” (1978). Дакументалізм і мастацкая фантазія аўтара ў абмалёўцы вобраза Дворнікава. Адметнасць сюжэту і кампазіцыі твора.

Імкненне М. Танка да строгасці, празаізацыі, лагізаванасці мастацкага пісьма і віртуознасць, вытанчанасць яго стылю. Багацце ўмоўна-асацыятыўнай і канкрэтна-рэалістычнай вобразнасці. Разнастайнасць жанраў і формаў, спалучэнне нацыянальных традыцый верша і наватарскіх рашэнняў (вершы сілаба-танічныя, танічныя, дольнік, санет, катрэн і інш.). Эстэтычная спецыфіка танкаўскага верлібра (“Дрэвы паміраюць...”, “Дрэнна, калі згасне зрок...”, “Кій...”, “Усё мае працяг жыцця...”, інш.).

Максім Танк як паэт-філосаф. Унутраная засяроджанасць, інтэлектуальнасць і медытатыўнасць яго творчасці другой паловы 80—90-х гг. (зборнікі “Збор калосся”, 1989; “Мой каўчэг”, 1994; “Errata”, 1996). Шырыня творчых зацікаўленняў, трываласць мастакоўскага таленту, грамадзянскай пазіцыі і нястомнасць эстэтычных пошукаў паэта (“Малітва”, “Табе”, “Просьба аб дараванні”, “Цяпер асцерагайцеся” “Жанчына”, “Гравюры Скарыны”, “Праметэй”, “Зямля”, “Метамарфоза”, “Усё жыццё я не любіў расстанняў...”, інш.). Узмацненне драматызму светаадчування. Экалагічныя матывы.

Шматграннасць творчай індывідуальнасці М. Танка.

Сатырычныя творы паэта (зборнік “Селядцы з вершамі”, 1966).

Паэзія М. Танка для дзяцей.

Пераклады М. Танка (А. Пушкін, А. Міцкевіч, Ю. Славацкі, У. Маякоўскі, Ф. Г. Лорка, інш.), іх роля ва ўмацаванні сувязяў беларускай літаратуры з літаратурамі іншых народаў і ва ўзбагачэнні яго арыгінальнай творчасці.

Дзённікі, публіцыстыка і літаратурная крытыка паэта як мастацкі дакумент часу.

Творчасць М. Танка ў нацыянальным і сусветным літаратурным кантэксце (Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, У. Маякоўскі, Б. Ясенскі, У. Бранеўскі, Ч. Мілаш, У. Сасюра, Ю. Марцінкявічус, інш.).

Пераклады твораў М. Танка на іншыя мовы.

Бібліяграфія арыгінальных выданняў. М. Танк у крытыцы і літаратуразнаўстве.



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   23




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет