А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»


Індывідуальныя абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі (2000-я гады)



бет23/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Індывідуальныя абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі (2000-я гады).

  • Інстытут беларускай культуры.


    Утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці ў 1919 г. прадвызначыла новы этап у развіцці гістарычнай навукі, што праявілася ў арганізацыі навуковых цэнтраў па вывучэнні айчыннай гісторыі.
    Вядучай навуковай установай акадэмічнага профілю ў 20-я гг. ХХ ст. з’яўляўся Інстытут беларускай культуры, скарочана Інбелкульт або ІБК — вышэйшая шматгаліновая навукова-дасьледчая ўстанова, першая ў гісторыі Беларусі. Інстытут быў заснаваны 30 студзеня 1922году ў Менску на базе Навукова-тэрміналягічнай камісіі Наркамасветы БССР, і існаваў да 1928, калі быў ператвораны ў Беларускую акадэмію навук. У. М. Ігнатоўскі адзначаў, што ў канцы 1921 году ІБК пачаў фактычнае існаванне. Фармальна ІБК замацоўваецца ў пачатку 1922.
    Яго першым старшынёй быў выбраны С.М.Некрашэвіч, а затым У.М.Ігнатоўскі. Спачатку ў Інбелкульте было дзве секцыі: гуманітарная і прыроды. Але асноўныя даследаванні з прычыны недахопу матэрыяльных сродкаў вяліся па гуманітарных навуках. Працавалі секцыі і камісіі па складанні слоўніка жывой беларускай мовы, дыялекталагічная, бібліяграфічная, літаратурна-мастацкая, культурна-гістарычная і інш.
    У сакавіку 1924 г. былі арганізаваны новыя секцыі па этнаграфіі і геаграфіі, мастацтву, праву, педагогіцы, медыка-ветэрынарная, сацыяльна-эканамічная. Ужо ў пачатку 1926 г. у Інбелкульте секцыяў стала 8, у тым ліку сацыяльна-гістарычная пад кіраўніцтвам У.І.Пічэты.
    На хвалі беларусізацыі ў Інбелкульте з 1924 г. пачалі дзейнічаць польскі і яўрэйскі нацыянальныя аддзелы, а пазней літоўская і латышская кафедры. Аддзелы складаліся з сектараў, сярод якіх абавязкова быў гістарычны. Таксама ў Інбелкульте з кастрычніка 1925 г. як навуковае таварыства дзейнічала гісторыка-археалагічная камісія на чале з М.В.Доўнар-Запольскім. Яна займалася вывучэннем гістарычных крыніцаў. У прыватнасці, быў падрыхтаваны другі том «Беларускага архіва», выдаваліся «Працы і матэрыялы па гісторыі і археалогіі Беларусі», «Запіскі аддзела гуманітарных навук». Буйным мерапрыемствам стала правядзенне ў Мінску ў студзені 1926 г. Першага з’езда даследчыкаў археалогіі і археаграфіі Беларусі. Спецыяльная камісія інстытута (Я.Л.Дыла, З.Ф.Жылуновіч, М.А.Ляўкоў, В.Ф.Шаранговіч і інш.) вывучала праблемы гісторыі рэвалюцыйнай барацьбы. Яна выдала зборнік «Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 года» (1927 г.). Таксама яе члены прымалі ўдзел у стварэнні кінафільма «Кастусь Каліноўскі». А вось сацыяльна-гістарычная секцыя выпусціла ў 1925 г. зборнік артыкулаў «Чатырохсотлецце беларускага друку».
    У 1928 г. секцыі Інбелкульта былі пераўтвораны ў кафедры. Да гістарычных адносіліся кафедры: гісторыі Беларусі, гісторыі беларускага права, археалогіі і этнаграфіі, усеагульнай гісторыі. Таксама дзейнічалі археаграфічная камісія, камісіі па гісторыі гарадоў, гісторыі народнай адукацыі, па вывучэнні Заходняй Беларусі і іншыя.
    Тым самым Інбелкульт паклаў пачатак планаваму вывучэнню гісторыі Беларусі як самастойнага кірунку гістарычнай навукі. 15 кастрычніка 1929 г. Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук БССР (БАН). Праўда, не ўсе даследчыкі згодны з ўжываннем тэрміна «рэарганізацыя». Па сутнасці, гэта была новая навуковая ўстанова, якая структурна адпавядала сістэме навуковых установаў СССР. Акадэмік М.М.Пакроўскі вітаў утварэнне АН БССР. Ён лічыў, што гэтай падзеяй «можна прадэманстраваць пыхліваму польскаму ўраду, што яму не варта даручаць пісаць кнігі па гісторыі Беларусі польскім аўтарам і што тут маецца высокага ўзроўню навука». Гістарычныя даследаванні праводзіліся ў Інстытуце гістарычных навук БАН, які складаўся з пяці камісіяў: гісторыі Беларусі, археаграфічнай, археалагічнай, гісторыі беларускага мастацтва і ўсеагульнай гісторыі.


    1. Достарыңызбен бөлісу:
  • 1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   ...   59




    ©dereksiz.org 2024
    әкімшілігінің қараңыз

        Басты бет