Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)



бет9/32
Дата18.07.2016
өлшемі3.81 Mb.
#207146
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   32

Янка Купала




Біяграфія


1. Назваць поўнае сапраўднае імя Янкі Купалы.

а) Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч;

б) Іван Дамінікавіч Луцэвіч;

в) Кандрат Кандратавіч Атраховіч.


2. Якім відам працоўнай дзейнасці займаўся бацька Янкі Купалы?

а) ён быў лесніком;

б) настаўнічаў;

в) арандаваў зямлю.



3. На якой мове і дзе навучыўся чытаць будучы паэт?

а) на рускай, у мясцовай пачатковай школе;

б) беларускай, з дапамогай бацькоў;

в) польскай, з дапамогай вандроўнага «дарэктара».


4. Якую навучальную ўстанову закончыў Янка Купала?

а) Бяларуцкае народнае вучылішча;

б) Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю;

в) Бабруйскае павятовае вучылішча.


5. Якую ролю ў асветніцкім развіцці Янкі Купалы адыграў З. Чаховіч?

а) Дзякуючы яму Янка Купала ўпершыню пазнаёміўся з сакрэтамі вершаскла­дання.

б) Ён пазнаёміў Янку Купалу з багатай гісторыяй беларускага народа.

в) З. Чаховіч меў вялікую бібліятэку, якой карыстаўся Я. Купала, павышаючы свой інтэлектуальны ўзровень.


6. На якой мове, дзе і калі былі надрукаваны першыя творы Я. Купалы?

а) На беларускай, у газеце «Северо-Западный край», за 15 мая 1905 г.

б) На польскай, у часопісе «Зерне», за 1903 г.
7. Што паўплывала на ўсведамленне паэта пісаць па-беларуску?

а) парада яго першага літаратурнага настаўніка Уладзіміра Самойлы;

б) вырашальны ўплыў у гэтым плане аказалі падзеі 1904–1905 гг.;

в) знаёмства Я. Купалы з кніжкамі «Дудка беларуская» Ф. Багушэвіча і «Гапон» В.І. Дуніна-Марцінкевіча.


8. 3 якога года пачалі друкавацца вершы Янкі Купалы ў газеце «Наша Ні­ва»?

а) з 1906 г.;

б) з 1907 г.;

в) з 1908 г.


9. Як называўся першы зборнік вершаў Янкі Купалы? Калі і дзе ён быў вы­дадзены?

а) «Песні жальбы», 1910 г., у Вільні;

б) «Вянок», 1913 г., у Вільні;

в) «Жалейка», 1908 г., у Пецярбургу.


10. Як называўся другі зборнік Я. Купалы? Калі і дзе ён быў выдадзены?

а) «Шляхам жыцця», 1913 г., у Пецярбургу;

б) «Родныя з’явы», 1913 г., у Вільні;

в) «Гусляр», 1910 г., у Пецярбургу.


11. Як называўся першы драматычны твор Янкі Купалы?

а) «Паўлінка»;

б) «Раскіданае гняздо»;

в) «Прымакі».


12. На працягу якога тэрміну Я. Купала працаваў рэдактарам газеты «На­ша Ніва»?

а) з 1910 па 1913 гг.;

б) з 1913 па 1914 гг.;

в) з 1914 па 1915 гг.


13. У 1916 г. Я. Купала апынуўся ў Смаленску. Што прывяло паэта ў гэты горад?

а) Паэт меў там сустрэчу з перакладчыкамі сваіх твораў на рускую мову.

б) Я. Купала збіраў матэрыялы для сваіх новых твораў.

в) Я. Купала ў гэтым горадзе праходзіў вайсковую службу.


14. З якімі пачуццямі Я. Купала сустрэў падзеі кастрычніцкай рэвалюцыі?

а) з вялікай радасцю;

б) з пачуццём насцярожанасці;

в) з пачуццём спадзявання на волю і лепшую долю беларускага народа.


15. Як літаратурная крытыка адазвалася на выхад зборніка Я. Купалы «Спадчына»?

а) Крытыка з захапленнем вітала выхад новага зборніка Я. Купалы.

б) Крытыка вельмі негатыўна сустрэла асобныя творы паэта, уключаныя ў збор­нік «Спадчына».

в) Крытыка сустрэла кнігу разгубленым маўчаннем.


16. У 1922 г. паралельна са зборнікам «Спадчына» Я. Купала закончыў п’е­су «Тутэйшыя». Якія дамінантныя матывы пераклікаюцца ў зборніку і п’есе?

а) Аўтар ставіць у цэнтр сваіх твораў вобраз беларуса, якога славіць «між на­родамі».

б) Аўтар асуджае ў некаторых творах зборніка і п’есе нацыянальнае рэнегацтва, польскі і велікарускі шавінізм.

в) У зборніку і п’есе Я. Купала звяртаецца да гісторыі беларускага народа, пра­слаўляе яго сённяшняе і з аптымізмам глядзіць у будучае.


17. У якім годзе і ў сувязі з чым Я. Купалу было прысвоена ганаровае зван­не народнага паэта Беларусі?

а) у 1932 г. у сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння;

б) у 1928 г. у сувязі з 20-годдзем выхаду першага зборніка вершаў паэта;

в) у 1925 г. у сувязі з 20-годдзем літаратурнай працы.


18. Як змяніліся жыццё і погляды Я. Купалы ў другой палове 1920-х гадоў?

а) Я. Купала стаў нацыянальным песняром Беларусі, карыстаўся заслужанай па­шанай у народзе і сярод дзяржаўных кіраўнікоў. Як удзячнасць за такія адносіны паэт услаўляў імклівы рух савецкай краіны да светлага будучага.

б) Купалу насцярожвала палітыка адлучэння чалавека, селяніна ад зямлі, улас­насці, гвалтоўная калектывізацыя, нацыянальны нігілізм, рэлігійная нецярплівасць.
19. Якія драматычныя падзеі канца 1920 – пачатку 1930-х гадоў зламалі Я. Ку­палу маральна і духоўна?

а) зараджэнне фашызму ў Германіі і яго паступовае распаўсюджанне па Еўропе;

б) рэпрэсіі, якія пачаліся на тэрыторыі Беларусі, ганьбаванне асобы самога аў­тара ў друку, раскулачванне маці і сястры паэта, рэгулярныя выклікі на допыты ў ДПУ.
20. Якімі метадамі афіцыйныя дзяржаўныя ўлады ў 1930-я гады імкнуліся зламаць самабытнага беларускага песняра і прымусіць яго стаць звычайным са­вецкім паэтам?

а) Улады запалохвалі паэта, пагражаючы яму фізічнай расправай, турэмным зня­воленнем.

б) Яны стараліся далучыць паэта да актыўнага грамадскага жыцця, задобрыць яго дзяржаўнымі ўзнагародамі і прывілеямі.
21. Дзе застала Я. Купалу Вялікая Айчынная вайна?

а) у Смаленску; в) у Мінску;

б) у Каўнасе; г) у Маскве.
22. Дзе знаходзіўся Я. Купала ў гады Вялікай Айчыннай вайны?

а) у Мінску; в) у Ташкенце;

б) у Ялце; г) у пасёлку Печышча ля Казані.
23. Калі і дзе памёр Я. Купала?

а) у 1943 г. на фронце;

б) у 1944 г. у Мінску;

в) у 1942 г. у Маскве.



Лірыка Я. Купалы


1. Выразнікам чыіх думак, трывог, барацьбы і спадзяванняў быў у сваёй паэзіі Я. Купала?

а) маладой беларускай інтэлігенцыі; в) дробнапамеснай шляхты;

б) працоўнага сялянства; г) рабочага класа.
2. Хто з вядомых мастакоў слова называў верш Я. Купалы «А хто там ідзе?» гімнам беларускага народа?

а) В. Брусаў, У. Караленка;

б) Ц. Гартны, Б. Тарашкевіч;

в) Е. Янкоўскі, Л. Гіра.


3. У якой форме напісаны згаданы твор?

а) у форме маналога;

б) у форме дыялога;

в) у форме паслання.


4. Які асноўны пафас верша Я. Купалы «А хто там ідзе?»

а) Паэт даказвае імклівы рух беларусаў наперад, да сваёй ідэі.

б) Паэт адлюстроўвае ў вершы бяздольны лёс беларускага народа.

в) Аўтар упершыню заявіў свету пра нацыянальную і чалавечую годнасць бела­русаў.


5. Уважліва прачытаць прыведзеныя радкі і назваць, якія сродкі мастацкай выразнасці выкарыстоўвае ў іх паэт (метафара, параўнанне, эпітэт, сімвал, алего­рыя, літота).

Глядзіце: во рукі і ногі ў ранах,


А раны на сэрцы – каму іх паняць?!


Па грудах, каменнях хадзіла я босай,

Крывёю чырвонай дабрыла зямлю...


6. У якім з вершаў Янкі Купалы, напісаных у пачатковы перыяд яго твор­часці, арганічна спалучаюцца ў адзіны мастацкі кантэкст вобразы сонца, баявога штандара, вольнай песні, навукі, якія ўвасабляюць светлы пачатак жыцця і суп­рацьпастаўляюцца яго цемры?

а) «Воля»; в) «Песня званара»;

б) «Пакіньма напуста на лёс свой наракаць...»; г) «Ужо днее».
7. Які ідэйны змест укладзены ў загаловак верша «Ворагам Беларушчыны»?

а) Паэт выступае супраць польскіх шавіністаў, якія лічылі Беларусь часткай сва­ёй дзяржавы, а яе народ – усходнімі крэсамі.

б) «Ворагамі Беларушчыны» Купала называе нацыянальных здраднікаў, якія ад­ракліся ад свайго народа, яго гісторыі.

в) Твор быў напісаны «пасля дзікіх нападак» на ўсё беларускае з боку рускіх і польскіх «чарнасоценных газетак». Менавіта іх аўтараў і ўсіх, хто выступаў супраць беларускасці, паэт называе «ворагамі Беларушчыны».


8. Па якой прычыне верш «Перад вісельняй», напісаны ў 1908 г., быў на­друкаваны толькі ў 1929 г.?

а) Аўтар лічыў твор яшчэ не дасканалым у мастацкім сэнсе, таму некалькі разоў перапрацоўваў яго.

б) Змест твора быў накіраваны супраць расійскага самадзяржаўя, таму і не дру­каваўся ў дарэвалюцыйны час.
9. Якія гістарычныя падзеі знайшлі сваё частковае адлюстраванне ў вершы Я. Купалы «Перад вісельняй»?

а) крывавыя падзеі 9 студзеня 1905 г.;

б) першая руская рэвалюцыя 1904–1905 гг.;

в) руска-японская вайна 1904 г.


10. У вобразе каго выступае лірычны герой купалаўскага верша «Песня званара»?

а) у вобразе паэта-вешчуна;

б) у вобразе музыкі-званара;

в) у вобразе чароўнага казачніка.


11. Якую ролю ў вершы «Песня званара» іграе вобраз касы?

а) яна сімвалізуе смерць;

б) гэта прылада, якая сімвалізуе цяжкую працу селяніна-мужыка;

в) гэта зброя бунтароў-касінераў, паўстанцаў Каліноўскага.


12. Хто, на думку многіх беларускіх літаратуразнаўцаў, быў натхняльнікам большасці інтымных вершаў Я. Купалы?

а) Паўліна Мядзёлка;

б) Уладзіслава Станкевіч;

в) Алаіза Пашкевіч.


13. Якімі рысамі характару надзяляе паэт у сваіх вершах закаханых?

– рацыяналізмам, удумлівасцю, адказнасцю, добразычлівасцю, пяшчотай, уваж­лівасцю, інтэлігентнасцю, прадбачлівасцю, клапатлівасцю.


14. Якія з ніжэйпрыведзеных вершаў Я. Купалы можна аднесці да твораў патрыятычнай тэматыкі?

«Выйдзі...», «Не праспі», «Моладзі», «Вясна», «Прарок», «Лён», «Я ад вас да­лёка».


15. Выберыце кантрастныя сімвалы, якія паэт выкарыстоўвае ў вершы «Выйдзі»:

– зімовы рабскі сон, вясна, дзікая зімняя апека, бліск сонца, зімовы сівер, лах­маны, неба, песня, лета, восень, сцюжы, зоры, віхры, халады.


16. Які з ніжэйпералічаных вершаў паэта быў упершыню надрукаваны ў часопісе для дзяцей і юнацтва «Лучынка», што рэдагавала сяброўка Я. Купалы Цётка?

а) «Прарок»;

б) «Моладзі»;

в) «Не праспі».


17. Якая ідэя настойліва і адкрыта ўпершыню прагучала ў вершы «Прарок»?

а) ідэя яднання народаў у барацьбе за права «людзьмі звацца»;

б) ідэя народнага сходу, на які збірае прарок падняволеныя народы;

в) ідэя вялікай ролі паэта-прарока на шляху да сацыяльнай волі народа.



18. Дзе быў напісаны Купалам верш «Я ад вас далёка...»?

а) у Пецярбургу; в) у Смаленску;

б) у Вільні; г) у Акопах.
19. Які вобраз, упершыню ўжыты Купалам у вершы «Я ад вас далёка...», бу­дзе потым развіты ў паэме «Адвечная песня», а таксама ў іншых творах як сімвал вернасці і адданасці Купалы Беларусі?

а) вобраз Нёмана;

б) вобраз Белавежскай пушчы;

в) вобраз чалавечага ценю, які ўстае з магілы.


20. Якія настроі гучаць у вершах Я. Купалы, напісаных у апошнія два ме­сяцы 1918 г.?

а) У вершах гэтага часу паэт вітае падзеі кастрычніцкай рэвалюцыі і верыць, што яна дала народам Расіі ўсе магчымасці для самастойнага незалежнага жыцця.

б) У большасці вершаў названага часу Купала асуджае братазабойчую грама­дзянскую вайну, справакаваную рэвалюцыяй, у якой паэт поўнасцю расчараваўся.
21. Каго меў на ўвазе Я. Купала пад сімвалічным паняццем «паязджане» ў аднайменным вершы?

а) музыкаў-вандроўнікаў, якія ездзілі ад вёскі да вёскі, ад горада да горада і знаёмілі народ са сваімі сумнымі песнямі-жальбамі;

б) бежанцаў, якіх вымусіла пусціцца ў вандроўку грамадзянская вайна;

в) беларусаў, якія бясконца блукаюць у злоснай завеі, не маючы выйсця на свет­лы шлях.


22. Хто з’яўляецца аўтарам музыкі, напісанай на словы верша Я. Купалы «Спадчына»?

а) М. Равінскі;

б) І. Лучанок;

в) А. Багатыроў.


23. Да якой лірыкі адносіцца верш «Мая навука»?

а) да пейзажнай;

б) да інтымнай;

в) да тэмы паэта і паэзіі.


24. Які сэнс укладвае Я. Купала ў словы «Мая навука»?

а) Ён мае на ўвазе сваю вучобу ў Сенніцкім двухкласным вучылішчы, Бяларуц­кім народным вучылішчы, курсах Чарняева ў Пецярбургу.

б) Навукай для Купалы было само жыццё, родная маці, прырода, праца.
25. У якім вершы Я. Купала спрачаецца з афіцыйнымі прадстаўнікамі тага­часнай культуры, што адмаўлялі нацыянальныя духоўныя набыткі беларускага народа?

а) у вершы «Спадчына»;

б) у вершы «Свайму народу»;

в) у вершы «...О так! Я – пралетар!...»


26. Якія біблейскія матывы гучаць у вершы Я. Купалы «І прыйдзе...»?

а) матывы дабрыні, гуманнасці;

б) матывы сумленнасці, справядлівасці і адказнасці перад будучымі пакаленнямі;

в) матывы богапаслушэнства і пакорлівасці.


27. Якія мастацкія творы былі напісаны Я. Купалам у час Вялікай Айчын­най вайны?

– «Грабежнік», «Забытая скрыпка», «Паўстаў народ», «Над магіламі», «Зноў бу­дзем шчасце мець і волю», «Слава табе, армія!..», «Беларускім партызанам».



Драматургія Я. Купалы


1. Якія адносіны былі ў Янкі Купалы да драматургіі і тэатра?

а) Купала не поўнасцю разумеў гэты від мастацтва;

б) з’яўляючыся па сваёй мастакоўскай прыродзе паэтам-лірыкам, Купала быў абыякавы да драматургіі і тэатра;

в) Купала вельмі рупіўся пра беларускі тэатр і яго нацыянальны рэпертуар.


2. Якія з ніжэйпералічаных п’ес належаць Я. Купалу?

«Партызаны», «Паўлінка», «Адзін лапаць, адзін чунь», «Прымакі», «Раскіданае гняздо», «Амністыя», «Тутэйшыя», «Соль».


П’еса «Тутэйшыя»

1. У якім годзе была напісана п’еса?

а) у 1922;

б) у 1918;

в) у 1920.


2. Які час адлюстраваны ў творы?

а) падзеі 1921 г., звязаныя з падпісаннем Рыжскага дагавора;

б) падзеі 1918 г., звязаныя з утварэннем БНР;

в) падзеі з лютага 1918 г., калі ў Мінск уступаюць нямецкія акупанты, і па чэр­вень 1920 г., калі Чырвоная Армія вызваляе сталіцу.


3. Калі п’еса ўпершыню была надрукавана і калі была пастаўлена на сцэне?

а) у 1924 і ў 1926 гг.;

б) у 1925 і ў 1927 гг.;

в) у 1982 і ў 1988 гг.


4. Па якой прычыне п’еса амаль 60 гадоў не перавыдавалася і не ставілася на сцэне?

а) Купала лічыў яе не вельмі дасканалай у мастацкім сэнсе, таму даў запавет не друкаваць яе.

б) П’еса была згублена і толькі ў канцы 80-х гадоў знойдзена літаратуразнаўцамі.

в) П’еса была забаронена тагачаснай «рэвалюцыйнай крытыкай», а сам Купала быў абвінавачаны ў нацыяналізме.


5. Якое жанравае вызначэнне даў Купала сваёй п’есе?

а) сатырычная камедыя;

б) народная драма;

в) трагічна-смяшлівыя сцэны.


6. Па якой прычыне беларус па нараджэнні Мікіта Зносак становіцца «ту­тэйшым», здраджвае сваім чалавечым святыням?

а) па прычыне сваёй неадукаванасці;

б) па прычыне сваёй абыякавасці;

в) па прычыне свайго прыстасавальніцкага характару і імкнення да кар’еры.


7. Па якім асноўным прынцыпе жыве Мікіта Зносак?

а) «Эх, каб я быў, меджду протчым, царом! Завёў бы я ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амерыкі і ад Смаленску да Берліну адзін непадзельны рускі язык і жыў бы сабе прыпяваючы»;

б) «Хто мне лепей плаціць, таму і служу, і кіхаць хачу на ўсякія ідэі».
8. Якую сімвалічную нагрузку нясуць у сабе вобразы Усходняга і Заходняга вучоных?

а) Гэтыя вобразы – адкрытая сатыра на ўсходнюю і заходнюю краіны, якія вы­ступалі супраць беларускай дзяржаўнасці.

б) На прыкладзе гэтых вобразаў Купала паказвае тую вялікую асветніцкую дапа­могу, якую аказвалі Беларусі расійскія і польскія вучоныя.
9. Хто ў камедыі прадстаўляе маладое, нацыянальна свядомае пакаленне Беларусі?

а) Лявон Гарошка; в) Янка і Аленка;

б) Генрых Лютавіч; г) Наста Пабягунская.



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   32




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет