Краязнаўчы маршрут – восень 2011
Пазакласнае мерапрыемства
для вучняў 15 – 17 гадоў.
Распрацавалі настаўнікі ліцэя
Беларуска-Расійскага універсітэта
Сяргеева Святлана Валянцінаўна
Шаршнёва Наталля Рыгораўна.
Мэты:
-
стымуляванне цікаўнасці да краязнаўства;
-
павышэнне ўзроўню ведаў па гісторыі горада ХІХ – пачатку ХХ ст.;
-
фарміраванне патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці;
-
арганізацыя змястоўнага вольнага часу;
-
згуртаванне вучняў.
Матэрыялы:
-
інструкцыя для каманд;
-
фотафрагменты для выканання першага задання;
-
фотакамеры (адна на каманду);
-
пратаколы;
-
табліца вынікаў;
-
прызы.
Ход гульні
І этап
Падрыхтоўчы
-
Анонс краязнаўчага маршрута быў праведзены яшчэ 1 верасня на ўроках “Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь”. Пазней было раздрукавана і даведзена да ведама вучняў Палажэнне аб правядзенні мерапрыемства.
Краязнаўчы маршрут
“Магілёў губернскі”
8 кастрычніка 2011 года (калі з неба не стануць падаць камяні)
адбудзецца чарговы краязнаўчы маршрут.
Узяць удзел у ім могуць усе жадаючыя, аб’яднаўшыся ў каманды па 3 чалавекі (незалежна ад “класавай прыналежнасці”).
Што? Дзе? Калі?
Рэгістрацыя каманд
|
каб 407
|
19 – 30 верасня
|
Кансультацыя
|
актавая зала
|
23 верасня, 14.25
|
Экскурсія “Магілёў губернскі”
|
уваход у ліцэй
|
1 кастрычніка, 12.15
|
Арганізацыйны сход удзельнікаў
|
актавая зала
|
7 кастрычніка, 14.25
| -
Пры рэгістрацыі каманды неабходна назваць яе дакладны склад (змены дапускаюцца пры форс-мажорных абставінах);
-
Удзел у кансультацыі і экскурсіі неабавязковы, але сертыфікаты на добрыя адзнакі можна атрымаць, толькі набраўшы пэўную колькасць балаў.
-
На арганізацыйным сходзе прысутнасць каманд абавязкова. На сходзе пройдзе жараб’ёўка і інструктаж.
Калі ўзнікнуць пытанні, звяртайцеся да
Наталлі Рыгораўны і Святланы Валенцінаўны, зразумела не пад час урокаў. Каманды рэгіструюць яны ж.
Запрашаем усіх жадаючых!
-
Напрыканцы верасня адбылася кансультацыя на якой:
-
была праведзена лекцыя па гісторыі Магілева губернскага (ХІХ – пач. ХХ стст.);
-
удзельнікам каманд растлумачылі асаблівасці правядзення гульні.
-
1 кастрычніка адбылася экскурсія па гораду, дзе можна было пабачыць аб’екты, якія, цалкам магчыма, прыйдзецца адшукваць падчас гульні, і даведацца пра падзеі, звязаныя з імі.
Напярэдадні гульні быў праведзены арганізацыйны сход, дзе прайшла жараб’ёўка каманд і інструктаж па тэхніцы бяспекі.
ІІ этап
Краязнаўчы маршрут
Каманды былі падзелены на тры групы, для кожнай з якіх быў распрацаваны свой маршрут. Першы аб’ект трэба было знайсці па фрагменту фатаздымка. Калі каманды адразу не маглі здагадацца, аб чым ідзе гаворка, яны маглі папрасіць падказку па тэлефону ў свайго куратара (у кожнай групы ён быў свой).
Адзін з членаў каманды павінен быў сфатаграфаваць астатніх на фоне знойдзеннага аб’екта. А далей трэба было дзейнічаць у адпаведнасці з інструкцыяй:
ІНСТРУКЦЫЯ
для каманд-удзельніц краязнаўчага маршрута
“Магілёў губернскі”
-
Уважліва разгледзьце на фатаздымку фрагмент першага аб’екта, які вы павінны адшукаць.
-
Калі вы яго пазналі, знайдзіце яго і сфатаграфуйцеся на яго фоне.
-
Тэлефануйце свайму куратару і атрымайце заданне на пошук наступнага аб’екта. Скажыце: “Каманда №… знайшла аб’ект №… Просім наступнае заданне”.
-
Знайдзіце аб’ект і сфатаграфуйцеся на яго фоне.
-
І гэтак далей…
-
Усяго падчас гульні вы павінны знайсці 10 аб’ектаў.
-
Вярнуўшыся ў ліцэй (актавая зала), вы павінны паказаць здымкі куратару.
-
Калі вы не ведаеце, куды ісці і што шукаць, можна папрасіць у куратара падказку. Патэлефануйце і скажыце: “ Каманда № … просіць падказку для пошуку аб’екта №…”. Але майце на ўвазе, што у гэтым выпадку вы атрымаеце толькі палову ад максімальнай колькасці балаў за заданне.
-
Здымкі павінны быць на адным лічбавым носьбіце: 1 фатаздымак на аб’ект у правільнай паслядоўнасці.
-
Кантрольны час на маршрут – 3 гадзіны, за спазненне налічваюцца штрафныя балы.
Ваш куратар: ___________________________________________
Кантактныя тэлефоны: МТС ______________ Velcom _____________________
Камандам прапаноўваліся наступныя маршруты.
Маршрут № 1.
-
Драматычны тэатр
-
фрагмент “Язык”
-
падказка: культурная ўстанова (архітэктар Камбураў), каля якой размешчана дадзеная скульптура, будавалася на народныя ахвяраванні
-
Жаночае епархіяльнае вучылішча
-
тут вучыліся будучыя жонкі праваслаўных святароў і дамашнія настаўніцы; а яшчэ, як расказваюць сведкі, у скляпеннях гэтай пабудовы пачынаецца падземны ход да Замкавай гары
-
падказка: у памяшканні былого жаночага епархіяльнага вучылішча і зараз размяшчаецца навучальная ўстанова – адзін з абласных ліцэяў
-
Пакроўская царква
-
сфатаграфаўцеся на тым месцы, дзе калісьці знаходзілася Пакроўская царква
-
падказка: Пакроўская царква стаяла на Школішчы, амаль на беразе Дняпра, зараз на гэтым месцы пастаўлен памятны крыж
-
Гатэль “Брыстоль”
-
знайдзіце пабудову, где ў пачатку ХХ ст. размяшчалася гасцініца “Брыстоль”
-
падказка: падчас І сусветнай вайны ў гэтым гатэлі жылі афіцэры Стаўкі, аб чым нагадвае мемарыяльная дошка на доме; зараз там размешчаны адзін з магілёўскіх каледжаў
-
Езуіцкі калегіум
-
знайдзіце месца, дзе пасля паўстання 1825 г. у Пецярбургу вялі допыт дзекабрыстаў Бястужава-Руміна і Мураўёва-Апостала
-
падказка: допыт праводзіўся ў езуіцкім калегіуме, а езуіцкі калегіум размяшчаўся побач з Езуіцкім касцёлам, а Езуіцкі касцёл ператварыўся ва Ўваскрэсенскую царкву, а яе разбурылі пасля ІІ сусветнай вайны
-
Сінагога Цукермана
-
сфатаграфуйцеся каля былой сінагогі Цукермана
-
падказка: шукайце ў Пажарным завулку, уважліва глядзіце на памятныя дошкі
-
Дваранскі сход
-
дзе ў Магілёве ў 1905 г. дзейнічаў музычны гурток?
-
падказка: вам трэба сфатаграфавацца каля будынка былога Дваранскага схода, дзе зараз размяшчаецца гарадскі Дом культуры
-
Міжнародны Маскоўскі банк
-
сфатаграфуйцеся каля былога Міжнароднага Маскоўскага банка на фоне памятнай шыльды
-
падказка: калі не знайшлі патрэбную шыльду, паспрабуйце зайсці за будынак гімназіі-каледжа музыкі і харэаграфіі, бліжэй да стадыёна
-
Адміністрацыйны будынак пач. ХХ ст.
-
уявіце сябе гарадскім чыноўнікам пачатку ХХ ст. і сфатаграфуйцеся каля месца сваёй патэнцыяльнай працы; арыентуйцеся на адпаведную памятную шыльду
-
падказка: шукайце па дакладнаму адрасу: вул. Ленінская, 68А
-
Рыбны рынак
-
дзе ў ХІХ ст. вы маглі б купіць чорнай ікры з асятровых рыб, вылаўленых у Дняпры
-
падказка: тут і зараз размешчаны рынак, толькі чорнай ікры дняпроўскага ўлова вы ўжо не купіце
Маршрут № 2.
-
Чыгуначны вакзал
-
падказка: будынак, каля якога размешчана дадзеная скульптура, з’явіўся ў Магілёве ў 1902 годзе ў сувязі з будаўніцтвам Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі
-
Гарадская турма
-
дзе ў Магілёве ў ХІХ – пачатку ХХ ст. утрымлівалі злачынцаў?
-
падказка: гарадская турма знаходзілася на Дняпроўскім праспекце за Сянной (Базарнай плошчай), зараз на гэтым месцы – установа культуры
-
Царква Св. Алены і Св. Канстанціна
-
падказка: каб дабрацца да будынка царквы, вам трэба перайсці праз раку Дзебра і падняцца да Дома тэхнічнай творчасці
-
Прыватная жаночая гімназія
-
дзе ў Магілёве размяшчалася прыватная жаночая гімназія?
-
падказка: пашукайце на рагу Ветранай і Афіцэрскай, толькі шыльды ўважліва чытайце
-
Анёл на Шклоўскім рынку
-
сфатаграфуйцеся з анёлам са Шклоўскага рынка
-
падказка: на месцы былога Шклоўскага рынка размешчаны адзін з гарадскіх сквераў
-
Дом купца Аношкі
-
знайдзіце дом, дзе жыў аўстрыйскі імператар
-
падказка: зараз у гэтым доме мастацкі музей
-
Фельчарская школа
-
дзе ў Магілёве ХІХ ст.вы маглі б вывучыцца на сельскага фельчара або акушэрку?
-
падказка: уласна кажучы, і зараз у былой фельчарскай школе вучаць прыблізна таму ж самаму
-
Мураўёўскі сквер
-
прагуляйцеся да Мураўёскага сквера і сфатаграфуйцеся ў ім такім чынам, каб фонам стаў архітэктурны помнік к. ХІХ ст.
-
падказка: Мураўёўскі сквер разбіты на месцы былога абарончага рва і вала, а архітэктурны помнік быў пабудаваны на сродкі, якія сабралі гараджане, ахвочыя да культурных відовішчаў
-
Дом губернатара
-
знайдзіце месца, дзе ў Магілёве падчас І сусветнай вайны жыў Мікалай ІІ
-
падказка: імператар жыў у доме губернатара, які стаяў на Губернатарскай плошчы; прыблізна ў гэтым месцы размешчаны зараз сімвал памяці ўсім, хто змагаўся за свабоду
-
Плошча “Ля гарэлых казармаў”
-
на былой плошчы “Ля гарэлых казармаў” сфатаграфуйцеся каля “варот, якія ніколі нікуды не вялі”
-
падказка: у савецкі час гэтыя вароты вялі ў гарадскі цырк, а зараз яны – помнік ваеннай славы Магілёва
Маршрут № 3.
-
Гарадскі вадаправод
-
падказка: аб’ект знаходзіцца на левым беразе Дняпра ў раёне Школішча і звязаны з пачаткам гісторыі гарадскога вадаправода
-
Гарадская ўправа
-
сфатаграфуйцеся на фоне дома, дзе засядала гарадская Дума
-
падказка: там дзе ў ХІХ – ХХ стст. магілёўцы шукалі парадку, зараз знаходзяць сем’і
-
Лютэранская кірха
-
дзе маліліся магілёўскія лютэране?
-
падказка: ад былой Віленскай (Каралеўскай) перайдзіце да вуліцы Правая Дубравенка; кірха была там, дзе зараз культурная ўстанова
-
Рэальнае (рамеснае) вучылішча
-
дзе б вучыліся нашы “фізматаўцы” у канцы ХІХ – пач. ХХ ст.?
-
падказка: матэматыку і фізіку больш часу вывучалі не ў гімназіі, а ў рэальным вучылішчы, а пабудавана яно было на Касцерне; у савецкі час дом стаў чатырохпавярховым
-
Архібіскупскі палац
-
з канца XVIII ст. Магілёў быў цэнтрам каталіцтва ў Расіі; знайдзіце, дзе размяшчалася рэзідэнцыя каталіцкага архібіскупа
-
падказка: прозвішча архібіскупа было Богуш-Сестранцэвіч; калі будзеце ўважліва чытаць памятныя шыльды на Вялікай Садовай, знойдзеце
-
Іосіфаўскі сабор
-
дзе б вы сталі шукаць жэмчуг Кацярыны ІІ?
-
падказка: на гэтым месцы стаяў калісьці сабор, пабудаваны ў гонар сустрэчы Кацярыны з аўстрыйскім імператам Іосіфам
-
Жаночая гімназія
-
сфатаграфуйцеся каля Марыінскай жаночай гімнізіі
-
падказка: там і зараз вучаць дзяцей
-
Настаўніцкі інстытут
-
зараз знайдзіце месца, дзе вучылі тых, хто вучыў дзяцей
-
падказка: будзеце смяяцца, але ў гэтым будынку і зараз вучацца будучыя настаўнікі; шукайце на Вялікай Садовай
-
Пазямельны банк
-
калі б вы ў пачатку ХХ ст. былі сялянамі і хацелі б прыкупіць зямлі, куды б вы пайшлі?
-
падказка: будынак Дваранскага і Сялянскага пазямельных банкаў захаваўся да нашых дзён, зараз там знаходзіцца адзін з магілёўскіх музеяў
-
Сабор Трох Свяціцеляў
-
расказваюць, што тыя, хто ўдзельнічаў у разбурэнні часткі гэтага помніка, былі праклятыя і памерлі па розных прычынах у бліжэйшы год
ІІІ этап
Падвядзенне вынікаў, узнагароджванне пераможцаў
Ва ўрачыстай абстаноўцы былі падведзены вынікі гульні. Пераможцы (5 каманд) атрымалі з рук дырэктара і членаў журы граматы і прызы. А ў класах за выніковы ўдзел у маршруце (тым, хто набраў больш паловы ад максімальнай колькасці балаў) членам каманд былі ўручаны сертыфікаты на атрыманне “9” і “10” па гісторыі і геаграфіі.
Достарыңызбен бөлісу: |