Программа вступительных испытаний для специальностей второй ступени высшего образования


Новабалгарская літаратура. Літаратура перыяду Нацыянальнага адраджэння (1762—1878 гг.)



бет17/26
Дата19.06.2016
өлшемі2.46 Mb.
#147662
түріПрограмма
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   26

Новабалгарская літаратура. Літаратура перыяду Нацыянальнага адраджэння (1762—1878 гг.). Паісій Хілендарскі — стваральнік “Гісторыі славянабалгарскай” (1762). Сафроній Врачанскі (Стойка Уладзіславаў) як прадаўжальнік традыцый П. Хілендарскага. Біяграфія і этапы творчасці (“котленскі”, “врачанскі”, “відзінскі”, “румынскі”). Асноўныя творы розных перыядаў: “Першы відзінскі зборнік”, “Другі відзінскі зборнік”, “Жыціе і пакуты грэшнага Сафронія”, “Кірыякадраміён, інакш Нядзельнік”, “Зварот да балгарскага народа”.“Жыціе і пакуты грэшнага Сафронія” — першы арыгінальны твор балгарскай літаратуры. Арыгінальны падыход, выхад за “каноны” традыцыйнага агіяграфічнага жанру. Паслядоўнікі Сафронія Врачанскага (“сафроніеўцы”): Якім Кырчоўскі і Кірыл Пейчынавіч. “Ода Сафронію” Дзімітра Попскага (1813 г.).

Перыяд Асветніцтва ў балгарскай літаратуры (30-40-я гг. XIX cт.). Рэформа сістэмы адукацыі. Пераход ад кілійных элінскіх школ да новабалгарскіх свецкіх. Грэчаскі (20-40 гг.) і рускі (40-50 гг.) уплывы на сістэму адукацыі. Стварэнне вучэбнай літаратуры: Петар Берон “Буквар з рознымі павучэннямі”(“Рыбны буквар”) (1824), Неафіт Рыльскі “Балгарская граматыка” (1835), Эмануіл Васкідовіч і Неафіт Бозвелі “Славенабалгарскае дзецеводства” (1835), Васіль Апрылаў “Дзянніца новабалгарскай адукацыі” (1841), Хрыстакі Паўловіч “Царственік, альбо Гісторыя балгарская” (1844). Жанры “асветніцкай” літаратуры: ода, байка, дыялог. Фарміраванне літаратурнай мовы: старабалгарская і новабалгарская моўныя школы. Стварэнне першай балгарскай перыёдыкі (“Любословие» (бел. “Любаслоў”) — 1842, Смірна (сучасны Ізмір, Турцыя); «Български орел» (бел.“Балгарскі арол”) — 1846, Лейбцыг (Германія), “Цариградски вестник” (бел.“Царыградская газета”) — 1848, Царыград (сучасны Стамбул, Турцыя) І. Багорава; “Мирозрение” (бел. “Светапогляд”) — 1850, Вена (Аўстрыя) І. Даброўскага. Петар Берон — пачынальнік педагагічнага напрамку ў літаратуры. “Буквар з рознымі павучэннямі” (1824) — першая навучальная кніга для дзяцей і дарослых. Неафіт Рыльскі — стваральнік “Балгарскай граматыкі” (1835).“Філалагічная прадмова” — тэарэтычныя ўводзіны “Балгарскай граматыкі”. Увод звестак пра правапіс. Значэнне граматыкі для фарміравання літаратурнай мовы. Неафіт Бозвелі – барацьбіт за незалежнасць балгарскай царквы. “Славенабалгарскае дзетаводства” (сумесна з Эмануілам Васкідовічам) (1835) – кіраўніцтва па навучанні і выхаванні дзяцей. Дыялогі Неафіта Бозвелі: “Маці Балгарыя”, “Плач беднай маці Балгарыі”, “Адукаваны еўрапеец, ледзь жывая маці Балгарыя і сын балгарын” і іншыя. Рысы публіцыстыкі ў дыялогах асветніка. Рамантычны характар і алегарычнасць вобразаў. Жанр дыялога як пачатак зараджэння будучай балгарскай драматургіі.



Перыяд рамантызму ў балгарскай паэзіі. Росквіт балгарскай літаратуры перыяду Нацыянальнага адраджэння (50-70-я гг. XIX ст.). Развіццё балады, паэмы і лірычнага вершаскладання будзіцельскага, рэвалюцыйнага і гістарычнага пафасу. Моцны ўплыў вуснай народнай творчасці на літаратуру эпохі Рамантызма. Фальклорна-этнаграфічныя і нацыянальна-сентыментальныя тэндэнцыі белетрыстыкі ранняга Л. Каравэлава, В. Друмева, І. Блыскава. Уплыў балканскай і заходнееўрапейскай рамантычнай прозы на балгарскую літаратуру. Трагедыя як тыповы драматургічны жанр рамантычнай літаратуры. Гістарычныя драмы Д. Вайнікава і В. Друмева. Перыяд росквіту і падзелу перыядычнага друку: эмігранцкая (рэвалюцыйная) і царыградская (асветніцкая) перыёдыка. Публіцыстычная дзейнасць Г. Ракоўскага і П. Р. Славейкава. Найдзен Гераў ля вытокаў балгарскай патрыятычнай і рэвалюцыйнай паэзіі. Паэма “Стаян і Рада” (1845г.) — першая перапрацоўка сюжэта народнай песні. Лірычныя ўводзіны — пачатак інтымнай лірыкі ў балгарскай паэзіі і выражэнне новых рамантычных адносін да жанчыны. Пяцітомны “Слоўнік балгарскай мовы” (Плоўдзіў, 1895-1904) Н. Герава – класічная праца балгарскай лексікаграфіі. Дабры Чынтулаў — стваральнік першых элегій балгарскай паэзіі. Рэвалюцыйна-прызыўная паэзія Д. Чынтулава (“Устань, устань, хлапец балканскі!...”, “Вецер свішча, Балкан стогне”, “Дзе ты, верная любоў народная?”). Матывы барацьбы за незалежнасць і грамадзянскага доўгу паэзіі. Элегія “Старая маці развітваецца з сынам”. Вобраз маці як мастацкі сімвал Радзімы. Элегія “Праводзіны аднаго балгарына з Адэсы”. Рэвалюцыйна-патрыятычны пафас і эпічная шырыня ў распрацоўцы гістарычнай тэматыкі паэм “Двое сяброў”, “Успамін”. Георгій Ракоўскі (Сава Стойкаў Попавіч) — паэт, публіцыст, мемуарыст, гісторык, філолаг, фалькларыст, этнограф. “Вяшчун Ляснога падарожнага” (1856) — публіцыстычны зборнік змешанага зместу. Тэмы рабства, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, асветніцтва першых літаратурных твораў Ракоўскага. Паэма “Лясны падарожны” (1857) –– героіка-патрыятычны апафеоз гайдуцкай вызваленчай барацьбы. Гісторыка-філалагічныя працы: “Ключ балгарскай мовы”, “Некалькі слоў пра Асена першага” і інш. Петка Рачаў Славейкаў — першы стваральнік арыгінальнай балгарскай байкі. Пераклады Эзопа, Крылова, арыгінальныя празаічныя і паэтычныя байкі (“Воўк і гусь”, “Асёл і салавей”, “Цвыркун і мураш” і іншыя). Інтымная і пейзажная лірыка Славейкава 40-50-х гг. (зборнікі “Змешаны букет”, “Песняспеў”, “Новы песняспеў”). Сацыяльна-грамадзянская тэматыка паэзіі П. Р. Славейкава 60-70-х гг (“Песня пра манетку”). Матывы адчаю і безнадзейнасці (“Не спяваецца мне”, “Жорсткае сэрца маё зламалася” і інш.). Патрыятычная паэма П. Р. Славейкава “Крыніца Беланогай”(1873). Народна-песенны і баладны характар. Фальклорная стылізацыя сюжэта і сучасныя матывы. Празаічныя творы П. Р. Славейкава: аўтабіяграфічныя і дзённікавыя запісы, біяграфіі балгарскіх дзеячаў, геаграічныя апісанні і падарожныя нататкі, казкі, байкі, фальклорныя, этнаграфічныя працы, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы. Гуарыстычны і сатырычны пафасы творчасці. Камедыя “Малакава” (1864) як пачатак камедыйнага жанру балгарскай драматургіі. Традыйнасць праблематыкі (барацьба за захаванне спрадвечна балгарскага жыцця і маралі) і арыгінальная архітэктоніка (сем сцэн з рознымі месцамі дзеяння) камедыі. Нікола Козлеў і яго паэма “Гайдук Сідар і чорны арап” (1868) — больш сучасны варыянт вядомага матыву.

Пераход ад рамантызму да рэалізму ў балгарскай літаратуры (60-80-я гг. XIX ст.). Развіццё белетрыстычна-празаічнай і драматычнай жанравай сістэмы. Маскоўскі (Л. Каравэлаў, В. Попавіч) і шуменскі (В. Друмеў, І. Блыскаў) літаратурныя цэнтры. Пераход да сучаснай сацыяльнай праблематыкі. Пачатак і развіццё балгарскага тэатру і драмы. Школьныя дыялогі Д. Вайнікава, П. Р. Славейкава, Я. Хаджыканстанцінава-Джынота. Першыя тэатральныя спектаклі ў Шумене і Ломе (“Шматпакутная Генавева”, пабалгараная Савай Дабраплодным грэчаская камедыя Хурмузіса “Міхаіл Мішкаед”, 1856). Першая балгарская тэатральная суполка “Сяброўства” ў Браіле (Румынія), 1865. Першыя спробы стварэння нацыянальнай балгарскай драмы: Тэадосій Іканомаў “Уладыка Ловеча” (1857) і Петка Славейкаў “Малакава” (1864). Зараджэнне прафесійнай літаратурнай крытыкі. Крытычныя артыкулы Неша Бончава, Любэна Каравэлава. Дабры Вайнікаў — балгарскі педагог, драматург, тэатральны тэарэтык і крытык, рэдактар, літаратуразнаўзца. “Кароткая гісторыя Балгарыі” (Вена,1861) і “Кіраўніцтва па славеснасці” (1874) — навуковыя гістарычная і літаратуразнаўчая працы Вайнікава. Гістарычныя драмы Д. Вайнікава: “Стаян ваявода” (1866), “Райна княгіня” (1866), “Хрышчэнне праслаўскага двара” (1868), “Узвядзенне на пасад Крума Страшнага” (1871). Камедыі Д. Вайнікава: “Няправільна зразуметая цывілізацыя” (“Криворазбрана цивилизация») (1871), «Доктар па прымусу» ( 1864) (па матывах Мальера), “Аеўрапейванне турка” (1876) (па матывах Ракоўскага). Камедыя “Няправільна зразуметая цывілізацыя” (1871) як пачатак сацыяльна-бытавой камедыі паводзін. гратэскна-сатырычная крытыка сляпога пераймання замежнай моды і паводзін. Васіль Друмеў — белетрыст, драматург, навуковец, літаратурны крытык. Аповесці В. Друмева “Няшчасная сям’я” (1860), “Вучань і дабрачынцы” (1864). Аўтабіяграфічная аснова твораў. Гістарычная драма “Іванка, забойца Асэна I” (1872) – працяг гістарычнай драматургіі Д. Вайнікава. Ідэя законнай і справядлівай улады. Уплыў драматургіі У. Шэкспіра (“Макбет”, “Гамлет”, “Атэла”) і А. Пушкіна (“Барыс Гадуноў”). Ілія Блыскаў – прадаўжальнік белетрыстычнай традыцыі В. Друмева і Д. Вайнікава. Аповесць “Страчаная Станка”(1865). Рэальная сюжэтная аснова твора. Жывая і вобразная мова твора. Стыхійны рэалізм пры апісанні побыту і паводзін, прыроды. “Няшчасная Крысцінка” (1870) і “П’яны бацька, забойца сваіх дзяцей” (1879 — 1880) – аповесці пра трагедыі сям’і. Маралізатарскі пасыл твораў. Любэн Каравэлаў — белетрыст, паэт, публіцыст, вучоны. Перыяды творчасці (маскоўскі, сербскі, румынскі, балгарскі). Фальклорнае жыццё вершаў Л. Каравэлава. Рамантызм маскоўскіх аповесцей. “Старонкі з кнігі пра пакуты балгарскага племені” (1867) – аповесць пра супраціўленне балгар турэцкаму рабству. Кантрасная дыспазіцыя станоўчых і адмоўных герояў. “Балгары старога часу” (1867) — сатырыка-патрыятычная аповесць пра сувязь пакаленняў і абагульненне ў індывідуальных характарах. Аповесць “Мамачкін сыночак” – вострая сатыра на ўзнікаючую балгарскую буржуазію. Гумар, іронія, сарказм – элементы фельетоннага стылю. Трылогія “Тры карціны балгарскага жыцця”— першы балгарскі сатырычны раман. Фельетоны Л. Каравэлава: “І ў Парыжы ёсць гусі”, “Наша грамадскае жыццё”, “Несуцяшальны адказ на “Ці ведаеш ты, хто мы”, “Навука не церпіць аратарства” і інш. Дзейнасць Каравэлава ў складзе сербскай літаратурнай групы “Омладина”.Выдавецкая дзейнасць Л. Каравэлава (газеты “Свабода” — 1868 Бухарэст, “Незалежнасць”— 873, часопіс “Веды” – 1875, Бухарэст). Хрыста Боцеў — пламенны патрыёт Радзімы, адданы рэвалюцыянер. Лірыка Боцева — апафеёз рэвалюцыйнай і рамантычнай паэзіі. Нацыянальна-вызваленчая барацьба ў паэзіі Х. Боцева. Вершы “Маёй маці” (1867), “Брату”(1868), “Майму першаму каханню” (1871), “Мая малітва” (1873) і інш. Паэма “Гайдукі” (1871) — праслаўленне гераізма. Сумесь кантрасных стыляў—прыкета рэалізму і правіла паэтыкі раантызму. Паэма-балада “Хаджы Дзімітр” (1873). Ідэя бяссмерця героя. Вершаваныя сатыры (“Патрыёт”, “Юр’еў дзень”, “Падарожны”, “Чаму не я…”) і фельетоны (“Ці ведаеш, хто мы?”, “Палітычная зіма” і інш) Х. Боцева. Выдавецкая дзейнасць Х. Боцева: “Слова балгарскіх эмігрантаў” (1871), “Будзільнік” (1873), “Сцяг” (1874), “Новая Балгарыя” (1876).

Літаратура Балгарыі пасля Вызвалення (1878 г.).

Літаратурны працэс 80-х гг. XIX ст. Плоўдзіўскі і Софійскі літаратурныя цэнтры. Іван Вазаў –– “патрыярх” балгарскай літаратуры. Грамадзянскія, філасофскія і пейзажныя матывы зборнікаў вершаў І. Вазава: “Сцяг і гуслі” (1876), “Тугі Балгарыі” (1877), “Вызваленне” (1878), “Майскі букет” (1880), “Гуслі” (1881), “Сліўніца” (1886), “Італія”, “Песні аб Македоніі”, “Гукі”, “Дысанансы”, “Не загіну” (1919) і інш. Міфалагізацыя і рамантычны характар вобразаў паэм “Грамада”, “Загорка”, “У царстве самадзіў”. “Эпапея забытых” (1881—1884) –– новая форма нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Грамадска-палітычная і маральная дэградацыя – аб’ект белетрыстыкі І. Вазава: зборнікаў апавяданняў “Падпаручык Вылка” (1886), “Аповесці і апавяданні” (1891, 1892, 1893);, “Рыскі і кропкі” (балг. “Драски и шарки”) (1893, 1895), “Бачанае і чутае” (1901), “Раніца ў Банкі” (1905). Каларытнасць вобразаў і крытычна-выкрывальніцкі характар сацыяльна-побытавых аповесцей Вазава: “Мітрафан і Дармідольскі” (1881), “Хаджы Ахіл” (1882), “Дзядзькі” (1885), Адлюстраванне праўдзівасці жыцця балгарскіх эмігрантаў ў аповесці “Немілыя-недарагія” (1883). Раман “У ярме” (1888-1889) –– шэдэўр балгарскай літаратуры. Спалучэнне гістарычных і сацыяльна-побытавых сцэн у рамане. Раман “Новая зямля” (1896) –– спроба стварэння “рамана-ракі”. Паказ жыцця інтэлігенцыі пасля Вызвалення ў рамане. “Казаларская царыца” (1903) –– спроба стварэння сучаснага сацыяльнага рамана. Гістарычны раман “Святаслаў Тэртэр” (1907). Драматычная спадчына І. Вазава: гістарычныя драмы “Хышы”, “Барыслаў”, “Да прорвы”, сацыяльная камедыя “Службагонцы”. Падарожныя запіскі “У недрах Радопаў” як закладанне асноў “падарожнаапісальнага” жанру. Канстанцін Вялічкаў –– паплечнік па працы і літаратурнай дзейнасці І. Вазава. Лірычна-патрыятычны настрой зборнікаў вершаў К. Вялічкава “Царыградскія санеты” (1899), “Тугі і радасці”, “У святочныя хвіліны” (1911). Запіскі “У астрозе” (балг. “В тъмница”) (1899) –– мастацкі дакумент пра пакуты балгарскага народа ў турскім ярме. Драматызацыя пабалгаранай аповесці “Нявенка, баярская дачка” М. Карамзіна. Навэла “Адлюстраванне італьянскай культуры ў кнізе “Лісты з Рыму” (1895). Абагачэнне балгарскай пісьменасці перакладамі замежных аўтараў К. Вялічкавым: “Пекла” Дантэ, “Макбет” Шэкспіра, “Мізантроп” Мальера, “Аталія” Расіна і інш. Літаратуразнаўчае значэнне нарысаў па літаратуры К. Вялічкава: “Усеагульная гісторыя літаратуры” (1891) (апісанне гісторыі ўсходніх літаратур) і “Еўрапейскія пісьменнікі” (апісанне гісторыі заходнееўрапейскіх і рускай літаратур). Значэнне трохтомных мемуараў Захары Стаянава “Запіскі балгарскіх паўстанняў” (1884, 1887, 1892). Біяграфічныя нарысы мемуарыста: “Васіль Леўскі (дыякан)” (1883), “Атрады ў Балгарыі” (1885), “Хрыста Боцеў. Спроба біяграфіі” (1888).

Літаратура 90-х гг. XIX ст. “Народнічаская” літаратура Балгарыі як паэтызацыя мінулага патрыярхальнага быту балгар. Творчасць пісьменнікаў-народнікаў: Цані Гінчава (“Балгарскія байкі”, балада “Дзве таполі, або Нечаканая сустрэча”, зборнік “Вершы і казкі”, аповесць “Ганча Касерка”), Тодара Влайкава (аповесці “Унучка дзеда Славы”, “Цёця Гена”, “Касец”, “Дзядзя Стайка”, “Араты”), Міхалакі Геаргіева (апавяданні “Крэдай і вуглём”, “Стракаты свет”, “Блытаніца”, “Мой сябар Пенча Чатмакоў”, “Рада”, “Ад горшага да яшчэ больш горшага”, “Ля студні” і інш), Цанкі Бакалава-Царкоўскага (зборнікі “Смутныя часы”, “Палявыя песні”). Пераход да сацыялістычнай прозы. Стаян Міхайлоўскі ля вытокаў сацыялістычнай літаратуры: “Біблейскія вершы” (1889), “Novissima verba” (“Апошнія словы”) (1889), “Currente calamo” (“Цякучае пяро”) (1889), “Жалезныя струны” (1890), “Кніга без назвы” (1892), “Філасофскія і сатырычныя санеты” (1895), “Кніга пра балгарскі народ” (1897), “Кніга аб пакрыўджаных і неапраўданых” (1903), “Усходнія легенды” (1904) , “Ад развала да правала” (1905), “Поклік да балгарскага народа і балгарскай інтэлігенцыі” (1911), “Гімн Кірылу і Мяфодзію” –– другі нацыянальны гімн балгар, байкавая творчасць (“Арол і слімак”, “Сава і светлячок” і інш) і інш. Алека Канстанцінаў –– стваральнік неўміручага вобраза “аднаго сучаснага балгарына” –– “Бай Ганё” (1894). Фельетоны (“Пал”, “Шчаслівага Новага года”, “Паддаліся”, “Розныя людзі, розныя ідэалы” і інш) і “падарожная” проза (“Да Чыкага і назад”, “Запрашэнне”, “Неверагодна, але факт: 300 асоб на Чорным піку”, “Што? Швейцарыя?”, “Сафія-Мяздра-Враца”, “У Балгарскай Швейцарыі” і інш) А. Канстанцінава. Антон Страшыміраў як сумяшчальнік “народнічаскіх” і “сацыялістычных” ідэй (аповесці “Габраўка”, “Змей”, “Раздарожжа”, раман “Асеннія дні”). Сацыяльныя і народнічаскія матывы ранняй творчасці Пея Яварава (елегія “Арменцы”, паэмы “На ніве”, “Град”).

Балгарская літаратура XX ст.

Мадэрнізм у балгарскай літаратуры к. XIX –– пачатку XX ст. Пераход ад этнацэнтрычнай праблематыкі да антрапацэнтрычнай, замена аб’ектыўна-эпічных празаічных жанраў суб’ектыўна-лірычнымі. Дзейнасць літаратурнага гуртка “Думка” (балг. “Мисъл”) (1892 — 1907). Еўрапеізацыя балгарскай літаратуры. Доктар Крысцё Крысцеў –– ідэолаг “маладых”. Пенча Славейкаў –– “нявенчаны кароль маладых”. Першыя паэтычныя кнігі П. Славейкава: “Слёзы дзяўчыны” (1888), “Эпічныя песні” (1896), “Мары” (1898). Раскрыццё маральнай і псіхалагічнай драмы вялікіх тварцоў у філасофскіх паэмах паэта: “Ciss moll” (прысвечаная Бетховену) (1892), “Супакоены” (1892) (прысвечаная Ленау), “Мікеланджэла” (1895), “Сэрца сэрцаў” (“Cor cordium”). Новая трактоўка подзвіга Праметэя і сімвала Праметэевага агню ў паэме “Сімфонія безнадзейнасці”(1898). Эстэтызацыя прыроды, любові і смерці ў інтымнай і пейзажнай лірыцы. Паэтычны цыкл “Сон пра шчасце” (1907). Літаратурная містыфікацыя зборніка “На востраве шчаслівых” (1910). “Твор жыцця” П. Славейкава –– паэма “Крывавая песня” (1896—1911). Новае асэнсаванне жыцця і наканаванасці паэта ў паэме “Псалом паэта” (1904). Індывідуальная стылёвая апрацоўка фальклорнага матэрыялу: “Балагур”, “Непадзельныя”, “Каляднікі”. Баладныя матывы ў бытавых паэмах “Раліца” і “Бойка”, “Летні вечар”. Вечныя тэма кахання і ўзаемаадносін пакаленняў у паэзіі Пея Яварава. Верш “Ноч” (1901) і зборнік “Бяссонне” (1907) –– пачатак “начнога” перыяду балгарскай паэзіі. Драматызм інтымнай лірыкі паэта: цыкл “Звяставанне” (1906), вершы “Лоры” (“Стогн”), “Цудоўныя вочы”, “Чараўніца”, “Двое прыгожых вачэй” і інш. Успаміны паэта: “Гоцэ Дэлчаў” (1905), “Гайдуцкія мроі” (1908). Стварэнне Народнага тэатру ў Сафіі ў 1904 г., адкрыццё –– 1907 г. Пастаноўка драм Петкі Юрдана Тодарава: “Русалка” (балг. «Самодива») (1903), “Страхіл –– страшын гайдук” (1903), “Нявеста Барана” (1910), “Першыя” (1910), “Змеева вяселле” (1910), П. Яварава: “У падножжа Віташы”, “Калі гром грымне, як рэха заглухае”. Драма “Будаўнікі” (1899, пастаўленая ў 1907) П. Тодарава –– першая драма балгарскага мадэрнізму. Зборнікі “Штрыхі” (1894), “Вершы сумнай ліры” (1895), цыкл “Ідыліі” П. Тодарава.

Сімвалізм –– другі этап балгарскага мадэрнізму. Творчасць балгарскіх паэтаў-сімвалістаў: Тэадора Траянава (верш “Новы дзень” (1905) –– маніфест балгарскага сімвалізму, зборнікі “Regina mortua” (“Мёртвая каралева) (1919), “Гімны і балады” (1912), “Балгарскія балады” (1921), “Песня песняў” (1923), “Пантэон” (1934)), Дзімча Дзебялянава (вершы “Помніш, помніш ціхі двор?”, “Элегія”, “Прыйдзі і дай мне”, “Песня сіраты” і інш), Мікалая Ліліева (зборнікі “Птушкі ў ночы” (1918), “Плямы Месяца” (1922), “Вершы” (1932) і інш), Эмануіла Папдзімітрава (зборнікі “Сон кахання” (1912), “Дзённік самотнага” (1914), Плакучыя івы” (1914), “Жыццё і мроя” (1919), “Вячэрнія міражы” (1920), паэмы “Пераўтварэнне”, “Залатыя нівы і баявыя палі”, “У краіне ружаў”), Хрыста Ясэнава (зборнік “Рыцарскі замак” (1921), Кірыла Хрыстава (зборнік “Песні і ўздыхі” (1896), “Трапятанне” (1897), “На ростанях” (1905)), Дзімітра Баяджыева (элегіі “Пісьмо”, “Ноччу”, “З глыбокай пяшчотай”, “Здаўлены крык”, “Вячэрняе трапятанне”, “Марсілія” і інш). Сімвалізм у дэкаратыўна-стылізаванай прозе Мікалая Райнава (“Багамільскія легенды” (1912), “Бачанні са старажытнай Балгарыі” (1918), “Кніга пра цароў” (1918), “Паміж пусныняй і жыццём” (1919), “Царства русалак” (1939), “Даўно, вельмі даўно” (1939) і інш). Падзел сімвалістаў на гурткі “Златарог” (псіхалагічна-спавядальны), “Гіперыён” (дагматычны, Т. Траянаў) (1922—1931). Іншыя сімвалісцкія выданні: “Мастак” (1905—1909), “Наша жыццё” (1906—1907), “Назіральнік” (1901-1912), “Па новым шляху” (1907-1916), “Пацеркі” (балг. “Бисери”) (1911–1914), “Звяно” (1914) .

Авангардызм і экспрэсіянізм –– трэці этап балгарскага сімвалізму. Часопісы “Вагі” (балг. “Везни”) (1919—1922) і “Полымя” (1924-1925) Геа Мілева. Анталогіі балгарскай і сусветнай паэзіі Г. Мілева. Рэвалюцыйная патэтыка паэм “Пекла” (1922), “Дзень гневу” (1922), “Верасень” (1924). Іншыя прадстаўнікі авангардызму: футурысты Ламар (Лалю Марынаў), дадаісты і сюррэалісты Мікалай Марангозаў (Мікалай Нэйкаў Цанеў), Слаўча Красінскі (Венцыслаў Крысцеў).



Балгарская літаратура паміж дзвюма сусветнымі войнамі . “Мёртвая паласа” (тэрмін Георгія Бакалава) у літаратуры 1912—1918 гг. Стварэнне Саюза балгарскіх пісьменнікаў (кастрычнік, 1913 г.). Пераадоленне эстэтыкі сімвалізму ў паэзіі “вераснёўскіх паэтаў” Хрыста Смірненскага (“Прадаўшчыца кветак” (балг. “Цветарница”), “Няхай будзе дзень”, культ масавасці ў вершах “Вуліца”, “Толпы”, “Мы”, новая прадметна-рэалістычная вобразнасць вершаў, стварэнне “гарадской” праэзіі ў вершах “Дзеці горада”, “Зімнія вечары” і інш), Асэна Расцветнікава (“зборнік “Ахвярныя вогнішчы” (1924), Міколы Вапцарава (зборнік “Маторныя песні” (1940). Імажынізм (увага на стварэнні вобраза) у паэзіі Міколы Фурнаджыева (кнігі “Вясенні вецер” (1925), “Вясёлка” (1928), паэмы “Дзіця”, “Зямля” і інш). Філасофская паэзія Атанаса Далчава (зборнікі “Акно” (1926), “Вершы” (1928), “Парыж” (1934), “Анёл Шартара” (1943). Праяўленне нацыянальнай і балканскай самасвядомасці ў жаночая паэзіі Элізаветы Баграны (зборнікі” Вечная і святая” (1927), “Зорка марака” (1932), “Сэрца чалавечае” (1936) і інш), разнастайнасць лірыкі Доры Габэ (зборнікі “Фіялкі” (1908), дзіцячая кніжка “Маленькія песні” (1923), вершы для дарослых “Зямны шлях” (1928), паэмы “Лунацічка”, “Вэла”), маральная і надматэрыяльная паэзія Мары Бэлчавай (зборнікі “Ступенькі ганку”, “Санеты” (1925), “Выбраныя песні” (1931) і інш). Новы падыход да прозы. Развіццё сацыяльнага апавядання і апяванне балгарскай вёскі ў творчасці Эліна Пеліна (Дзімітра Іванова) (апавяданнні “Навала Божая”, “Андрэйка”, “Вятрак”, “Касцы”, “Спасава магіла”, аповесці “Нячыстая сіла” (1909), “Геракавы” (1911), “Зямля” (1922) і інш), вобразы святых айцоў у малой прозе Э. Пеліна (цыкл “Пад манастырскай лазою” (1936) , апавяданні “Вясенні абман”, “Суп грахоў айца Нікадзіма” і інш), цыкл вершаў у прозе “Чорныя ружы” Эліна Пеліна. Ваенныя нарысы і апавяданні Ярдана Ёўкава (“Землякі”, “Яны перамаглі”, “Белы эскадрон”, “Шыбіл”, “Белыя ружы”, зборнік апавяданняў “Вечары ў Антымаўскім заездзе” (1928)), спалучэнне летапісу, фальклорнай прозы і паэзіі ў зборніку “Старапланінскія легенды” (1927), маральная тэматыка апавяданняў “Серафім”, “Па провадзе”, “Албена”, “Грэх Івана Беліна”, “Грэшніца”, аповесцей “Жней” (1920), цыклаў “Апошняя радасць” (1926), “Жаночае сэрца” (1935), “Калі б маглі гаварыць” (1936), рамана “Дом ля граніцы” (1934). Д’ябалізм у балгарскай прозе –– акцэнтацыя фантастычнага, іррацыянальнага, гратэскнага: вясковая і гарадская проза Георгія Райчава (аповесці “Царыца Неранза” (1920), “Песня пра лес” (1928), “Легенда пра грошы “ (1931), “Залаты ключ” (1942), проза Святаслава Мінкава (зборнікі апавяданняў “Сіняя хрызантэма” (1922), “Гадзіннік” (1924), “Вогненная птушка” (1927), “Гульня ценяў” (1928), “Дом пры апошнім ліхтары” (1931, “Аўтаматы” (1932), апавяданне “Дама з рэнтгенавымі вачыма” (1934). Стварэнне балгарскіх вобразаў-праведнікаў у аповесці Т. Влайкава “Жыціе адной маткі” (1926). Мемуарная творчасць Т. Влайкава ў трылогіі “Перажытае”: “Гады дзяцінства” (1934), “Калі быў юнаком” (1939), “Гімназіст у Сафіі” (1942). Сацыяльна-выкрывальніцкая крытыка прозы Георгія Парфірыева Стаматава: апавяданні “Маленькі Садом”, “Віранаў”, “Нарзанавы”. Тэма жыцця “вышэйшага грамадства” ў прозе Дзімітра Шышманава (“Дэпутат Стаянаў” (1929), “Хайлайф” (1919). Урбаністычная проза Чаўдара Мутафава (“Марыянеткі” (1920), “Тэхнічныя апавяданні” (1941), “дэкаратыўны” раман “Дылетант” (1926)). Проза “амерыканскіх” балгараў: Барыса Шывачава (зборнікі апавяданняў “Сярэбраная рака” (1926), “Лісты з Паўднёвай Амерыкі” (1932), раман “Вынаходнікі” (1931)), Матвея Вылева-Басяка (празаічныя зборнікі “Пыл пасля статка” (1937), “Адгэтуль і адтуль” (1940), аповесць “На якары” (1938) –– першы твор балгарскай марыністыкі. Ацэнка вераснёўскіх падзей (антыфашысцкага паўстання 1923 г.) балгарскімі літаратарамі: раманы Антона Страшымірава “Карагод” (балг. “Хоро”) (1926), Канстанціна Канстанцінава “Кроў” (1933), Уладзіміра Палянава (Уладзіміра-Георгія Іванова Тодарава) “Патухшае сонца” (1928), зборнік апавяданняў Ангела Каралійчава “Аб паўстанні 1923г.). Узмацненне сацыялістычнай прозы: зборнікі апавяданняў “Вулічныя” (1926), “Дудка плача” (балг. “Кавалът плаче”) (1927), “Спаржылаў” (1931) (квартал у Празе), аповесці “Селькор” (1933), раманы “Дурман” (балг. “Татул”) (1938), “Нявестка” (1942). Побытава-гумарыстычная апавяданні Чудаміра (Дзімітра Хрыстава Чарбаджыйскага), Канстанціна Пятканава, Стыліяна Чылінгірава. Гістарычная тэматыка прозы Дабры Немірава (аповесць “Бедны Лука” (1923), раманы “Браты” (1927), “Анёлаголосны” (1938)), Фані Паповай Мутафавай (раманы “Солунскі цудатворац” (1929-1930), “Дачка Калаяна” (1936), “Іван Асэн” (1938-1939), “Баянскі майстар” (1941)), Стаяна Загарчынава (раман “Дзень апошні — дзень Гасподні” (Т. 1-3, 1932—1934), гістарычная аповесць “Легенда пра Святую Сафію” (1926). Драматычная спадчына Стэфана Костава (камедыі “Галяманаў” (1920), “Залатая міна” (1926), “Марская хвароба” (1929), “Новы прытулак” (1931), “Конікі” (1931), “Зназхар” (1933), “Безымянная камедыя” (1938)) і Рача Стаянава (драма “Майстры” (1927)).

Балгарская літаратура пасля другой сусветнай вайны. Пачатак сацыялістычныга будаўніцтва. “Асенні рэнесанс” і новыя матывы лірыкі Элісаветы Баграны (зборнікі вершаў “Пяць зорак” (1953), “Выбранае” (1955), “Ад берага да берага” (1963), “Кантрапункты” (1972), “Светлацені” (1977), “На беразе часу” (1983)), Міколы Фурнаджыева (“Па дарогах тваіх ішоў” (1958), “Сонца еад горамі” (1961), “Самае складанае” (1964)), Доры Габэ (зборнік “Пачакай, сонца” (1967)). Паэзія Багаміла Райнава (зборнік і вершаў “Вершы” (1940) і “Каляндар кахання” (1941)), Валерыя Пятрова (Валерыя Мевараха) (паэмы “Хлопчык-з-пальчык”, “Ночы на Балкане”, “Дзяцінства”, “Ля сіняга мора”, “У дарозе” і інш), Весяліна Ханчава (зборнікі “Лірыка” і “Ружы вятроў” (1960), Івана Пейчава (“Далёкае плаванне” (1962), Аляксандра Герава (“Мы, людзі” (1942), “Два мільярды” (1947), “Нечаканыя вершы” (1986) і інш). “Брыгадна” і інтымная паэзія Благі Дзімітровай (“Да заўтра” (1959), “Адваротны час” (1965), “Асуджанныя на каханне” (1967), “Як” (1974), “Голас” (1985), “Лабірынт” (1987), “Паміж” (1990), “Ключ”(1991) і інш), Пеня Пенева (“Добрай раніцы, людзі”, цыкл “Сцяжынка” (балг. “Пътека”), паэма “Дні праверкі”). Псіхалагічная спавядальнасць паэзіі Станкі Пенчавай. Інтымная лірыка Бажыдара Бажылава. Гуманістычная паэзія Радоя Раліна (“Ваенны сшытак” (1955, 1970), “Восеньскія ажыны” (1972), “Абставіны” (1973). Радалюбівая і трагічна-інтымная паэзія Георгія Джагарава (зборнікі “Мае песні” (1954), “Калі-нікалі” (1979), вершы “Балгарыя”, “Восень”, “Лес” і інш). Інтымная паэзія Павела Мацева (“Чайкі адпачываюць на хвалях” (1965), “Сабранае маўчанне” (1973), “Раптоўныя паўзы” (1976). Наватарская паэтыка Уладзіміра Башава, Стэфана Цанева, Любаміра Леўчава, Канстанціна Паўлава, Хрыста Фоцева, Пятра Аліпіева, Міколы Інджава, Хрыста Кацарава, Пырвана Стэфанава, Атанаса Стаянава, Эўціма Эўцімава, Дамяна Дамянава, Андрэя Германава, Мікалая Кынчава, Нядзялка Ярданава, Вані Петкавай і інш. Росквіт эпічнага рамана ў балгарскай прозе. “Першая раманная хваля”: раман-рака Г. Караславава “Звычайныя людзі”, гістарычныя раманы Дзімітра Дзімава “Паручык Бенц” (1938), “Асуджаныя душы” (1945), “Тытунь” (1951, 1962). “Македонская “квадралогія” Дзімітра Талева: “Жалезны ліхтар” (1952), “Праспанскія званы” (1954), “Ільіндзень” (1954), “Чую вашыя галасы” (1966), гістарычная проза Дз. Талева: раман-летапіс “Самуіл” (1958-1960), аповесць “Браты са Стругі”(1962), раман “Хілендарскі манах” (1962). “Анімалістычная” (“Воўчыя ночы” (1943), “Праз воды і лясы” (1943), “Дзікая птушка” (1946), “Аповесць пра адзін лес” (1948)) і гістарычная (раман “Іван Кандараў” (1958—1964), аповесці “Выкрадальнік персікаў” (1947),“Легенда пра Сібіна, балгарскага князя” (1968), “Антыхрыст” (1970) і інш. Культурна –мемуарная проза Канстанціна Канстанцінава (кніга “Шлях праз гады” (Т. 1-3, 1959—1961), Сімяона Радзева (“Будаўнікі сучаснай Балгарыі” (1973)), Стыліяна Чылінгірава, Канстанціна Пятканава, Івана Радаславава, Георгія Цанева. Нэлі Даспеўскай і інш. Героіка-патэтычная хваля ў драматургіі Крума Кюляўкава, Арліна Васілева, Лазана Стралкова. Гістарычны драмы Камена Зідарава (“Іван Шышман” (1960), “Каін і чараўнік” (1972). Лірычная драматургія Івана Пейчава (Кожны восеньскі вечар”, Кавалі маланак”), Івана Радоева (“Свет –– малы”), Георгія Джагарава (“Пракурор”), Валерыя Пятрова (“П’еса –– сон”, “Калі ружы танцуюць”) і інш.

Новая гістарычная проза 70-х гг. XX ст.: Антон Дончаў “Раздзельны час” (1964), Генча Стоеў “Кошт золата” (1965), Вера Мутафчыева (“Выпадак Джэм” (1967), “Летапіс смутнага часу” (1954-1965). Росквіт “фантастычнай” прозы: Любэн Дзілаў “Атамны чалавек” (1958), “Цяжасць скафандра” (1969), “Мой дзіўны сябар астраном” (1971), філасофска-фантастычныя раманы “Шлях Ікара” (1974), “Парадокс люстэрка” (1976), Павел Вежынаў “Сінія матылькі” (1968), “Калі ты ў лодцы” (1968), “Гібель Аякса” (1973). Адраджэнне “крымінальнана” жанру: творчасць Андрэя Гуляшкі, Багаміла Райнава (“Інспектар і ноч”), Паўла Вежынава (“Бар’ер” (1978), “Вагі” (1982), “Вымярэнні”, “Ноччу на белых канях”). Гумарыстычны і сатырычны пафас прозы Ярдана Радзічкава, Станіслава Страціева, Мірона Іванова, Петара Незнакомава (Петара Дзімітрова), Ярдана Папова і інш. Драматургія “штодзённасці” Драгаміра Асэнава (“Дзень нараджэння” (1964), “Узнагарода” (1980). Пераўтварэнне драматургіі ў творчасці Ярдана Радзічкава (“Суматоха” (1965), “Студзень” (1974), “Лазарніца” (1978)) і інш). Камерна-псіхалагічныя мініяцюры Міхаіла Вялічкава. Маральная і філасофская праблематыка драматургіі Канстанціна Іліева (“Музыка з Шатраўца”, “Акно”, “Адысей едзе ў Ітаку” і інш). Сатырычны гратэск драматургіі Станіслава Страціева (“Рымская баня”, “Рэйс”, “Максімаліст”, “Зямля варочаецца”, “Жыццё, хоць і кароткае”, “Балканскі сіндром”, “Балгарская мадэль”, “З іншага боку” і інш).

Сучасныя гарызонты балгарскай літаратуры. “Інфантыльная” проза Янкі Стаянава (раманы “Двайнік” (1985), “Блудны сын” (1993). Творчасць Івайлы Пятрова, Баяна Біолчава, Георгія Гаспадзінава, Алека Папова, Захары Карабашліева, Алены Алексіевай, Здраўкі Эўцімавай, Мікалая Хайтава і інш.



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   26




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет