Агульныя пытанні функцыянавання
Мова і нацыянальная культура (уплыў культуры на мову, моўнае ўздзеянне на культуру). Беларуская мова як фактар нацыянальнай свядомасці і нацыянальна-культурнага адраджэння.
Сацыяльна-функцыянальная дыферэнцыяцыя беларускай нацыянальнай мовы. Літаратурная мова і дыялекты.
Паняцце літаратурнай мовы і гістарычная зменлівасць яго зместу. Перыядызацыя гісторыі беларускай літаратурнай мовы і яе абумоўленасць унутрымоўнымі і пазамоўнымі фактарамі. Сучасны стан пытання аб фарміраванні беларускай народнасці і мовы.
Функцыянальна-стылістычныя разнавіднасці старабеларускай літаратурнай мовы. Характар выкарыстання ў помніках старабеларускага пісьменства жывой гаворкі беларускага народа Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў XV - XVII стст.
Беларуская літаратурная мова пачатку XX ст. Гісторыя фарміраванння графіка-арфаграфічных і граматычных нормаў новай беларускай літаратурнай мовы.
Мастацкая літаратура як галоўная сфера фарміравання і развіцця новай беларускай літаратурнай мовы. Актыўныя працэсы ў мове сучаснай мастацкай літаратуры. Пісьменнік і моўная норма Публіцыстыка на беларускай мове ў другой палове XIX ст. і яе моўна-стылістычныя асаблівасці. Асаблівасці мовы сучасных беларускіх сродкаў масавай камунікацыі.
Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці моўнай сітуацыі ў Беларусі ў савецкі і постсавецкі час. Моўная палітыка і кадыфікатарская практыка ў Беларусі (20-я, 30-80-я, 90-я гады). Характар і вынікі беларуска-рускага моўнага ўзаемадзеяння. Беларуска-руская міжмоўная інтэрферэнцыя і праблемы культуры маўлення.
Беларуская лінгвістычная спадчына 20-х гадоў і праблемы нармалізацыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
ФАНЕТЫКА. ФАНАЛОГІЯ. АРФАЭПІЯ. АРФАГРАФІЯ.
Сістэма зычных фанем у беларускай мове: артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты. Карэлятыўныя рады зычных фанем.
Сістэма галосных фанем у беларускай мове: артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
Асноўныя фанетычныя працэсы ў беларускай мове. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў у беларускай мове.
Фанетычная мадэль акання ў беларускай мове і яе арфаграфічнае адлюстраванне.
Беларуская прасодыка: націск, інтанацыя. Асноўныя акцэнтна-рытмічныя мадэлі слоў у беларускай мове. асаблівасці беларускай інтанацыі. Асноўныя тыпы інтанацыйных канструкцый у беларускай мове.
Беларуская арфаэпічная норма: фарміраванне, стан, тэндэнцыі развіцця. Праблемы варыянтнасці на фанетычным узроўні. Арфаэпічная варыянтнасць у кансанантызме і вакалізме. Прычыны, характар і літаратурныя межы арфаэпічнай варыянтнасці ў беларускай літаратурнай мове.
Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі. Праблемы арфаграфічнай нармалізацыі і кадыфікацыі ў 20-я гады. Рэформа беларускага правапісу 1933 года і праблемы сучаснай беларускай арфаграфіі.
ЛЕКСІКАЛОГІЯ. ФРАЗЕАЛОГІЯ. ЛЕКСІКАГРАФІЯ
Лексіка як сістэмнае ўтварэнне. Крытэрыі сістэматызацыі. Асноўныя лексічныя групоўкі.
Метады даследавання лексікі (апісальны, параўнальны, дыстрыбуцыйны, статыстычны і інш.).
Слова як асноўная адзінка лексікалогіі: семантычныя, фармальныя, функцыянальныя характарыстыкі.
Лексічнае значэнне слова, Праблема тыпалогіі лексічных значэнняў. Дэнататыўны, сігніфікатыўны, прагматычны аспекты лексічнага значэння.
Адназначнасць і мнагазначнасць слова. Семантычная структура мнагазначнага слова. Метафарычныя, метанімічныя, сінекдахічныя сувязі значэнняў мнагазначнага слова. Стадыі эвалюцыі лексічнага значэння мнагазначнага слова аказіянальныя і узуальныя значэнні.
Сучасная беларуская сінаніміка. Тыпы сінонімаў. Семантычныя і стылістычныя функцыі сінонімаў.
Актыўны і пасіўны слоўнік сучаснай беларускай мовы. Працэсы неалагізацыі ў беларускай мове.
Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка. Праблемы крыніц папаўнення слоўніка беларускай мовы.
Спецыяльная і тэрміналагічная беларуская лексіка. Праблемы станаўлення і развіцця беларускай нацыянальнай тэрміналогіі.
Лексіка-стылістычная парадыгма ў беларускай мове.
Актыўныя працэсы ў сучаснай беларускай лексіцы. Праблемы лексічнай нармалізацыі беларускай мовы (20-я, З0-80-я, 90-я гады),
Нацыянальна-спецыфічнае ў лексічнай сістэме беларускай мовы. безэквівалентная лексіка,
Беларуская лексікаграфія. лексікаграфічная практыка ў Беларусі (20-я, 30-80-я, 90-я гады).
Прынцыпы класіфікацыі фразеалагізмаў. Стылістычная парадыгма фразеалагізмаў.
Паходжанне беларускай фразеалогіі. беларуская парэміялогія і афарыстыка.
Сучасны стан вывучэння фразеалагічнага фонду беларускай мовы. Беларуская фразеаграфія.
МАРФЕМІКА. СЛОВАЎТВАРЭННЕ
Марфема і яе інтэгральныя дыферэнцыяльныя адзнакі. Прынцыпы класіфікацыі марфем. Каранёвыя, афіксальныя марфемы, іх віды. Рэгулярныя і нерэгулярныя, прадуктыўныя і непрадуктыўныя афіксы. Структурна-семантычныя ўзаемаадносіны афіксальных марфем у складзе слова. Мнагазначнасць, аманімія, сінанімія і антанімія марфем у беларускай мове. Гістарычныя змены ў марфемнай структуры слова: апрошчанне, перараскладанне, ускладненне. Экспрэсіўна-стылістычныя функцыі марфем.
Марфаналагічныя заканамернасці ў структурнай арганізацыі марфем, іх спалучальнасць.
Словаўтваральная структура слова ў беларускай мове. Суадноснасць паняццяў падзельнасці (члянімасці) і вытворнасці слова.
Комплексныя адзінкі словаўтваральнай сістэмы, іх характарыстыка: словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральная парадыгма, слдоваўтваральнае гняздо.
Словаўтваральны тып і яго паняцце. Словаўтваральная мадэль.
Спосабы словаўтварэння, іх класіфікацыя. Прадуктыўнасць спосабаў словаўтварэння ў сучаснай беларускай мове.
Актыўныя працэсы ў сучасным беларускім словаўтварэнні. Праблемы сучаснай беларускай словаўтваральнай нормы.
МАРФАЛОГІЯ
Слова як лексічная і граматычная адзінка.
Прынцыпы класіфікацыі часцін мовы. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове.
Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Род, лік назоўнікаў. Скланенне назоўнікаў.
Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Род, лік, скланенне прыметнікаў. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў. Семантыка-камунікатыўная адметнасць прыметніка.
Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў паводле значэння і структуры. Скланенне лічэбнікаў розных разрадаў. Спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове.
Займеннік як часціна мовы. Граматычная і функцыянальна-семантычная характарыстыка займеннікаў, разрады займеннікаў, Скланенне займеннікаў розных разрадаў.
Дзеяслоў як часціна мовы. Граматычныя формы дзеяслова і іх характарыстыка. Асновы дзеясловаў, іх роля ва ўтварэнні дзеяслоўных форм.
Граматычныя катэгорыі дзеяслова ў беларускай мове, іх характарыстыка. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Трыванне дзеясловаў. Стан дзеясловаў. Зваротнасць дзеясловаў. Лад дзеясловаў. Час дзеясловаў. Спражэнне дзеясловаў.
Дзеепрыметнік як форма дзеяслова, яго граматычная характарыстыка. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова, яго граматычная характарыстыка. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў у беларускай мове.
Прыслоўе як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыслоўяў.
Пытанне аб безасабова-прэдыкатыўных словах у лінгвістычнай літаратуры.
Мадальныя словы. Пытанне аб мадальных словах у лінгвістыцы.
Службовыя часціны мовы, іх характарыстыка. Класіфікацыя службовых слоў.
Прыназоўнікі як службовыя словы, іх класіфікацыя паводле паходжання і структуры. Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.
Злучнікі як службовыя словы. Разрады злучнікаў паводле паходжання, саставу, споспабу ўжывання.
Звязкі. Пытанне аб звязках у лінгвістычнай літаратуры.
Часціцы як часціна мовы. Разрады часціц паводле значэння, паходжання і структуры.
Выклічнікі. Месца выклічнікаў у сістэме часцін мовы. Разрады выклічнікаў паводле значэння і паходжання. Структурныя тыпы выклічнікаў. Гукаперайманні, іх адрозненне ад выклічнікаў.
Достарыңызбен бөлісу: |