Сакрамэнт як дзейсны знак



бет6/8
Дата12.07.2016
өлшемі0.7 Mb.
#195003
1   2   3   4   5   6   7   8

Ход заняткаў



Малітва: Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа, і аднаві ўва мне трывалы дух. Не адкінь мяне ад свайго аблічча і не пазбаў мяне Духа Твайго Святога. Пс 51 (50), 12-13

Чалавек пытае
Кожная залежнасць чалавека ад граху з’яўляецца пагрозай для яго духоўнага жыцця. Калі чалавек трывае ў граху — гэта аслабляе, а з цягам часу знішчае духоўнае жыццё чалавека, бо праз грэх чалавек разрывае сваю сувязь з Богам.

Адным з такіх грахоў з’яўляецца парнаграфія, якая прыносіць і ў духоўнае, і ў фізічнае жыццё чалавека разбуральныя наступствы.

Тэма нашага сённяшняга занятку: Целы вышыя – гэта святыня Духа Святога.
У адным з фільмаў распавядалася такая гісторыя (падручнік вучня):
Аднойчы, малады чалавек, які займаўся плаваннем, вечарам пасля трэніроўкі “сэрфуючы” па розных сайтах інтэрнэту, зусім выпадкова натрапіў на сай з парнаграфічнымі фотаздымкамі. Прагледзець фотаздымкі цалкам перашкодзіла мама, якая нечакана ўвайшла ў яго пакой. У наступны вечар гэты малады чалавек яшчэ раз знайшоў гэтыя сайты і праглядзеў «учарашнія» фотаздымкі цалкам. Паступова, пасля заняткаў у школе, гэты хлопец усё часцей і часцей заглядваў на розныя парнаграфічныя сайты інтэрнэту. Аб гэтым даведалася яго мама і папрасіла бацьку паразмаўляць з сынам. Хлопец паабяцаў бацькам, што больш не будзе гэтага рабіць, але праз некаторы час парушыў сваё абяцанне. Трэба заўважыць, што бацькі гэтага хлопца, былі вельмі мудрымі і любячымі бацькамі, але ўся гэтая сітуацыя прывяла да таго, што бацька і маці сталі ўсё часцей канфліктаваць паміж сабою. Бацька казаў, што «новае захапленне» сына – гэта часовая з’ява, маці не згаджалася, бачучы, як гэтае «захапленне» пачынае ўплываць на жыццё іх дзіцяці. Хлопец пачаў падманваць бацькоў, казаў, што ідзе да сяброўкі, якая дапаможа ў матэматыцы, а сам выходзіў, каб дзесьці знайсці кампутар, каб прагледзець сайты з парнаграфіяй. Потым гэты малады чалавек пачаў красці ад маці грошы, бо некаторыя з гэтых сайтаў былі платныя. Аднойчы малодшы брат гэтага хлопца ўвайшоў у пакой і ўбачыў, якія фотаздымкі глядзіць яго старэйшы брат. Пры ўмове, што ён не раскажа маці, малады чалавек паказаў іх малодшаму брату, які сам потым скап’яваў іх на дыск і занёс у школу, каб падзяліцца са сваім сябрам. Парнаграфія як вірус пачала распаўсюджвацца. Яна знішчыла ўзаемаадносіны паміж бацькамі героя, зруйнавала ўзаемаадносіны паміж ім і яго братам, паміж ім і дзяўчынай, якая яму падабалася, паміж ім і яго сябрамі, паміж ім і яго настаўнікамі. Ён «закінуў» плаванне, пагоршыліся адзнакі ў школе. Спатрэбілася вельмі многа часу, каб нанава адбудаваць тое, што так хутка і не заўважна для самога героя знішчыла парнаграфія.


  • Як парнаграфія «ўвайшла» ў жыццё маладога чалавека?

  • Што яна прынесла з сабою ў жыццё гэтага маладога чалавека?

  • Чаму парнаграфія прыносіць у жыццё чалавека такія разбуральныя наступствы?

На падставе гісторыі вучні з дапамогай К. запісваюць этапы, якія праходзіць асоба, залежная ад пагнаграфіі:




  • - этап залежнасці — асоба штораз часцей набывае новыя матэрыялы, якія маюць у сабе парнаграфічныя сцэны, шукае матэрыялы ў інтэрнэце.

  • - этап страты уражлівасці — матэрыялы, якія спачатку ўзрушвалі сваёй сутнасцю, цяпер успрымаюцца як норма.

  • - этап “снежнага кому” — каб атрымаць такі ж стан задавальнення як на пачатку, асоба шукае ўсё больш драстычныя матэрыялы.

  • - этап уцелаўлення ў жыццё — узнікае жаданне самаму ажыццявіць тое, што адлюстроўваюць парнаграфічныя матэрыялы.

Чалавека, які праходзіць ад аднаго этапу да другога з упэўненнасцю можна назваць залежным. Але не такім Пан Бог хоча бачыць сваё стварэнне.


Бог адказвае
Святое Пісанне кажа:

«Ці не ведаеце, што целы вашыя — гэта святыня Духа Святога, які ў вас, якога вы маеце ад Бога, і што вы не належыце сабе самім? Бо вы куплены за вялікую цану. Таму слаўце Бога ў целе вашым» (1 Кар 6, 19).

— Што святы Павел гаворыць пра цела чалавека?



К. запрашае вучняў папрацаваць над пытаннем, чаму цела чалавека ў вачах Бога мае такую вялікую вартасць? Вучні запісваюць свае адказы на табліцы:

Цела чалавека

  • - адкрывае Божы план адносна мужчыны і жанчыны

  • - ад моманту св.Хросту з’яўляецца святыняй св.Духа

  • - адкупленае мукай і смерцю Хрыста

  • - робіць магчымым рэалізацыю паклікання

  • - падчас Эўхарыстыі становіцца прытулкам для Хрыста

  • - робіць магчымым катакт чалавека з навакольным светам і іншымі асобамі

  • - служыць для выражэння любові і для пераказу жыцця

  • - дапамагае выразіць сябе

  • - з’яўляецца “інструментам” душы і г.д.

Цела чалавека ў вачах Бога мае вялікую каштоўнасць. Хрыстус, Сын Божы, уцелавіўся — гэта значыць прыняў людское цела, а праз гэта асвяціў яго. Бог адарыў чалавека здольнасцю панаваць над жаданнямі свайго цела, каб чалавек не змарнаваў сваёй годнасці, не знішчыў «святыні Духа Святога».

У Евангеллі паводле Мацвея Езус перасцерагае:



«Вы чулі, што сказана: Не распуснічай. Я ж вам кажу: хто з пажадлівасцю глядзіць на жанчыну, ужо ўчыніў з ёю распусту ў сэрцы сваім. Калі правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і адкінь ад сябе; бо лепей табе, каб загінуў адзін з тваіх членаў, чым усё цела тваё будзе кінута ў геену. І калі правая рука твая спакушае цябе, адсячы яе і адкінь ад сябе, бо лепей табе, каб адзін з членаў тваіх загінуў, чым усё цела тваё пойдзе ў геену» (Мц 5, 27-28).

К. дзеліць клас на 2 групы, дае ім карткі, на якіх вучні павінны запісаць, як яны разумеюць гэтыя словы:


Група 1:
« Калі ж правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе » гэта значыць….
Група 2:
«Калі правая твая рука спакушае цябе, адатні яе і кінь ад сябе » — гэта значыць….
Вучні прэзентуюць сваю працу.
Гэтыя словы Езуса вельмі радыкальныя. Чаму? Бо Езус ведае, што адбываецца з чалавекам, які трапляе ў залежнасць ад граху. Чалавек, залежны ад парнаграфіі, не будзе ў стане любіць ні Бога, свайго Стварыцеля, ні іншага чалавека, ні самога сябе. Некаторыя асобы, якія трываюць у граху парнаграфіі, кажуць: «Я ненавіджу сябе за тое, што раблю, але не магу спыніцца». Чалавек, які носіць ў сэрцы столькі бруду, які ненавідзіць сябе, ніколі не ўбачыць чыстасці іншага чалавека і не зможа пакахаць яго.

У чалавеку адбываецца няспынная ўнутраная барацьба паміж духам і целам, а гэта значыць паміж любоўю і пажадлівасцю. У гэтай барацьбе пераможа той, хто сам для сябе паставіць патрабаванні дзеля абароны такіх каштоўнасцяў, як чыстасць, любоў, годнасць іншай асобы, сужэнства, сям’я. Вельмі важна, ставячы перад сабой патрабаванні, папрасіць дапамогі ў Хрыста, каб разам з Ім распачынаць і заканчваць кожны дзень свайго жыцця.


Чалавек адказвае Богу
У часопісе «Любите друг друга» можна знайсці вельмі шмат сведчанняў, у якіх маладыя людзі распавядаюць аб тым, як разам з Хрыстом змагаліся са сваімі слабасцямі і грахамі. Вось адно з іх:



«Я спрабаваў заснуць, але не мог, бо перад вачамі ўзнікалі вобразы, якія затрымаліся ў маёй памяці пасля прагляду парнаграфічных сайтаў. Аналізуючы свае паводзіны, я заўважыў, што мой эмацыянальны і фізічны стан увесь час пагаршаецца. Я стаў незадаволеным, агрэсіўным, напружаным. Мне стала страшна ад таго, што я не паную над сабой. А што са мной будзе праз год, два, тры… ? Я ўстаў з ложка і пачаў шчыра маліцца, просячы ў Хрыста прабачэння і дапамогі. Не ведаю, колькі гадзін я так стаяў, але калі скончылася мая размова з Езусам, я ўбачыў сонца, якое пачынала ўзыходзіць над зямлёй. Не, падумаў я, я не хачу распачынаць новы дзень, трымаючы тое, што атручвае і брудзіць мяне. Я спаліў усе часопісы, паламаў дыскі, якія хаваў у сваім пакоі. Мне нават захацелася прыбраць і памыць свой пакой. А потым я пайшоў на ранішнюю святую Імшу, каб «навесці парадак у сваёй душы». Я адчуў, што я ажываю, што разам з новым днём распачынаецца новы этап майго жыцця. Калі Ты маеш такія клопаты, якія меў я, хачу даць табе параду: зрабі адразу ж гіганцкі крок наперад, не чакай, пакуль гэта атрута знішчыць цябе. Самаму цяжка, але калі будзеш гэта рабіць з Хрыстом, убачыш, што для Яго няма немагчымых спраў!» ( Станіслаў ).

Такія сведчанні яшчэ больш упэўніваюць нас, што разам з Хрыстом — Пераможцам д’ябла, граху і смерці, мы пераможам спакусы і слабасці, якія з’яўляюцца перашкодай на дарозе да нашай святасці.
Разважанне:

— Якія фільмы я гляджу? Якія я чытаю часопісы?

—Якія патрабаванні я стаўлю самому сабе, каб не трапіць у залежнасць ад граху?

— Як я адношуся да ўласнага цела?

— Да чаго Бог заклікае мяне праз сённяшнюю катэхeзу?
Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Памаліся аб ласцы навяртання для тых, хто жыве ў граху парнаграфіі.

2. Прачытай адзін з артыкулаў часопіса “ Любите друг друга”, у якім маладыя людзі даюць сведчанне свайго “уваскрашэння” з граху.
Заключная малітва:

Маці прачыстая, маліся за нас.

Маці беззаганная, маліся за нас.

Маці непарушная, маліся за нас.

Маці нявінная, маліся за нас.

Тэма № 14, VIII кл.



ПАКАЯННЕ Ў КАСЦЁЛЕ
Дыдактычная мэта: тлумачым моладзі сутнасць хрысціянскага пакаяння, якое разумеецца, як метаноя — навяртанне. Стараемся перадаць моладзі дух хрысціянскага пакаяння.

Выхаваўчая мэта: выхоўваем у моладзі імкненне прыкладваць намаганні для штодзённага навяртання.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне, плакат з тэкстам: Ян 20, 21–23; Лк 19, 1–10. Карткі і алоўкі для кожнай групы, шклянка.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.
Ход заняткаў
Малітва: падручнік вучня
Чалавек пытае

К. бярэ ў рукі шклянку:
Шклянка мае сваю вартасць, дзякуючы таму, з чаго яна зроблена. Яна можа быць з фаянсу, шкла, гліны і нават золата. У яе можна наліць вады, насыпаць жвіру альбо напоўніць яе каштоўнымі камянямі, і тады яе вартасць значна павялічыцца. Але калі б ў шклянцы быў пясок, а мы хацелі б напоўніць яе каштоўнымі камянямі, у нас нічога не атрымалася б. Для таго, каб шклянка выконвала сваю функцыю, нам спачатку трэба яе ачысціць, бо ў напоўненай шклянцы больш нічога не змяшчаецца, а з бруднай ніхто не хоча піць. Таксама і з чалавекам. Пра знешнюю прыгажосць чалавека мы кажам, гледзячы на ягоны твар, колер вачэй, валасоў, на будову цела. Як і наша шклянка, чалавек можа быць чымсьці напоўнены: радасцю, супакоем, любоўю, альбо надварот, — сумам, злосцю, нянавісцю. Гледзячы на гэта мы кажам: «Маладушны, нявыхаваны», — альбо: «Шчыры, адкрыты. Святы, Божы чалавек». Адносна Бога чалавек можа прыняць і такую паставу (К. адварочвае шклянку ўверх дном). Любоў Бога будзе дакранацца чалавека, але ніколі яго не напоўніць. Можа здарыцца так, што калісьці мы станем перад Богам прыгожыя, але… пустыя. Для таго, каб Бог мог нас напоўніць, мы павінны дазволіць Яму ачысціць нас з бруду граху і ўласнага эгаізму (К. адварочвае шклянку ўніз дном). Такое ачышчэнне адбываецца ў сакрамэнце пакаяння.
Бог адказвае

Першародны грэх разарваў сувязь чалавека з Богам, а таксама стаў прычынай унутранага канфлікту ў самім чалавеку. Калі мы знаёміліся з сакрамэнтам хросту, то казалі, што гэты сакрамэнт аўтаматычна не знішчае наступстваў першароднага граху, але з’яўляецца пачаткам шляху няспыннай барацьбы са злом. Каб нам дапамагчы на нашым няспынным шляху навяртання, Езус устанавіў сакрамэнт пакаяння, ці інакш сакрамэнт паяднання, прабачэння, споведзі.



К. змяшчае на дошцы тэкст устанаўлення сакрамэнту пакуты, нехта з вучняў чытае:
«Тады Езус зноў сказаў ім: Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца”» (пар. Ян 20, 21–23).
Прыступаючы да сакрамэнту пакаяння, чалавек павінен прызнацца ў сваіх грахах, мець шчыры жаль за ўчыненае зло і жаданне направіць зло, шчыра вызнаць грахі і ўзнагародзіць Богу і чалавеку за ўчыненую крыўду. Навяртанне распачынаецца ад унутранай перамены, якую Святое Пісанне акрэслівае як metanoia (з грэч. перамена сэрца). Сапраўднае навяртанне закранае ўсяго чалавека: ягоны розум, душу і нават цела, але пачынацца яно павінна з сэрца. Паступова дзякуючы дзеянню Божай ласкі зменіцца і жыццё чалавека. Такая перамена адбылася і з мытнікам Закхеем, пра якога мы чытаем у Евангеллі паводле Лукі:

«Езус увайшоў у Ерыхон і праходзіў праз яго. І вось адзін чалавек па імені Закхей, кіраўнік мытнікаў і багаты, стараўся ўбачыць Езуса, хто Ён такі, але не мог з-за натоўпу, таму што быў малога росту. Забегшы наперад, ён залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Ён павінен быў там праходзіць. Калі Езус прыйшоў на гэтае месца, паглядзеў уверх і сказаў яму: Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння Мне трэба быць у тваім доме. Той хутка спусціўся і прыняў Яго з радасцю. А ўсе, убачыўшы гэта, пачалі наракаць і казалі, што Ён зайшоў пагасціць да грэшнага чалавека. Закхей жа ўстаў і сказаў Пану: Вось палову маёмасці сваёй, Пане, я аддам убогім і, калі каго ў чым ашукаў, аддам у чатыры разы больш. Езус сказаў яму: Сёння прыйшло збаўленне ў гэты дом, таму што і ён сын Абрагама. Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула”» (Лк 19, 1–10).


— Кім у вачах людзей быў Закхей?

— Як яго ўспрымала асяроддзе?

— Як Езус адносіўся да яго?
Вучні працуюць у 3-х групах:
І група: запісвае рысы Закхея да сустрэчы з Езусам.

ІІ група: запісвае рысы Закхея пасля сустрэчы з Езусам.

ІІІ група: характарызуе паставу Езуса.

Вынікі працы вучні запісваюць у падручнік для вучня.
Закхей

— Да сустрэчы з Езусам. — Пасля сустрэчы з Езусам



Езус

— У жыцці Закхея Езус з’яўляецца як Той, Хто ПРАХОДЗІЦЬ ПОБАЧ.

Закхей не мае адвагі падысці, а Езус ГЛЯДЗІЦЬ НА ЯГО З ЛЮБОЎЮ.

— Езус НЕ ЗМУШАЕ, пакідае Закхею выбар.


— Што адбылося ў і жыцці Закхея, дзякуючы сустрэчы з Езусам?
Чалавек адказвае Богу

У захаванні Закхея пасля сустрэчы з Езусам мы бачым радыкальныя змены. Закхей сустрэўся з прабачэннем, якое напоўніла яго жыццё супакоем і радасцю.

У паставе Закхея мы можам выдзяліць істотныя этапы, дзякуючы якім адбылася гэта перамена. Гэтыя этапы з’яўляюцца дасканалым адлюстраваннем умоў сакрамэнту пакаяння. (Вучні самі шукаюць іх у жыцці Закхея.)


  • рахунак сумлення — неспакой, свядомасць таго, што ён ашукваў людзей;

  • жаль за грахі — узрушаны любоўю Хрыста, шкадуе за ўчыненае зло;

  • пастанаўленне выправіцца — пры сустрэчы з Езусам вырашае змяніць сваё жыццё;

  • шчырая споведзь - Закхей шчыра вызнае перад Езусам усе свае правіны.

  • выкананне пакуты — Закхей хоча направіць крыўды, якія ён учыніў людзям. «Палову маёмасці сваёй, Пане, я аддам убогім і, калі каго ў чым ашукаў, аддам у чатыры разы больш».

Нашае навяртанне — гэта няспынны працэс, які распачаўся у нашым жыцці ад сакрамэнту хросту. Езус, «праходзячы побач», «гледзячы на нас з любоўю», заахвочвае нас да выбару дабра. Ён кліча нас да супольнай працы над ўласным збаўленнем.


Разважанне:

— Як я адказваю на заклік да навяртання, з якім Езус пастаянна звяртаецца да мяне?

— Калі апошні раз я прыступаў да сакрамэнту пакаяння?

— Як я выконваю пастанаўленне, зробленае мною на споведзі?



Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Памаліся аб ласцы навяртання для тых, хто жыве ў граху.

2. Напішы, што ты атрымліваеш, прыступаючы да сакрамэнту пакаяння.
Заключная малітва:

Пане Езу, вызнаю перад Табою, што я грэшнік. Мае грахі аддзяляюць мяне ад Цябе і ад людзей. Прашу Цябе аб ласцы, каб я мог адчуць Тваю міласэрнасць у сакрамэнце пакаяння. Дух Святы, умацоўвай мяне да штодзённай барацьбы са спакусамі і беражы ад граху. Табе хвала навекі. Амэн.


Тэма № 15, VIII кл.

САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ
Дыдактычная мэта: указваем на сэнс сакрамэнту пакаяння. Указваем на Бога як на любячага Айца, які прабачае нам грахі.

Выхаваўчая мэта: фарміруем паставу навяртання і пакаяння.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: ККК 1431, 1434, 1448, 1451, 1454, 1455, 1459, 1461, 1468, 1469.

Метады катэхезы: праца ў групах.
Ход заняткаў
Малітва: акт жалю.
Чалавек пытае

Вызнанне грахоў не з’яўляецца прыемнай справай, і, напэўна, заўсёды будзе суправаджацца пачуццём сораму. Падчас сваёй першай споведзі амаль усе дзеці хочуць прыйсці да «свайго» святара. З цягам часу — зусім наадварот — да незнаёмага, які сядзіць у канфесіянале ў самым цёмным месцы касцёла.

Некаторым людзям сакрамэнт споведзі прыносіць вялікі клопат. Вось, як піша адзін ваш равеснік (падручнік вучня):

«Вечарам, напрыканцы пражытага мною дня, я вельмі часта спрабую прааналізаваць свае паводзіны і ўбачыць памылкі, дапушчаныя мною ў гэты дзень. У такія хвіліны мне прыходзіць думка аб тым, чаму нельга спавядацца непасрэдна Богу? Усведамляючы свае дрэнныя ўчынкі, я шкадую за ўчыненае зло і шукаю спосабаў, каб гэтае зло выправіць. Чаму для таго, каб я мог паяднацца з Богам, паміж намі абавязкова павінен быць святар? Перад споведдзю я заўсёды адчуваю сябе неяк няёмка: „Што святар пра мяне падумае? Што мне на гэта адкажа?“ Гэта ўвесь час мяне турбуе. Ды і як я магу абяцаць выправіцца, калі і так ведаю, што не стрымаю слова?»


— Якія цяжкасці адчувае малады чалавек у сувязі з прыняццем сакрамэнту пакаяння?

— Чаму некаторыя людзі пазбягаюць споведзі? (Размова з вучнямі.)


Часцей за ўсё гэта адбываецца таму, што не ўсе правільна разумеюць сутнасць сакрамэнту споведзі.

На мінулых занятках мы пачалі размову пра сакрамэнт пакаяння. На сённяшняй сустрэчы мы паразважаем над тым, з кім мы сустракаемся ў гэтым сакрамэнце. Пазнаёмімся таксама з біблейскай асновай сакрамэнту пакаяння, даведаемся, як Касцёл тлумачыць таямніцу вяртання чалавека да Бога. (Запіс тэмы: Сакрамэнт пакаяння.)


Бог адказвае

На дошцы К. змяшчае табліцу, якую запаўняюць вучні, адказваючы на пытанні, працуючы з тэкстамі ККК:

І група


ККК 1431, 1434

— Чым з’яўляецца пакаянне і якія формы яно можа прымаць у жыцці хрысціяніна?

Пакаянне — гэта:

• радыкальная змена жыцця;

• акт шчырага вяртання да Бога;

• адыход ад зла з агідай да ўчыненых грахоў;

• імкненне і станоўчае рашэнне змены жыцця;

• надзея на Божую міласэрнасць і спадзяванне на дапамогу Божай ласкі.

ІІ група:

ККК 1454, 1451, 1455 і 1459

— Якія чыны пэнітэнта з’яўляюцца самымі важнымі?

ІІІ група:

ККК 1461, 1448

— Якія чыны спаведніка зяўляюцца самымі важнымі?

IV група:

ККК 1468, 1469

— Якія плёны прыносіць сакрамэнт пакаяння?

Свае адказы вучні запісваюць ў табліцы, запаўняючы спачатку 1-ю і 2-ю графу. Затым К. чытае тэкст ККК 1449, вучні ўважліва слухаюць і пасля прачытання разам дапаўняюць 3-ю графу — дзеянне Пана Бога ў сакрамэнце пакаяння:
У формуле адпушчэння грахоў, якой карыстаецца Касцёл лацінскага абраду, выражаны асноўныя элементы гэтага сакрамэнту: Айцкц міласэрнасці ёсць крыніцай усялякага прабачэння. Ён здзяйсняе прымірэнне грэшнікаў праз Пасху Свайго Сына і дар Свайго Духа прах малітву і паслугу касцёла: Бог, Айцец міласэрнасці, смерцю і ўваскрасеннем Сына Свайго прымірыў светх Сабою і спаслаў Святога Духа ждя адпушчэння грахоў, з дапамогай Свайго касцёла няхай адорыць цябе прабачэннем і спакоем. І я адпускаю табе грахі ў імя Айца і Сына і Сятога Духа. Амэн. (пар. ККК 1449).
Чыны пэнітэнта:

• рахунак сумлення;

• жаль за грахі;

• цвёрдае пастанаўленне выправіцца;

• шчырая споведзь;

• выканане прызначанай пакуты.



Чыны спаведніка:

• адпушчэнне грахоў у імя Хрыста;

• устанаўленне спосабу пакуты;

• малітва за грэшніка.



Пан Бог:

• Аказвае ЛЮБОЎ І МІЛАСЭРНАСЦЬ;

• ПРАБАЧАЕ;

• ДАЕ ЛАСКУ;

• АДОРВАЕ СУПАКОЕМ.
Чалавек адказвае Богу
Споведзь — гэта не размова са святаром, які павінен адпавядаць маім патрабаванням. Споведзь — гэта НАВЯРТАННЕ ў прысутнасці святара, праз якога Бог адпускае грахі.

Група 4 прадстаўляе вынікі сваёй працы. Вынікі працы вучні запісваюць у падручнік.

Плады сакрамэнту пакаяння:



Паяднанне з Богам

• вяртанне Божай ласкі;

• умацаванне сяброўства з Богам;

• супакой у сумленні;

• «духоўнае ўваскрашэнне»;

• вяртанне годнасці і жыцця Божых дзяцей.



Паяднанне з Касцёлам

• вяртанне да братэрскай супольнасці;

• аднаўленне жыцця Касцёла, які цярпеў ў выніку граху аднаго са сваіх членаў.
Найлепшым выражэннем нашага пакаяння з’яўляецца наш жаль, цвёрдае пастанаўленне выправіцца і шчырае вызнанне грахоў падчас споведзі перад святаром, які дзейнічае ад імя Хрыста. Вызнанне на споведзі нават лёгкіх грахоў горача рэкамендуецца Касцёлам, бо гэта дапамагае чалавеку правільна фарміраваць сумленне і змагацца супраць дрэнных схільнасцяў, дапамагае даверыцца аздараўленню праз Хрыста і ўзрастаць у духоўным жыцці.
Касцёл не толькі заахвочвае да пакаяння, але жадае таксама дапамагчы хрысціяніну праз заслугі Езуса Хрыста і святых атрымаць ад міласэрнага Айца дараванне часовай кары за грахі — адпуст. Дзякуючы адпустам вернікі, праз паслугу Касцёла і пры выкананні пэўных умоў, могуць атрымаць дараванне часовай кары за грахі для сябе, а таксама для душаў, якія знаходзяцца ў чыстцы.
Разважанне:

— Як да гэтага часу я разумеў сэнс сакрамэнту пакаяння?

— Колькі я прыкладваю намаганняў, каб змяніць свае паводзіны да лепшага?

— Як я магу выразіць удзячнасць Хрысту за Яго бязмежную любоў да мяне?



Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падзякуй Пану Богу за дар святарства і за спаведнікоў.

2. Напішы адказ на пісьмо, якое чыталася на пачатку сённяшняй катэхезы.

Заключная малітва Спантанная.

Тэма № 16, VIII кл.



ХРЫСЦІЯНІН ПЕРАД АБЛІЧЧАМ ХВАРОБЫ І ЦЯРПЕННЯ
Дыдактычная мэта: указваем на сэнс хваробы і цярпення ў святле веры, асабліва праз прызму мукі, смерці і ўваскрасення Езуса.

Выхаваўчая мэта: фарміруем паставу хрысціянскага прыняцця цярпення, заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі хворых.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: 2 Кар 4, 16–17;1П 4, 13. ККК 1501; Ян Павел II. Salvifici doloris. Крыж.

Метады катэхезы: праца ў групах.
Ход заняткаў
Малітва: Пс 34(33), 2. падручнік вучня

Геніяльнае функцыянаванне чалавечага арганізму на працягу жыцця падлягае зменам. Здароўе чалавека паслабляюць і знішчаюць знешнія і ўнутраныя фактары: фізічныя, псіхічныя, індывідуальныя, грамадскія. Хвароба з’яўляецца неад’емным элементам чалавечага жыцця.


Чалавек пытае

Цярпенне і хвароба чалавека — гэта адно з найцяжэйшых пытанняў, якія апошнім часам усё больш турбуюць чалавецтва. На падставе ўласнага вопыту і назіранняў адкажыце на пытанне:

— Чым з’яўляецца цярпенне?

— Чаму ў жыцці чалавека ўзнікае цярпенне?

— Як чалавек можа перажываць цярпенне?

Прачытайце ў сваіх падручніках апавяданне пра адну дзяўчыну Юлю, прыкладна вашага ўзросту, якая страціла зрок і сутыкнулася ў сваім жыцці з таямніцай цярпення:


«Разам са сваімі сябрамі Юля прысутнічала на парафіяльнай сустрэчы моладзі, якую праводзіў святар. Падчас размовы з маладымі людзьмі святар задаў такое пытанне: «Цікава, аб чым вы папрасілі б Езуса, калі б цяпер Яго ўбачылі?» Моладзь вельмі актыўна пачала выказваць свае просьбы, навокал стала вельмі шумна, паступова чарга дайшла да Юлі. Усе былі ўпэўненыя, што яна папросіць Езуса аб вяртанні ёй зроку. «Я хачу, каб на зямлі перасталі бушаваць войны», — распачала свой адказ Юля. «Я прашу ў Езуса супакою для ўсяго свету, каб паміж людзьмі знікла нянавісць, сваркі, зайздрасць, каб людзі перасталі крыўдзіць і зневажаць адно аднаго. Я прашу ў Езуса спакою, любові і радасці для ўсяго свету, для кожнай сям’і, для кожнага чалавека». Яшчэ некалькі хвілін пасля яе слоў у класе стаяла цішыня…»

— Як Юля перажывае ўласнае цярпенне?



Бог адказвае

Для таго, каб адказаць на пытанне пра сэнс людскога цярпення, Святое Пісанне спачатку скіроўвае нас да крыжа Езуса. (К. змяшчае крыж так, каб яго бачылі ўсе вучні.) Дзякуючы Хрыстоваму цярпенню на крыжы адбылося збаўленне свету. Мука Езуса вызваліла нас ад многіх наступстваў першароднага граху, але не вызваліла нас ад цярпення і болю. Чаму? Цярпенне ў жыцці чалавека мае вялікае значэнне. Грамадства называе хворага чалавека «неэфектыўным», «які не прыносіць карысці», «страчаным для грамадства». Езус, прайшоўшы праз цярпенне і смерць да ўваскрасення, вучыць нас, што хвароба не з’яўляецца выключна негатыўным здарэннем у жыцці чалавека, што яна мае глыбокі сэнс.


Праца ў групах:

І група:

«Мы не губляем адвагі, бо, хоць знешні наш чалавек і тлее, духоўны з дня ў дзень абнаўляецца. Часовае лёгкае цярпенне нашае дае нам бязмернае багацце вечнай славы» (пар. 2 Кар 4, 16–17).

— Якія плёны прыносіць цярпенне ў жыццё чалавека?

ІІ група:

Хвароба можа (...) зрабіць чалавека больш сталым, дапамагчы яму адрозніць, што ў яго жыцці неістотнае, каб звярнуцца да істотнага. Вельмі часта хвароба вядзе да пошуку Бога, да навяртання да Яго”. (пар. ККК 1501).


— Якую паставу дапамагае асягнуць хвароба?

ІІІ група:

«Але паколькі вы прымаеце ўдзел у муках Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў час аб’яўлення славы Яго вы ўсцешыліся і ўзрадаваліся» (пар. 1 П 4, 13).

— Як хрысціянін павінен прымаць цярпенне?

IV група:

«Часам нас робіць нясмелымі тое, што мы не можам „аздаравіць“, што ні ў чым не можам дапамагчы. Перамагайце ў сабе гэты страх. Вельмі важна прыйсці, каб быць пры церпячым чалавеку. Можа нават больш, чым аздараўленне, хвораму патрэбны чалавек, людское сэрца, людская салідарнасць». Ян Павел II. Salvifici doloris,29. (падручнік вучня)

— Як хрысціянін павінен адносіцца да хворых і церпячых?

Кожнае цярпенне мае моц перамяніць чалавека. Цярпенне можа ачысціць унутраны свет чалавека. Часам ты сам можаш заўважыць, як у хваробе людзі становяцца іншымі: адкрываюць у сваім жыцці прысутнасць церпячага разам


з імі Хрыста, а таксама сэнс малітвы, заўважаюць клопат іншых людзей, імкнуцца ў святле Божага Провіду адшукаць сэнс цярпення, аналізуюць пражытае жыццё і стараюцца выправіць крыўды і памылкі, вяртаюцца на шлях Божых запаведзяў. Хворы робіць гэта не ад страху перад смерцю, але таму, што, дзякуючы ўласнаму цярпенню, інакш пачаў глядзець на жыццё. Тое, што раней здавалася галоўным, цяпер адышло на другі план. Кожная хвароба і цярпенне павінны прыводзіць нас да крыжа Езуса, інакш яго нельга зразумець. Калі хворы зразумее, што цярпенне чыніць яго падобным да церпячага Хрыста, і ён можа духоўна з’яднацца з Ім, то такое цярпенне атрымлівае збаўчую моц. Ахвяруючы сваё цярпенне за іншага чалавека, хворы можа выпрасіць для яго мноства ласк. Праз сваё цярпенне хворы далучаецца да асвячэння Касцёла і ўсіх людзей, за якіх Езус цярпеў і ахвяраваў сябе.
Чалавек адказвае Богу

Езус прыняў цярпенне, каб збавіць нас. Сёння ўсіх хворых людзей Ён запрашае да ўдзелу ў сваім цярпенні. Таямніцу цярпення чалавеку цяжка прыняць і зразумець. Але ў нашым жыцці ёсць яскравыя прыклады жыцця людзей, якія сваё ўласнае цярпенне ахвяруюць для збаўлення іншых людзей. Для кожнага чалавека такім прыкладам перажывання ўласнага цярпення, а таксама клопату за хворых людзей з’яўляецца Ян Павел ІІ. Такія прыклады мы можам знайсці і ў нашым асяроддзі.

Вы, напэўна, таксама сустракаліся з такімі прыкладамі ў сваім жыцці? (Прыклады вучняў.)

Разважанне:

— Як я да гэтага часу разумеў цярпенне?

— Як я прымаю тое цярпенне, якое сустракаю ў сваім жыцці?

— Ці заўважаю я ў сваім асяроддзі хворых і церпячых?

— Як я адношуся да хворых людзей?

— Што я магу зрабіць для хворых людзей з маёй парафіі?



Пастанова.

Заключная малітва: падручнік вучня

Хатняе заданне:

1. У бліжэйшы час пастарайся наведаць кагосьці хворага.

2. Пастанова штодзённай малітвы за хворых і церпячых.

3. Напішы, у чым ты бачыш сэнс цярпення.

Тэма № 17, VIII кл.
НАМАШЧЭННЕ ХВОРЫХ – ДАПАМОГА Ў ПРЫНЯЦЦІ ЦЯРПЕННЯ.
Пан адпускае беззаконні твае і вылечвае ўсе твае хваробы.

Ён жыццё ратуе ад загубы, літасцю і міласэрнасцю цябе карануе.

Пс 103 (102), 3-4
Уся гісторыя чалавецтва пасля першароднага граху пазначана знакам цярпення, хваробы і смерці. Хвароба робіць чалавека слабым, патрабуючым дапамогі і апекі. Чалавек у сваім цярпенні не пакінуты сам-на-сам са сваёй хваробай. Езус Хрыстус прыходзіць да хворага чалавека з дапамогай.
Заданне:
1. Прыгадай і запішы знаёмыя табе з Евангелля факты аздараўлення людзей, якія ўчыніў Езус.


    • ........................................................




    • ........................................................




    • ........................................................




    • ……………………………………………..




    • ........................................................

Хрыстус прыйшоў, каб вылечыць усяго чалавека — яго душу і цела. Працягваючы справу Хрыста, Касцёл ад самага пачатку клапоціцца пра хворых людзей, удзяляючы ім сакрамэнт намашчэння хворых.


«Нехта сярод вас хварэе?Няхай пакліча прэзбітэраў Касцёла, а яны няхай памоляцца над ім і намасцяць яго алеем у імя Пана. І малітва веры ўратуе хворага, і Пан падыме яго, і грахі, якія учыніў, будуць адпушчаныя яму» ( Як 5, 14 -15 ).
У сакрамэнце намашчэння хворых, які Касцёл удзяляе хвораму чалавеку, намашчэнне азначае асаблівы ўдзел хворага ў збаўчым цярпенні Хрыста. У гэтым сакрамэнце Хрыстус заклікае хворага да з’яднання свайго цярпення з Яго цярпеннем. Цярпенне набывае іншы сэнс: хворы не толькі пакутуе, а таксама становіцца ўдзельнікам цярпенняў Езуса, які ахвяраваў сябе дзеля збаўлення ўсяго свету і ўсіх людзей.

2. Прачытай наступныя тэксты вучэння Касцёла і падкрэслі адказ на пастаўленыя ніжэй пытанні.


«Толькі святары (прэзбітэры і біскупы) могуць удзяляць сакрамэнт намашчэння хворых; для гэтага яны карыстаюцца алеем, благаслаўленным біскупам ці, пры неабходнасці, самім прэзбітэрам, які ўдзяляе гэты сакрамэнт» (пар. KKK 1530).

— Хто можа ўдзяляць сакрамэнт намашчэння хворых?


«Істотным ва ўдзяленні гэтага сакрамэнту з’яўляецца намашчэнне чала і рук хворага ( згодна з Рымскім абрадам) ці іншых частак цела (у іншых абрадах); намашчэнне суправаджаецца літургічнай малітвай святара, які просіць аб асаблівай ласцы гэтага сакрамэнту» (пар. ККК 1531).

— Якім чынам святар удзяляе сакрамэнт намашчэння хворых?


«Намашчэнне хворых – гэта сакрамэнт, прызначаны не толькі для тых, каму пагражае небяспека смерці. Адпаведны час прыняцця гэтага сакрамэнту наступае ўжо тады, калі вернік знаходзіцца ў небяспецы смерці па прычыне хваробы або старасці. Калі хворы, які прыняў сакрамэнт намашчэння хворых, выздараўлівае, у выпадку новай цяжкай хваробы ён можа зноў прыняць гэты сакрамэнт. На працягу адной і той жа хваробы сакрамэнт можна паўторна ўдзяляць, калі хвароба ўзмацнілася. Было б дарэчы прыняць сакрамэнт намашчэння хворых напярэдадні складанай аперацыі. Тое самае датычыць і людзей сталага ўзросту, калі яны відавочна слабнуць» (пар. KKK 1514 — 1515).
— Калі можна прымаць сакрамэнт намашчэння хворых?

3. Напішы, які плён прыносіць прыняцце сакрамэнту намашчэння хворых.


«Першая ласка сакрамэнту намашчэння хворых – гэта ласка ўмацавання, спакою і мужнасці для таго, каб перамагчы цяжкасці, звязаныя са станам цяжкай хваробы або немачы старога ўзросту. Гэта ласка з’яўляецца дарам Духа Святога, які аднаўляе давер і веру ў Бога і ўмацоўвае ў барацьбе супраць спакусаў злога духа, спакусы абыякавасці і страху перад смерцю. Гэтая дапамога Пана моцаю Яго Духа павінна прывесці хворага да аздараўлення душы, а таксама і да фізічнага аздараўлення, калі на гэта ёсць Божая воля. Апрача таго, калі ён учыніў грахі, яны будуць яму дараваныя ( Як 5,15). » (пар. ККК 1520).



  • …………………………………………………………

  • …………………………………………………………

  • …………………………………………………………

  • …………………………………………………………

  • …………………………………………………………

  • …………………………………………………………

  • …………………................................................

  • …………………………………………………………

Сакрамэнт намашчэння хворых можна прыняць у доме, у касцёле, або ў шпіталі. У залежнасці ад сітуацыі на працягу жыцця гэты сакрамэнт можна прыняць некалькі разоў. Намашчэнне хворых не з’яўляецца сакрамэнтам, прызначаным толькі для тых, хто знаходзіцца ў небяспецы смерці. Мы, як хрысціяне, маем абавязак растлумачваць людзям сапраўдную сутнасць гэтага сакрамэнту, заахвочваць да яго прыняцця.

Ёсць такі дзень, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца за хворых. Гэта адбываецца 11 лютага. Ян Павел II устанавіў гэты дзень як успамін аб’яўлення Маці Божай святой Бэрнардэце ў Люрдзе (Францыя) ў 1858г . Святы Айцец казаў:
«Менавіта Люрд, такі вельмі дарагі хрысціянскаму народу Марыйны санктуарый, з’яўляецца месцам і адначасова сімвалам надзеі, ласкі, знакам прыняцця і ахвяравання збаўчага цярпення».

Разважанне:
— Як дагэтуль я разумеў сутнасць сакрамэнту намашчэння хворых?

— За каго з хворых людзей я магу ахвяраваць сваю малітву?


Мая пастанова:

…………………………………………………………………


…………………………………………………………………
………………………………………………………………….





Хатняе заданне:
1. Падчас вячэрняй малітвы памаліся за цяжка хворых і паміраючых людзей, якія не бачаць сэнсу ўласнага цярпення.

2. Намалюй у сшытку стол і пакажы на ім прадметы, неабходныя для ўдзялення сакрамэнту хворых у доме.






  1. Прачытай у «Кампендыі» № 320 і напішы, што такое Віятык.

……………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………….



Хай усім хворым у іх цярпенні дапамагае Марыя – Аздараўленне хворых,

Беззаганная Панна з Люрда, дзе адбылося столькі незвычайных цудаў аздараўлення і сышло столькі ласкаў

праз Яе заступніцтва. Амэн.
ІV. САКРАМЭНТЫ СЛУЖЭННЯ СУПОЛЬНАСЦІ І МІСІІ

Тэма № 18, VIII кл.



СЛУЖЭННЕ СУПОЛЬНАСЦІ
Дыдактычная мэта: перадаем моладзі праўду аб тым, што хрысціянства звязана са служэннем, як у адносінах да супольнасці веруючых, так і да ўсяго грамадства.

Выхаваўчая мэта: фарміруем у моладзі імкненне ахвотна служыць іншым, у тым ліку і супольнасці Касцёла.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Мц 25, 31. 34–40. Плаказ з сэрцам, карткі з маркерамі ці каляровая крэйда для вучняў.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.
Ход заняткаў
Малітва: Ойча наш.
Чалавек пытае

Кожны з нас жыве і расце ў сям’і, аднак гэта не адзіная супольнасць, да якой мы належым. У склад яшчэ якіх супольнасцяў уваходзіце вы? (Клас, гурт, парафія, дзяржава.) Кожны з нас штосьці атрымлівае з гэтых супольнасцяў і штосьці ў іх прыносіць, дае ад сябе. З моманту нашага хросту мы належым да супольнасці Касцёла, мы сталі хрысціянамі. Хрысціянін не можа ізалявацца ад свету, бо гэта пярэчыла б самой сутнасці хрысціянства. Хрысціянства заўсёды звязана са служэннем, як у адносінах да супольнасці веруючых, так і да ўсяго грамадства, у якім мы жывем. Нашая сённяшняя тэма: Служэнне супольнасці. На сённяшніх занятках мы пашукаем адказ на пытанне: Хто сёння патрабуе маёй дапамогі? (Гэта пытанне К. запісвае на дошцы.)


Бог адказвае

Чытаючы Святое Пісанне, мы заўважаем, што Езус не толькі абвяшчае вучэнне аб збаўленні, але аказвае клопат і вялікую любоў да кожнага чалавека. Езус абвяшчае, што асновай супольнага жыцця людзей з’яўляецца любоў.



Хтосьці з вучняў чытае тэкст з Евангелля. Спачатку вучні чытаюць тэкст самастойна, затым па ролях. Словы Езуса чытае К.:

«Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй і ўсе анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй. (...) Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны,


і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне”. Тады адкажуць Яму справядлівыя: Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасмяглым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе падарожным і прынялі, ці голым і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і прыйшлі да Цябе? І Валадар скажа ім у адказ: Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”» (Мц 25, 31. 34–40).

— З кім Езус атаясамляе сябе?

Езус заклікае нас, каб у кожным чалавеку мы стараліся ўбачыць Яго. На падставе прачытанага Евангелля адкажыце на пытанне, пастаўленае на пачатку заняткаў: каму сёння патрэбна мая дапамога?

К. змяшчае на дошцы плакат з сэрцам, а вучні яго дапаўняюць. Затым такі самы малюнак яны робяць у сваіх падручніках.
Чалавек адказвае Богу

К. дзеліць клас на групы. Кожная група выбірае сабе кагосьці з тых людзей, якіх напісалі на плакаце, і піша канкрэтныя формы дапамогі для іх, якія вучні могуць рэалізаваць самі ў бліжэйшы час. Свае адказы вучні запісваюць на картках, якія змяшчаюць на плакаце і расказваюць іншым групам аб сваіх спосабах дапамогі.

Назавіце, калі ласка, імёны тых людзей, якія з’яўляюцца яскравымі прыкладамі такой ахвярнай дзейнасці. (Маці Тэрэза з Калькуты.) – гэтыя імёны вучні запісваюць у падручнік.


Каб правільна і гарманічна развівацца кожнаму з нас патрэбны іншы чалавек, патрэбная супольнасць, а супольнасці ў сваю чаргу патрэбныя мы. Аднак для таго, каб грамадства добра функцыянавала і людзі ў ім адчувалі сябе шчаслівымі, патрэбныя ахвярныя любячыя сэрцы. Мы належым да супольнасці Касцёла, які сёння акрамя місіі навучання засноўвае школы, дамы дзіцяці, дамы апекі для хворых людзей. Такая дзейнасць Касцёла — гэта ахвярная служба многіх людзей, якія ў іншым чалавеку бачаць свайго Настаўніка. Ад кожнага
з нас залежыць тое, наколькі будзе развівацца і пашырацца такая дзейнасць.
Разважанне:

— Кім для мяне з’яўляецца іншы чалавек?

— Што я раблю для развіцця той супольнасці, да якой належу?

— Якімі дарамі я дзялюся з іншымі людзьмі?

— Як часта я бяру ўдзел у дабрачыннай працы ў маёй парафіі?
Пастанова.

Хатняе заданне:

Напішы, як ты разумееш словы благаслаўлёнай маці Тэрэзы: «Няважна, колькі працы робіш, важна, колькі любові ты ўкладваеш у гэту працу».



Заключная малітва:

Малітва св. Францішка аб духу любові

Учыні мяне, Пане, прыладаю Твайго спакою,

каб нёс любоў туды, дзе пануе нянавісць,

каб прабачаў там, дзе абражаюць,

каб яднаў там, дзе сварка і звада,

каб праўду казаў там, дзе ёсць фальш,

каб нёс веру туды, дзе ёсць сумненне,

каб абуджаў надзею там, дзе пануе роспач,

каб распаліў святло там, дзе валадарыць цемра,

каб нёс радасць туды, дзе турбуе неспакой.

Учыні, каб не шукаў я суцяшэння, а суцяшаў іншых,

каб не толькі прагнуў разумення, але каб разумеў іншых,

каб не шукаў уласнай любові, а любіў іншых.

Бо той, хто дае, заўсёды атрымлівае,

хто не шукае свайго, той знаходзіць,

хто прабачае, таму будзе прабачана,

бо паміраючы мы нараджаемся для жыцця вечнага.

Тэма № 19, VIII кл.



ПРАЗ ХРОСТ І КАНФІРМАЦЫЮ

МЫ – АГУЛЬНАЕ СВЯТАРСТВА
Дыдактычная мэта: указваем на заданні, якія Хрыстус даручыў у Касцёле кожнаму верніку (святарская, прароцкая і каралеўская місія).

Выхаваўчая мэта: фарміруем пачуццё адказнасці за збаўленне — сваё і іншых людзей.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: 4 вялікіх аркуша паперы, фламастэры. Святое Пісанне Мц 5, 13–16, ККК 783–786, Ян Павел ІІ. – Gorzуw Wielkopolski, 1997

Ход заняткаў
Малітва: падручнік вучня
Хрысціянін пакліканы Хрыстом клапаціцца ў супольнасці Касцёла пра ўласнае збаўленне і збаўленне іншага чалавека.

Чалавек пытае

(падручнік вучня)

У адным шпіталі ляжаў хворы марак. Ён быў няверуючым чалавекам. У шпітальнай палаце яго наведвала дзяўчына, якая апекавалася хворымі на тэрыторыі парафіі, дзе і знаходзіўся гэты шпіталь. Хворы марак хутка заўважыў шчырасць, дабрыню і пабожнасць гэтай дзяўчыны. Аднойчы, гледзячы на яе ахвярную працу, марак запытаў яе: «Што ты атрымліваеш за тое, што прыходзіш сюды?» Дзяўчына адказала, што працуе не за грошы. «А для каго ж тады ты гэта робіш?» — працягваў марак задаваць свае пытанні. «Для Хрыста, які мяне і вас вельмі моцна любіць», — адказала дзяўчына. Марака вельмі здзівіў такі адказ. Надышоў час выпіскі хворага са шпіталя. У дзень развітання марак падзякаваў дзяўчыне за апеку, затым працягнуў ёй прыгожую чырвоную ружу і сказаў: «Занясі гэтую ружу твайму Хрысту».


— Як вы думаеце, чаму марак захацеў аддаць ружу Хрысту?

— Хто пакліканы сведчыць аб Хрысце і якім чынам можа гэта рабіць?


Бог адказвае

Спачатку вучні чытаюць самастойна, затым хтосьці з вучняў чытае ўголас:

«Вы — соль зямлі. Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца, хіба што выкінуць яе прэч на патаптанне людзям. Вы — святло свету. Не можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. І, запаліўшы свяцільнік, не ставяць яго пад пасудзінаю, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме. Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах» (Мц 5, 13-16).

— З чым параўноўвае Езус сваіх вучняў?

— Якое заданне Езус дае вучням у адносінах да іншых людзей?


Праз хрост і «намашчэнне» Духам Святым у сакрамэнце канфірмацыі хрысціянін становіцца ўдзельнікам трайной місіі Хрыста ў Касцёле. Якая гэта місія? На гэтае пытанне нам адказвае вучэнне Касцёла — ККК 783–786.
Кожны з вучняў атрымлівае тэкст, у якім павінен знайсці і падкрэсліць адказ на гэтае пытанне:
Иисус Христос есть Тот, Кого Отец помазал Духом Святым, — «Священник, Пророк и Царь». Народ Божий весь в целом участвует в этих трёх служениях Христа и несёт ответственность за миссию и служение, которые из этого вытекают (ККК 783).

Вступая в Народ Божий верою и Крещением, мы получаем удел в уникальном призвании этого Народа — в его священническом призвании: «Христос Господь, Первосвященник, взятый из людей, «соделал царством, священниками Богу и Отцу новый народ. Действительно, крещённые через возрождение и помазание Духом Святым получают посвящение, чтобы стать духовной обителью и святым священством» (ККК 784).

Святой Народ Божий участвует также в пророческом служении Христа». Он участвует в нём прежде всего сверхъестественным чувством веры, свойственным всему Народу в целом, мирянам и иерархии, когда он «неотступно держится веры, раз и навсегда переданной святыми», углубляет её понимание и становится свидетелем Христовым в этом мире (ККК 785).

Наконец, Народ Божий участвует в царственном служении Христа. Христос царствует, привлекая к себе всех людей Своею смертью и Своим Воскресением. Христос, Царь и Господь вселенной, стал слугою всем, ибо Он «не для того пришёл, чтобы Ему служили, но чтобы послужить и отдать душу Свою для искупления многих». Для христианина «царствовать – значит служить Ему», особенно «в лице нищих и страдающих», в которых Церковь «признаёт образ своего Основателя, нищего и страждущего». Народ Божий осуществляет своё «царственное достоинство», когда живёт в соответствии с этим призванием служения вместе с Христом (ККК 786).



Прэзентацыя працы вучняў, пасля якой адзін з іх запісвае на дошцы невялікую схему, усе астатнія робяць гэта ў сваіх падручніках:
МІСІЯ КАСЦЁЛА
святарская прароцкая каралеўская


Святарская місія:

Удзел у святарскай місіі Хрыста выражаецца, з аднаго боку, у дзейсным удзеле ў Літургіі, а з другога, на выкананні самых звычайных штодзённых учынкаў для дабра чалавека і на хвалу Божую.



Прароцкая місія:

Хрыстус як Прарок абвяшчаў людзям Божую волю, паказваў, як жыць. Прароцкая місія хрысціяніна заключаецца ў вернасці Евангеллю і ў адважным вызнаванні яго ў жыцці, нават насуперак асяроддзю. Заданне хрысціяніна — стаяць на баку праўды і любові і быць гатовым вызнаваць сваю веру, падтрымліваць іншых сваёю надзеяй на канчатковую перамогу дабра.



Каралеўская місія:

У каралеўскай місіі Хрыста ўдзельнічаюць хрысціяне праз няспыннае навяртанне, гэта значыць адрачэнне ад зла і пастаяннае імкненне да дабра. Такім чынам яны далучаюцца да будавання — ўжо тут на зямлі — Божага Владарства, у якім пануе справядлівасць, любоў і супакой. Як Хрыстус у сваім зямным жыцці змагаўся за ўзрастанне гэтага Валадарства, пераконваючы людзей аб Яго вартасці і паказваючы Яго ўласным цярпеннем, так і хрысціянін уключае ў гэтую справу сваю працу і ахвяру.


Мы як удзельнікі функцыі Хрыста — Святара, Прарока і Караля — маем канкрэтныя заданні для рэалізацыі там, дзе жывём, вучымся, працуем. Адказнасць за развіццё Касцёла ляжыць не толькі на святарах. Свецкія хрысціяне ў сакрамэнце бежмавання атрымліваюць моц Духа Святога, беручы на сябе адказнасць за Касцёл Божы. Ян Павел ІІ падказвае нам, як мы можам рэалізаваць даручаныя нам заданні (падручнік вучня).

«Сёння, калі ўжо не трэба сведчання крыві, тым больш яскравым павінна быць сведчанне штодзённага жыцця. Пра Бога трэба сведчыць словам і ўчынкам усюды, у кожным асяроддзі: у сям’і, на працы, у школе, у месцах, дзе чалавек працуе і адпачывае. Мы павінны вызнаваць Бога, старанна ўдзельнічаючы ў жыцці Касцёла: праз апеку над слабымі і церпячымі (...). Кожны хрысціянін пакліканы заўсёды і ўсюды сведчыць аб Хрысце перад людзьмі. Будзьце ў гэтым свеце носьбітамі веры і хрысціянскай надзеі, жывучы штодня любоўю. Будзьце вернымі сведкамі Хрыста, ніколі не адступайце перад перашкодамі, якія ўзнікаюць на сцежках вашага жыцця» (Ян Павел ІІ, Познань 1997 г.).
Чалавек адказвае Богу
Беручы пад увагу словы Езуса, вучэнне Касцёла, словы Яна Паўла ІІ, а таксама на падставе ўласнага вопыту паспрабуем канкрэтна акрэсліць формы і спосабы апостальства ў нашым асяроддзі.

Вучні працуюць у 4-х групах. Кожная група атрымлівае вялікі аркуш паперы, фламастэры і выпісвае канкрэтныя магчымасці давання сведчання веры — апостальства — ў тым асяроддзі, дзе жывуць:

І група — ў школе;

ІІ група — ў сям’і;

ІІІ група — ў парафіі;

IV група — сярод сяброў.

Прэзентацыя працы вучняў.

Адказнасць за развіццё Касцёла ляжыць на кожным хрысціяніне, незалежна ад таго, якое месца ён займае ў супольнасці Божага народу.


Разважанне:

Быць сведкам Хрыста — гэта быць сведкам Яго любові, якая не баіцца цярпення, крыжа і нават смерці. Быць сведкам Хрыста — гэта быць сведкам Яго ўваскрасення, маючы ў сабе новае жыццё ў Духу Святым.


— Як я абвяшчаю Хрыста жыццём?

— Што значыць для мяне быць адказным за Хрыстовы Касцёл?

— Як я выконваю заданні, якія Хрыстус мне даручыў?

— Як я сведчу пра Хрыста ў тым асяроддзі, дзе жыву?

— Што я раблю для развіцця сваёй парафіі?
Пастанова .

Хатняе заданне:

Напішы, як ты разумееш словы Езуса: «Вы — соль зямлі».



Заключная малітва:

Божа, перамяні нашыя сэрцы!

Спашлі свайго Духа Святога ў нашыя сэрцы

І аднаві ў нас ласку хросту.

Перамяні нашыя сэрцы і ўмацуй іх,

каб з радасцю давалі сведчанне Евангеллю.

Дапамажы нам паглыбіць нашу веру,

каб мы ў еднасці і любові

маглі служыць Табе і адзін аднаму.

(Молімся з Янам Паўлам ІІ. – Варшава, 1997, стар. 19)

Тэма № 20, VIII кл.
СВЯТАРСТВА Ў СТАРЫМ ЗАПАВЕЦЕ.
Мэта дыдактычная: расказваем вучням пра старазапаветнае святарства і пра Святарства Хрыста.

Мэта выхаваўчая: заахвочваем вучняў да ўдзячнасці за святароў.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:Святое Пісанне: Лчб 1, 48-53 ; Мал 2, 7 ; Вых 19, 5-6 . Каляровыя карткі і алоўкі.

Метады катэхезы: аналіз тэксту

Ход заняткаў

Малітва: Пс 23(22), 1-3

Яшчэ ў часе Старога Запавету Бог, клапоцячыся пра збаўлення чалавека, устанаўлівае святарскую службу. Тэма нашага сённяшняга занятку: Святарства ў Старым Запавеце.”.


ЧАЛАВЕК ПЫТАЕ

Праз першародны грэх чалавек адыйшоў ад Пана Бога. Патрэбны быў «пасрэднік» у дыялогу з Богам. З ізраэльскага народу Пан Бог выбірае тых, каму даручае гэтую асаблівую функцыю быць святарамі.

- Як паўстала святарства ў Старым Запавеце ?

- Кім былі гэтыя людзі і якія заданні яны выконвалі?

На гэтыя пытанні мы будзем шукаць адказ у Святым Пісанні.
ПАН БОГ АДКАЗВАЕ

(адзін з вучняў чытае тэкст)

Калі вы будзеце слухацца голасу Майго і захоўваць запавет Мой, то станеце Маёй уласнасцю сярод усіх народаў, бо Мая ўся зямля. І вы будзеце для Мяне валадарствам святароў і народам святым. Зых 19, 5-6

- Каго Бог называе “царствам святароў”?

Як бачыце, спачатку Пан Бог выбірае народ ізраэльскі, каб ён вызнаючы адзінага Бога, жыў паводле Яго загадаў і абвяшчаў Яго хвалу сярод іншых народаў. Затым з народа ізраэльскага Бог выбірае адно з дванаццаці кален, даючы ім асаблівае заданне.



Адзін з вучняў чытае тэкст.

«І наказаў Пан Майсею сказаць: “Толькі племя Лявія не ўнось у перапіс


і не лічы іх разам з сынамі Ізраэля; а даручы лявітам скінію сведчання і ўсе прылады яе і ўсё, што пры ёй
Няхай яны носяць скінію і ўсе прылады яе, і служаць пры ёй, і каля скініі няхай ставяць табар свой; і калі трэба пераносіць скінію, няхай падымаюць яе левіты, калі трэба спыняцца скініі, няхай ставяць яе левіты; а калі падступіцца хто чужы, аддадзены будзе смерці. Сыны Ізраілевыя павінны станавіцца кожны ў лагеры сваім і кожны пры сваім сцягу, рушэннямі сваімі; а левіты павінны разбіць лагер каля скініі адкрыцьця, каб не было гневу на супольства сыноў зраілевых, і будуць левіты стаяць на варце каля скініі адкрыцця”. (пар. Лчб 1, 48-53)

«Бо вусны святара павінны захоўваць веды, а закону шукаюць ад вуснаў яго, бо ён веснік Пана Магуццяў» (пар. Мал 2, 7).

«Кожны першасвятар пастаўлены, каб прыносіць дары і ахвяры» (Гбр 8, 3).

«І прыйшоў чалавек Божы да Іллі, і сказаў яму: Так кажа Пан: ці ж не адкрыўся Я дому бацькі твайго, калі яны былі яшчэ ў Егіпце, у доме фараона? І ці ж не Я выбраў яго з усіх каленаў Ізраэлевых сабе ў святары, каб ён падымаўся да ахвярніка Майго, каб дыміў фіміям, каб насіў эфод перада Мною? І ці ж не даў Я дому бацькі твайго ад усіх паленых агнём ахвяр сыноў Ізраэлевых?» (пар.1 Вал 2, 27-28).

- Якое пакаленне з народа ізраэльскага выбраў Бог на сваю службу? - Дзеля чаго Бог выбірае гэтае пакаленне?


ЧАЛАВЕК АДКАЗВАЕ ПАНУ БОГУ

Карыстаючыся тэкстамі Святога Пісання, вучні павінны запісаць у падручніку, якія дзеянні выконвалі святары Старога Запавету.
Святарскае служэнне Старога Запавету



  • клапаціліся пра скінію

  • складалі Богу ахвяры з жывёл

і дароў зямлі

  • абвяшчалі Божае Слова

  • прасілі ў Бога прабачэнне за грахі

людзей

  • праводзілі абрады на хвалу Бога

Гэтыя розныя святарскія функцыі маюць адзін агульны фундамент: калі святар прамаўляе, то перадае людзям адказ Бога; калі растлумачвае Закон, перадае вучэнне, якое паходзіць ад Бога; калі прыносіць на алтар ахвяры, то прадстаўляе Богу малітвы людзей. Ва ўсіх гэтых чынах святар – пасрэднік паміж Богам і чалавекам. Гэтыя правобразы знаходзяць сваё здзяйсненне ў Езусе Хрысце, які праз ахвяру свайго крыжа з’яўляецца адзіным «пасрэднікам паміж Богам і людзьмі», адзіным Святаром і дасканалай Ахвярай.
Разважанне:

- Як часта я дзякую Пану Богу за дар ўласнага збаўлення?



Пастанова.

  1. Хатняе заданне: Падчас вячэрняй малітвы падзякуй Пану Богу за дар збаўлення.

  2. Прачытай у «Кампендыі» № 324.

Заключная малітва: падручнік вучня

Тэма № 21, VIII кл.



СВЯТАРСТВА Ў НОВЫМ ЗАПАВЕЦЕ
Мэта дыдактычная: расказваем вучням пра новазапаветнае святарства, устаноўленнае Хрыстом.

Мэта выхаваўчая: выхоўваем вучняў да удзячнасці за сакрамэнт святарства.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Лк 22, 19-20; Мк 16, 15; Ян 20, 23; Мц 10, 8. Каляровыя карткі і алоўкі.

Метады катэхезы: праца ў групах.
Ход заняткаў
Малітва: Ойча, пад Сваю апеку вазьмі нашых душпастыраў, якія ўмацоўваюць нас хлебам Эўхарыстычным і хлебам Божага слова. Дай ім сілы для працы і айцоўскае сэрца, каб праз іх паслугу мы маглі б дайсці да збаўлення. Амэн.
На мінулым занятку мы даведаліся аб тым, як паўстала святарская служба ў Старым Запавеце. Святары Старога Запавету былі “правобразам” Адзінага і Найвышэйшага Святара – Езуса Хрыста. Тэма нашага сённяшняга занятку: святарства ў Новым Запавеце.”.
ЧАЛАВЕК ПЫТАЕ

Вучні на падставе ўласных ведаў (кат-т можа ім дапамагаць) запісваюць, што здзейсніў Хрыстус як Святар. Гэтую табліцу кат-т размяшчае побач з той, якую вучні рабілі на мінулым занятку.
Святары Старога Запавету Хрыстус


  • клапаціліся пра скінію, Склаў ахвяру з уласнага жыцця

складалі Богу ахвяры з жывёл

і дароў зямлі

Моцаю Свайго Слова аздараўляў,


  • абвяшчалі Божае Слова уваскрашаў, выганяў д’ябла

  • прасілі ў Бога прабачэнне за грахі Сам прабачаў грэшнікам

людзей

  • праводзілі абрады на хвалу Бога Навучыў людзей маліцца, праславіў Айца Сваім жыццём і Крыжовай смерцю.


ПАН БОГ АДКАЗВАЕ
Езус Хрыстус як Найвышэйшы і Вечны Святар прынёс сябе ў ахвяру свайму Айцу, каб збавіць чалавека. Езус хацеў, каб гэтая Ахвяра няспынна трывала, прыносячы плады адкуплення кожнаму чалавеку. У Вялікі чацвер, напярэдадні сваёй Крыжовай смерці, Настаўнік даручае сваім вучням Ягонаю моцаю далей працягваць справу збаўлення чалавека.
Кат-т дзеліць вучняў на групы, кожнай з іх дае тэкст са Святога Пісання. Карыстаючыся тэкстамі вучні павінны напісаць на картках, адказ на пытанне:

- якія заданні Езус даверыў Сваім вучням?


Затым вучні павінны ў сваёй групе паразмаўляць аб тым, што яны маюць, дзякуючы таму, што святар выконвае гэтае заданне. Напрыклад, якія ласкі ім дае Хрыстос праз святара, які адпраўляе Святую Імшу, абвяшчае Божае слова, удзяляе сакрамэнты.
«Калі настала гадзіна, Езус узлёг за сталом, і Апосталы разам з Ім.
І ўзяўшы хлеб, падзякаваў, паламаў і даў ім, кажучы: “Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе выдана; гэта чыніце на Маю памяць”. Таксама ўзяў
і келіх пасля вячэры, кажучы: “Гэты келіх ёсць новым запаветам у Крыві Маёй, якая за вас будзе праліта
”.» (Лк 22, 14. 19-20).


  • Складаць Найсвяцейшую Ахвяру

«Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню». (Мк 16, 15)



  • Абвяшчаць Евангелле

«Дык ідзіце, навучайце ўсе народы і хрысціце іх у імя Айца і Сына,


і Духа Святога
». (Мц 28, 19)

  • Удзяляць хрост

«Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца». (Ян 20, 23)

  • Адпускаць грахі

«Хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма давайце». (Мц 10, 8)

  • Лячыць душу і цела чалавека

Карткі з адказамі вучні паклейваюць на дошцы, каля “сонейка”, якое рабілі на пачатку занятка. Затым распавядаюць аб тым, пра што гаварылі ў сваёй групе. Вынікі працы вучні запісваюць у падручнік для вучня.

Святарства ў Касцёле ўстанавіў Хрыстус, каб працягваць місію збаўлення. Ён сам выбірае тых, каго потым кліча на сваё служэнне.



«Езус узышоў на гару і паклікаў да сябе, тых, каго сам хацеў, і яны прыйшлі да Яго» (Мк 3, 13).

Святары, здзяйсняючы святое служэнне, навучаюць і дзейнічаюць не ўласнай уладай і не па загадзе ці даручэнні супольнасці, але ў асобе Хрыста і ад імя Касцёла.

Хрыстус праз святара падчас святой Імшы прыходзіць да кожнага з нас, праз святара нас навучае, прабачае нам нашыя грахі. Святар выконвае вельмі важную функцыю ён намеснік Хрыста на зямлі. Святарскую паслугу не можа выканаць іншы чалавек, таму святарства ў Касцёле заўсёды атуляецца асаблівай пашанай.


ЧАЛАВЕК АДКАЗВАЕ ПАНУ БОГУ

Магчыма і ў вашым асяроддзі ёсць тыя людзі, якія чуюць у сваім сэрцы заклік Хрыстовы: “ Ідзі за Мною”. Вы павінны падтрымаць іх сваёю малітвай, каб сучасны зматэрыалізаваны свет, які крычыць аб уласнай карысці і пошуку прыемнасцяў, не заглушыў у гэтых маладых людзях голас іх паклікання. Таксама мы павінны памятаць аб малітве падзякі Пану Богу за святароў, якія працуюць у нашых парафіях, бо праз іх рукі да нас прыходзіць Хрыстус, Які нас умацоўвае, навучае, благаслаўляе.


Разважанне:

- Як часта я малюся аб новых і святых пакліканнях?

- Ці малюся за святароў, якія працуюць у маёй парафіі?

- Што я раблю для таго, каб распазнаць уласнае пакліканне?



Пастанова.

Хатняе заданне:

Падзякуй Пану Богу за дар святарства.

Напішы імёны святароў, якія працуюць у тваёй парфіі.

Заключная малітва

Божа, які для хвалы і велічы сваёй і для збаўлення чалавецтва ўстанавіў Адзінароднага Сына свайго Найвышэйшым Святаром, просім Цябе, каб тыя, каго Ён выбраў слугамі і распарадчыкамі сваіх таямніцаў, заставаліся заўсёды вернымі ў выкананні сваіх абавязкаў. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Тэма № 22, VIII кл.





Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет