Выпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"



Дата22.06.2016
өлшемі1.18 Mb.
#153754
түріВыпускная работа


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Выпускная работа па
“Асновах інфармацыйных тэхналогій”

Магістрантка


кафедры сучаснай беларускай мовы

Кажарновіч Марына Пятроўна

Кіраўнікі:

прафесар Паўлоўская Наталля Юр’еўна,


выкладчык Апанасевіч Таццяна Антонаўна

Мінск – 2010 г.



Змест

СПІС СКАРАЧЭННЯЎ 4

Рэферат 5

Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні анамастычнай метафары 5

УВОДЗІНЫ 5

ГЛАВА 1
АГЛЯД ЛІТАРАТУРЫ 8

10


ГЛАВА 2 11

ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ НА ЭТАПЕ ВЫВУЧЭННЫ ТЭАРЭТЫЧНЫХ АСНОЎ ДАСЛЕДАВАННЯ АНАМАСТЫЧНАЙ МЕТАФАРЫ 11

ГЛАВА 3
Корпусны аналіз як аснова методыкі даследавання анамастычнай метафары 16

ГЛАВА 4
ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ДАСЛЕДАВАННІ АНАМАСТЫЧНАЙ МЕТАФАРЫ 20

ЯК МОЎНАЙ АДЗІНКІ 20

3.1 FineStyle: праграма аўтаматызаванага стварэння слоўніка метафар 20

3.2 TextAnalyst: персанальная сістэма аўтаматычнага аналізу тэкста 24

3.3. Камп’ютарныя праграмы, накіраваныя на даследаванне анамастычных адзінак 26

ЗАКЛЮЧЭННЕ 31

СПІС ЛІТАРАТУРЫ ДА РЭФЕРАТА 33

ПРАДМЕТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК 35

ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ Ў ПРАДМЕТНАЙ ГАЛІНЕ ДАСЛЕДАВАННЯ 36

АСАБІСТЫ САЙТ 39

ТЭСТАВЫЯ ПЫТАННІ 41

ПА АСНОВАХ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ 41

СПІС ЛІТАРАТУРЫ ДА ВЫПУСКНОЙ РАБОТЫ 43

ДАДАТАК 45



СПІС СКАРАЧЭННЯЎ



БНТУ Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

ВЛ Вылічальная лінгвістыка

ІТ Інфармацыйныя тэхналогіі

КЛ Камп’ютарная лінгвістыка

КП Камп’ютарная праграма

НАН РБ Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Беларусь

ПЛ Прыкладная лінгвістыка

Рэферат

Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні анамастычнай метафары



УВОДЗІНЫ


Паняцце “інфармацыйныя тэхналогіі” як тэрмін інфарматыкі сфарміравалася напрыканцы 80-х гадоў і сёння з’яўляецца шырока распаўсюджаным у навуковай літаратуры, г. зн. навуковых тэорыях і практычных распрацоўках, навукова-папулярных выданнях. Пад інфармацыйнымі тэхналогіямі разумеюць, па-першае, агульнанавуковае паняцце, якое выкарыстоўваецца паўсюдна для апісання практычна любой дзейнасці людзей ва ўсіх магчымах галінах, а па-другое, паняцце для абазначэння шырокага класу штучных сістэм, рэалізаваных на аснове вылічальнай тэхнікі.

Інфармацыйныя тэхналогіі ў лінгвістыцы – гэта “сукупнасць законаў, метадаў і сродкаў атрымання, захаваня, перадачы, распаўсюджання і перапрацоўкі інфармацыі аб мове і законах яе функцыянавання пры дапамозе камп’ютараў” [2, с. 8].

Новая галіна лінгвістыкі – сучасная камп’ютарная лінгвістыка, альбо вылічальная лінгвістыка, альбо алгебраічная лінгвістыка (тэрмін Пражскай школы) – пачала акрэслівацца ў той час, калі стала відавочнай магчымасць не толькі захоўваць, але і перапрацоўваць пры дапамозе камп’ютараў вялікую колькасць інфармацыі. Вылічальная лінгвістыка і камп’ютарная лінгвістыка уваходзяць у больш шырокую дысцыпліну – прыкладную лінгвістыку, альбо прыкладное мовазнаўства. Камп’ютарная лінгвістыка як адзін з напрамкаў прыкладной лінгвістыкі вывучае лінгвістычныя асновы інфарматыкі і ўсе аспекты сувязі мовы і мыслення, мадэляванне мовы і мыслення ў камп'ютарным асяроддзі з дапамогай адмысловых праграм.

Да задач ПЛ можна аднесці:



  1. стварэнне сістэм штучнага інтэлекту;

  2. стварэнне сістэм аўтаматычнага перакладу;

  3. стварэнне сістэм аўтаматычнага анатавання і рэферавання тэкстаў;

  4. стварэнне сістэм спараджэння тэкстаў;

  5. стварэнне сістэм разумення вуснага маўлення;

  6. стварэнне сістэм генерацыі маўлення і інш.

Кагнітыўная тэорыя анамастычнай метафары, якая з’яўляецца для нас асноўнай праграмай лінгвістычнага даследавання, атрымала шырокае развіццё з 80-х гадоў ХХ стагоддзя. Яе асноўныя палажэнні, якія раскрываюць пазнаваўчую ролю метафары ў навуцы і штодзённым жыцці, уключаюць такі момант, як яе здольнасць ствараць новы сэнс, г.зн. яе сугестыўны характар. Функцыянаванне метафары ілюструе кагнітыўныя працэсы, пры дапамозе якіх чалавек паглыбляе свае ўяўленні пра свет, пашырае межы сваёй карціны свету, стварае новыя гіпотэзы.

У кагнітыўнай лінгвістыцы метафара разумеецца не толькі як адметная ўласцівасць чалавечага мыслення, ментальны працэс, вынікам якога становіцца ўтварэнне новых значэнняў моўных выразаў у працэсе пераасэнсавання ўжо вядомых, так і прадукт гэтай аперацыі – набор гатовых метафарычных значэнняў, прадстаўленых у розных тыпах дыскурсаў. Побач з гэтым, метафара з’яўляецца яшчэ і адным з самых трывалых механізмаў пабудовы моўнай карціны свету шляхам утварэння новых канцэптаў ці пераасэнсавання ўжо вядомых пры дапамозе больш выразна структураваных адзінак. Само паняцце “карціна свету” з’яўляецца метафарай і ўвасабляе вынік перапрацоўкі інфармацыі пра наваколле і месца чалавека ў ім.

Мэтавым аб’ектам нашага магістарскага даследавання з’яўляюцца анамастычныя метафары ў святле кагнітыўнай тэорыі. Крыніцай моўнага матэрыялу мы абралі інтэрнэт-рэсурсы, паколькі гэта дазваляе значна пашырыць эмпірычную базу даследавання, вылучыць тыя метафары, якія функцыянуюць у мове сёння.

Такім чынам, аб’ектам дадзенай работы з’яўляюцца інфармацыйныя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца на розных этапах даследавання анамастычнай метафары. Прадмет даследавання складае працэс аўтаматычнага пошуку і апрацоўкі моўнага матэрыялу, неабходнага для вывучэння функцыянавання анамастычных метафар у інтэрнэт-дыскурсе.



Мэта работы – правесці маніторынг ІТ, якія выкарыстоўваюцца ў лінгвістычных даследаваннях і ахарактызаваць тыя з іх, якія могуць быць актуальнымі ў працэсе вывучэння анамастычных метафар. Дасягненне пастаўленай мэты прадугледжвае вырашэнне наступных задач:

  1. разгледзець эфектыўнасць выкарыстання ІТ на этапе пошуку методыкі правядзення даследавання;

  2. выявіць магчымасці ІТ пры стварэнні эмпірычных базаў лінгвістычнага даследавання ва ўмовах адсутнасці нацыянальнага корпусу тэксаў;

  3. ахарактарызаваць асноўны інструментар даследавання анамастычнай метафары.

Актуальнасць абранай тэмы вызначаецца, па-першае, кантэкстам сучаснай навуковай парадыгмы, у якой асноўную ролю пры аналізе моўных з’яў адыгрываюць хуткаць, дакладнасць і доказнасць правядзення эксперыменту, што можа быць забяспечана толькі пры ўмове выкарыстання аўтаматычных праграм пошуку, распазнавання і апрацоўкі.

Па-другое, актуальнасць тэмы абумоўлена прэзентацыяй і выкарыстаннем у межах дадзенага даследавання найноўшых методык метафарычнага аналізу, распрацаваных, у прыватнасці, у межах тэорыі канцэптуальнай інтэграцыі.

Практычная значнасць вынікаў даследавання заключаецца ў магчымасці іх выкарыстання для правядзення шырокага кола метафарычных даследаванняў і стварэнні тэматычных базаў дадзеных.

ГЛАВА 1
АГЛЯД ЛІТАРАТУРЫ

Да пачатку мінулага стагоддзя лінгвістычны погляд на праблему метафары шмат у чым грунтаваўся на працах антычных мысляроў, якія разглядалі метафару як мастацкі троп, стылістычны прыём ці сродак намінацыі. Шэраг паслядоўных тэарэтычных пераваротаў у мовазнаўстве ХХ ст. і распрацоўка кагнітыўнага падыходу аналізу моўных з’яў дазволілі паглядзець на працэс метафарызацыі як на ўніверсальны механізм чалавечага мыслення, адзін са спосабаў канцэптуалізацыі і стварэння сістэматызаванай моўнай карціны свету.

Сістэмны падыход да вывучэння праблемы анамастычнай метафары у сучасным мовазнаўстве патрабуе дакладнай фіксацыі фактычнага матэрыялу і грунтоўнага аналізу моўных адзінак. У сувязі з гэтым лінгвістычная навука шырока выкарыстоўвае ІТ як найбольш эфектыўны шлях аналізу метафарычных кантэкстаў.

Наша праца прысвечана вывучэнню праблемы выкарыстання інфармацыйных тэхналогій на розных этапах даследавання анамастычнай метафары: пачынаючы ад тэарэтычных асноў і заканчваючы корпусным аналізам онімаў у другаснай намінацыі. Акрэслім найбольлш значныя літаратурныя крыніцы, якія сталі тэарэтычнай базай нашага навуковага даследавання.

Карыснымі пры вывучэнні эфектыўнасці выкарыстання ІТ у даследаванні метафары з’яўляюцца такія працы Зубава А.У., як “Інфармацыйныя тэхналогіі ў лінгвістыцы” [Зубаў 2004] і “Корпусная лінгвістыка: магчымасці і праблемы” [Зубаў 2005], якія прысвечаны праблеме камп’ютарнай апрацоўкі фактычнага матэрыялу і стварэння корпусаў моўных адзінак – эмпірычнай базы лінгвістычнага даследавання. Гэта асабліва важна пры вывучэнні анамастычнай метафары, якая функцыянуе і рэалізуецца як моўная адзінка толькі ў пэўным кантэксце.

Вучэбны дапаможнік Усеваладавай А.В. “Камп’ютарная апрацоўка лінгвістычных дадзеных” [Усеваладава 2007] раскрывае шляхі і спосабы захавання і апрацоўкі моўных адзінак у адпаведнасці з вызначанымі крытэрыямі, што асабліва актуальна на этапе распрацоўкі асноў класіфікацыі анамастычных метафар.

Праца Лявонцьевай Н.Н. “Аўтаматычнае разуменне тэкстаў: сістэмы, мадэлі, рэсурсы” прысвечана даследаванню магчымасцей, па сутнасці, лінгвістычнага аналізу тэкстаў з выкарыстаннем камп’ютарных праграм, якія дазваляюць вылучаць з кантэксту моўныя адзінкі пэнага характару. Анамастычная метафара фарміруецца і набывае сэнс толькі ў слоўным акружэнні – тэксце. Вылучыць метафару – значыць акрэсліць яе як асобную адзінку сярод іншых лексем. Таму на этапе пошуку фактычнага матэрыялу асноўным метадам даследавання становіцца аналіз тэксту. Камп’ютарныя праграмы, скіраваныя на аўтаматычнае разуменне тэксту значна паскараюць і спрошчваюць гэты працэс.

Артыкул Нелюбіна Л.Л. “Інжынерна-лінгвістычнае мадэляванне і камп’ютарная лінгвістыка” [Нелюбін 1997] раскрывае магчымасці выкарыстання ІТ на этапе непасрэднага аналізу самых розных лінгвістычных з’яў як у статыцы, так і ў развіцці. Камп’ютарныя праграмы дазваляюць не толькі захаваць лінгвістычны матэрыял ў вызначаным фармаце, але яшчэ і спрагназаваць магчымасці яго інварыянтнага функцыянавання.

Распрацоўка тэкставага корпусу беларускай мовы – эмпірычнай базы даследавання анамастычнай метафары – з’яўляецца адной з асноўных праблем у сучаснай лінгвістычнай навуцы. . Тэкст з’яўляецца прасторай, у якой онім функцыяную і набывае метафарычны сэнс. Навукоўцы БНТУ на сёняшні дзень займаюцца распрацоўкай корпусу тэкстаў беларускай мовы (http://www.bntu.by/ru/struktura/facult/msf/science/nil_dsmm/main/projects/grid/corpus/).

Праца Філіповіча Ю.Н. “Метафары інфармацыйных тэхналогій” [Філіповіч 2001] прысвечана непасрэднаму вывучэнню метафарычных адзінак у галіне камп’ютарнай лексікі. Дадзеныя матэрыялы дэманструюць асаблівасці моўнай свядомасці і моўнай карціны свету асобнай сферы сацыяльных зносін.

Такім чынам, усе згаданыя вышэй працы дазваляюць аналізаваць эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій на розных этапах даследавання анамастычнай метафары: як на этапе пошуку і фіксацыі фактычнага матэрыялу, так і на этапе яго аналізу і мадэлявання.

На этапе вывучэння тэарэтычных асноў даследавання метафары асабліва эфектыўнымі з’яўляюцца шматлікія інтэрнэт-рэсурсы, гаворка пра якоя пойдзе ў наступнай главе.


ГЛАВА 2

ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ НА ЭТАПЕ ВЫВУЧЭННЫ ТЭАРЭТЫЧНЫХ АСНОЎ ДАСЛЕДАВАННЯ АНАМАСТЫЧНАЙ МЕТАФАРЫ

Уяўленне пра метафару, яе значэнне, функцыі і ролю ў мове, літаратуры і культуры неаднаразова змянялася на працягу апошніх дзвюх з паловай тысячаў гадоў і па-новаму інтэрпрэтавалася ў розных галінах навукі, мастацкіх кірунках і школах.

Апошнія некалькі дзесяцігоддзяў цікавасць да праблемы метафары, вобразна кажучы, пашыраецца накшталт “колаў на вадзе ад кінутага камня”
[6, с. 19], а яе вывучэнне ў межах кагнітыўнай навукі становіцца ўсё больш інтэнсіўным, ахопліваючы новыя дысцыпліны і галіны ведаў: філасофію, псіхалогію, логіку, семіётыку, герменеўтыку, тэорыю мастацтваў. Новы штуршок у вывучэнні гэтага прадмета дало хуткае развіццё ІТ і звязаная з ім магчымасць пашыраць эмпірычныя базы дадзеных, выкарыстоўваць інструментар аўтаматычнай апрацоўкі і распазнавання тэкстаў. У сувязі з гэтым, аналіз метафары пачаў паступова выходзіць за межы рыторыкі, літаратуразнаўства і мовазнаўства, адкрываючы для навукоўцаў альтэрнатыўныя шляхі даследавання і ўдакладняючы традыцыйныя погляды на яе прыроду і функцыянальнае прызначэнне.

Нягледзячы на вялікую колькасць даследаванняў, прысвечаных метафарычнай прыродзе мыслення, пытанне пра механізмы разумення і інтэрпрэтацыі энтаспецыфічных метафар у працэсе міжкультурнай камунікацыі да апошняга падавалася нам недастаткова распрацаваным. У сувязі з гэтым, асноўнай задачай на пачатковым этапе вывучэння стала неабходнасць абраць такі падыход да правядзення даследавання, які б дазволіў:



  1. найбольш дакладна інтэрпрэтаваць прычыны і вынікі семантычных трансфармацый у працэсе ўтварэння новага метафарычнага значэння;

  2. выкарыстаць у даследаванні як прэцэдэнтныя (рэгулярныя для носьбітаў мовы) метафары, так і адзінкавыя, спантанныя метафарычныя ўжыванні.

Нашым крытэрыям адпавядала адна з найноўшых праграм даследавання метафары, якая атрымала назву тэорыі канцэптуальнай інтэграцыі. Яна была ўпершыню агучана аўтарамі Ж. Факанье і М. Тэрнэрам на Міжнароднай кагнітыўнай лінгвістычнай канферэнцыі ў Амстэрдаме ў 1997 г. і шмат у чым дадавала і ўдакладняла шырокавядомую тэорыю канцэптуальнай метафары Дж. Лакафа і М. Джонсана. Адметнасцю ж методыкі стала магчымасць вывучаць “спантанны online працэс, вынікам якога становіцца ўтварэнне недоўгачасовых і новых прыкладаў канцэптуалізацыі” [11, с. 35].

Ва ўмовах адсутнасці рэлевантнай друкаванай інфармацыі па методыцы нашага даследавання, актуальным становіцца пошук навуковых артыкулаў і манаграфій у сеціве. Карыснымі для даследчыка-кагнітывіста з’яўляюцца:



  • электронныя базы дадзеных і тэматычныя пашукавікі;

  • аўтарскія сайты і бібліятэкі;

  • тэматычныя перыядычныя выданні.

Паказальным прыкладам першых з’яўляецца, у прыватнасці, старонка Міжнароднай асацыяцыі кагнітыўных лінгвістаў (http://www.cognitivelinguistics.org). Рэсурс можа разглядацца як зыходны пункт пошуку для пачатковага кагнітывіста. Тут сабраная ўся асноўная інфармацыя пра школы, аддзяленні і лабараторыі кагнітыўнай лінгвістыкі, пра перыядычныя выданні, кніжныя серыі, бібліяграфічныя спісы, інтэрнэт-крыніцы, кірункі даследавання, міжнародныя канферэнцыі. Прапануецца магчымасць стаць сябрам асацыяцыі і атрымаць дадатковыя магчымасці доступу да матэрыялаў сайта.

Эфектыўнай у пошуку навуковай інфармацыі можа быць у тым ліку і старонка кагнітывістыкі на партале сацыялагічных даследаванняў (http://www.ssrn.com/csn/index.html). Гэты партал дае шырокае кола магчымасцяў пошуку па адной з абраных тэмаў (кагнітывістыка, дзяржаўнае адміністраванне, эканоміка, медыцына, інфармацыйныя тэхналогіі, права, маркетынг, паліталогія і г.д.). Куратарам старонкі кагнітывістыкі выступае М. Тэрнэр. Рэсурс прапаноўвае аблегчаны пошук навуковых прац многіх даследчыкаў (у тым ліку, Р. Лангакера, Ж. Факанье, П. Чорчлэнд), справаздачы па тэматычных сустрэчах і канферэнцыях, магчымасць карыстацца базамі даследчых цэнтраў універсітэтаў ЗША, Ізраіля, Сінгапура, Украіны і інш. Карыстальнік можа аформіць электронную падпіску на шэраг часопісаў па розных кірунках кагнітывістыкі (кагнітыўная лінгвістыка, кагнітыўная сацыялогія, кагнітыўная неўралогія і інш.).

Карыснай у выкарыстанні можа быць база кагнітыўных даследаванняў Каліфарнійскага універсітэта ў Лос-Анджэлесе (http://cogweb.ucla.edu). База КУЛА з’яўляецца адносна невялікай па колькасці прапанаваных матэрыялаў, аднак зручнай у выкарыстанні для пачаткоўцаў, паколькі змяшчае ў паслядоўным парадку найбольш цікавыя працы ў гэтай галіне перыяду першай і другой кагнітыўных рэвалюцый. Найбольш колькасны раздзел якраз прысвечаны кагнітыўнай лінгвістыцы і тэорыям метафары і прапануе азнаёміцца з асновай асноваў: главамі з кніг Дж. Лакафа (“Жанчыны, агонь і небяспечныя рэчы”), Л. Тэлмі (“Сілавая дынаміка ў мове і пазнанні”), Д. Хадсана (“Кагнітыўная лінгвістыка”), Ж. Факанье (“Значэнне. Мова. Пазнанне”) і інш.

Для пачатковага азнаямлення з рознымі аспектамі тэорыі канцэптуальнай інтэграцыі можна скарыстацца артыкулам змешчаным ў Вікіпедыі (http://en.wikipedia.org/wiki/Conceptual_blending). У кампактным, але вельмі змястоўны артыкуле даецца дэфініцыя паняццю “канцэптуальная інтэграцыя”, паслядоўна выкладаецца станаўленне тэорыі, згадваюцца яе папярэднікі, раскрываецца сутнасць працэсу інтэграцыі ментальных прастораў, акрэслеваюцца магчымасці выкарыстання тэорыі для аналізу моўных фактаў. Дадаткова падаецца кароткі спіс асноўных прац па тэме, а таксама спасылкі на даступныя інтэрнэт-рэсурсы. Артыкул з’яўляецца важным сродкам атрымання асноўнай інфармацыі па прадмеце.

Увага: рускамоўная версія артыкула не адпавядае англамоўнаму арыгіналу, не захоўвае яго структуру і дае менш магчымасцей для далейшага пошуку інфармацыі.

Прыкладам другога блоку рэсурсаў з’яўляецца бібліятэка прац Ж. Факанье на старонцы аддзялення кагнітывістыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега (http://www.cogsci.ucsd.edu/~faucon). Ж. Факанье – прафесар кагнітывістыкі, адзін з пачынальнікаў тэорыі канцэптуальнай інтэграцыі, навуковец, які прапанаваў і ўвёў у шырокае выкарыстанне тэрмін “ментальная прастора” для абазначэння ўмоўнай кагнітыўнай адзінкі з рэлевантнай інфармацыяй пра аб’ект, прадмет ці з’яву. На сайце змяшчаецца самы поўны курс аўтарскіх лекцый, асноўныя публікацыя, у тым ліку і шэраг найбольш вядомых кніг (“Ментальныя прасторы”, “Праекцыі ў мысленні і мове”, а таксама “Як мы думаем” у суаўтарстве з М. Тэрнэрам). Рэсурс дае магчымасць пазнаёміцца як з найноўшымі распрацоўкамі, так і з сусветнавядомымі працамі, якія яшчэ не даступныя ў перакладзе.

Актуальным у гэтым выпадку з’яўляецца і персанальны сайт М. Тэрнэра (http://markturner.org). М. Тэрнэр – прафесар кагнітывістыкі, побач з Ж. Факанье лічыцца пачынальнікам тэорыі канцэптуальнай інтэграцыі. Персанальны сайт дае магчымасць азнаёміцца з яго асноўнымі публікацыямі, сярод якіх кнігі, што ў ЗША сталі бэстсэлерамі (“Кагнітыўныя аспекты сацыялогіі: як мы думаем пра палітыку, эканоміку, права і грамадства”, “Літаратурнае мысленне: вытокі думкі і мовы”, “Механізмы мыслення: канцэптуальная інтэграцыя і прыхаваныя цяжкасці мыслення”), артыкулы, курсы лекцый, у тым ліку – аўдыёвізуальныя файлы з выступленнямі аўтара.

Да трэцяга блоку рэсурсаў неабходна аднесці спецыялізаваны онлайн часопіс metaphoric.de (http://www.metaphorik.de). Гэта шырокавядомы праект нямецкіх навукоўцаў, які закліканы аб’яднаць даследчыкаў у галіне метафары і метаніміі з розных краін свету. Аснову праекту складае аднайменны часопіс, у якім абмяркоўваюцца актуальныя праблемы вывучэння метафры ў мове, літаратуры, СМІ, змяшчаюцца разнастайныя тэарэтычныя, метадычныя і практычныя напрацоўкі ў гэтай галіне. На сайце ў тым ліку даступны вядомы артыкул О. Екеля “Перагледжаныя гіпотэзы: рэлігійныя тэксты ў рэчышчы кагнітыўнай тэорыі метафары”, у якім аўтар упершыню выводзіць 9 пастулатаў тэорыі канцэптуальнай метафары, якія сёння складаюць яе аснову.

У рускамоўным сегменце інтэрнэт-прасторы пакуль бракуе навуковых рэсурсаў у галіне вывучэння анамастычнай метафары, але заслугоўваюць увагі артыкулы, прысвечаныя даследаванням і практычнаму прымяненню тэорыі канцэптуальнай інтэграцыі. Аналіз гэтых крыніц буде змешчаны ніжэй.

кары


Высновы: эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій на этапе вывучэння тэарэтычных асноў даследавання метафары палягае ў даступнасці шырокага кола тэарытычнага матэрыялу і практычных напрацовак, прадстаўленых у сеціве.

ГЛАВА 3
Корпусны аналіз як аснова методыкі даследавання анамастычнай метафары

Асновай любога даследавання ў лінгвістыцы з’яўляецца эмпірычны матэрыял – шматлікія моўныя факты, на падставе якіх сцвярджаецца альбо абвяргаецца навуковая гіпотэза. У дыскурс-аналізе самай распаўсюджанай формай моўнага матэрыялу з’яўляецца корпус тэкстаў – інфармацыйна-даведачная структура, заснаваная на зборы тэкстаў пэўнай мовы ў электронным выглядзе. Нацыянальны корпус можа рэпрэзентаваць мову на пэўным этапе (альбо сукупнасці этапаў) яе існавання ва ўсёй разнастайнасці жанраў, стыляў, тэрытарыяльных і сацыяльных дыялектаў.

У адрозненне ад іншых прыёмаў і спосабаў правядзення лінгвістычнага даследавання, корпусны аналіз характарызуецца наступнымі асаблівасцямі [3, с. 69]:


  1. з’яўляецца выключна эмпірычным, паколькі абапіраецца на аналіз рэальных прыкладаў, выкарыстаных у натуральных тэкстах;

  2. яго аснова – спецыяльным чынам уладкаваны масіў тэкстаў натуральных моваў;

  3. ён шырока выкарыстоўвае камп’ютарны аналіз, у тым ліку аўтаматычны і інтэрактыўны прыёмы;

  4. ён абапіраецца на колькасны і якасны прыёмы.

Нацыянальны корпус ствараецца лінгвістамі (спецыялістамі па корпуснай лінгвістыцы) для навуковых даследаванняў і навучанню мове. Большасць буйных моў свету ўжо мае свае нацыянальныя корпусы, якія адрозніваюцца па велічыні і ўзроўні навуковай апрацоўкі тэкстаў. Агульнапрызнаным узорам з'яўляецца, у прыватнасці, Брытанскі нацыянальны корпус (BNC), на які арыентаваныя шматлікія іншыя сучасныя корпусы. Сярод корпусаў славянскіх моў вылучаецца Чэшскі нацыянальны корпус, створаны ў Карлавым універсітэце Прагі.

Нацыянальны корпус мае дзве важныя асаблівасці. Па-першае, ён характарызуецца збалансаваным складам тэкстаў. Гэта азначае, што корпус утрымлівае, па магчымасці, усе тыпы пісьмовых і вусных тэкстаў, прадстаўленых у дадзенай мове (мастацкія розных жанраў, публіцыстычныя, навучальныя, навуковыя, справаводчыя, гутарковыя, дыялектныя і г.д.), і што ўсе гэтыя тэксты ўваходзяць прапарцыйна іх працэнту ў мове адпаведнага перыяду. Варта мець на ўвазе, што добрая прадстаўленасць дасягаецца толькі пры значным аб'ёме корпуса (дзесяткі і сотні мільёнаў словаўжыванняў). Па-другое, корпус утрымлівае адмысловую дадатковую інфармацыю аб уласцівасцях тэкстаў-складнікаў (так званую разметку, або анатацыю). Разметка — галоўная характарыстыка корпуса; яна адрознівае корпус ад простых збораў тэкстаў.

Праграма па стварэнні корпуса беларускай мовы вядзецца ў НАН РБ, а таксама ў БНТУ ў межах праекта “ВаlticGrid-II”, закліканага спрыяць развіццю электроннай інфраструктуры ў краінах Балтыі. У прыватнасці, Літва (Віленскі універсітэт) і Беларусь займаюцца распрацоўкай тэкставых корпусаў навуковай мовы, адпаведна літоўскай і беларускай.

Корпус беларускамоўных навуковых тэкстаў з’яўляецца першай спробай стварэння вузкаспецыяльнага корпуса, які мае на мэце распрацоўку даведачнай базы дадзеных для карыстання лінгвістамі, выкладчыкамі, студэнтамі і інш. Мэтай праекта з’яўляецца прадастаўленне шырокай аўдыторыі збору навуковых моўных рэсурсаў на беларускай мове, якія ў цяперашні час амаль недаступныя шырокаму колу карыстальнікаў.

У якасці зыходнага стандарту для захавання лінгвістычнай інфармацыі выкарыстоўваецца сістэма кадзіравання тэкстаў TEI P5 (заснавана на мове XML). На аснове стандарта TEI P5 быў распрацаваны набор адзнак і стратэгія разметкі. Схема разметкі корпусу ўтрымлівае наступныя характарыстыкі:


  1. агульная інфармацыя пра тэкст;

  2. базавая структурная анатацыя тэксту: главы, загалоўкі, змест;

  3. граматычная інфармацыя.

Агульная інфармацыя пра тэкст складаецца з апісання структуры дакумента (апісанне файла, назва загалоўка, выдання і аб’ёму, апісанне крыніцы і інш.), параметраў (паходжанне тэксту, мова, раскладка знакаў і інш.). Такім чынам, агульная інфармацыя змяшчае ўсе параметры тэксту, якому яна папярэднічае, а таксама выконвае шэраг важных функцый:

  1. фарміруе архітэктуру корпусу;

  2. дапамагае кантраляваць працэс інфармацыйнага напаўнення корпусу, ацэньваць яго прадстаўнічасць і збалансаванасць;

  3. забяспечвае магчымасць пошуку і адбору карыстальнікам для складання падкорпусаў з зададзенымі ўласцівасцямі.

Базавая структурная анатацыя ўключае выдзяленне структурных элементаў тэксту і падзяляецца на тры ўзроўні: узровень тэксту, узровень абзаца, узровень падабзаца.

Для граматычнай разметкі корпусу выкарыстоўваецца лексіка-граматычная база беларускай мовы, створаная ў Інстытуце мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі. На сённяшні дзень лексіка-граматычная база мае прыблізна 130 тыс. парадыгмаў, больш за 2 млн словаформаў.

Вартасць лексіка-граматычнай базы палягае ў тым, што яна змяшчае не толькі словы, зафіксаваныя ў нарматыўных слоўніках, але і словы, якія з’явіліся ў беларускай мове за апошнія дзесяцігоддзі (за аснову браліся тэксты, створаныя пасля 1990 г.) і ў слоўніках пакуль не адлюстраваны, што дазваляе назваць дадзеную базу базай актуальнай лексікі беларускай мовы. На падставе лексіка-граматычнай базы вядзецца распрацоўка і ўдасканаленне аўтаматычнага аналізатара (парсэра), які дазволіць аўтаматызаваць, наколькі гэта магчыма, марфалагічны аналіз у тэкстах корпусу.

Параметры, адлюстраваныя ў корпусе, зробяць магчымым ажыццяўляць пошук:



    1. асобных слоў і выраза;

    2. тэкстаў (з улікам іх жанравай прыналежнасці), аўтарах і г.д.;

    3. слоў з улікам аманіміі;

    4. слоў з улікам іх парадыгмы;

    5. з улікам рэгістру (што важна пры аналізе ўласных імёнаў і абрэвіятур).

Паколькі корпус беларускай мовы яшчэ знаходзіцца ў распрацоўцы, мы карысталіся магчымасцямі пашыранага пошуку сістэмы http://www.google.com.by, а таксама http://101blog.net. Апошняя дазваляе праводзіць пошук па беларускамоўных блогах, што асабліва важна для даследавання пісьмовага маўлення і выяўлення найбольш частотных метафарычных выразаў у размоўным і публіцыстычным стылях.

Выснова: адной з самых аб’ектыўных крыніц для правядзення даследавання ў сферы анамастычнай метафары з’яўляецца корпус тэкстаў, які адпавядае патрабаванням у рэпрэзентатыўнасці і прапарцыянальнасці, а таксама мае дакладную анатаванасць.


ГЛАВА 4
ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ДАСЛЕДАВАННІ АНАМАСТЫЧНАЙ МЕТАФАРЫ

ЯК МОЎНАЙ АДЗІНКІ

Камп'ютарныя тэхналогіі не адразу знайшлі прымяненне ў гуманітарных навуках, развіваючыся, першым чынам, з улікам патрабаванняў дакладных навук. Гуманітарыі доўга не разглядалі камп’ютар як рэальную навуковую прыладу, здольную кардынальна змяніць характар даследавання. Сітуацыя пачала змяняцца са з'яўленнем першых праграм, прызначаных для кантролю ведаў і навучанню гуманітарным дысцыплінам, з узрастаннем цікавасці да стварэння баз дадзеных.

Сёння ІТ усё глыбей пранікаюць у сферу гуманітарных даследаванняў: фарміруюцца інфармацыйныя сістэмы для розных навуковых напрамкаў, камп’ютарная тэхніка і медыя-тэхналогіі становяцца важнымі сродкамі павышэння эфектыўнасці даследаванняў.

У 2000 г. на базе Рускай віртуальнай бібліятэкі быў створаны Каталог лінгвістычных праграм і рэсурсаў у сеціве, у які ўвайшлі даступныя праграмы аналізу тэксту: як адкрытыя для масавага карыстання, так і камерцыйныя. Каталог, разлічаны на перманентнае абнаўленне, уключае праграмы аналізу і лінгвістычнай апрацоўкі тэксаў, праграмы пераўтварэнняў тэксаў, псіхалінгвістычныя праграмы, генератары тэксаў, сістэмы апрацоўкі натуральнай мовы, калекцыі рэсурсаў, слоўнікі і тэзаўрусы.

Над праектам стварэння беларускіх аналагаў тэкставых аналізатараў працуюць даследчыкі НАН РБ.

3.1 FineStyle: праграма аўтаматызаванага стварэння слоўніка метафар


Адным з першых рускіх даследчыкаў, які звярнуўся да вывучэння функцыянавання метафары ў інтэрнэт-прасторы стаў Ю.М. Філіповіч. У яго манаграфіі “Метафоры информационных технологий: рабочие материалы исследования” прапанавана некалькі соцень найбольш распаўсюджаных метафарычных выразаў для апісання інфармацыйных тэхналогій.

Для палягчэння працэсу апрацоўкі дадзеных была створана праграма аўтаматызаванай пабудовы слоўніка – FineStyle© (Н.В. Давыдава, Ю.М. Філіповіч). Як аўтарскі прадукт праграма не стала даступнай для масавага выкарыстання, аднак прынцыпы яе пабудовы і функцыянавання былі апісаныя ў манаграфіі Ю.М. Філіповіча [10, с. 48 – 65].

У друкаваным выглядзе слоўнік метафар інфармацыйных тэхналогій плануецца ў двух частках: “Ад метафары да тэрміна” і “Ад тэрміна да метафары”. У раздзеле “Ад тэрміна да метафары” слоўнікавыя артыкулы групуюцца па рубрыках тэрмінаў. У раздзеле “Ад метафары да тэрміна” артыкулы групуюцца па метафарычных мадэлях. Кожная група слоўнікавых артыкулаў суправаджаецца табліцай, у якой падаецца абагульненая інфармацыя аб усіх метафарах, якія ўвайшлі ў дадзеную групу, і дыяграмай, што адлюстроўвае статыстыку ўжыванняў метафар дадзенай групы. Найбольш цікавы для вывучэння метафарычнага апісання тэрміна кантэкст, у якім выкарыстоўваецца метафара. Паколькі слоўнік Ю.М. Філіповіча пабудаваны на рэальных прыкладах, то слоўнікавы артыкул утрымлівае інфармацыю аб крыніцы і аўтары кантэксту (прыклад 1).

Даследаванне праводзілася на артыкулах “камп’ютарных” часопісаў “Мир ПК”, “Сети”, “Софт Маркет”, “Открытые системы”, “СУБД”, “Computer World”, “LAN Magazine” і інш. і ахапіла больш за 420 тэкстаў, колькасць метафарычных кантэксаў – больш за 500.

Табліца 1 – Артыкул “Жывёла” ў Слоўніку метафар інфармацыйных тэхналогій

Ю.М. Філіповіча


ЖИВОТНОЕ

Метафорическая модель

Комплектующие

Кабель

Путь(1)

Комплектующие

Начинка(3)

Набор микросхем и ПО

Ингредиенты(1)

Рынок наборов микросхем

Арена цирка(1)

Системная плата

Транспортное средство(2),
Кузов автомобиля(1),
Человек спящий(1)

Интегральные схемы

Микросхемы

Костюм(1)

Ресурсы (память и процессор)

Пища(1)

Шина AGP (набор микросхем)

Скоростная автострада(1)

Интегральные схемы (память)

Микросхема ПЗУ

Ткань(1)

Модуль памяти

Монстр(1)

ОЗУ

Растение(2),
Пространство(1)

Оперативная память

Колеса(1)

Память

Кристалл(2)

Интегральные схемы (микропроцессоры)

Процессор

Кристалл(11),
Автомобиль(2),
Цирковой артист(1),
Транспортное средство(1),
Пациент(1),
Начинка(1),
Двигатель(1)

Процессор в картридже

Пирог с начинкой(1)

Процессор Pentium

Транспортное средство(1)

Процессор PowerPC 604e

Сердце(1)

Центральный процессор

Мозг(1),
Лошадь(1)

100-MHz RISC-процессор VR4300

Пламенный мотор(1)

Контексты:

Лошадь

1) Пакет HoloDozo 1.0: «Пакет HoloDozo 1.0 компании M.M.M. Software это «лошадь другой масти» (Мир ПК, №6, 1997, Джим Хейд, Все звезды).

2) Программный продукт «Обе программы тестировались на компьютерах с Widows95 и Windows98, обе в «упряжке» с Internet Explorer4.0» (Софт Маркет, №31, 3 августа 1998, с.8, «На волю, в пампасы!»).

3) Технология АТМ «Однако она поставила не на ту лошадь, так как ATM не приобрел большой популярности в локальных сетях» (LAN Magazine, №3, 1998, Ник Липпис, Поставщики крупных систем — сократите сетевые дивизионы!)

4) Центральный процессор «Представьте себе, что центральные процессоры — это лошади» (Мир ПК, №1, 1997, Система, которая всегда успевает).

Згаданую вышэй інфармацыю можна прадставіць у выглядзе дыяграмы, што адпаведна адлюстравана на малюнку 1.



Малюнак 1 – Метафарычная мадэль у Слоўніку метафар інфармацыйных тэхналогій

Ю.М. Філіповіча

Стварэнне слоўніка метафар пры дапамозе адмысловай праграмы апраўдвае сябе ў тым выпадку, калі праводзіцца даследаванне цэлага шэрагу канцэптаў і загадзя праграмуецца вялікая колькасць эмпірычнага матэрыялу. Перавагай праграмы FineStyle стала тое, што яна была адмыслова створаная для патрэбы канкрэтнага тыпу навуковага эксперымента і цалкам адпавядала мэтам і задачам, пастаўленым аўтарам.

3.2 TextAnalyst: персанальная сістэма аўтаматычнага аналізу тэкста


Праграма TextAnalyst 2.0 была распрацавана ў якасці прылады для аналізу зместу тэкстаў, сэнсавага пошуку інфармацыі, фарміравання электронных архіваў. Яна дае магчымасці:

  • аналізу зместу тэкста з аўтаматычным фарміраваннем семантычнай сеткі з гіперспасылкамі – атрымання сэнсавага партрэта тэкста ў тэрмінах асноўных паняццяў і іх сэнсавых сувязяў;

  • аналізу зместу тэкста з аўтаматычным фарміраваннем тэматычнага дрэва з гіперспасылкамі – выяўлення семантычнай структуры тэксту ў выглядзе іерархіі тэмаў і падтэмаў;

  • сэнсавага пошуку з улікам утоеных сэнсавых сувязей слоў запыту са словамі тэксту;

  • аўтаматычнага рэферавання тэкста – фарміравання яго сэнсавага партрэта ў тэрмінах найбольш інфарматыўных выразаў;

  • кластарызацыі інфармацыі – аналізу размеркавання матэрыялу тэкстаў па тэматычных класах;

  • ранжыравання ўсіх відаў інфармацыі аб семантыцы тэкста па “ступені значнасці” з магчымасцю вар'іравання дэталёвасці яе даследавання;

  • аўтаматычнага/аўтаматызаванага фарміравання паўнатэкставай базы ведаў з гіпертэкставай структурай і магчымасцямі асацыятыўнага доступу да інфармацыі.

Нашае даследаванне было прысвечана вывучэнню метафарычных сувязей прэцэдэнтных тапонімаў. Так, на малюнку 3.2 відаць, што аўтаматызаваны аналіз артыкула В.Зайкі “Літоўскі Ерусалім…” паказаў наяўнасць моцнай кантэкстуальнай сувязі (“сэнсавая вага” – 79 са 100) паміж тапонімамі Іерусалім і Вільня, што ў правым акне пацвярджаецца адпаведнай цытатай: “За часоў Вялікага Княства Вільня зрабілася цэнтрам гэбрайскага жыцьця і гэбрайскай навукі — Літоўскім Ерусалімам”.

Малюнак 2 – Дыялогавае акно праграмы TextAnalyst 2.0


Выкарыстанне праграмы TextAnalyst 2.0 дазваляе аўтаматычна будаваць семантычыныя сеткі, асновай якіх могуць выступаць неабходныя для аналізу сэнсавыя паняцці. У выніку можна адразу атрымаць усю інфармацыю пра сінтагматычныя адносіны кожнага з іх.

Важны недахоп гэтай праграмы выяўляецца ў рабоце з тэкстамі, напісанымі не на рускай і англійскай мове: некарэктна могуць перадавацца некаторыя лексемы, у якіх сустракаюцца нехарактэрныя для гэтых моў літары і нялітарныя знакі.

Высновы: выкарыстанне праграм аўтаматычнай апрацоўкі тэкста і стварэння аўтаматызаванага слоўніка метафар дазваляе вывесці даследаванні ў сферы кагнітыўнай лінгвістыкі на якасна іншы ўзровень, мінімізаваць магчымасці даследчыцкай памылкі пры механічным падліку і стварэнні базы дадзеных.

3.3. Камп’ютарныя праграмы, накіраваныя на даследаванне анамастычных адзінак


Паколькі анамастычная метафара – гэта метафара, рэлят якой прадстаўлены онімам (антрапонімам, тапонімам, паэтонімам і г.д.), выключную ролю ў яе даследаванні адыгрывае вывучэнне анамастычных адзінак. Далёка не кожнае ўласнае імя здольна фарміраваць метафарычны кантэкст, а толькі тое, за якім у свядомасці носьбітаў мовы замацаваны пэўны канататыўны змест, істотная ў кагнітыўных адносінах інфармацыя. Таму вывучэнне анамастычнай метафары цесна звязана з вывучэннем анамастычнай лексікі і яе метафарычных магчымасцей.

На сёняшні дзень актуальным напрамкам даследавання анамастыкі з’яўляецца фонасемантычны аналіз лексічных адзінак. Гукавы комплекс з’яўляецца не толькі знешняй формай слова, ён яшчэ здольны ўплываць і на ўнутраны змест оніма, на яго спалучальныя магчымасці і здольнасць фарміраваць метафарычны кантэкст. Так, напрыклад, у рускай прыказцы Мели Емеля, твоя неделя онім Емеля выкарыстоўваецца ў метафарычным кантэксце якраз дзякуючы сваім гукавым асацыяцыям са словамі “мельница, мелить”. Таму што менавіта гэты гукавы комплекс выклікае ў носьбітаў мовы такія якасныя характарыстыкі чалавека, як “пустабрэха; манюку; таго, хто кідае словы на вецер”.

У сувязі з гэтым важным пры даследаванні анамастычнай метафары з’яўляецца і аналіз гукавога комплексу оніма-рэлята: фонасемантычны аналіз лексічнай адзінкі. ІТ адыгрываюць выключную ролю ў рэалізацыі фонасемантычнага аналізу слоў, таму што дазваляюць хутка і якасна ахарактарызаваць слова на гукавым узроўні.

Адной з КП, прызначаных на аналіз гукавой абалонкі слова, з’яўляецца http://www.analizpisem.ru/ .




Малюнак 3 – Дыялогавае акно інтэрнэт-рэсурса http://www.analizpisem.ru/
Падчас працы з гэтай праграмай трэба ўсведамляць, што любое слова валодае двума сэнсамі. Першы – слова як сімвал, што абазначае які-небудзь аб’ект або працэс, другі – слова як набор гукаў, які сам па сабе выклікае ў моўцаў пэўную рэакцыю. Калі свядомасць чалавека пры слыхавым успрыняцці слова пераважна скіравана на першы сэнс, то рэакцыя на слова як набор гукаў, фарміруецца падсвядома і перажываецца чалавекам у выглядзе эмацыянальнага фона. Гэты другі сэнс слова атрымаў назву фонасемантычнага значэння.

Кожны гук чалавечага маўлення валодае пэўнымі падсвядомымі значэннямі. Упершыню гэтыя значэнні шляхам апытання значнай колькасці рэферэнтаў пачаў устанаўліваць амерыканец Чарльз Осгуд. Для рускай мовы гэтыя значэнні ў свой час вызначыў савецкі вучоны, доктар філалагічных навук Жураўлёў А.П. У яго доктарскай дысертацыі было ўстаноўлена фонасемантычнае значэнне кожнага гука рускай мовы. З дапамогаў апытання шматтысячнай аўдыторыі ён вызначыў якасныя характарыстыкі кожнага гука ў адпаведнасці з 25 характарыстыкамі: добры – дрэнны, прыгожы – непрыгожы, радасны – сумны, светлы – цёмны, лёгкі – цяжкі, бяспечны – страшны, добры – злы, просты – складаны, гладкі – нягладкі, круглы – вуглаваты, вялікі – маленькі, жорсткі – пяшчотны, мужчынскі – жаночы, моцны – слабы, халодны – гарачы, узвышаны – нізкі, гучны – ціхі, магутны – слабы, вясёлы – сумны, стракаты – бледны, рухомы – статычны, хуткі – павольны, актыўны – пасіўны. У адпаведнасцямі з гэтымі характарыстыкамі ўсе гукі рускай мовы супастаўлены з пэўнымі лічбавымі значэннямі.

У сваю чаргу, якасныя фонасемантычныя характарыстыкі дазваляюць ацэньваць уплыў гукаў на псіхічны стан чалавека. Кожнае слова складаецца з гукаў, і натуральна, што для ацэнкі ўздзеяння на чалавека слова як набора гукаў неабходна, у адпаведнасці з падлікам, вызначыць агульнае фонасемантычнае значэнне слова. Такі падлік за кароткі час можна ажыццявіць камп’ютарным шляхам.

У аснову камп’ютарнай праграмы “Фонасемантычны аналіз слоў” пакладзены прынцып фонасемантычнага аналізу з паслядоўнай псіхалінгвістычнай інтэрпрэтацыяй вынікаў гэтага аналізу, што дазваляе казаць пра ўздзеянне гукавога комплексу на моўную свядомасць камунікантаў.

Праграма “Дзюжы Брэнд” – крэатыўная праграма для сінтэза унікальных імён-назваў. У аснову функцыянавання праграмы пакладзены паэтапны сінтэз унікальных гукаспалучэнняў, які адбываецца на аносве адзначаных карыстальнікам якасцей. Такім спосабам можна згенераваць назву, якая на гукавым узроўні будзе адпавядаць якасцям дэнатата.

У спісе імён, згенераваных на вызначаныя якасці, праграмаа дае магчымасць пошука відавочнага і прыхаванага сэнсу, падабраць сінонім.

Напрыклад, для назвы новага мыла карыстальнік адзначае такія якасці, як “гладкае, пяшчотнае, бяпечнае”, а праграма самастойна геніруе сотні назваў , што адпавядаюць гэтым якасцям. Вось толькі некаторыя з іх: Івіма, Ніла, Лілу, Омі, Мяу, Лёд... Усе гэтыя словы адпавядаюць вызначаным характарыстыкам: “гладкае, пяшчотнае, бяспечнае”.

У гэтым можна пераканацца, калі выкарыстаць online-сэрвіс фонасемантычнага аналізу слоў, які прадстаўлены на Малюнку 4.




Малюнак 4 – Дыялогавае акно праграмы “Дзюжы Брэнд”: аналіз найменняў
У неймінг-праграму “Дзюжы Брэнд” уваходзяць наступныя блокі:

  • Блок паэтапнага сінтэзу назвы ў адпаведнасці з вызначанымі фонасемантычнымі характарыстыкамі.

  • Блок выбару па выніках сінтэзу неабходных назваў, а таксама назваў мужчынскага, жаночага або ніякага роду

  • Блок падбору найбольш прыдатных сінонімаў

  • Блок фонасемантычнага аналізу

Малюнак 5 – Дыялогавае акно праграмы “Дзюжы Брэнд”: сінтэз найменняў


Такім чынам, дадзеная тэхналогія дазваляе хутка згенераваць шэраг гукаспалучэнняў у адпаведнасці з зададзенымі фонасемантычнымі якасцямі. На аснове згенераваных гукаспалучэнняў здзейсніць самастойна або з дапамогай праграмы сэнсавы падбор найбольш прыдатных назваў.

Высновы: КП, скіраваныя на фонасемантычны аналіз онімаў дазваляюць ацаніць, наколькі слова на гукавым узроўні адпавядае тым асацыятыўным характарыстыкам, якія замацаваны за ім у свядомасці моўцаў. Што ў сваю чаргу ўплывае на здольнасць уласнага імені ўжывацца ў метафарычным кантэксце.


ЗАКЛЮЧЭННЕ

Інфармацыйныя тэхналогіі на аснове камп'ютарнай тэхнікі ў цяперашні час з'яўляюцца асновай практычнай дзейнасці вялікай колькасці людзей розных прафесій. Яны не адразу знайшлі прымяненне ў гуманітарных навуках, развіваючыся, першым чынам, з улікам патрабаванняў дакладных навук. Гуманітарыі доўга не разглядалі камп’ютар як рэальную навуковую прыладу, здольную кардынальна змяніць характар даследавання. Сітуацыя пачала змяняцца са з'яўленнем першых праграм, прызначаных для кантролю ведаў і навучанні гуманітарным дысцыплінам, з узрастаннем цікавасці да стварэння баз дадзеных.

Поспех любой прафесійнай дзейнасці заснаваны на ведах, навыках і эфектыўным інструментары. Пры гэтым усё большае значэнне ў прафесіяналізме набывае "творчы элемент" як неабходны складнік суб'ектыўнай дзейнасці на аснове інтэлектуальных прылад працы. Вывучэнне метафорыкі як творчасці суб'екта — гэта крокі ў напрамку павышэння эфектыўнасці інструментара інфармацыйных тэхналогій. Асноўнымі задачамі ў дадзеным кірунку становяцца сістэмная інвентарызацыя метафары і стварэнне электроннага інструментара метафарызацыі.

Пад сістэмнай інвентарызацыяй метафары мы разумеем пошук метафарычных выразаў, якія адпавядаюць тэме даследавання. У нашым выпадку гэта кагнітыўныя метафары, адным з кампанентаў якіх выступаюць прэцэдэнтныя беларускія тапонімы, чый канататыўны патэнцыял раскрываецца ў фокусе соцыумна- і універсальна-прэцэдэнтных адзінак. Метафару мы разглядаем як адзін з найбольш выразных спосабаў захавання моўнай і культурнай інфармацыі.

Электронны інструментар метафарызацыі — гэта комплекс слоўнікава-тэзаўрусных метафарычных апісанняў. Пры гэтым варта помніць, што метафара – гэта адна з самых цікавых і універсальных з’яў, характэрная для ўсіх моў свету, незалежна ад іх генетычнай і тыпалагічнай будовы. Электронны інструментар метафарызацыі павінны адпавядаць усім патрабаванням правядзення даследавання ў галіне семантыкі.

Тэарэтычныя даследаванні і практычныя распрацоўкі ў рамках паказаных задач дазволяць істотна павысіць эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у розных прадметных абласцях з боку шырокага кола карыстальнікаў.


СПІС ЛІТАРАТУРЫ ДА РЭФЕРАТА


  1. Всеволодова, А.В. Компьютерная обработка лингвистических данных: Учеб. пособие / А.В. Всеволодова. – 2-е изд., испр. – М.: Наука: Флинта, 2007. – 96 с.

  2. Зубов, А.В. Информационные технологии в лингвистике: Учеб. пособие для студ. лингв. фак-тов высш. учеб. заведений / А.в. Зубов, И.И. Зубова. – М.: Издательский центр "Академия", 2004. – 208 с.

  3. Зубов, А.В. Корпусная лингвистика: возможности и проблемы / А.В. Зубов // Актуальные проблемы компьютерной лингвистики: Сборник научных статей / отв. ред. А.В. Зубов. – Мн.: МГЛУ, 2005. – С. 68–74.

  4. Зубов А.В., Зубова, И.И. Основы искусственного интеллекта для лингвистов: Учеб. пособие / А.В. Зубов, И.И. Зубова. – М.: Университетская книга; Логос, 2007. – 320 с.

  5. Леонтьева, Н.Н. Автоматическое понимание текстов: системы, модели, ресурсы: Учеб. пособие для студ. лингв. фак. вузов / Н.Н. Леонтьева. – М.: Издательский центр "Академия", 2006. – 304 с.

  6. Метафора в языке и тексте. – М.: Наука, 1988. – 176 с.

  7. Нелюбин, Л.Л. Инженерно-лингвистическое моделирование и компьютерная лингвистика / Л.Л. Нелюбин // Проблемы компьютерной лингвистики: Сборник научных статей. – Мн.: МГЛУ, 1997. – С. 18 – 21.

  8. Распрацоўка тэкставага корпуса беларускай мовы // Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт [Электронны рэсурс]. – 2009. – Рэжым доступу: http://www.bntu.by/ru/struktura/facult/msf/science/nil_dsmm/main/projects/grid/corpus/. – Дата доступу: 05.11.2010.

  9. Филиппович, Ю.Н. Исследование метафор информационных технологий / Ю.Н. Филлипович // Языковое сознание и образ мира: Сборник научных статей [Электронный ресурс]. – 2000. – Режим доступа: http://www.iling-ran.ru/library/psylingva/sborniki/Book2000/html_204/3-4.html. – Дата доступа: 05.11.2010.

10. Филиппович, Ю.Н. Метафоры информационных технологий: рабочие материалы исследования / Ю.Н. Филлипович. – М.: МГУП, 2001. – 288 с.

11. Coulson, S. Metaphor and Conceptual Blending / S. Coulson // Encyclopedia of Language & Linguistics / editor-in-chief Keith Brown; co-ordinating editors: Anne H. Anderson [et al.]. – 2nd ed. – Oxford [etc.]: Elsevier, 2006. – Vol. VIII. – P. 32 – 39.


ПРАДМЕТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК




а

аўтаматычны аналізатар 18

аўтаматычны пераклад 6

б

база дадзеных 7, 11, 17, 20, 25, 31



і

інструментар 7, 11, 31, 32

інфармацыйныя тэхналогіі 5, 6, 13, 15, 21, 31, 32

к

кагнітыўная лінгвістыка 6, 12, 13, 25



кагнітыўная рэвалюцыя 13

камп’ютарная лінгвістыка 5

канцэпт 6, 24

корпус тэкстаў 7, 16, 19

корпусная лінгвістыка 16

м

ментальная прастора 13, 14



міжкультурная камунікацыя 11

моўная карціна свету 6, 8

н

нацыянальны корпус 16, 17



п

прыкладная лінгвістыка 5

прэцэдэнтны тапонім 25, 31

с

семантычная сетка 24



т

тэорыя канцэптуальнай інтэграцыі 7, 12, 13, 14, 15

тэорыя канцэптуальнай метафары 12, 15

ш

штучны інтэлект 5



э

электронны архіў 24




ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ Ў ПРАДМЕТНАЙ ГАЛІНЕ ДАСЛЕДАВАННЯ


http://elibrary.ru/

Навуковая электронная бібліятэка.

Утрымлівае цэлы шэраг артыкулаў па пытаннях анамастычнай метафары. Зручная сістэма пошуку матэрыялаў, выдатная навігацыя.

http://www.philology.ru/

Рускі філалагічны партал.

Прапаноўвае актуальную інфармацыю па філалагічных дысцыплінах як тэарэтычнай, так і прыкладной скіраванасці. Аснову рэсурсу складае бібліятэка філалагічных тэкстаў: манаграфій, артыкулаў, метадычных выданняў.

http://e-lingvo.net/

Навуковая бібліятэка студэнта-філолага.

Праект прысвечаны мовазнаўству, літаратуры, літаратуразнаўству, а таксама іншым дысцыплінам, якія вывучаюцца на філалагічным факультэце і факультэце замежных моў. Матэрыялы, змешчаныя на старонцы, будуць карысныя першым чынам студэнтам, выкладчыкам, а таксама даследчыкам.

http://www.feb-web.ru/

Фундаментальная электронная бібліятэка.

Утрымлівае вялікую колькасць навуковых артыкулаў, слоўнікаў, даведнікаў, энцыклапедый па мове, літаратуры, фальклоры. У бібліятэцы можна ў тым ліку знайсці матэрыялы з Весніка АН СССР Серыя “Літаратура і мова”.

http://knihi.com/

Беларуская палічка: беларуская электронная бібліятэка.

Адно з найбуйнейшых электронных сховішчаў беларускамоўных тэкстаў розных кірункаў. Ва ўмовах адсутнасці нацыянальнага корпуса часта выкарыстоўваецца з мэтай правядзення корпуснага і кантэнт-аналізу.

http://kamunikat.org/

Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Камунікат.

Утрымлівае не толькі электронныя копіі друкаваных выданняў і кніг, але і шэраг аўдыёвізуальных файлаў. На партале рэгулярна адсочваюцца літаратурныя навінкі, змяшчаюцца рэцэнзіі і крытычныя артыкулы.

http://portal.nlb.by/

Партал нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Змяшчае вялікую колькасць інфармацыйных рэсурсаў для даследчыкаў: электронны каталог, друкаваныя выданні, базы дадзеных, электронныя выданні і інш. Зарэгістраваныя карыстальнікі маюць магчымасць ажыццяўляць дыстанцыйную замову літаратуры, адсочваць забраніраваныя замовы.

http://slounik.org/

Электронная энцыклапедыя.

Найбольшы збор беларускіх даведачных выданняў: як слоўнікаў, так і энцыклапедыяў. На сайце наладжаны зручны пошук, адсочваюцца апошнія навіны ў айчыннай лексікаграфіі.

http://community.livejournal.com/by_mova/

Суполка “Беларуская мова” ў ЖЖ.

Надзвычай важны рэсурс для тых, хто штодня карыстаецца беларускай мовай і сутыкаецца з моўнымі цяжкасцямі, імкнецца іх пераадольваць.

http://pravapis.org/

Правапіс беларускай мовы.

Адзін з найбольш папулярных сайтаў пра беларускую мову. Рэсурс утрымлівае базу беларуска- і англамоўных артыкулаў па пытаннях беларускай мовы, літаратуры і культуры, беларускі лацінізатар, электронны арфаграфічны карэктар, перакладчык з трансліту і інш. карысныя дадаткі.
http://www.analizfamilii.ru/

Цэнтр даследаванняў.

Дадзены сайт утрымлівае інфармацыю, што датычыццы фонасемантычнага аналізу прозвішча і імені, падбору нікнейма, а таксама самыя розныя звесткі са сферы антрапаніміі.
http://www.onomastika.ru/

Анамастыка Расіі. Уласныя імёны ў нашым жыцці.

Назва сайта тлумачыць яго інфармацыйны змест: усё пра анамастыку: тэарэтычны звесткі, лексічны матэрыял, практычныя даследаванні, выбітныя імёны і прзвішчы навукоўцаў-анамастаў і г.д.
http://planeta-imen.narod.ru

Планета імён і прозвішчаў.

Навукова-папулярны сайт, створаны для тых, хто цікавіцца імёнамі і прозвішчамі, іх гісторыяй і актуальным станам.

АСАБІСТЫ САЙТ



http://kozharnovich.narod.ru/

ГРАФ НАВУКОВЫХ ІНТАРЭСАЎ

магістранткі Кажарновіч М.П.



Філалагічны факультэт. Спецыяльнасць “Мовазнаўства”

Сумежныя
спецыяльнасці


10.02.19 –
тэорыя мовы

  1. Сутнасць і пабудова мовы, яе месца ў функцыянаванні грамадства і жыцці чалавека як сродку захавання і перадачы інфармацыі.

  2. Гісторыя тэарэтычнага мовазнаўства, гісторыя лінгвістычнай метадалогіі.



10.01.10 – журналістыка

  1. Эстэтыка публіцыстычнай і эсэістычнай творчасці.

  2. Дыскурсіўны аналіз СМІ.




Асноўная
спецыяльнасць


10.02.01 –
беларуская мова

  1. Сучасныя напрамкі лінгвістыкі. Кагнітыўная лінгвістыка.

  2. Дыяхранічныя і тыпалагічныя праблемы станаўлення, развіцця і функцыянавання беларускай мовы.

  3. Праблемы норм беларускай літаратурнай мовы ў гістарычным развіцці і на сучасным этапе.

  4. Беларуская анамастыка. Спецыфіка анамастычнай семантыкі. Функцыянаванне ўласных імён у тэксце.



Спадарожныя спецыяльнасці

07.00.02 –
айчынная гісторыя

  1. Нацыянальная ментальнасць, міжэтнічныя ўзаемаадносіны, нацыянальная культура.




09.00.01
анталогія і тэорыя пазнання

1. Праблемы кагнітыўнага і каштоўнаснага ў дынаміцы развіцця філасофскіх сістэм, культуры і навуковых ведаў.




24.00.01 –
тэорыя і гісторыя культуры

1. Параўнальны аналіз менталітэту гітарычных эпох, тэндэнцый, сімвалаў, плыняў і духоўных феноменаў сусветнай і нацыянальнай культуры.






ТЭСТАВЫЯ ПЫТАННІ

ПА АСНОВАХ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ



1.

(Кожарнович М.П.) Набор отдельных веб-страниц, которые связаны между собой ссылками и единым оформлением - это...



Браузер

Сайт

Компьютер

Нет правильных ответов





2.

(Кожарнович М.П.) Поиск по белорусским блогам осуществляется на сайте



http://vkontakte.ru.

http://101blog.net.

http://bsu.name.

http://vak.org.by.

http://www.microsoft.com.





ПРЭЗЕНТАЦЫЯ МАГІСТЭРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ
http://kozharnovich.narod.ru/

Гл. Дадатак


СПІС ЛІТАРАТУРЫ ДА ВЫПУСКНОЙ РАБОТЫ


  1. Виллетт, Э. Office XP / Э. Виллетт, С. Камминкс. – М. [и др.]: Диалектика, 2004. – 843 с.

  2. Гарнаев, А.Ю. Excel, VBA, Internet. / А.Ю. Гарнаев. – СПб.: БХВ-Петербург, 2002.

  3. Коржинский, С. Самоучитель работы на компьютере. / С. Коржинский. – М., 2003. – 368 с.

  4. Крейнак, Дж. Основы работы на компьютере / Дж. Крейнак., пер. c англ. Н.А. Ворониной. – М, 2006. – 429 c.

  5. Левин, А. Самоучитель работы на компьютере. Начинаем с Windows / А. Левин. – М.: ПБОЮЛ Левин А. Ш., 2001. – 688 с.

  6. Левкович, О.А. Основы компьютерной грамотности: учеб. пособие / О.А. Левкович, Е.С. Шелкоплясов, Т.Н. Шелкоплясова. – Мн., 2004. – 528 с.

  7. Леонтьев, В.П. Microsoft Office / В.П. Леонтьев. – М.: ОЛМА Медиа Групп, 2007. – 252 с.

  8. Мюррей К. Microsoft Office 2003: новые горизонты / К. Мюррей. – СПб,: Питер, 2004. – 190 с.

  9. Основы информатики: Учебн. пособие / А.Н.Морозевич, Н.Н.Говядинова, В.Г.Левашенко и др. / Под ред. А.Н.Морозевича. – Мн.: Новое знание, 2003.

  10. Пунчик, Н.Н. Windows для начинающих и школьников / Н.Н. Пунчик. – Мн.: ТетраСистемс, 2006. – 160 с.

  11. Серова, Г.А. Учимся работать с офисными программами. MS Office 2000. / Г.А. Серова. – М., 2003. – 320 с.

  12. Стоцкий, Ю.А. Самоучитель Office XP / Ю.А.Стоцкий. – СПб. [и др.]: Питер: Питер Пресс, 2007. – 570 с.

  13. Фролов, И.М. Энциклопедия Microsoft Office 2003 / И.М. Фролов. – М.: Новый изд. дом, 2004. – 911 с.

  14. Хабрейкен, Дж. Microsoft Office 2003: все в одном / Дж. Хабрейкен. – М. [и др.]: Вильямс, 2006. – 850 с.



ДАДАТАК


ПРЭЗЕНТАЦЫЯ МАГІСТЭРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ







Достарыңызбен бөлісу:




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет