Аналіз зваротаў рэпрэсаваных актывістаў за дапамогай
Прапануемы дакумент з’яўляецца аналітычным даследваннем, якое правёў Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” за перыяд з красавіка 2006 года па сакавік 2007 года. Аналітычны матэрыял дазваляе зрабіць высновы адносна формаў рэпрэсій рэжыма супраць актыўных грамадзянаў, прыналежнасць рэпрэсаваных грамадзянаў да партый і грамадскіх арганізацый, вызначыць узрост, ступень адукацыі, полавую прыналежнасць, а таксама прааналізаваць дапамогу аказаную Камітэтам ахвярам рэпрэсій.
За перыяд з 5 красавіка 2006 (заснаванне Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”) па 28 лютага 2007 у камітэт звярнуліся 1028 чалавек. Гэтая лічба не адлюстроўвае ўсяго маштабу рэпрэсаваных актывістаў па ўсей краіне. Не маючы доступу да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, Камітэт распаўсюджваў звесткі аб магчымасці атрымання дапамогі “з вуснаў у вусны”, праз незалежныя выданні, вольнае радые, праз сайты палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Дапамогу Камітэту распаўсюдам інфармацыі аб працы Камітэта і зборам неабходнай інфармацыі пра кандыдатаў на атрыманне дапамогі, у першую чаргу, аказалі Беларуская Асацыяцыя Рэсурсавых Цэнтраў і мясцовыя кааліцыі па ўсей краіне .
|
04.06
|
05.06
|
06.06
|
07.06
|
08.06
|
09.06
|
10.06
|
11.06
|
12.06
|
01.07
|
02.07
|
Колькасць тых, хто звярнуўся
|
3 %
|
6%
|
39%
|
10%
|
6%
|
4%
|
2%
|
6%
|
7%
|
9%
|
8%
|
Мал 1. Адсодкавыя суадносіны звярнуўшыхся за дапамогай па месяцах
Прапануемы графік дазваляе прасачыць актыўнасць зваротаў па дапамогу ў Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” за перыяд красавік 2006 - люты 2007 года. Пік зваротаў прыйшоўся на травень-ліпень 2006 года. Гэта звязана не столькі з інфармаванасцю насельніцтва аб пачатку працы Камітэта, колькі з сацыяльным статусам рэпрэсаваных менавіта ў гэты перыяд. Пасля падзеяў сакавіка 2006 года найбольш пацярпелі ад рэпрэсіяў рэжыму маладыя людзі. Студэнты, якія не пабаяліся адкрыта выказаць сваю пазыцыю і атрымалі адміністрацыйнае пакаранне, былі выключаныя з сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў. Менавіта ў гэты перыяд пачалося залічэнне беларускіх рэпрэсаваных студэнтаў у навучальныя ўстановы за мяжой.
У гэты ж час па дапамогу ў Камітэт абароны рэпрэсаваных актыўна звярталіся грамадзяне, якім неабходна была медычная рэабілітацыя. У большасці выпадкаў патрэба ўзнікала ў выніку наступстваў пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту: абвастрэнне хранічных захворванняў, псіхалагічны стан рэпрэсаваных. Медычнай рэабілітацыі патрабавалі і ўдзельнікі галадовак пратэсту.
Трэцяя катэгорыя звярнуўшыся па дапамогу - актывісты, пазбаўленыя працоўных месцаў за ўдзел у кампаніі прэзыдэнтскіх выбараў 2006 года на баку дэмакратычных кандыдатаў.
Звярнуўшыся да Малюнка 1 мы можам прасачыць, што другая хваля зваротаў у Камітэт вызначана часовым адрэзкам кастрычнік 2006-студзень 2007 года. Гэта тлумачыцца тым, што ад рэпрэсій рэжыму (выключэнне з навучальных установаў, перарыванне працоўнага кантракту) пацярпелі актывісты, якія альбо самі балатаваліся кандыдатамі у дэпутаты, альбо ўваходзілі ў ініцыятыўныя групы дэмакратычных кандыдатаў падчас кампаніі мясцовых выбараў .
Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” пастаянна праводзіць маніторынг патрэбаў рэпрэсаваных грамадзянаў. Менавіта патрэбамі грамадзянаў у першую чаргу вызначаюцца задачы дзейнасці Камітэта. Актывісты, пацярпеўшыя ад рэжыму за свае палітычныя перакананні ды іншадумства, патрабуюць працаўладкавання, медычнай рэабілітацыі і матэрыяльнай падтрымкі. Бацькам студэнтаў, што навучаюцца за мяжой, асобам, што выязжаюць на працу за мяжу Камітэта спрыяе ў атрыманні візаў.
Мал 2. Суадносіны патрэбаў рэпрэсаваных
Аналіз базы дадзеных дазваляе нам вызначыць геаграфічнае размеркаванне рэпрэсій уладных структураў адносна актыўных грамадзян. Пры прыкладна аднолькавай магчымасці атрымання інфармацыі пра дзейнасць Камітэта, колькасць зваротаў па дапамогу розніцца ў параўнанні сталіца-рэгіены. Як бачна з Малюнка 3 колькасць зваротаў ад рэпрэсаваных ў сталіцы ў чатыры разы перавышае колькасць зваротаў з кожнай з абласцей рэспублікі. Гэтыя дадзеныя тлумачацца не толькі тым, што асноўныя падзеі вясны 2006 года адбываліся ў Мінску, але і тым, што самы актыўны ўдзел у іх прымала моладзь-студэнты і школьнікі навучальных установаў сталіцы.
Мал. 3. Колькасць зваротаў рэпрэсаваных па абласцях
З мэтай аказання эфектыўнай і рознабаковай дапамогі рэпрэсаваным грамадзянам, Камітэт прааналізаваў і такія красамоўныя дадзеныя як узрост, палавая прыналежнасць і узровень адукаванасці звярнуўшыхся па дапамогу.
Як паказвае Малюнак 4, найбольш актыўнай узроставай групай былі маладыя людзі 19-25 гадоў. Менавіта моладзь была галоўным удзельнікам мірнага грамадзянскага супраціву 19-25 сакавіка. Гэта найбольш інфармаваная, у першую чаргу дзякуючы Інтэрнэту, частка грамадства і найбольш арыентаваная на еўрапейскі выбар частка беларускага грамадства.
Мал. 4. Узроставая структура рэпрэсаваных
Другой па колькасным паказчыкам вызначаецца ўзроставая група 26-35 гадоў. Гэта маладыя спецыялісты, навукоўцы, прадпрымальнікі-людзі актыўнай жыццёвай пазіцыі, якія жадаюць мець перспектывы для рэалізацыі свайго прафесійнага патэнцыяла.
Актыўны ўдзел у вясновых падзеях 2006 года прынялі і непаўнагадовыя маладыя людзі. Гэта школьнікі старэйшых класаў, якія таксама пачалі задумвацца аб будучым для сябе. Гэтая група таксама з’яўляецца актыўнымі карыстальнікамі Інтэрнету і таксама, як студэнцкая моладзь, мае ўяўленне пра дэмакратычныя каштоўнасці Еўрапейскіх краінаў.
Узроставая група 36-45 і 46-55 гадоў прыблізна аднолькавая ў колькасным вымярэнні. Гэта грамадзяне маючыя сталую дэмакратычную пазіцыю і, якія, часцей за ўсе, не першы год знаходзяцца ў шэрагах змагароў за перамены ў Беларусі.
Самая невялікая па колькасці група складаецца з людзей, старэйшых за 55 год. У яе склад таксама ўваходзяць свядомыя актывісты дэмакратычнага руху.
Цікавым для аналізу нам падаецца і Малюнак 5, які выдатна адлюстроўвае ўзровень адукаванасці грамадзянаў, якія жадаюць дэмакратычных зменаў у Беларусі. Гэта адукаваныя людзі, якія маюць вышэйшую і сярэдне-спецыяльную адукацыю. Самыя вялікія па колькасці паказчыкі, згодна графіка 5, маюць маладыя людзі, якія на момант рэпрэсіўнага пакарання атрымлівалі адукацыю-студэнты.
Мал. 5. Узровень адукаванасці рэпрэсаваных
Аналіз зваротаў па дапамогу ў Камітэт дазваляе вызначыць узровень актыўнасці мужчынаў і жанчынаў у дэмакратычным руху. Як бачна з Малюнка 6, сярод рэпрэсаваных больш чым у два разы асобаў мужчынскага полу, чым жаночага. Для эфектыўнай дзейнасці Камітэта гэты паказчык вельмі важны, таму што ён дазваляе вызначаць кірункі ў пошуку працаўладкавання згодна з патрэбамі грамадзянаў.
Мал. 6. Полавая структура рэпрэсаваных, звярнуўшыхся па дапамогу
Вялікую цікавасць выклікаў аналіз прыналежнасці рэпрэсаваных грамадзянаў да партый альбо грамадскіх арганізацый. Паводле дадзеных Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, сваю прыналежнасць да зарэгістраваных і незарэгістраваных дэмакратычных структураў выказалі 13% звярнуўшыхся па дапамогу ў Камітэт.
Мал. 7. Прыналежнасць да дэмакратычных структур
87% грамадзянаў, якія прынялі ўдзел у дэмакратычнай кампаніі 2006 года і пацярпелі ад рэпрэсій рэжыма за сваю грамадзянскую пазіцыю, не належаць да партый ці арганізацый.(Мал. 7).
На Малюнку 8 можна бачыць размеркаванне актывістаў палітычных партый і грамадскіх арганізацый па колькасці зваротаў у Камітэт.
Мал. 1. Размеркаванне актывістаў па прыналежнасці да партый і НДА
У мэтах падвышэння эфектыўнасці дзейнасці не толькі Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, але і дэмакратычнага руха “За Свабоду” у цэлым, нас цікавіла лічба рэпрэсаваных актывістаў, якія карыстаюцца Інтэрнэтам і маюць электронныя адрасы. Усе студэнты, якія навучаюцца за мяжой, маюць магчымасць карыстацца электроннай поштай. Нас, у першую чаргу цікавілі тыя асобы, што засталіся ў Беларусі і маюць магчымасць аператыўна атрымліваць інфармацыю.
Паводле дадзеных Камітэта 43% звярнуўшыхся ў Камітэт (мал. 9), маюць электронныя адрасы (без уліку рэпрэсаваных студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой. Усе гэтыя студэнты маюць магчымасць карыстацца электроннай поштай).
Мал. 9. Размеркаванне карыстальнікаў Інтэрнэта па абласцях (на выснове аналіза зваротаў)
Аналіз дапамогі, аказанай Камітэтам абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”.
Адной з вызначаных задачаў дзейнасці Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” з’яўляецца абарона права на атрыманне адукацыі. За перыяд дзейнасці Камітэта магчымасць атрымаць адукацыю за мяжой атрымалі больш за 300 студэнтаў.
Маладыя людзі былі вымушаныя выехаць за мяжу, бо былі выключаныя з беларускіх навучальных установаў.
Навучальныя установы, якія рэпрэсавалі студэнтаў
Беларускі Дзяржаўны Універсітэт – 40 чалавек
Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Універсітэт імя Танка – 20 чалавек
Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Інфарматыкі і Радыёэлектронікі– 12 чалавек
Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Універсітэт – 16 чалавек
Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт – 10 чалавек
Беларускі Дзяржаўны Тэхналагічны Універсітэт – 7 чалавек
Беларуская Дзяржаўная Акадэмія Музыкі – 5 чалавек
Беларускі Дзяржаўны Аграрна-Тэхнічны Універсітэт – 5 чалавек
Берасцейскі Дзяржаўны Універсітэт імя Пушкіна – 4 чалавека
Беларускі Дзяржаўны медыцынскі універсітэт – 5 чалавек
Гарадзенскі Дзяржаўны Універсітэт імя Я.Купалы -- 4 чалавека
Інстытут Парламентарызму і Прадпрымальніцтва – 4 чалавека
Міжнародны Гуманітарна-Эканамічны Інстытут – 4 чалавека
Мінскі Дзяржаўны Лінгвістычны Універсітэт – 4чалавека
Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Фізічнай Культуры – 2 чалавека
Беларускі Дзяржаўны Каледж Сувязі – 2 чалавека
Беларуская Дзяржаўная сельскагаспадарчая Акадэмія, Горкі – 2 чалавека
Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт – 2 чалавека
Віцебскі Дзяржаўны Універсітэт імя П.М. Машэрава – 2 чалавека
Гомельскі Дзяржаўны Універсітэт імя Ф.Скарыны – 2 чалавека
Інстытут кіравання і Прадпрымальніцкай Дзейнасці – 2
Інстытут Сучасных Ведаў -- 2
Магілёўскі Дзяржаўны Універсітэт імя А.А. Куляшова – 2
Магілёўскі Дзяржаўны Палітэхнічны Тэхнікум – 2
Маскоўскі Дзяржаўны Універсітэт эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі, Мінская філія – 2
Мозырскі Дзяржаўны Педагагічны Інстытут імя Н.К. Крупскай – 2
Мінскі Інстытут Кіравання – 2
Акадэмія МУС – 1
Барысаўская Дзяржаўная Медычная Вучэльня --1
Беларуска-Расейскі Універсітэт – 1
Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Транспарту -- 1
Беларускі Інстытут Правазнаўства – 1
Берасцейскі Дзяржаўны Тэхналагічны Універсітэт – 1
Віцебская Дзяржаўная Акадэмія Ветэрынарнай Медыцыны -- 1
Віцебскі Дзяржаўны Універсітэт імя П.М. Машэрава – 1
Гомельскі Дзяржаўны Тэхнікум Чыгуначнага Транспарта БЧ – 1
Гомельская мастацкая вучэльня імя Глебава -- 1
Гродзенскі Дзяржаўны Каледж Мастацтваў -- 1
Дзяржаўны Інстытут Кравання і Сацыяльных Тэхналогій БДУ – 1
Інстытут тэалогіі імя Кірыла і Мяфодзія БДУ -- 1
Магілёўскі Дзяржаўны Універсітэт Харчавання -- 1
Міжнародны Дзяржаўны Экалагічны Універсітэт імя А.Д.Сахарава – 1
Мінскі архітэктурна-будаўнічы каледж – 1
Мінскі дзяржаўны палітэхнічны каледж – 1
Мінскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж паліграфіі – 1
Мінскі прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў -- 1
Мінскі тарговы коледж -- 1
Мінскі тэхнікум прадпрымальніцтва -- 1
Мінская Дзяржаўная Мастацкая Вучэльня імя Глебава – 1
Беларускі Дзяржаўны Універсітэт культуры – 1
Афіцыйнай падставай для выключэння з вышэйшых навучальных установаў былі:
-
Парушэнне правілаў унутранага распарадка навучальнай установы;
-
Акадэмічная непаспяховасць.
На самой справе прычынамі выключэння студэнтаў з навучальнай установы з’яўляліся:
-адміністрацыйнае пакаранне пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 15 сутак;
-адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафа;
-прыналежнасць да дэмакратычных моладзевых арганізацый;
-сяброўства ў палітычных партыях;
-за распаўсюд агітацыйнай прадукцыі падчас прэзідэнцкай кампаніі 2006 года.
Першая хваля выключэнняў студэнтаў пачалася ў перыяд, калі моладзь патрапіла за краты падчас вясновых падзеяў 2006 года.
Другая хваля выключэнняў адбывалася ў перыяд вяснова-летняй сэсіі.
Трэцяя хваля выключэння з навучальнай установы прыпала на восень 2006 года-перыяд пераздачы вяснова-летніх запазычанасцяў.
Чацвертая хваля выключэнняў адзначана падчас кампаніі мясцовых выбараў-кастрычнік 2006-студзень 2007 года.
Дзякуючы міжнароднай салідарнасці, беларуская моладзь мае магчымасць пачаць, альбо працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах Еўразвязу. Згодна з крытэрамі Рады Камітэта, узгодненымі з замежнымі навучальнымі ўстановамі, удзел у праграмах ”Вольная адукацыя” маглі прыняць як самі рэпрэсаваныя, так і члены іх сем’яў.
Такія краіны як Польшча, Чэхія, Румынія, Эстонія, Славакія, Латвія, Нідэрланды прапанавалі падтрымку рэпрэсаваным беларускім студэнтам на дзяржаўным узроўні.
Мы выказваем глыбокую падзяку кіраўніцтву гэтых краінаў і Амбасадам у Беларусі за аператыўную падтрымку і апеку над рэпрэсаванымі студэнтамі.
Беларускія рэпрэсаваныя студэнты навучаюцца і ў іншых краінах Еўрапейскага Звязу - Германіі, Францыі, Літве( Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт). Вялікая колькасць студэнтаў залічаныя ў навучальныя ўстановы Ўкраіны. Магчымасць навучацца ў названых краінах моладзь Беларусі атрымала дзякуючы дапамозе Амбасадаў гэтых краінаў у Рэспубліцы Беларусь.У індывідуальным парадку, згодна з пажаданнямі і здольнасцямі студэнтаў, супрацоўнікі Амбасадаў дапамаглі знайсці адпаведныя навучальныя установы.
Акрамя таго, дапамогу Камітэту аказалі і аказваюць партнёрскія грамадскія арганізацыі тых краінаў, дзе навучаюцца беларускія студэнты.
На сенняшні дзень, паводле дадзеных Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”:
239 студэнтаў навучаюцца па Праграме імя Кастуся Каліноўскага( Рэспубліка Польшча)
7 чалавек працягнулі сваю адукацыю па праграме “Маладыя навукоўцы” (Рэспубліка Польшча)
43 чалавекі навучаюцца у ЕГУ (дзённае, завочнае, дыстанцыйнае навучанне, магістратура і бакалаўрэат).
5 чалавек залічаны ва ўкраінскія ВНУ па праграме Урада Украіны.
60 чалавек (абітурыенты, студэнты, магістраўнты і аспіранты) знаходзяцца ў стане залічэння ў ВНУ Украіны, Польшчы з падтрымкай Nordik Konsal (стыпендыя Еўрапейскай Камісіі)
4 чалавекі( студэнты, магістранты) навучаюцца ў Румыніі .
5 рэпрэсаваных студэнтаў працягнулі навучанне ў Чэхіі
5 абітурыентаў з рэпрэсаваных сем’яў рэгіянальных актывістаў залічаны на навучанне па Урадавай праграме Чэхіі з 2007 года.
3 чалавекі (студэнты, магістранты) навучаюцца ў Германіі.
1 студэнт працягнуў навучанне ў Латвіі.
10 студэнтаў навучаюцца па дзяржаўнай праграме ў Эстоніі..
3 чалавекі прайшлі тыднёвую стажыроўку ў Чэхіі па азнаямленні з працай грамадскіх арганізацый
1 чалавек навучаецца ў магістратуры ў Францыі.
З большага, рэпрэсаваная моладзь атрымала магчымасць навучацца менавіта па той спецыяльнасці і ў той краіне, якія адпавядалі іх пажаданням і ведам. Але, згодна дадзеным Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, некаторыя пажаданні студэнтаў так і не былі задаволеныя. Аналіз асабістых справаў паказвае, што жаданне вучыцца ў краінах, якія ўжо выказалі сваю падтрымку беларускім актывістам перавышае колькасць прапанаваных навучальных месцаў( табліца 2).
На жаль, у нашай базе дадзеных ёсць кандыдаты, пажаданні якіх не былі задаволеныя. Мы лічым, што да гэтых пытанняў мэтазгодна вярнуцца напярэдадні новага навучальнага года 2007-2008. Кожны бакалаўр, магістр, кандыдат навук, які атрымаў дыплом ў Еўропе, не толькі патрэбны будучай дэмакратычнай Беларусі, як дасведчаны дыпламаваны спецыяліст. Ведаючы сістэму кіравання краіны ў якой ён атрымліваў дыплом, яе культурныя асаблівасці, маючы адпаведныя ўнутраныя кантакты, малады чалавек можа стаць запатрабаваным “дыпламатам” у справе хуткай інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі Звяз.
Зацікаўленнасць беларускіх рэпрэсаваных студэнтаў ў атрыманні адукацыі ў ВНУ Эўропы (колькасць чалавек па дадзеным Камітэта і адсоткавая лічба ад колькасці патрэбаў у адукацыі):
Польша – 300 (58%)
Украіна – 91 (18%)
Чэхія, Славакія – 43 (8%)
Літва – 46 (9%)
Германія, Аўстрыя – 18 (4%)
Галандыя – 9 (1%)
Румынія – 4 (менш за 1%)
Францыя – 2 (менш за 1%)
Нарвегія – 2 (менш за 1%)
Швецыя – 1 (менш за 1%)
Латвія – 1 (менш за 1%)
Італія – 1 (менш за 1%)
Графік 10. Размеркаванне зацікаўленнасці ў адукацыі па краінах Еўропы.
Аналіз, праведзены Радай Камітэта падчас правядзення суразмоўя з рэпрэсаванымі маладымі людзьмі паказаў, што прыярытэты ў абранні краіны для магчымага навучання палягалі не толькі ў інфармаванасці адносна краіны навучання і ў веданні мовы абранай краіны. У першую чаргу прыярытэт вызначаўся жаданнем навучацца недалёка ад роднай краіны, каб мець магчымасць прымаць актыўны ўдзел у акцыях негвалтоўнага супраціву дзеля дэмакратызацыі Беларусі.
Праведзены аналіз паказвае, што падчас вясновых падзеяў пацярпелі ад рэпрэсій рэжыму не толькі студэнты сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных установаў, але і школьная моладзь, якая таксама брала актыўны ўдзел у падзеях Плошчы 2006. Школьнікі старэйшых класаў не былі асуджаныя пазбаўленнем волі па адміністрацыйных артыкулах, але былі пастаўленыя на ўлік у дзіцячых пакоях міліцыі. Іх і іх бацькоў папярэдзілі, што яны будуць мець праблемы з паступленнем у ВНУ па прычыне паводзінаў, нягледзячы на вынікі атэстата. Дыпламаваныя спецыялісты, якія жадалі працягнуць навучанне ў магістратуры і аспірантуры, былі пазбаўлены гэтай магчымасці па прычыне ідэалагічнай несумяшчальнасці. Маладыя спецыялісты, выпускнікі вышэйшых навучальных установаў, атрымалі адмову ў працаўладкаванні.
Мал. 11. Структура кандыдатаў на навучанне
Малюнак11 дазваляе вызначыць структуру маладых асобаў, якія звярнуліся за адзначаны тэрмін у Камітэт з пажаданнем атрымаць, альбо працягнуць адукацыю.
Пасля студэнтаў, самая вялікая катэгорыя рэпрэсаваных гэта актывісты, звольненыя з працы.
Рабаўніцкая кантрактная сістэма, існуючая на сеняшні момант у Беларусі, дазваляе звольніць чалавека з працы без тлумачэння, альбо не працягнуць кароткатэрміновы кантракт. Найбольш за ўсіх церпяць ад гэтай формы рэпрэсіі актыўныя грамадзяне раённых гарадоў і мястэчак Беларусі. У сталіцы ці ў абласным цэнтры знайсці працу лягчэй, хаця гэтая праца часцей за ўсе не адпавядае ні спецыяльнасці, ні кваліфікацыі. Сёння пытанне часовага працаўладкавання за мяжой скранулася з мёртвай кропкі, дзякуючы прынятай Міністэрствам Працы Рэспублікі Польшча пастановы аб легальным статусе беларускіх працаўнікоў у Польшчы. На сённяшні дзень некалькі будаўнічых фірм і фірм па абслугоўванню абсталявання прынялі на працу рэпрэсаваных з Беларусі. У большасці выпадкаў гэта людзі з вышэйшай адукацыяй у самых розных галінах, але якія маюць будаўнічыя навыкі. За невялікі тэрмін працы мужчыны маюць магчымасць зарабіць некаторыя фінансавыя сродкі на ўтрыманне сям’і і вярнуцца да справаў змагання за дэмакратычныя змены ў Беларусі.
35 чалавек пачалі працаваць у Польшы, яшчэ 20 рэпрэсаваных актывістаў чакаюць запрашэння прымаючай будаўнічай фірмы.
Як паказвае Графік 6, 32% рэпрэсаваных - гэта жанчыны. На жаль, мы не маем магчымасці прапанаваць для гэтай катэгорыі звярнуўшыхся па дапамогу ніякага працаўладкавання. Гэтае пытанне хвалюе Камітэт, таму што, згодна нашых дадзеных, на ўтрыманні жанчын у некаторых выпадках знаходзяцца непаўнагадовыя дзеці і старэйшыя хворыя члены сям’і. Пенсія бацькоў з’яўляецца адзінаў крыніцай фінансавання для такіх сем’яў.
Мы неаднаразова звярталіся да Амбасадаў краін-суседзяў і партнерскіх арганізацый Літвы, Польшчы, Чэхіі, Украіны з просьбай знайсці магчымасці часовага працаўладкавання жанчын на сезонную працу ў фермерскіх гаспадарках. Такая магчымасць дазваляе пацярпелым жанчынам самастойна вырашыць праблему ўтрымання сям’і.
Графік 12. Патрэбы ў працаўладкаванні па абласцях.
Праведзены Камітэтам аналіз зваротаў за матэрыяльнай падтрымкай паказвае, што сродкі неабходны тым актывістам, якія на працягу доўгага часу не могуць уладкавацца на працу праз свае дэмакратычныя погляды, якія пражываюць у невялікіх гарадах і мястэчках Беларусі, дзе значна абмежаваныя магчымасці працаўладкавання, і якія неаднаразова адчувалі ціск з боку ўладных структураў адносна іх саміх і членаў іх сям’і.
Дзякуючы салідарнасці ўнутры краіны і за яе межамі, Камітэт мае магчымасць падтрымаць такія сем’і. Праграма, якую пачаў Камітэт абароны рэпрэсаваных са студзеня 2007 года-“Адкрытая Эўропа”- дазволіць зрабіць адраснай дапамогу рэпрэсаваным сем’ям і пасябруе паміж сабой сем’і Еўрапейскіх краінаў і сем’і рэпрэсаваных змагароў з Беларусі.
На сеняшні дзень Камітэт, дзякуючы актыўнаму супрацоўніцтву з Беларускай Асацыяцыяй Медыкаў пачаў аказваць дапамогу ў медычнай рэабілітацыі згодна з запатрабаваннямі рэпрэсаваных грамадзянаў.
Гэта падтрымка ажыццяўляецца ў наступных кірунках:
-
дапамога ў правядзенні якаснага медычнага даследвання ў клініках г. Мінска;
-
пошук і падтрымка магчымасці санаторна-курортнага лячэння;
-
набыцце лекавых прэпаратаў.
Патрэбы ў медычнай рэабілітацыі не пакрываюцца сённяшнімі магчымасцямі Камітэту. Таму, па-ранейшаму, востра стаіць пытанне салідарнасці Еўрапейскіх краінаў, асабліва ў справе санаторна-курортнага лячэння. Не толькі вядомыя ўсяму свету беларускія палітычныя вязні патрабуюць такой дапамогі. У базе дадзеных Камітэта есць дыягнастычныя карты рэпрэсаваных, якім патрэбна тэрміновая дапамога пасля наступстваў працяглых галадовак пратэсту-прадпрымальнікаў, вернікаў пратэстантскай канфесіі.
Достарыңызбен бөлісу: |