Біяграфія
1. Вызначце з ніжэйназваных гадоў жыцця беларускіх пісьменнікаў тыя, якія належаць Якубу Коласу:
а) 1896–1991; г) 1893–1938;
б) 1887–1920; д) 1893–1943;
в) 1882–1956; е) 1882–1942.
2. Якія фактары з тых, што называюцца ніжэй, уплывалі на фарміраванне таленту Якуба Коласа?
а) прырода роднага краю; г) прыродныя здольнасці;
б) школьныя настаўнікі; д) багатая бібліятэка бацькі;
в) сям’я; е) навучанне ў Нясвіжскай семінарыі.
3. Якую ролю ў жыцці пісьменніка адыграла Нясвіжская семінарыя?
а) Яна дала аснову ведаў, навучыла яго працаваць з кнігай, каб пазней самастойна атрымаць вышэйшае навуковае званне акадэміка.
б) Тут быў адлучаны ад кнігі, ад сапраўдных ведаў.
в) У Нясвіжскай семінарыі пачалася творчая дзейнасць пісьменніка, сфарміравалася цікавасць да фальклору і этнаграфіі роднага краю, тут пачалося захапленне тэатральнымі відовішчамі.
г) У гэтай навучальнай установе Якуб Колас выразна зразумеў, што яна рыхтуе такіх настаўнікаў пачатковай школы, якія былі б русіфікатарамі беларускіх дзяцей.
д) У семінарыі пісьменнік быў далучаны да такіх відаў мастацтва, як опера, балет, жывапіс, музыка.
4. Каб вам давялося складаць карту «Якуб Колас і Палессе», якія мясціны з ніжэйназваных нанеслі б на яе?
а) Юравічы; д) Пінкавічы; і) Столін;
б) Добруш; е) Хойнікі; к) Пінск;
в) Мікашэвічы; ж) Васілевічы; л) Сінкевічы;
г) Люсіна; з) Лунінец; м) Целяханы.
5. Які год лічыцца пачаткам літаратурнай дзейнасці аўтара «Новай зямлі»?
а) 1921; г) 1915;
б) 1923; д) 1902;
в) 1906; е) 1904.
6. 20-я гг. у жыцці Якуба Коласа характарызуюцца творчым уздымам. Што гэтаму спрыяла?
а) набыццё Беларуссю дзяржаўнасці і імкненне пісьменніка спрыяць развіццю культуры свайго народа;
б) спрыяльная грамадска-палітычная атмасфера ў краіне;
в) неабходнасць забяспечыць сабе і сваёй сям’і матэрыяльны дабрабыт;
г) страх трапіць у няміласць да ўладаў;
д) набыццё мастаком слова творчай сталасці і пісьменніцкага майстэрства.
7. Якія з ніжэйпрыведзеных твораў былі напісаны Якубам Коласам у 1920-я гады?
а) «Адшчапенец»; е) «Сымон-музыка»;
б) «Дрыгва»; ж) «На прасторах жыцця»;
в) «Суд у лесе»; з) «У палескай глушы»;
г) «Новая зямля»; і) «Рыбакова хата»;
д) «У глыбі Палесся»; к) «Рак-вусач».
8. Чым можна растлумачыць творчы спад у пісьменніка ў 1930-я гады?
а) пісьменнік вычарпаў свае творчыя мажлівасці;
б) ён пераключыўся на іншыя віды дзейнасці, якія цалкам захапілі яго, і для літаратурнай творчасці не засталося часу;
в) мастаку слова не было дзе публікавацца;
г) жорсткая цэнзура не прапускала яго твораў у друк;
д) пісаць, як хацеў, не мог з-за пагрозы фізічнай расправы;
е) мала пісаў з-за нізкай аплаты сваёй творчай працы;
ж) нездаровая атмасфера ў літаратурным асяроддзі, беспадстаўныя нападкі на пісьменніка і яго творы таксама не спрыялі актывізацыі творчай дзейнасці.
9. Якуб Колас у пасляваенныя гады быў уганараваны дзяржаўным і партыйным кіраўніцтвам СССР: абіраўся дэпутатам Вярхоўных Саветаў СССР і БССР, членам камітэта па дзяржаўных прэміях СССР, быў многа разоў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, у тым ліку пяць разоў ордэнам Леніна, адзначаны дзяржаўнымі прэміямі і званнямі, тым не менш адчуваў сябе самотна. Чаму?
а) пісьменнік страціў любую жонку і сына;
б) не спраўдзіліся надзеі мастака слова на змены ў адносінах уладаў да беларускай мовы, гісторыі і культуры;
в) яму не пісалася;
г) траціўся час творчага чалавека на непатрэбшчыну, пустуго гаварыльню;
д) не праяўлялі да старога і хворага чалавека належнай увагі сыны і сваякі;
е) ён вельмі часта хварэў;
ж) мастак слова зняверыўся ў сябрах.
Трылогія «На ростанях»
1. Трылогія «На ростанях» складаецца з трох аповесцей. Калі пісьменнік працаваў над кожнай з іх?
І. «У палескай глушы»: II. «У глыбі Палесся»: III. «На ростанях»:
а) 1921–1922; а) 1924–1929; а) 1930–1939;
6) 1920–1923. б) 1923–1927. б) 1948–1954.
2. У трылогіі «На ростанях» вельмі адчувальная аўтабіяграфічная яе аснова. Што з асабістага жыцця перанёс пісьменнік на старонкі твора і паказаў як мастацкае абагульненне?
а) Якуб Колас аддаў свайму герою гады дзяцінства і юнацтва, навучанне ў «дарэктара», вучобу ў Нясвіжскай семінарыі.
б) Андрэй Лабановіч у трылогіі фактычна паўтарае шлях, пройдзены пісьменнікам: настаўніцтва на Палессі, удзел у сялянскіх хваляваннях, перавод у Верхань, удзел у настаўніцкім з’ездзе, звальненне з працы і інш.
в) Лабановіч падобны да Якуба Коласа не толькі сваёй знешняй, але і ўнутранай біяграфіяй, складам сваёй душы, схільнасцю да аналітызму.
г) Большасць герояў трылогіі «На ростанях» мае сваіх прататыпаў, якія выступаюць у творы пад сваімі ці зменнымі імёнамі. Якуб Колас дакладны ў перадачы мясцовых назваў Палесся, дзе ён працаваў, і Наднямоння – сваёй малой радзімы.
3. Якія агульначалавечыя праблемы раскрываюцца пісьменнікам у гэтым творы?
а) сэнсу жыцця;
б) інтэлігенцыі і інтэлігентнасці;
в) местачкоўства і яго згубнага ўплыву на духоўны свет чалавека;
г) пошукаў чалавекам годнай прысутнасці ў гэтым свеце;
д) кахання і сямейнага шчасця;
е) вайны і міру;
ж) улады зямлі над чалавекам;
з) рэвалюцыйнага і эвалюцыйнага шляхоў развіцця грамадства.
4. Як у творы раскрываецца праблема сэнсу жыцця?
а) Чалавек, на думку Якуба Коласа, не павінен жыць бяздумна і бязмэтна. Ён не можа быць абыякавым да пытання, навошта ён з’явіўся на гэты свет, што яму неабходна тут здзейсніць.
б) Змарнаваць жыццё лёгка. Яго можна патраціць на карты, п’янкі, на распусту. У такім разе твая прысутнасць у свеце была непатрэбнай. Кожнаму трэба помніць, што местачкоўства агрэсіўнае, таму неабходна выпрацоўваць здольнасць заўсёды заставацца «жывой крыніцай», не даваць сябе зацягнуць «балоту».
в) Чалавек павінен культываваць у сабе толькі патрэбу ў фізіялагічных задавальненнях, імкнуцца да дабрабыту амаральнымі спосабамі, развіваць у сабе хцівасць, зласлівасць, непавагу да іншых, уладарнасць над імі.
г) Якуб Колас перакананы, што кожны чалавек жыве для таго, каб мець больш карыснага і прыемнага для сябе. Справа, аднак, у тым, што з’яўляецца для чалавека карысным і прыемным. Аўтар трылогіі выступае за тое, каб чалавек меў высокія ідэалы.
д) Грамадская актыўнасць, далучэнне да навукі і прагрэсу, сумленнае выкананне прафесійных абавязкаў, пазнанне чалавека ва ўсёй яго глыбіннай сутнасці, захапленне прыродай, хараством увогуле, у тым ліку і дзявочым, – вось тыя крытэрыі, якія ў асноўным, на думку пісьменніка, акрэсліваюць вартасны ідэал жыцця чалавека.
е) Якуб Колас не прымае тых людзей, у чый ідэал не ўваходзіць любоў да Бацькаўшчыны, гонар за свой край і народ, хто саромеецца роднай мовы і сваёй нацыянальнасці, асяроддзя, з якога выйшаў, сям’і і нават маці, хто не здольны паглядзець на сябе крытычна, прызнаць свае памылкі.
5. Андрэй Лабановіч паказаны ў духоўным станаўленні. Вызначыць асноўныя этапы гэтага станаўлення і іх уплыў на яго асобу.
а) Гэты працэс пачаўся з усведамлення сваёй сутнасці і свайго прызначэння на гэтым свеце. Лабановіч, сялянскі сын, стаў інтэлігентам. Таму асяроддзю, з якога ён выйшаў, жывецца цяжка. Трэба яму памагчы. У гэтым герой бачыць сваё асноўнае прадвызначэнне. Другім этапам духоўнага станаўлення можна лічыць той перыяд, калі малады настаўнік усе свае спадзяванні звязваў з развіццём цывілізацыі і асветай, асветай дзяцей і дарослых. Рэвалюцыя 1905–1906 гг. уцягнула галоўнага героя ў вір такіх падзей, якія памянялі яго погляды. Пачаліся пошукі той партыі, якая здольна стаць выразнікам інтарэсаў сялянства. Такой партыі Лабановіч не знайшоў і застаўся на ростанях, што падкрэсліваецца назвай трылогіі.
б) У сваіх пошуках «сонца» Лабановіч ішоў ад асветнай дзейнасці да рэвалюцыйнай, прыняў апошнюю, выказаў прыхільнасць да той партыі, якая дэкляравала разбурэнне зробленага папярэднікамі, – да бальшавікоў. Пра гэта сведчаць апошнія радкі твора, што Лабановіч пакідаў турэмныя сцены, помнячы запавет бальшавіка Галубовіча.
в) Толькі стаўшы на шлях рэвалюцыйнага змагання, Лабановіч поўнасцю рэалізаваў свае прыродныя задаткі, выявіў арганізацыйныя здольнасці, ажыццявіў ідэалы.
г) Духоўныя пошукі Лабановіча, прыняцце ім рэвалюцыйных ідэалаў згубным чынам уплывалі на яго асобу. Чалавек мнагалучных інтарэсаў, высокай духоўнай культуры, сын свайго народа і Бацькаўшчыны, натура самакрытычная і дзейсная, Лабановіч ад кнігі да кнігі губляе лепшае, што было ў ім.
6. Андрэй Лабановіч – малады чалавек, таму зусім натуральна, што ён неабыякавы да дзяўчат. Што цэніць ён у іх?
а) 3нешняе хараство, вясёлы характар, каб было прыемна з імі бавіць час.
б) Яго прывабліваюць тыя дзяўчаты, якія ўмеюць паказаць сябе: выдаваць чалавекам адукаваным, патрабаваць да сябе ўвагі, кампліментаў з боку хлопцаў.
в) Лабановіча хвалюе знешняе дзявочае хараство, але яно не з’яўляецца вызначальным. Юнака прывабліваюць тыя дзяўчаты, якія характарызуюцца багатым духоўным светам, вызначаюцца мнагалучнасцю інтарэсаў і запатрабаванняў.
7. Ці кахалі адно аднаго Ядвіся і Лабановіч?
а) Маладыя людзі пакахалі адзін аднаго, праглі сустрэчаў, раўнавалі (Ядвіся – Лабановіча да Людмілы, той – дачку падлоўчага да Сухаварава).
б) Ядвісю і Лабановіча збліжалі агульныя погляды, крытычнае стаўленне да асяроддзя інтэлігентаў, сярод якога жылі, імкненне жыць змястоўна. Яны ўсяго аднадумцы, сябры, а не каханкі.
в) І Лабановічам, і Ядвісяй кіраваў разлік, а не каханне. Для Лабановіча, мужычага сына, – гэта была мажлівасць увайсці ў новае, больш высокае ў сацыяльным плане, асяроддзе. Для Ядвісі – магчымасць пакінуць ненавісны бацькоўскі дом, каб не бачыць дзікунства бацькі, каб яно не нагадвала пра маці, якая з-за яго паводзінаў без пары сышла ў магілу.
8. Чаму разышліся дарогі Лабановіча і Ядвісі?
а) Яны былі маладыя і эгаістычныя, не ўмелі шанаваць каханне, больш думалі пра тое, каб адпомсціць адзін аднаму няўвагай, зрабіць назло.
б) Тут не было ўзаемнага кахання. Кахала толькі Ядвіся, Лабановіч – не. Таму ён і не прапанаваў ёй руку і сэрца.
в) Яны абое баяліся, што сям’я стрымае, калі зусім не згасіць, парывы да высокіх ідэалаў, паўнавартаснага грамадскага жыцця.
г) Перашкодай да шчасця Лабановіча і Ядвісі былі іх бацькі. I з таго, і з другога боку не хацелі радніцца, не бачылі шчаслівай сямейнай перспектывы для маладых.
д) У Лабановіча было толькі захапленне Ядвісяй, а не было глыбокага кахання. Толькі страціўшы дзяўчыну, ён зразумеў, кім яна была для яго, як збеднілася яго жыццё, бо не стала побач таго, хто актывізаваў у ім усё лепшае, перад кім хацелася жыць годна, узвышацца над затхлым балотам местачкоўства.
е) Лабановіч – мужычы сын. Ён баяўся прызнацца Ядвісі ў каханні і пачуць ад яе адмову, бо ён ёй не пара.
9. Які сэнс заключаюць назвы аповесцей, што склалі кнігу, і трылогіі ў цэлым?
а) Першая аповесць мае назву «У палескай глушы», бо дзеянне адбываецца сапраўды ў вельмі глухой, аддаленай ад цывілізаваных цэнтраў вёсачцы Цельшына сярод лясоў і балот.
б) Назва першай кнігі заключае шырокі сэнс, бо аўтар мае на ўвазе не толькі геаграфічную, але і духоўнуго глуш, калі жыццё марнуецца на карты, п’янкі, нікчэмныя запатрабаванні, калі чалавек не можа сябе рэалізаваць як грамадзянін, калі яго чакае грамадзянская смерць.
в) Духоўная глуш агрэсіўная, чалавеку цяжка ёй супрацьстаяць, ён міжволі трапляе пад яе ўладу.
г) Геаграфічная глуш давала магчымасць самарэалізавацца Лабановічу як педагогу, як інтэлігенту, як маладому чалавеку з клопатамі і захапленнямі юначай пары.
д) «У глыбі Палесся» – так назваў Якуб Колас другую кнігу. Глыб Палесся – зусім не глуш, бо вёска, дзе настаўнічае Лабановіч, ля Пінска – важнага эканамічнага, палітычнага і культурнага цэнтра Палесся, таму тут Лабановіч мог задаволіць не толькі прафесійныя, але і грамадзянскія запатрабаванні.
е) У час лёсавызначальных для народа падзей яго сын заўсёды і ў любым месцы, нават у глыбі Палесся, здолее пры жаданні выявіць сваё грамадзянскае «я», быць патрэбным народу.
ж) Лабановіч трапіў з агню ды ў полымя. Глушшу было Цельшына, нічым не магло парадаваць настаўніка і новае месца працы.
з) У трэцяй кнізе Якуб Колас сутыкае Лабановіча з рознымі палітычнымі партыямі. Герой спрабуе знайсці тую з іх, якая з’яўляецца выразнікам інтарэсаў свайго народа, аднак не знаходзіць таго, што шукае.
і) У апошняй з трох аповесцей апісваюцца пошукі галоўным героем той палітычнай сілы, якая адпавядала б яго асабістым інтарэсам, давала б перспектыву на заможнае жыццё.
к) Хоць твор і заканчваецца радкамі, якія сведчаць пра тое, што Лабановіч пакідае турму з думкамі пра запавет бальшавіка Галубовіча, назва трылогіі падкрэслівае, што і бальшавікі не з’яўляюцца той палітычнай сілай, якая будзе выразнікам памкненняў беларускага народа. Лабановіч усё яшчэ ў пошуку выбару далейшага шляху, адным словам, на ростанях.
10. Якая розніца паміж жыццёвай і мастацкай праўдай?
а) Розніцы паміж мастацкай і жыццёвай праўдай няма: інакш бы людзі не плакалі над кнігамі, чытаючы пісьменніцкую выдумку.
б) Мастацкі твор – гэта не рэальнасць, перанесеная на паперу. Хоць у аснове твора і рэальнасць, асабліва ў рэалістычных творах, але гэтая рэальнасць пададзена з аўтарскай пазіцыі.
в) Мастацкая праўда дасягаецца не толькі за кошт узнаўлення мастаком слова рэчаіснасці, але пры ўдзеле пісьменніцкай фантазіі, выдумкі, таму ў мастацкім творы можа апісвацца не толькі тое, што было, але і тое, што магло быць.
г) Мастацкая праўда дасягаецца пісьменнікам сродкамі літаратуры, якія скіраваны на тое, каб апісанае набывала жыццёвае праўдападабенства.
11. Што разумеецца пад характарам у мастацкім творы?
а) літаратурны характар – гэта дзейная асоба ў мастацкім творы;
б) характар – гэта вобраз літаратурнага героя з ярка выражанымі індывідуальнымі рысамі.
12. Што разумеецца пад тыпам у мастацкім творы?
а) літаратурны тып тое ж самае, што i літаратурны характар;
б) мастацкі вобраз, у якім сканцэнтраваны, адлюстраваны характэрныя рысы пэўнай групы людзей, выражана сутнасць той ці іншай з’явы.
Достарыңызбен бөлісу: |