1. Якія важнейшыя падзеі гэтага перыяду паўплывалі на развіццё беларускай культуры ўвогуле і літаратуры ў прыватнасці?
а) першая сусветная вайна;
б) утварэнне БССР і палітыка беларусізацыі;
в) узбуйненне Беларусі;
г) рыжскі мірны дагавор Расіі і Польшчы.
2. У чым сутнасць палітыкі беларусізацыі?
а) Ва ўсіх дзяржаўных установах як службоўцы, так і наведвальнікі павінны карыстацца толькі беларускай мовай. Мовы іншых народаў, што жылі на Беларусі, ігнараваліся.
б) Усе школы, пачынаючы ад пачатковай і канчаючы вышэйшай, пераводзяцца на беларускую мову. Працуюць таксама яўрэйскія, латышскія і інш. школы.
в) Прыярытэт у дзяржаўным кіраўніцтве аддаецца толькі беларусам. Прадстаўнікі іншых народаў з працы звальняюцца.
г) Дакументацыя ў БССР вядзецца па-беларуску.
д) Кіраўніцтва рэспублікі прыкладае шмат намаганняў для развіцця беларускай культуры, таксама культуры іншых народаў, што стала пражывалі на нашай зямлі.
3. Якія захады ажыццяўляе ўрад па актывізацыі культурнага жыцця ў Беларусі?
а) Ствараецца нацыянальная кінастудыя, якая пачынае выпускаць беларускамоўныя фільмы.
б) Пачынаюць выдавацца шматлікія перыядычныя выданні: «Савецкая Беларусь», «Зоркі», «Маладняк», «Узвышша», «Полымя» і інш.
в) Адчыняюцца Беларускі дзяржаўны універсітэт, інстытут нацыянальнай культуры, пераўтвораны пазней у Акадэмію навук БССР.
г) Распачалі працу дзяржаўныя тэатры ў Мінску, Віцебску, актывізуецца дзейнасць беларускіх мастакоў, скульптараў, падрыхтоўку якіх вядуць адкрытыя мастацкія школы.
4. Назваць літаратурна-мастацкія арганізацыі, якія дзейнічалі ў 1920-я гады.
а) Саюз пісьменнікаў Беларусі; г) «Маладая Беларусь»;
б) Таварыства «Шышпыны і чартапалоху»; д) «Маладняк»;
в) «Полымя»; е) «Узвышша».
5. Якую ролю адыграў «Маладняк» у развіцці беларускай літаратуры?
а) Гэтая арганізацыя спрыяла прыліву ў літаратуру маладых талентаў, бо мела свае аддзяленні (філіі) па ўсёй Беларусі і за яе межамі.
б) Маладнякоўцы шмат увагі надавалі мастацкасці твораў, глыбокаму паказу чалавека, яго псіхалогіі, тым самым павышалі агульны ўзровень літаратуры таго часу.
в) Члены «Маладняка» шмат ездзілі па гарадах, мястэчках Беларусі, ладзілі там вечарыны, далучаючы шырокія народныя масы да мастацкага слова.
6. Чаму група пісьменнікаў у 1926 г. пакідае «Маладняк» і стварае новае аб’яднанне «Узвышша»?
а) Іх не задавальняе атмасфера, якая панавала ў гэтай арганізацыі: плёткі, п’янкі, падседжванне.
б) Члены «Маладняка» не дбалі пра мастацкасць твораў, пішучы аднадзёнкі-агіткі.
в) Маладнякоўцы ў сваёй большасці павярхоўна адлюстроўвалі рэчаіснасць, не звярталі ўвагі на яе супярэчнасці.
г) Пісьменнікі, якія ўваходзілі ў гэтую арганізацыю, імкнуліся заняць манапольнае становішча ў літаратуры, недаацэньвалі літаратурную спадчыну, творчасць пісьменнікаў старэйшага пакалення.
7. Хто выступіў заснавальнікам «Узвышша»?
а) А. Вольны; д) У. Дубоўка;
б) К. Крапіва; е) А. Гурло;
в) А. Бабарэка; ж) Я. Колас;
г) К. Чорны; з) Я. Пушча.
8. Хто з ніжэйназваных пісьменнікаў увайшоў у літаратурнае аб’яднанне «Полымя»?
а) Я. Купала; д) Я. Колас;
б) У. Галубок; е) А. Мрый;
в) М. Чарот; ж) Ц. Гартны;
г) К. Крапіва; з) М. Грамыка.
9. Якія факты сведчаць пра інтэнсіўнае развіццё беларускай паэзіі ў 1920-я гады?
а) публікацыя па некалькі зборнікаў асобнымі паэтамі як старэйшага, так і малодшага пакаленняў;
б) масавы прыход у паэзію маладых талентаў;
в) пераклады вершаў беларускіх паэтаў ці не на ўсе мовы народаў свету;
г) жанравая і тэматычная разнастайнасць паэтычных твораў.
10. Назваць найбольш значныя паэмы, напісаныя ці завершаныя ў 1920-я гады.
а) Я. Колас «Новая зямля»; е) Я. Колас «Рыбакова хата»;
б) Я. Купала «Барысаў»; ж) П. Броўка «Кацярына»;
в) П.Трус «Дзесяты падмурак»; з) А. Куляшоў «Баранаў Васіль»;
г) Я. Колас «Сымон-музыка»; і) М. Чарот «Босыя на вогнішчы»;
д) Я. Купала «Безназоўнае»; к) У. Дубоўка «Там, дзе кіпарысы».
11. Якія з ніжэйназваных пісьменнікаў актыўна выступілі ў 1920-я гады ў прозе?
а) П. Трус; д) Я. Нёманскі; і) Я. Пушча; н) М. Гарэцкі;
б) М. Чарот; е) А. Мрый; к) З. Бядуля; о) М. Лынькоў;
в) Л. Калюга; ж) У. Дубоўка; л) К. Крапіва; п) Я. Купала;
г) Я. Колас; з) К. Чорны; м) Ц. Гартны; р) М. Зарэцкі.
12. У чым жанрава-стылявая разнастайнасць беларускай прозы гэтага часу?
а) раманы; д) дэкаданс; і) псіхалагічная проза;
б) лірычная плынь; е) сатырычныя творы; к) рэалізм;
в) эпапеі; ж) рамантычны стыль; л) апавяданні;
г) аповесці; з) імпрэсіянізм; м) абразкі.
13. Якія праблемы ўздымалі празаікі ў сваіх творах у 1920-я гады?
а) жыццё беларускай вёскі;
б) гістарычнае мінулае свайго народа;
в) калектывізацыя і індустрыялізацыя краіны;
г) праблему інтэлігенцыі і яе ролі ў грамадстве;
д) праблему рабочага класа і яго ролі ў рэвалюцыйных зменах;
е) апяванне шырокіх прастораў, якія адкрыліся перад моладдзю ў працы на карысць народа.
14. Назваць драматургаў, якія плённа працавалі ў галіне драматургіі ў 1920-я гады, і іх творы.
а) Я. Купала «Паўлінка»;
б) К. Крапіва «Канец дружбы»;
в) В. Гарбацэвіч «Чырвоныя кветкі Беларусі»;
г) Е. Міровіч «Машэка»;
д) М. Грамыка «Скарынін сын з Полацка»;
е) К. Каганец «Модны шляхцюк»;
ж) Я. Колас «Забастоўшчыкі»;
з) У. Галубок «Апошняе спатканне»;
і) М. Чарот «На Купалле»;
к) Е. Міровіч «Кастусь Каліноўскі»;
л) Р. Кобец «Гута»;
м) Я. Купала «Тутэйшыя».
15. Якія тэмы і праблемы ўздымаліся ў драматычных творах таго часу?
а) услаўлялася гістарычнае мінулае беларускага народа;
б) уздымаліся маральна-этычныя праблемы;
в) развенчваўся культ асобы Сталіна і яго негатыўны ўплыў на тагачаснае жыццё народа;
г) асэнсоўваліся рэвалюцыйныя падзеі нядаўняга мінулага;
д) раскрывалася праблема прыстасавальніцтва, манкурцтва беларусаў у лёсавызначальны для народа час.
Заходнебеларуская літаратура
1. Калі і чаму ўзніклі Заходняя Беларусь і Усходняя Беларусь?
а) У 1921 г. ў выніку Рыжскай дамовы Масквы з Варшавай палова этнічнай Беларусі адышла да Польшчы і стала называцца Заходняя Беларусь. Тая частка, што засталася ў СССР, іменавалася Усходняя Беларусь.
б) Гэтыя назвы дзвюх частак Беларусі вельмі старажытныя, і іх вытокі ў Вялікім княстве Літоўскім.
2. Якія факты сведчаць пра тое, што ў Заходняй Беларусі вялося ўсенароднае змаганне супраць сацыяльна-нацыянальнага ўціску польскіх уладаў?
а) У вызваленчым руху прымалі актыўны ўдзел партыі розных палітычных арыентацый: Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, Беларуская народная партыя і інш.
б) Асабліва актыўную пазіцыю тут займаў Беларускі народны фронт, які аб’яднаў найбольш значную і свядомую частку беларусаў.
в) Вялікую работу сярод насельніцтва Заходняй Беларусі праводзілі дэмакратычныя арганізацыі: Беларуская сялянска-рабочая грамада, Таварыства беларускай школы.
3. Якія заходнебеларускія выданні публікавалі мастацкія творы?
а) «Полымя»; г) «Снапок»; ж) «Беларускі летапіс»;
б) «Наша будучыня»; д) «Наша думка»; з) «Перавясла»;
в) «Маланка»; е) «Зоркі»; і) «Маладая Беларусь».
4. Якія пісьменнікі-нашаніўцы аказаліся ў Заходняй Беларусі і актыўна выступалі ў друку?
а) Ц. Гартны; д) К. Сваяк;
б) А. Навіна; е) М. Гарэцкі;
в) Ядвігін Ш.; ж) К. Каганец;
г) Я. Колас; з) Г. Леўчык.
5. Якія пісьменнікі прыйшлі ў заходнебеларускую літаратуру ў 1920-я–1930-я гады?
а) М. Засім; д) М. Танк; і) М. Машара;
б) У. Жылка; е) А. Куляшоў; к) М. Васілёк;
в) П. Пестрак; ж) Т. Кляшторны; л) Н. Арсеннева.
г) П. Трус; з) В. Таўлай;
6. Якія літаратурныя жанры найбольш плённа развіваліся ў Заходняй Беларусі?
а) раманы; г) вершы;
б) паэмы; д) эпапеі;
в) п’есы; е) оды.
7. Заходнебеларуская паэзія:
а) была прасякнута пафасам рэвалюцыйнага змагання;
б) раскрывала бядотнае становішча працоўных краю;
в) пратэставала супраць падзелу Беларусі на дзве часткі згодна з Рыжскай дамовай;
г) апявала залаты век у гісторыі Беларусі – Вялікае княства Літоўскае;
д) паэтызавала гераічныя старонкі беларускай гісторыі.
8. Якое месца належыць Уладзіміру Жылку ў заходнебеларускай літаратуры?
а) Творы паэта вызначаюцца высокай культурай верша, жанрава-тэматычнай разнастайнасцю.
б) Жылка апяваў прыгажосць жыцця, захапляўся выдатнымі творамі сусветнага дойлідства, экзатычнай прыродай поўдня.
в) Паэзія Жылкі – яркая старонка паэтызацыі рэвалюцыйнага змагання заходнебеларускага народа. Ён – аўтар вобразаў-сімвалаў гэтага змагання.
г) Паэт у сваіх творах праводзіў адраджэнскую ідэю красы, бескарыслівага кахання.
Достарыңызбен бөлісу: |