1. У чым адметнасць лірычных вершаў?
а) Для твораў гэтага роду характэрны невялікі памер, скандэнсаванасць думкі і пачуцця, асаблівая ёмістасць кожнага слова, якое з’яўляецца пераважна паэтычным вобразам.
б) Паэтычная думка ў лірыцы раскрываецца праз вобразы-персанажы.
в) Наяўнасць своеасаблівага лірычнага сюжэту, праз які раскрываецца рух паэтычных пачуццяў, думак, карцін.
г) Лірычныя творы ў сваёй большасці вершаваныя, а значыць, строфіка, рытм, памер, рыфма падпарадкаваны аўтарскай пазіцыі.
2. Якія з ніжэйназваных тэм характэрны для твораў М. Багдановіча?
а) прысвячэнне Беларусі і яе народу;
б) раскрыццё чалавека ў віры ваеннага ліхалецця;
в) маладосць і каханне;
г) пакаянне за знарок ці незнарок учыненае зло – адзін з матываў лірыкі М. Багдановіча;
д) роздум паэта пра стасункі чалавека і прыроды;
е) кардынальныя праблемы светадогляднага характару, чалавечага быцця, стасункаў паміж людзьмі, чалавекам і сусветам знаходзяць адлюстраванне ў лірыцы паэта;
ж) краса, мастацтва належаць да ліку тых праблем, якія знайшлі сваё асэнсаванне ў вершах паэта.
3. Які матыў з’яўляецца вядучым у наступных вершах паэта:
«Краю мой родны! Як выкляты богам...», «3 песняў беларускага мужыка», «Санет (Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...)», «Народ, беларускі народ...», «Пагоня», «Кніга», «Летапісец», «Беларусь, твой народ дачакаецца...», «Нашых дзедаў душылі абшары лясоў...»?
а) Гэтыя творы належаць да філасофскай лірыкі.
б) Усе вершы аб’ядноўвае ў адзінае цэлае любоў да Беларусі, боль за бядотнае сёння становішча беларускага народа, гордасць за багатае і гераічнае яго мінулае і вера ў гістарычную перспектыву.
4. Як раскрываецца ў паэзіі М. Багдановіча тэма радзімы?
а) Паэт з болем у сэрцы раскрывае бядотнае становішча беларускага народа, няздольнасць стараннай працай зарабіць на годнае жыццё. Гэта спараджае панылы настрой народа, пазбаўляе яго каштоўнасных арыентацый.
б) Усведамленне інтэлігентамі-адраджэнцамі, «браццямі», свайго абавязку перад народам і радзімай, іх ахвярнасць у абуджэнні народнага духу, нястомная праца на будучыню радзімы – дарагія для М. Багдановіча думкі, якія гучаць у яго вершах.
в) Паэт паказвае, што паміж народам і свядомай яго часткай – інтэлігентамі-адраджэнцамі – прорва. Першыя не разумеюць і не падтрымліваюць ахвярныя намаганні сваіх лепшых прадстаўнікоў. У Беларусі няма гістарычнай перспектывы.
г) У цемры, забітасці, прыніжанасці беларусаў М. Багдановічам абвінавачваюцца народы-суседзі як з захаду, так і з усходу, якія вытанчанымі і адкрытымі рэпрэсіўнымі метадамі прымушалі наш народ да пакоры.
д) Беларусы ўжо абудзіліся да актыўнага грамадскага жыцця. І няхай гэты працэс ідзе часам завельмі марудна, але ён ідзе, і гэта галоўнае.
е) Беларускаму народу не дасць знікнуць з гістарычнай арэны слаўнае мінулае: багатая духоўная спадчына, мужнасць і гераізм продкаў у барацьбе супраць паняволення радзімы чужынцамі.
ж) Лірычны герой паэзіі М. Багдановіча верыць у гістарычную перспектыву свайго народа, перакананы, што змены да лепшага не за гарамі.
з) Аптымізм паэта заснаваны яшчэ і на адметнасцях нацыянальнага характару беларусаў, такіх яго рысах, як працавітасць, цягавітасць, здольнасць пераадольваць цяжкасці, вера ў дабро, праўду і справядлівасць.
5. У якіх з ніжэйпрыведзеных вершаў паэт разважае пра жыццё і яго сэнс, пра вартаснае існаванне чалавека на зямлі, пра яго стасункі адзін з адным і з сусветам?
а) «Мяжы»; г) «Я хацеў бы спаткацца з вамі...»;
б) «Жывеш не вечна, чалавек...»; д) «Слуцкія ткачыхі»;
в) «Зімовая дарога»; е) «Лявоніха».
6. У чым, на думку паэта, паўнавартаснасць зямнога існавання чалавека, яго стасункі адзін з адным і з сусветам?
а) Багдановіч не ўяўляе сэнсу жыцця без яго духоўнай напоўненасці высокімі ідэаламі, без шырыні і разнастайнасці інтарэсаў, без працоўнай напружанасці, без эмацыянальных перажыванняў.
б) паэт бачыць сэнс жыцця ў яго матэрыяльных дабротах, у мажлівасці жыць у раскошы без асаблівых турботаў і напружання.
в) чалавек, на думку мастака слова, – усяго маленькая часцінка космасу. Іх існаванне павінна быць суладным, пазначацца духоўнасцю, жыццесцвярджальнымі і жыццядзейнымі пачаткамі.
г) М. Багдановіч стварае сваю мадэль зямнога жыццеўпарадкавання. Ён пратэстуе супраць «сварак і звадак» у людскім асяроддзі, на планеце Зямля паміж народамі, заклікае дбаць пра кожнага, каб было меней «болю і горычы».
д) Мастак слова не прымае эгаізм, людскую раз’яднанасць, індывідуалізм у яго крайняй форме. Паэт балюча ўспрымае жыццёвыя супярэчнасці паміж рознымі сацыяльнымі групамі грамадства, практыцызм большасці людзей, адлучаных ад прыроды, пазбаўленых здольнасці ўспрымаць яе хараство і разумна выкарыстоўваць яе багацці.
е) Чалавек, – сцвярджае паэт, – прыходзіць на гэты свет, каб задавальняць свае патрэбы ў ежы, адзенні, жыллі, каб мець асалоду ад усяго гэтага.
ж) Для М. Багдановіча даўгалецце вызначаецца не колькасцю пражытых гадоў, а змястоўнасцю жыцця, разнастайнасцю праяў, шырынёю і мнагалучнасцю жаданняў, духоўнай напоўненасцю.
7. Якая асноўная тэматыка і праблематыка наступных вершаў М. Багдановіча:
«Раманс (Зорка Венера ўзышла над зямлёю)», «Вераніка», «Маладыя гады», «Выйшаў з хаты. Ціха спіць падворак...», «Ужо пара мне дадому збірацца...», «Набягае яно...»?
а) праблема жыцця і смерці; в) грамадзянская і патрыятычная праблематыка;
б) тэма паэта і паэзіі; г) тэма маладосці і кахання.
8. Якім паўстае лірычны герой у вершах, прысвечаных маладосці і каханню?
а) Лірычны герой М. Багдановіча – натура, здольная на моцнае каханне, гатовая пранесці яго праэ гады як шчасце, падараванае лёсам. Расстанне з каханай у героя выклікае боль сэрца і светлы сум.
б) Ва ўзаемаадносінах з каханай лірычны герой паэта – эгаіст. Ён дбае толькі пра сябе, хоча ад яе палкасці пачуццяў. У той самы час сам халодны і нават абыякавы. Лірычны герой не дапускае думкі, што можа быць некаханым, што інтымныя пачуцці дзяўчыны будуць скіраваны на іншага, а не на яго самога.
в) Паэт услаўляе каханне, яго гаючы ўплыў на чалавека. Узаемнае, яно нараджае прыліў сіл, веру ў здольнасць усё змагчы, пераадолець нягоды, нераздзеленае – гэта найперш боль сэрца, сум і скруха, і тым не менш тое і другое – гэта шчасце, гэта духоўны набытак. Калі б чалавек не перажыў кахання, хай і неўзаемнага, жыццё яго было б збедненым.
г) Аўтар «Вянка» славіць маладосць. Прычым для яго – гэта не столькі пэўны ўзрост, колькі стан душы, шырыня і мнагалучнасць памкненняў, адчуванне паўнаты сіл, свежасць і чысціня пачуццяў.
д) Маладосць для лірычнага героя М. Багдановіча – гэта найперш бесклапотнасць, жаданне кахаць і быць каханым. У вершах М. Багдановіча каханне палкае, гарачае і адначасна таемнае, загадкавае. Яно вабіць, заманьвае, зачароўвае, абяцаючы шчасце і радасць.
е) М. Багдановіч ставіць лірычнага героя ў такія ўзаемаадносіны з дзяўчатамі, калі сустрэчы з імі проста ратуюць яго ад суму, жыццёвых згрызот, адзіноты.
9. Шмат увагі надаваў паэт у сваёй творчасці праблемам мастацтва, яго ролі ў жыцці чалавека і грамадства. У якіх з ніжэйназваных вершаў раскрываецца гэтая праблема?
а) «Слуцкія ткачыхі»; д) «Кніга»;
б) «Песняру»; е) «Перад паводкай»;
в) «Пагоня»; ж) «Зімой»;
г) «Летапісец»; з) «Мяжы».
10. У чым сутнасць поглядаў М. Багдановіча на мастака і мастацтва?
а) Лірычны герой аўтара «Вянка» чуйны да хараства ў розных яго праявах: творы мастацтва, дзявочае хараство, краса мацярынства, прыгажосць прыроды, вокладка старадаўняй кнігі, «псалма слічная».
б) Зместам сваіх твораў паэт пераконвае чытача ў сіле мастацтва, яго ўплыве на чалавека. Разам з тым М. Багдановіч перакананы, што не кожны твор валодае такой здольнасцю, а толькі высокамастацкі, які патрабуе ад творцы і намаганняў, і цярпення.
в) Праз вершы паэта, прысвечаныя гэтай праблеме, праходзіць думка, што не кожны здольны адчуваць асалоду ад сапраўднай красы, ад твораў-шэдэўраў, а толькі людзі вытанчаныя.
г) М. Багдановіч пераканальна паказвае, што сапраўднае мастацтва жывіцца роднымі карэннямі, што яно нараджаецца з такіх жыццёвых уражанняў, якія творца любіць і ведае. З чужога, малавядомага можа ўзнікнуць падробка пад мастацтва ці прадмет бытавога прызначэння.
11. М. Багдановіч – майстар паэтычнага пейзажу. У якіх вершах лірычны герой паказаны ў кантактах з прыродай?
а) «Зімой»; д) «Слуцкія ткачыхі»;
б) «Прывет табе, жыццё на волі»; е) «Па-над белым пухам вішняў»;
в) «Пагоня»; ж) «Перад паводкай»;
г) «Сярод пяскоў Егіпецкай зямлі»; з) «Добрай ночы, зара-зараніца».
12. Якім паказваецца М. Багдановчам лірычны герой у яго кантактах з прыродай?
а) Лірычны герой паэта – натура тонкая, эстэтычна ўражлівая, здольная захапляцца сціплымі краявідамі сярэдняй паласы Еўропы.
б) Творца паказвае, што чалавек і прырода звязаны, знітаваны адзін з адным, што яна гаюча ўплывае на чалавека: уздымае настрой, улагоджвае душу, спараджае захапленне, задавальняе эстэтычныя патрэбы, суцяшае, нараджае аптымізм, лечыць душэўныя раны.
в) Лірычны герой вершаў М. Багдановіча не бачыць шматфарбнасці, шматгалосся, гармоніі, хараства ў беларускіх пейзажах. Яго вабяць экзатычныя краявіды Поўначы і Поўдня.
г) Зместам пейзажных вершаў паэт заклікае чытачоў вучыцца чуць, бачыць хараство і разнастайнасць прыроды. Толькі тады яна стане надзейным сябрам, з якім можна вітацца і развітвацца.
д) Прырода роднага краю для лірычнага героя М. Багдановіча – ідэал хараства, часцінка яго радзімы, якую той любіць. Таму родныя краявіды могуць натхніць на стварэнне сапраўдных мастацкіх шэдэўраў.
13. Якімі жанравымі формамі М. Багдановіч узбагаціў беларускую паэзію?
а) санет; г) байка;
б) балада; д) трыялет;
в) пасланне; е) актава.
14. У чым своеасаблівасць санета?
а) Санет абавязкова павінен складацца з дзесяці вершаваных радкоў.
б) Радкоў у санеце павінна быць чатырнаццаць.
в) Санеты дзеляцца на дзве часткі. Першая з іх складаецца з двух катрэнаў; другая – з двух тэрцынаў. У першай частцы паэтычная думка ідзе на ўздым, у другой – на спад.
г) Для санета характэрна наяўнасць чатырох частак. Памер строфаў у кожнай частцы адвольны.
д) Рыфмоўка ў санеце адвольная.
е) У санеце павінна быць разнастайная рыфма: у катрэнах кальцавая і сумежная, у тэрцынах іншая, чым у катрэнах.
ж) У санеце нельга паўтараць адных і тых самых слоў.
з) Ніякіх патрабаванняў да лексікі санета няма. Ён пішацца, як усе астатнія мастацкія творы.
15. У чым адметнасць творчага дыяпазону М. Багдановіча?
а) паэт; г) педагог; ж) парадыст;
б) празаік; д) крытык; з) перакладчык;
в) драматург; е) публіцыст; і) літаратуразнаўца.
16. Якія крытычныя артыкулы гэтага творцы ведаеце?
а) «Коласаўская праўда жыцця»; г) «Глыбы і слаі»;
б) «Францішак Багушэвіч»; д) «За тры гады».
в) «Забыты шлях»;
17. Якой праблеме прысвечаны крытычны артыкул «За тры гады»?
а) паэзіі Янкі Купалы;
б) творчасці Сяргея Палуяна;
в) апавяданням Якуба Коласа;
г) развіццю беларускай літаратуры за перыяд з 1911 па 1913 гг., яе колькасным і якасным набыткам.
18. Якія літаратурныя жанры і аўтарскія імёны трапілі ў поле зроку Максіма Багдановіча?
а) Крытык аналізуе набыткі беларускай прозы і паэзіі за тры гады.
б) Аўтара артыкула цікавяць пераклады як сусветнай паэзіі на беларускую мову, так і пераклады твораў беларускіх аўтараў на іншыя мовы народаў Еўропы.
в) Пісьменнік згадвае ўсе імёны паэтаў, якія публікаваліся з 1911 па 1913 год, аднак як найвялікшае дасягненне называецца выхад зборніка Я. Купалы «Шляхам жыцця», які засведчыў пра тэматычную і жанравую разнастайнасць яго паэзіі, пра высокую культуру верша. Следам за Купалам адзначаюцца вершы. Я. Коласа і А. Гаруна. Першы ацэньваецца крытыкам як выдатны майстар, спакойны, просты, роўны. Для другога характэрна высокая культура верша: мілагучнасць, багацце і разнастайнасць рыфмоўкі, лаканізм у перадачы паэтычнай думкі.
г) З празаікаў М. Багдановіч вылучае імёны Ядвігіна Ш., Я. Коласа, З. Бядулі, М. Гарэцкага. У творчасці першых трох крытык спрабуе раскрыць іх мастацкую адметнасць. У першых публікацыях М. Гарэцкага М. Багдановіч убачыў вялікі творчы патэнцыял і выказаў надзеі на яго рэалізацыю.
19. Да якіх высноў прыйшоў М. Багдановіч, прааналізаваўшы дасягненні беларускай літаратуры за тры гады?
а) Крытык са скрухай заўважае, што ёсць колькасныя набыткі ў беларускім прыгожым пісьменстве, няма, аднак, якасных.
б) Узбагачаецца ідэйна-эстэтычны змест твораў, пашыраецца іх тэматыка і жанравая разнастайнасць.
в) Ідзе і колькасны, і якасны рост беларускай літаратуры. Удасканальваецца творчае майстэрства беларускіх пісьменнікаў.
г) Творы беларускіх аўтараў, на жаль, усё яшчэ не дасягаюць сусветнага ўзроўню.
д) Цяпер не толькі беларускія пісьменнікі вучацца ў мастакоў свету, але і наша прыгожае пісьменства нясе свой дар сусветнай культуры.
Достарыңызбен бөлісу: |