Семантычны патэнцыял запазычанняў з розных моў
Паходжанне запазычанняў
|
Колькасць полiсемантаў у %
|
Паходжанне запазычанняў
|
Колькасць
полiсемантаў у %
|
Лацiнiзмы
|
44,3
|
Цюркiзмы
|
29,4
|
Германiзмы
|
40,2
|
Галiцызмы
|
25,8
|
Грэцызмы
|
34,0
|
Італьянiзмы
|
24,5
|
Балтызмы
|
32,0
|
Паланiзмы
|
21,3
|
Такiм чынам, полiсемантызацыя дыялектных запазычанняў як працэс утварэння мнагазначнай лексiчнай адзiнкi адбываецца на вышэйшай ступенi семантычнага засваення. Асноўнымi тыпамi семантычнай дэрывацыi запазычанняў з’яўляюцца метафарычныя i метанiмiчныя пераносы, якiя нярэдка спалучаюцца з пашырэннем або звужэннем семантычнага аб’ёму, што выклiкае змену прадметна-паняцiйнай суаднесенасцi слова i яго граматычнай характарыстыкi.
Складаны характар семантычнай структуры полiсемантаў iншамоўнага паходжання ў гаворках, яе дыфузнасць у значнай меры абумоўлена спецыфiкай дыялектнай лексiчнай сiстэмы, яе ўмоўным характарам, тэрытарыяльным вар’iраваннем, вуснай формай iснавання, сiтуацыйнай замацаванасцю.
Полiсемантызацыя запазычанняў у народных гаворках вызначаецца многiмi фактарамi – даўнасцю запазычвання, тэрыторыяй пашырэння слова, яго дэнататыўнымi сувязямi – актуальнасцю значэння i важнасцю называемых паняццяў у грамадскiм жыццi.
Змены семантыкi запазычанняў абумоўлены рознымi, як пазамоўнымi фактарамi (гiстарычнымi зменамi грамадскiх адносiн, развiццём эканомiкi, навукi i тэхнiкi, культуры), так i лiнгвiстычнымi прычынамi (лексiка-семантычным узаемадзеяннем з iншымi словамi, развiццём разнастайных семантыка-стылiстычных сувязей з iмi).
2.4.3 Архаiзацыя запазычанняў
У працесе асваення лексiкi iншамоўнага паходжання народна-дыялектнай мовай-рэцэптарам змяняўся функцыянальны статус многiх запазычанняў – пашыралася або звужалася сфера iх выкарыстання, памяншалася або павялiчвалася частотнасць ужывання, архаiзавалася або актывiзавалася семантыка. Даволi складана дакладна вызначыць колькасць устарэлых назваў iншамоўнага паходжання, паколькi ў лексiкаграфiчных крынiцах не заўсёды адзначаецца архаiзацыя дыялектнай лексiкi i яе пасiўнае выкарыстанне. Тым не менш аналiз фактычнага матэрыялу дазваляе сцвярджаць, што каля 13% з усiх запазычанняў адносяцца ў сучаснай мове да ўстарэлай лексiкi або належаць да пасiўнага лексiчнага фонду. Яны, як правiла,захоўваюцца ў памяцi старэйшага пакалення.
У складзе ўстарэлых назваў значная колькасць (34%) даўнiх запазычанняў. Архаiзацыя некаторых запазычанняў была абумоўлена экстралiнгвiстычнымi фактарамi – гiстарычнымi зменамi ў жыццi грамадства. Такiя словы выйшлi з ужытку разам з рэалiямi або паняццямi, якiя яны абазначалi. Гэта назва асоб па пасадзе i роду заняткаў: аконам, аплiкант, асэсар, вэнгар, гайдук, жовнер, ляндвойт, некрут, райзар, хлоп; назвы некаторых устаноў i арганiзацый, прамысловых прадпрыемстваў : афiцына, гута, дэфензыва, пастарунак; адмiнiстрацыйных адзiнак: гмiна; прыватных уладанняў: маёнтак, парцэля, сервiтут, хвалiварак; iншых юрыдычных паняццяў: актыкацыя, акцыдэнцыя, акцэпцiя, алекцыя, андынарыя, парцыляцыя, фактура.
Устарэлымi з’яўляюцца назвы многiх прадметаў адзення, якiя выйшлi з моды: андарак, жупан, камлёт, кiрэя, кунтуш, лапсярдак, палятынка, саян, сукман; а таксама галаўных убораў: герлянт, шлэер; абутку: гамашы, клумпы, мэшты, пантыкi, папуцi, пасталы. Да ўстарэлай лексткi адносяцца асобная запазычаныя назвы даўнейшых музычных iнструментаў: бандура, лера; зброi: палаш, паядынька, хвузiя; транспартных сродкаў: гiляра, коч, лагожы.
Працэсу архаiзацыi падверглiся асобныя назвы адзiнак вымярэння ў сувязi са зменамi ў метрычнай сiстэме. Гэта лексемы аршын, гарнец, лан, морг, пундэль, пур. Пераход пэўнай часткi запазычанняў у склад пасiўнай лексiкi быў абумоўлены таксама паслабленнем уплыву польскай мовы на беларуская гаворкi. Гэта датычыць у першую чаргу паланiзмаў, многiя з якiх, не атрымаўшы шырокага распаўсюджання ў беларускiх гаворках, застаюцца на ўзроўнi iншамоўных iнфiльтрацый. Гэта лексема тыпу бронь, васiмнасце, врубаль ‘верабей’, вшэлякi, зэшыт, ксёнжка, млоды, сэндзя i мн iнш. Па гэтай жа прычыне звузiлася сфера ўжывання некаторых рэлiгiйных назваў, якiя абазначалi асобныя паняццi каталiцкага веравызнання: адвент, вiгiлiя, вiлiя, габiт, нешпор, шкаплеры i iнш.
Некаторыя запазычаннi, засвоеныя ў беларускiя гаворкi праз польскую мову, у наш час былi заменены iншымi назвамi: амаратура – пенсiя, атрамент – чарнiла, бiбула – прамакашка, вапоры – капрызы, кает – сшытак, лемантар – буквар, мапа – карта, тэстамент –завяшчанне.
Пэўную ролю ў гэтым працэсе аказала пашырэнне беларуска-рускага двухмоўя ў наш час i ўзмацненне лексiчнага ўздзеяння рускай мовы на беларускую.
Калi аналiзаваць паходжанне ўстарэлых назваў, то неабходна адзначыць, што найчасцей архаізацыi падвяргалiся запазычаннi з класiчнах i раманскiх моў, параўнальна невялікая колькасць устарэлых назваў у германiзмаў i балтызмаў (гл.таблiцу 2.12).
Таблiца 2.12
Архаiзацыя запазычанняў з розных моў
Паходжанне запазычанняў
|
% устарэлых назваў
|
Паходжанне запазычанняў
|
% устарэлых назваў
|
Лацiнiзмы
|
36,4
|
Галiцызмы
|
20,4
|
Італьянiзмы
|
30,6
|
Цюркiзмы
|
15,3
|
Грэцызмы
|
24,4
|
Германiзмы
|
9,8
|
Паланiзмы
|
22,3
|
Балтызмы
|
1,4
|
Працэс архаiзацыi закранае запазычаную лексiку розных тэматычных груп, але найбольш характэрны для канкрэтна-прадметных намiнацый (гл. таблiцу 2.13).
Таблiца 2.13
Достарыңызбен бөлісу: |