Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны



бет17/25
Дата25.02.2016
өлшемі2.15 Mb.
#21792
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   25

ПашырЭнне семантыкi


Пашырэнне або генералiзацыя семантыкi з’яўляецца малапрадуктыўным тыпам семантычнай дэрывацыi дыялектных запазычанняў. Генералiзацыя значэння адбываецца дзякуючы пашырэнню сферы прадметна-паняцiйнай суаднесенасцi слова, у вынiку чаго яго семантыка становiцца больш агульнай, страчваючы розныя вiдавыя адценнi, канкрэтныя прыметы. Пры гэтам асобныя словы не змяняюць сваёй тэматычнай прыналежнасцi. Гэта: а) назвы асобы: мншка ‘рымска-каталiцкая манахiня’ (Нас.), ‘нерашучая асоба’ (ЖС); нкрут ‘навабранец, рэкрут’, ‘непаваротлiвы, няспрытны чалавек’ (Бяльк.);

б) прадмета: ббля ‘бiблiя’, ‘тоўстая кнiга’ (СГЦР); гмар “верхняя ручка падоўжанай пiлы’ (СГЦР), ‘вялiкi i цяжкi прадмет’ (ДСЗ); калту ‘бiч i цапiльна ў цэпе’, ‘таўкач’, ‘палка, палена’ (СПЗБ);

в) рэчыва: баланд ‘калатуша з мукi’ (ТС), ‘малакаларыйная, рэдкая страва’ (ЛП), ‘нясмачная страва’ (Яўс.); бурд ‘мутная вадкасць’, ‘падонкi’ (Нас.), ‘нясмачная ежа’ (Бяльк.);

г) дзеяння: анма ‘клiсцiр’, ‘пакаранне розгамi’ (Нас.); лiтнне ‘малiтвы ў католiкаў’, ‘доўгае, манатоннае пералiчванне чаго-н.’, ‘галашэнне’ (НЛГ, ТСБМ).

У iншых выпадках пашырэнне значэння запазычання прыводзiла да абстрагавання яго семантыкi, падагульнення паняцiйнага зместу, што абумоўлiвала змену лексiка-тэматычнай i граматычнай характарыстыкi слова – пераход назвы з разраду канкрэтна-прадметных намiнацый у склад адцягненай лексiкi: бурт ‘капец (бульбы, буракоў)’, ‘куча карчоў’, ‘штабель, складзены на полi з пластоў гною i торфу’, ‘вялiкi кавалак чаго-н.’ (СПЗБ, Сцяшк.); вг() ‘вага’, ‘вагi’, ‘гiра’, ‘рычаг’, ‘аўтарытэт’ (Касп.) ‘раўнавага’, ‘лоўкасць’ (Нас.); гк(а) ‘крук для гною’, ‘матыка’ (ДСБ), ‘лiшак меры’ (ТС); гарт ‘горан’ (Нас.), ‘закалка, загартаванасць (металу)’ (Касп., ТС), ‘сiла, моц’ (ЖС); гра ‘гурба’, ‘гара’ (НС), ‘натоўп, гурт’ (БДС), ‘куча чаго-н.’ (СПЗБ); кашля(е) ‘сподняя i верхняя сарочка’, ‘бялiзна’ (СПЗБ); квiт ‘распiска, квiтанцыя’ (СПЗБ), ‘канец, хопiць’ (Бяльк.); кршня ‘куча камення’, ‘камянiсты ўчастак поля’, ‘куча чаго-н.’, ‘значная колькасць, мноства’ (СПЗБ); лёз ‘зазор, запас’, ‘вузкi прамежак, лаз’, ‘вольны, свабодны час’ (СПЗБ, Цых.); лхта ‘юшка (у печы)’, ‘дымаход’, ‘адтулiна ў падмурку хаты’ (ДСБ, Сцяшк.), ‘нешта лёгкае, паветранае’ (Бяльк.); лмец ‘войлак’, ‘падхамутнiк’, ‘ярэм, цяжкi абавязак’ (Нас.); рйст(а) ‘зарослае балота, звычайна ў лесе’, ‘зараснiк’, ‘нiзкае, вiльготнае месца’, ‘беспарадак’ (СПЗБ); цндра ‘акалiна на паверхнi расплаўленага металу’, ‘вельмi цвёрдая, з чырванаватым адценнем зямля’ (СПЗБ), ‘што-н. цвёрдае’ (ДСЗ); шлег ‘старажытная дробная манета’, ‘дробязь , нязначнасць’ (Нас.).

Такiм чынам, пашырэнне значэння запазычанняў суправаджаецца абагульненнем iх семантыкi i павелiчэннем дэнататыўных сувязей слова.


2.4.2.5 ЗВУЖЭННЕ СЕМАНТЫКI
Параўнальна рэдка пры полiсемантызацыi запазычанняў адбываецца адваротны семантычны працэс – звужэнне, спецыялiзацыя значэння. Як вядома, пры звужэннi значэнне слова пачынае абазначаць больш вузкае кола прадметаў або з’яў [73, с. 32.]. У гэтым выпадку назiраецца абмежаванне дэнататыўнай суаднесенасцi лексемы i, адпаведна, – звужэнне яе семантычнага аб’ёму за кошт канкрэтызацыi, дэталiзацыi называемага паняцця: глянц ‘глянец’, ‘правы, добры бок матэрыi’ (Нас., СГЦР); лёс ‘доля’, ‘збег акалiчнасцей, абставiн’ (Касп., Бяльк., СПЗБ), ‘жэрабя’ (СПЗБ), лёсы ‘паперкi з нумарамi, якiя выцягваюць пры жараб’ёўцы’ (Сцяшк., Сл.); смак ‘смак’, ‘апетыт’, ‘пра што-н. вельмi смачнае’ (СПЗБ), лёзны ‘свабодны, нiчым не заняты’ (НСл), лёзная (карта) ‘неказырная’ (Янк.1).

У асобых выпадках звужэнне, канкрэтызацыя семантыкi атрымлiвае граматычнае выраженне, суправаджаецца ўтварэннем формы множнага лiку: лёс–лёсы (параўн. лiтарат. сталь – сталi).




        1. КАМБIНАВАНЫ ТЫП СЕМАНТЫЧНАЙ СТРУКТУРЫ

Як адзначаецца ў лiтаратуры, мнагазначнае слова з’яўляецца адкрытай, дынамiчнай структурай, шырокiя, а ў асобых выпадках няпэўныя сэнсавыя межы якой аб’ядноўваюць розныя тыпы семантычных зрухаў [150, c. 23; 182, c. 91]. Семантычная структура мнагазначнага слова з’яўляецца сукупнасцю лексiка-семантычных варыянтаў, звязаных памiж сабой адносiнамi пераносу або спецыялiзацыi i генералiзацыi, якiя могуць факультатыўна спалучацца з эмацыянальнай i стылiстычнай афарбоўкай [15, c. 7].

Семантычная структура дыялектнага мнагазначнага слова, у адрозненне ад лiтаратурнага, уяўляецца больш складанай камбiнацыяй асобных лексiка-семантычных варыянтаў, звязаных разнастайнымi сувязямi i адносiнамi [148, c. 34].

Многiя запазычаннi з полiсемантычнай структурай у гаворках уяўляюць камбiнаваныя тыпы семантычнай дэрывацыi, дзе метафарычны перанос спалучаецца з метанiмiчным, а таксама з пашырэннем або звужэннем значэння: жлкта(о) ‘пасудзiна для запарвання бялiзны’, ‘замочаная бялiзна’, ‘луг з попелу’, ‘мыццё бялiзны такiм спосабам’ (БДС,СПЗБ), ‘ненасытны чалавек’ (МАСМ); кльша ‘бядро, тазасцегнавы сустаў’, ‘бядровая частка тушы, кумпяк’, ‘вуглавы застаронак у гумне’, ‘месца пад звiсаючай часткай страхi гумна’, ‘канцавая частка воза, спосаб укладкi воза’ (СПЗБ), ‘ручка на кассi’, ‘папярочная планачка на дзяржаннi ў лапаце’ (БДС); лоўж, лоўш ‘куча галля’, ‘куча бруднай бялiзны’, ‘рэчы, складзеныя ў пэўным парадку’, ‘вялiкая колькасць чаго-н.’, ‘рыззё’ (СПЗБ); склюд, склют ‘цяслярская сякера для абчэсвання бярвення’, ‘худая жывёлiна’, ‘худы, высокi, эгорблены чалавек’, ‘скупы чалавек’ (СПЗБ, ЖС, ДСЗ), ‘моцны мароз’ (БДС); шла(о) ‘калода’, ‘слуп з пазамi ў пабудове або ў агароджы’ (Нас.), ‘будынак, куды складваюць торф’ (МММГ-77), ‘доўгiя рукi’ (СПЗБ), ‘непаваротлiвы чалавек’ (ТС), ‘таўстун’ (Нас.); цмбал(ы) ‘iнструмент’, ‘высокi чалавек’, ‘ тоўстыя губы’ (Нас., ДСБ), ‘пустазвон’, ‘гультай’ (СПЗБ); цбалы ‘доўгiя ногi’ (Касп.).

Асноўнай рухаючай прычынай полiсемантызацыi дыялектных запазычанняў, як i ўласнай лексiкi, з’яўляецца змена iх прадметна-паняцiйнай суаднесенасцi, якая прыводзiць да пашырэння намiнатыўнай функцыi слова. У сувязi з гэтым у працэсе семантычнай дэрывацыi дыялектных запазычанняў даволi часта актуалiзуюцца розныя прыметы рэалiй, што абумоўлiвае драбленне, дэталiзацыю семантыкi, у вынiку чаго развiваецца складаная, разгалiнаваная семантычная структура слова: днка(о) ‘кухонная дошка’ (ЗНС), ‘падстаўка пад патэльню’ (МММГ-74), ‘дошчачка для адцiскання сыру’ (ЖС), ‘круглая драўляная накрыўка да бочкi’ (Сцяшк.); жупан ‘кароткае верхняе мужчынскае адзенне з даматканага сукна’, ‘доўгi да пят суконны каптан’ (ЛП), ‘пiнжак’ (СНС), ‘каптан з каляровага сукна, купленага ў лаўцы’ (Нас.); жур ‘страва з аўсянай мукi’ (ДСЛ), ‘страва, прыгатаванная з салоджанага цеста’, ‘расольнiк’, ‘рэдкi кiсель’, ‘густы, аўсяны кiсель’, ‘пена’ (СПЗБ), ‘кiслая студзянiстая маса’ (ЛП); калдун, голдун, колдун, кулдун, галдун ‘варэнiк з мясам або з грыбамi’ (Сцяшк.), ‘бульбянiк’ (МДСГ), ‘пельменi’ (Бяльк), ‘клёцкi, галушкi, начыненыя мясам або iншым фаршам’ (СПЗБ), ‘бульбяныя галушкi’ (ЛП, СПЗБ); кльба, крба ‘вал з ручкай у розных прыладах’ (НЛС, СПЗБ, ДСБ), ‘ручка калодзежнага калаўрота’ (ДСБ, Сцяшк., МММГ-74), ‘калаўрот’ (ДСБ), ‘свердзел’ (ТС, ДСБ, МДСГ, СПЗБ, Сцяшк.) ‘пабудова’ (ЖНС), ‘ручка сячкарнi’ (ДСБ), ‘дэталь медагонкi’ (ЖНС), ‘ручка ў тачыле’ (НСл); коц ‘коўдра фабрычнага вырабу з шэрсцi цi бавоўны’, ‘вязаная коўдра’ (СГЦР), ‘саматканая посцiлка на льняной аснове, вытканая стужкамi са старога адзення’ (ЖНС); лг(а) ‘падвалiна, на якую кладзецца падлога’ (ДСБ), ‘ апора, рычаг з жэрдкi, тонкага бервяна для падымання бярвенняў’ (СГЦР), ‘жэрдка, якую прыстаўляюць да воза i кацяць па ёй дрэва’ (МММГ-74); легр, лягр ‘папярэчныя бярвеннi, на якiя насцiлаюць пол’ (ЛП), ‘рычаг для падымання бярвенняў’ (СПЗБ), ‘бярвеннi, якiя падкладваюцца пад штабель лесу, дроў’ (СПЗБ), ‘доўгiя жэрдкi, якiя кладуць аднымi канцамi ў ваду плыт, а другiмi на бераг’ (Цых.), ‘папярочная калодка, якая кладзецца на санi пры перавозцы доўгага бервення (НСл.), ‘ляжак пад бярвеннi’ (НСл.), ‘падкладка пад наземны вулей – калоду’ (ЛП); лня, лн(ь)ка, лнва ‘вяроўка, пры дапамозе якой падымаюць вулей на дрэва’ (ЛП, ЗНС), ‘канат, па якому рухаецца паром’ (Бяльк.,Сцяшк.), ‘дрот, якiм звязваюць бярвеннi ў плытах’ (Сцяшк.), ‘драўляны трос, пры дапамозе якого трымаюць плыт на месцы’ (НЛ); шпа, шфа, шоф ‘павець’ (СПЗБ, Касп, ДСЛ, ЛП, ДСЗ, Сцяшк.), ‘пабудова на чатырох слупах’ (СПЗБ, ЛП), ‘паветка над стогам, склепам’ (ДСЛ), ‘прыбудова да хлява для сена або гаспадарчых рэчаў’, ‘памяшканне для дроў’ (ЛП, НЛС, ДСЗ), ‘летняе памяшканне для жывёлы’, ‘застаронак’, ‘клуня’ (ЛП), ‘вазоўня’ (Цых.), ‘хлеў’ (Касп.).

Пры такой полiсемантызацыi семантычная структура запазычанняў, як правiла, не выходзiць за межы аднаго паняцiйнага поля, адбываецца паралельнае развiццё вытворных ЛСВ. Значэннi гэтых полiсемантаў належаць пераважна да адной лексiка-граматычнай катэгорыi. Такiя запазычаннi адносяцца ў асноўным да канкрэтна-прадметных намiнацый. У адрозненне ад iншых тыпаў семантычнай дэрывацыi (метафарызацыi, метанiмiзацыi, пашырэння i звужэння) тут iнварыянтнымi з’яўляюцца асноўныя лексiка-семантычныя кампаненты значэнняў: дэнка [падстаўка], жупн [верхняе адзенне], жур [кiслая страва], калдн [страва з начынкай], кльба [прыстасаванне з ручкай], коц [посцiлка], лга, лгр [апора] i г.д.

Полiсемантызацыя дыялектных запазычанняў, якая адбываецца на вышэйшай ступенi iх адаптацыi, закранае не ўсю, а толькi частку iншамоўнай лексiкi. Як сведчаць статыстычныя даныя, толькi трэць запазычанняў (29,4%) у працэсе засваення рэалiзавала свой семантычны патэнцыял, набыла вытворныя значэннi. Найбольшай актыўнасцю ў працэсе полiсемантызацыi вызначаюцца канкрэтна-прадметныя намiнацыi (гл. таблiцу 2.9).

Таблiца 2.9

Тэматычная характарыстыка полiсемантаў


Тэматычныя групы запазычанняў

Колькасць полiсемантаў у %


Назвы прадмета

79,5

Асобы

7,9

Абстрактных паняццяў

9,8

Прыметы

2,8

Дзеяння

3

Выключная большасць мнагазначных запазычанняў адносiцца да агульнаўжывальнай лексiкi. Шлях засваення многiх з iх у беларускiя гаворкi апасродкаваны, праз iншыя мовы. Даволi значная колькасць полiсемантычных лексiчных адзiнак – даўнiя запазычаннi. Семантычная дэрывацыя дыялектнай лексiкi iншамоўнага паходжання нярэдка суправаджалася развiццём iх словаўтваральнага патэнцыялу, што таксама сведчыць аб высокай ступенi адаптацыi.


Таблiца 2.10
Функцыянальная характарыстыка полiсемантаў

Характарыстыка мнагазначных запазычанняў

Колькасць полiсемантаў у %

Агульнаўжывальныя

88,9

Спецыяльныя

11,1

Даўнiя

43,0

Якiя маюць апасародкаваны шлях засваення

55,0

У якiх ёсць дэрываты (вытворныя)

30,2

Як паказвае статыстычны падлiк (гл. таблiцу 2.11), запазычаннi з розных моў валодаюць неаднолькаваным семантычным патэнцыялам. Самы высокi ён – у слоў, запазычаных з класiчных i германскiх моў.



Таблiца 2.11


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   25




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет