§ 20. Правапіс абрэвіятур
-
У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (гарадскі), прафсаюз (прафесійны), дзяржцырк (дзяржаўны), прамкамбінат (прамысловы), галоўурач (галоўны), генплан (генеральны), Еўрасаюз (еўрапейскі), заапарк (заалагічны), музвучылішча (музычнае), Белдзяржпраект (беларускі дзяржаўны), Беллітфонд (беларускі літаратурны), райбудкантора (раённая будаўнічая), педфак (педагагічны факультэт), камбат (камандзір батальёна), ваенкамат (ваенны камісарыят), эсмінец (эскадраны мінаносец), прафкам (прафсаюзны камітэт), ваенкам (ваенны камісар), гарвыканкам (гарадскі выканаўчы камітэт), член-кар. (член-карэспандэнт), лясгас (лясная гаспадарка), рыбгас (рыбная гаспадарка), інтэрпал (інтэрнацыянальная паліцыя), лінкар (лінейны карабель).
-
Літарныя, гукавыя абрэвіятуры і абрэвіятуры змешанага тыпу звычайна пішуцца вялікімі літарамі без кропак, злучкоў і апострафаў: БДУ (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), ВНУ (вышэйшая навучальная ўстанова), ЗША (Злучаныя Штаты Амерыкі), РВУ(рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова), УА (установа адукацыі), ЖЭС (жыллёва-эксплуатацыйная служба), СНД (Садружнасць Незалежных Дзяржаў), НАН Беларусі (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі), ЗАТ (закрытае акцыянернае таварыства), СМІ (сродкі масавай інфармацыі), МАЗ (Мінскі аўтамабільны завод), МТЗ (Мінскі трактарны завод), ЦУМ (цэнтральны ўніверсальны магазін), УП (унітарнае прадпрыемства), ГА (грамадскае аб'яднанне), ТАА (таварыства з абмежаванай адказнасцю), ААН (Арганізацыя Абяднаных Нацый).
Калі да абрэвіятуры дадаецца лічба, то яна пішацца праз злучок: ВАЗ-21, МАЗ-200, МТЗ-82.
Калі абрэвіятура скланяецца, канчаткі пішуцца разам малымі літарамі: у нашым ЖЭСе, працаваў на МАЗе, рамонт ЦУМа, дысертацыя ў ВАКу.
Дапускаецца напісанне малымі літарамі агульнавядомых абрэвіятур, калі слова ўспрымаецца як простае: схадзіў у жэс і інш.
Малыя літары могуць уваходзіць у камбінаваныя абрэвіятуры: ЛіМ, БелТА, УП "Белкніга", БелНДВІ (Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут).
3. Напісанне няўласнабеларускіх (запазычаных) абрэвіятур вызначаецца па слоўніку; поўны сэнсавы беларускі адпаведнік перадае значэнне такіх запазычанняў, а не расшыфроўвае іх: заўгас (загадчык гаспадарчай часткі), завуч (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце), спецназ (атрад спецыяльнага прызначэння), АСУ (аўтаматызаваная сістэма кіравання), ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры).
-
У некаторых абрэвіятурах напісанне можа не адлюстроўваць натуральнае вымаўленне: ТЮГ - Тэатр юнага гледача (вымаўляецца [ц'ух]), РІВШ - дзяржаўная ўстанова адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы" (вымаўляецца [рыўш]).
-
Літарныя абрэвіятуры не трэба блытаць з умоўнымі графічнымі скарачэннямі, якія ўжываюцца на пісьме, але заўсёды чытаюцца поўнасцю.
Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:
нельга скарачаць на галосную літару, на ь, на й і на ў;
пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай: насен, фонд;
пры збегу дзвюх або некалькіх зычных скарачэнне робіцца на апошнюю зычную: народн. творчасць;
калі імя або імя па бацьку пачынаюцца з дыграфа Дз, то ініцыялам выступае толькі літара Д. Дзмітрый Дзмітрыевіч - Д. Д.
Пры графічных скарачэннях ставіцца кропка і захоўваюцца тыя ж знакі і пачатковыя літары, якія ўласцівы поўнаму напісанню: В.-Д. к. (Волга-Данскі канал), с.-д. партыя (сацыял-дэмакратычная партыя), чл.-кар. (член-карэспандэнт).
6. Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га (гектар), см (сантыметр), кг (кілаграм), км (кіламетр) і інш.
Ніжэй прыводзяцца агульнапрынятыя скарачэнні, якія не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння.
Напрыклад:
акад. - акадэмік;
б.- былы;
дац. - дацэнт;
бухг. - бухгалтэрыя;
гр. - грамадзянін;
заг. - загадчык;
в. - веска;
зб. - зборнік;
в.а. - выконваючы абавязкі;
і г. д. - і гэтак далей;
і да т. п. - і да таго падобнае;
в-аў - востраў;
вобл. - вобласць;
і інш. - і іншае;
воз. - возера;
і пад. - і падобнае;
г.- год;
нам. - намеснік;
г.-город;
напр. - напрыклад;
гг. - гады;
н. ст. - новы стыль;
г. зн. - гэта значыць;
н. э. - наша эра;
гл. - глядзі;
параўн. - параўнай;
ст. - стагоддзе;
стст. - стагоддзі;
ст. ст. - стары стыль;
т. - том;
тав. - таварыш;
т-ва - таварыс-тва;
т. зв. - так званы;
тт. - тамы.
Каментарыі: 1. У адпаведнасці з пунктам першым параграфа часткі складанаскарочаных слоў пішуцца так, як яны пішуцца ў поўных словах. Такім чынам, рэгламентуецца аднастайнае напісанне ўсіх складанаскарочаных слоў і здымаецца выключэнне, што ў некаторых складанаскарочаных словах з часткамі іншамоўнага паходжання пад націскам аднаўляецца этымалагічнае о. Згодна з гэтым правілам неабходна пісаць гарвыканкам (гарадскі выканаўчы кaмiтэт), прафкам (прафсаюзны камітэт), лінкар (лінейны карабель), інтэрпал (інтэрнацыянальная паліцыя) і г. д. Паводле Правіл правапісу 1959 г. гэтыя словы пісаліся наступным чынам: гарвыканком, прафком, лінкор, інтэрпол.
-
У пункце другім параграфа рэгламентуецца напісанне ініцыяльных (гукавых і літарных) абрэвіятур. У дадзеным выпадку трэба звярнуць асаблівую ўвагу на напісанне абрэвіятур, што ўтвораны з намінатыўных спалучэнняў, у склад якіх уваходзяць словы з пачатковыму. У складзе абрэвіятуры пішацца тая літара, якая павінна пісацца ў асобна ўзятым слове незалежна ад яго напісання ў намінатыўным словаспалучэнні: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт - БДУ (зыходнае слова - універсітэт), Вышэйшая навучальная ўстанова - ВНУ (зыходнае слова - установа).
-
У пункце трэцім параграфа асобна агаворваецца напісанне запазычаных абрэвіятур, якія па сваей структуры не суадносяцца з зыходным намінатыўным словаспалучэннем, хаця знешне захоўваюць усе прыкметы абрэвіятур: ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры).
-
Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на некаторыя абрэвіятуры, перадача якіх на пісьме фармальна супярэчыць прынятым у беларускай мове правілам напісання спалучэнняў зычных і галосных літар, аднак дазваляе дакладна суадносіць іх з адпаведным намінатыўным словазлучэннем: ТЮГ - Тэатр юнага гледача (вымаўляецца [ц'ух]), РІВШ - дзяржаўная установа адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы" (вымаўляецца [рыўш]). Такое напісанне дазваляе правільна суадносіць падобныя абрэвіятуры з зыходным намінатыўным словаспалучэннем і дакладна іх расшыфроўваць, што ўрэшце садзейнічае адэкватнаму разумению пісьмовага тэксту.
5. Дадатковых каментарыяў патрабуе напісанне ініцыяльных (гукавых) абрэвіятур, што ўтвораны ад словаспалучэнняў, у складзе якіх ёсць словы на дз [дз']: Дзяржаўная экзаменацыйная камісія - ДЭК (а не ДзЭК ці ДЗЭК), таму што ў слове дзяржаўны пачатковая літара д. Дыграфы дз, дж, як вядома, літарамі не з'яўляюцца. Такая норма напісання абрэвіятур - абавязковая, а адступленне ад яе лічыцца арфаграфічнай памылкай.
Toe ж самае датычыцца і скарочанага напі-сання аналагічных імёнаў і імёнаў па бацьку (гл. пункт 5 параграфа): Дзмітрый Дзям'янавіч Задарожны - толькі (!) Д. Д. Задарожны.
На строгае засваенне гэтай нормы неабходна звярнуць увагу, паколькі ў сучаснай пісьмовай практыцы існуе пэўны разнабой як у напісанні абрэвіятур, так і ў скарачэнні імёнаў і імёнаў па бацьку, напрыклад, чамусьці БДПУ (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт), СНД (Садружнасць незалежных дзяржаў), МДЛУ (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), але часта ДзЭК (Дзяржаўная экзаменацыйная камісія).
6. Пры засваенні правіл напісання разнастайных скарачэнняў неабходна асаблівую увагу звярнуць на пастаноўку кропкі ў скарачэннях формаў множнага ліку. На множны лік указвае паўтор скарачэнняў, аднак кропка ставіцца толькі адзін раз - пасля апошняга скарачэння. Напрыклад: стагоддзі - стст.; гады - гг.; тамы - тт.
Калі такое скарачэнне выкарыстоўваецца ў пісьмовым тэксце ў канцы сказа, то другая кропка (канца сказа) не ставіцца. Іншыя знакі канца сказа захоўваюцца. Напрыклад:
У мінулым стагоддзі для развіцця беларускай моеы вызначальнымі сталі 20-я гг.
Як Вы ацэньваеце з пункту гледжання развіцця беларускай нацыянальнай мовы ролю XIX -XX стст.?
Toe ж самае датычыцца і напісання скарачэнняў унутры сказа перад іншымі знакамі прыпынку. Напрыклад:
Даследуючы XX ст., мы павінны пільную увагу звярнуць менавіта на 20-я гг., калі беларуская мова фактычна набыла правы дзяржаўнай і актыўна ўкаранялася ў разнастайныя сферы ўжытку.
ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ
§ 21. Аднамарфемныя прыназоўнікі
-
Прыназоўнікі аб, над, над, перад пры спалучэнні з формамі асабовага займенніка я, што пачынаюцца збегам зычных, пішуцца з дадатковым а: аба мне, нада мной, перада мной. Прыназоўнік з замяняецца ў падобных выпадках на са: са мной; але: з мяне. Прыназоўнік у набывае форму ва ў спалучэннях са словамі з пачатковым у: ва ўніверсітэце, ва ўрачыстасцях, ва ўрочышчы.
-
Варыянт са прыназоўніка з згодна з вымаўленнем пішацца перад збегам зычных, калі першы з іх - шыпячы або свісцячы: са школы, са шкіперам, са сваякамі, са смеху, са зброяй, са старых часоў, са сваімі сябрамі, са звонам, са здымка, велічынёй са шраціну, са знічкай; але: з братам, з праўдай, з пляча, з грукатам, з цвіком, адно з двух.
Каментарыі. У асобную главу новых "Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" выдзелены правапіс некаторых беларускіх прыназоўнікаў, прыставак і суфіксаў. Тэта абумоўлена тым, што напісанне асобных прыназоўнікаў у спалучэнні са знамянальнымі словамі, а таксама прыставак і суфіксаў у складзе вытворных слоў у адпаведнасці з традыцыяй у адных выпадках падпарадкоўваецца фанетычнаму прынцыпу, а ў іншых - марфалагічнаму. Акрамя таго, некаторыя правілы правапісу прыставак і суфіксаў маюць або часткова сістэмны, або несістэмны характар. Таму ў главе 5 "Правілаў..." сфармуляваны асноўныя палажэнні, якія рэгламентуюць правапіс названых вышэй марфем.
-
У пункце першым § 21 тлумачацца асаблівасці правапісу прыназоўнікаў аб, над, над, перад і з пры спалучэнні з формамі асабовага займенніка я, якія пачынаюцца збегам зычных. Тут неабходна асаблівую ўвагу звярнуць на правапіс прыназоўніка з, які ў падобных выпадках замяняецца варыянтам (морфам) са.
-
Пры вывучэнні правіла напісання прыназоўнікау перад словамі, якія таксама пачынаюцца з у, трэба звярнуць увагу на тое, што замена прыназоўніка у на ва адначасова вядзе да скарачэння пачатковага у ў наступным слове: у + універсітэт - вучыцца ва ўніверсітэце, у + ура-чыстасць - прыняць удзел ва ўрачыстасцях.
3. Пункт 2 гэтага параграфа тлумачыць асаблівасці выкарыстання морфаў з і са пры спалучэнні прыназоўніка з іншымі словамі, што пачынаюцца збегам зычных. Тут неабходна цвёрда засвоіць, што замена прыназоўніка з на прыназоўнік са адбываецца толькі перад словамі з пэўным збегам зычных (калі першы зычны - шыпячы ці свісцячы). Аднак гэтае правша не з'яўляецца паслядоўна сістэмным. Калі збег зычных пачынаецца свісцячай афрыкатай ц, выкарыстоўваецца прыназоўнік з: з цвіком, з цвіценнем бэзу, у пакоі з цьмяным асвятленнем.
§ 22. Прыстаўкі
1. Да прыставак аб-, ад-, над-, над-, раз- (рас-), с- (з-), уз- (ус-) пры спалучэнні з марфемамі, якія пачынаюцца збегам зычных, далучаецца дадатковае а: абарваць (абрываць), абагнаць (абганяць), адаспаць (адсыпацца), адапхнуць (адпіхваць), са- браць (збяру), сарваць (зрываць), надагнуць (над- гінаць), падаспець, сатлелы, абамлець. Дапускаецца напісанне ўстаўнога а для раздзялення двух губных гукаў: абабягаць, абаперціся.
2. Прыстаўка су- пішацца:
у назоўніках, дзе су- выдзяляецца толькі гістарычна: сусед, сувой, сувязь, супын, супынак, сутаргі, сумятня, супастат, супоня, суткі, сутокі, суцяга, сумёт, сустаў;
у новых утварэннях, калі ёсць слова і без су-: суграмадзянін, супалімер, сукрэдытор, сукіраўнік, супастаўшчык, сучлен, суапякун, супрацоўнік, суродзіч, сунаймальнік, суспадчыннік, суадказчык, сузабудоўшчык, сувыканаўца і інш.;
у словах, якія без су- не ўжываюцца: суквецце, сузор'е, суладдзе, сугучча, суглінак, супесак, сукравіца, сузіральнік, сумежжа.
3. Прыстаўка су- пішацца:
у дзеясловах: суадносіць, супадпарадкоўваць, сумяшчаць, суіснаваць, сустракаць, сутыкацца, супярэчыць, супастаўляць, супадаць;
у прыметніках: сумежны, сукупны, суладны, сугучны, сучасны, сувымяральны, супольны, сумесны, суцэльны;
у прыслоўях: супраць (супроць).
Прыстаўка су- захоўваецца ў лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі, што маюць прыстаўку су-: сутачны (суткі), суцяжнічаць (суцяга), сурэдактарстваваць (сурэдактар), суапякунства (суапякун), сузіранне (сузіраць), сумяшчальнік (сумяшчаць), сустрэчны (сустрэча), супярэчлівасць (супярэчлівы), сумежнасць (сумежны), супольнасць (супольны), сумеет (сутесны), насуперак (супраць) і інш.
-
Прыстаўка са- пішацца:
у некаторых назоўніках, дзе прыстаўка вы-дзяляецца толькі гістарычна: сасуд, савет, сабор, саюз, саслоўе;
у запазычаннях і кальках (пераважна з рус-кай мовы): саіскальнік, сакурснік, садружнасць, сатрапезнік, сачыненне, састаў, саслужывец і інш.
6. Прыстаўка са- захоўваецца:
у лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі з прыстаўкай са-: саўдзел (саўдзельнік), саслоўны (саслоўе), састыкоўванне (састыкаваць), састаўляць (састаў), сашчэпка (сашчапіць), сапраўды (сапраўдны) і інш.;
у дзеясловах, калі са- з'яўляецца варыянтам с-(перад збегам зычных): садраць (здзяру), сагнаць (зганю), саскочыць, сажмурыць, сасмажыць, саслабець, сасватаць, састроіць, сашмаргнуць, сашпіліць, саштурхнуць, сасмягнуць, сагнуць, саграшыць, сашчыкнуць, сашчапіць і інш.;
у прыметніку сапраўдны і вытворных ад яго.
Напісанне прыставак су- і са- ў іншых выпадках вызначаецца па слоўніку.
7. Калі апошняя зычная літара прыстаўкі і першая літара кораня супадаюць, то пішуцца абедзве літары: аддача, аддалены, Наддзвінне, наддаць, бяззорны, ззаду, ззелянелы, ссадзіць, ссівелы, бессардэчны, паддопытны, рассыпаць, раззлавацца, рассаднік (тое, што з'яўляецца крыніцай чаго-небудзь), уссаджваць, контрразведка, звышштатны, транссібірскі.
Словы-тэрміны іншамоўнага паходжання часткова падпарадкоўваюцца гэтаму ж правілу (асабліва тады, калі ёсць словы і без прыстаўкі, а прыстаўка далучаецца і да іншых каранёў): сюр-рэалізм, аддукцыя (рэалізм, індукцыя).
У некаторых выпадках, калі слова ўспрымаецца як невытворнае ў беларускай мове, літары не падвойваюцца: інавацыя, ірыгацыя, ірэальны, іміграцыя, акамадацыя, карэляцыя, аперцэпцыя, дысідэнт, імартэль, анігіляцыя, інервацыя, акорд, карэспандэнт. Напісанне такіх слоў-тэрмінаў вызначаецца па слоўніку.
У словах расол, расольнік, расада, расаднік (месца, скрынка для вырошчвання расады) адбылося сцяжэнне гукаў, і таму яны пішуцца з адной літарай с.
8. Да прыставак на з- адносяцца: з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз-, а таксама дыз- і дэз-. У пэўных пазіцыях літара з замяняецца літарай с.
У прыстаўках з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз- літара з пішацца перад звонкімі, санорнымі зычнымі і ётаванымі галоснымі (перад апострафам): збіць, здаць, знесці, ізноў, узняць, узбіцца, розгалас, бязмежны, небеззаганны, небязгрэшны, абезгалосець, абязгрошыць, празмерны, цераззерніца; раз'есці, раз'езд, абяз’ёдаваны, з'інець, раз'юшаны, без'языкі, бяз'ядзерны, з'ялчэць, з’явішча, уз’юрыцца. У слове разявіць і вытворных ад яго, а таксама ў словах узлаваць і ўзлавацца адбылося сцяжэнне [з] - прыстаўкі і [з] - кораня.
У гэтых жа прыстаўках замест літары з пішацца літара с перад глухімі зычнымі: скінуць, схапіць, іспыты, усхваляць, раскідаць, роспіс, беспадстаўны, небескарысны, абяскровіць, абясшкодзіць, цераспалосіца, росшукі, росчырк.
Калі корань слова пачынаецца з галосных а, у, э або ненаціскнога і, якое пераходзіць у ы, замест прыстаўкі з- пішацца прыстаўка с-: сарганізаваць, сумысна, сэканоміць, сыграць; але: зымправізаваць, зыначыць.
9. У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, хадзіць, прыстаўкі на з- пішуцца ў залежнасці ад лексічнага значэння: зысці - сысці, зысціся – сысціся, зыходзіць - сыходзіць, зыходзячы - сыходзячы, зыходны - сходны, сыходны, зыход - сход.
-
У прыстаўцы дыз- перад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) пішацца з, а перад зычнымі - с: дызасацыяцыя, дызартрыя, дыз'юнкцыя, дысгармонія, дыспрапорцыя, дыскваліфікаваць, дысфункцыя, дыскрэдытаваць, дыскамфорт.
-
Прыстаўка дэз- пішацца нязменна: дэзактывацыя, дэзарыентацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэграцыя, дэзурбанізацыя.
-
Спалучэнні літар сч, сш, сшч, зж, здж на стыку прыстаўкі і кораня перадаюцца нязменна: расчахляць, расчэсваць, расчыніць, счысціць, счапіць, счэп, усчаць, счакацца, бесчалавечны, бясчулы, расчапіць (раз'яднаць), усчапіць (павесіць); расшыць, расшырэнне, сшытак, сшарэлі, расшумецца, расшпілены, бясшкодны, бясшлюбны; расшчапіць (раскалоць), расшчапленне (расколванне), расшчэп (раскол) (не блытаць счапіць і шчапаць), расшчаміць (разняць), расшчодрыцца, расшчоўкацца; зжыцца, разжаць, разжаліць, разжаніць, разжыва, безжурботна, безжыццёвы; зджаліць.
Выключэнні: рашчыніць (паставіць цеста), ушчуваць, нішчымны, а таксама вытворныя ад іх: рошчына, ушчуванне, ушчунак, нішчымніца.
13. Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, над-, над-, раз-, з- (с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб-) са словамі, што пачынаюцца з г, у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішацца ы: абыграць, абынтэлігенціцца, зымправізаваць, зыначаны, зысці, сысці, адыграць, адыменны, адыходзіць, сыграцца, сышчык, узыход, спадылба, спадыспаду, перадынфарктны, падынтэграваць, разысціся, перадымперскі, перадыспытны, субынспектар, дэзынтэгратар, дэзынфармацыя, дэзынфіцыраваць.
Пасля прэфіксоідаў (звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр-) і захоўваецца: звышімклівы, звышіндустрыяльны, звышінфляцыя, міжірыгацыйны, міжінстытуцкі, панісламізм, контрідэя, контрігра, суперінтэлект, трансіндыйскі.
У складанаскарочаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цвёрды зычны, пачатковае / другога слова пішацца нязменна: педінстытут, дзяржінспектар, палітінфармацыя, санінструктар, цяжіндустрыя, медінструменты, спецінструктаж, гарінспекцыя, гасінвентар.
Прэфіксоід экс- пішацца праз злучок, і і не пераходзіць у ы: экс-інжынер, экс-імператар.
Некаторыя словы з коранем -ход- маюць варыянтныя формы: адыходлівы- адходлівы, адыходнае - адходнае, адыходы - адходы, адыходнік - адходнік.
Каментарыі. У § 22 выкладзены асноўныя правілы правапісу прыставак у сучаснай беларускай мове.
-
Неабходна выразна ўсведамляць наступныя асаблівасці правапісу прыставак у беларускай мове. Калі, напрыклад, правапіс прыставак, што заканчваюцца на галосную літару, не ўяўляе асаблівых складанасцей і падпарадкоўваецца агульным правілам правапісу галосных і зычных літар, то правапіс прыставак, што заканчваюцца на зычную, мае свае заканамернасці. Гэта абумоўлена ў першую чаргу тым, што правапіс прыставак на зычную літару грунтуецца на розных прынцыпах напісання - марфалагічным і фанетычным. Так, напісанне прыставак, што заканчваюцца на зычныя б і д, падпарадкоўваецца марфалагічнаму прынцыпу - прыстаўкі пішуцца нязменна, незалежна ад таго, з якой зычнай (звонкай ці глухой) пачынаецца слова: абгаварыць і абпаліць, адмовіць і адказаць, надрэзаць і надставіць, падгаварыць і падпісаць.
-
Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на з (з-, із-,уз-,раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз-), падпарадкоўваецца фанетычнаму прынцыпу напісання, што адлюстравана ў пунктах 8, 10 і 12 гэтага параграфа. Параўн.: зламаць і схапіць, узмахнуць і ускалыхнуць, разгаварыцца і расхвалявацца, безвыніковы і беспаспяховы і г. д.
Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на напісанне канцавых з або с у іншамоўнай прыстаўцы дыз-. Згодна з новымі "Правіламі..у названай прыстаўцы літара з пішацца перад галоснымі, а літара с - перад зычнымі (звонкімі і глухімі!): дызасацыяцыя, дыз'юнкцыя, але: дысгармонія, дыспрапорцыя.
-
У новых "Правілах..." захоўваецца існуючая норма правапісу прыстаўкі з у словах, корань якіх пачынаецца з галосных а, у, э або ненаціскнога і: "Калі корань слова пачынаецца з галосных а, у, э або ненаціскнога і, якое пераходзіць у ы, замест прыстаўкі з- пішацца прыстаўка с-: сарганізаваць, сумысна, сэканоміць, сыграць; але: зымправізаваць, зыначыць". Аднак да спіса слоў, у якіх пішацца прыстаўка з-, неабходна дадаць наступныя: зымшыць, зымітаваць.
-
У адпаведнасці з новымі "Правіламі..." з ліку прэфіксоідаў, пасля якіх захоўваецца напісанне літары і, калі з яе пачынаецца аснова слова, выключаюцца суб- і дэз-. Таму трэба пісаць: субынспектар (было субінспектар); дэзынтэгратар, дэзынтэграцыя, дэзынфармаваць, дэзынфармацыйны, дэзынфармацыя, дэзынфектар, дэзынфекцыйны, дэзынфіцыраванне, дэзынфіцыраваны, дэзынфіцыраваць (было дэзінтэгратар, дэзінтэграцыя, дэзінфармаваць, дэзінфармацыйны, дэзінфармацыя, дэзінфектар, дэзінфекцыйны, дэзінфіцыраванне, дэзінфіцыраваны, дэзінфіцыраваць).
-
Трэба таксама звярнуць увагу на тое, што перад збегам зычных да прыставак на зычны звычайна дадаецца а: абагнаць, адарваць, разаспацца і г. д. Як правіла, гэтая асаблівасць не складае цяжкасцей пры напісанні адпаведных слоў, паколькі іх правапіс у дадзеным выпадку адпавядае вымаўленню.
Напісанне ўстаўнога а для раздзялення двух губных гукаў на стыку прыстаўкі і кораня адносіцца да нястрогай нормы і адлюстроўвае асаблівасці вымаўлення. Тут магчымы вырыянтныя напісанні: аббегчы і абабегчы, аббіць і абабіць, абперціся і абаперціся, але толькі абпаліць, абпілаваць і г. д.
6. У пунктах 2-6 параграфа выкладзены правілы напісання прыставак су- і са-. Гэтыя правілы адносяцца да найбольш складаных, паколькі грунтуюцца на маўленчай і слоўнікавай традыцыі і адносяцца да часткова сістэмных. Таму ў шэрагу выпадкаў напісанне той ці іншай прыстаўкі можна вызначыць толькі па слоўніку.
Пры вывучэнні правілаў правапісу прыставак су- і са- неабходна перш за ўсё адрозніваць прыстаўку са-, якая з'яўляецца варыянтам (морфам) прыстаўкі з- (сабраць, састрыгчы, саступіць і г. д.), і прыстаўку са-, якая выступае варыянтам (морфам) прыстаўкі су- (сакурснік, саслужывец). У першым выпадку, калі са- можна суаднесці з з~, заўсёды пішацца са-. У другім выпадку напісанне су- і са- вызначаецца правіламі і правяраецца па слоўніку. Нарэшце, ёсць словы, у якіх су- не з'яўляецца самастойнай прыстаўкай, а толькі спалучэннем прыстаўкі з- з прыстаўкай у- або каранёвым пачатковым у (сумецца, сумець, суцешыць, суцешваць, суцешыцца, суцяшаць, суцішанасць,суцішацца, суцішаць і суцішваць, суцішванне, суцішнасць, суцяшальнік, суцяшэнне, суцішыць, суцішыцца, суцішэнне), ці часткай запазычанай асновы (суфозія, суфражызм). У гэтых выпадках напісанне слоў вызначаецца слоўнікам.
Размежаванне ва ўжыванні прыстаўкі су- і яе варыянта са- не мае строгай мяжы і часта з'яўляецца слоўнікавай, а не правапіснай праблемай, што прыводзіць да існавання варыянтных напісанняў тыпу саіскальнік і суіскальнік. Засваенне правапісу слоў з прыстаўкай су-/са-ўскладняецца таксама ўплывам рускай мовы, у якой беларускім словам з су-/са- звычайна адпавядаюць лексічныя адзінкі з со-. Параўн.: бел. сусед (рус. сосед), бел. суграмадзянін (рус. согражданин), бел. сукіраўнік (рус соруководитель), бел. суапякун (рус. соопекун), бел. супрацоўнік (рус. сотрудник), бел. сувыканаўца (рус. соисполнитель), бел. сузіральнік (рус. созерцатель), бел. суіснаваць (рус. сосуществовать), бел. сунаймальнік (рус. сонаниматель), бел. сурэдактар (рус. соредактор); вел., саіскальник (рус. соіскатель), бел. сакурсник (рус. сокурснык), бел. садружнасць (рус. содружество), бел. сатрапезник (рус. сотрапезнік), бел. сачыненне (рус. сочинение), бел. састаў (рус. состав), бел. саслужывец (рус. сослужывец), бел. сасуд (рус. сосуд).
Таму ў адпаведнасці з зацверджанымі правіламі і існуючай моўнай практыкай рэкамендуецца пісаць з прыстаўкай су- наступныя словы: суаднесенасць (суаднесены, суаднесці, суадносіцца, суадносіць, суадноснасць, суадносны, суаднясенне), суайчыннік, суапякун, суаўтар, субяседнік, сувей, суверэнітэт, сувіноўнік, сувой, сувыдавец, сувымяраць, сувязь, сугесталогія, сугестыўнасць, сугестыя, суглінак, суграмадзяне, сугучнасць, сузалежнасць, сузіральнік, суіснаваць, сукватарант, суквецце, сукупнасць, суладны, сумежны, сумесны, сумесь, сумецца, сумець, сумёт, сумножнік, сумнявацца, сумысна, сумятлівасць, сумяшчаць, сунаймальнік, сунаследнік, сунімаць, супадаць, супадпарадкаваць, супакойваць, супастат, супастаўленне, супасці, суплетыўны, суплоддзе, суполка, супоня, суправаджаць, супраціўляцца, супрацоўнічаць, супыніцца, супярэчыць, супесак, суродзіч, сурэдактар, сурэжысёр, сусвет, сусед, сустаршыня, сустаў (каленны), сустрэцца, сутворчасць, сутуліцца, сутыкацца, суфозія, суфражызм, суцішыць, суцэльны, суцяга, суцяшэнне, сучаснасць і інш.
3 прыстаўкай са- пішуцца: сабор, сабраць, савет, сагнаць, сагнуць, сагрэць, сагразіць, саграшыць, садзейнічаць, садружнасць, сажмурыць, сазваць, сазнацца, саіскальнік, сакурснік, салгаць, сапернік, сапраўдны, сапрэць, сапсаваць, сапхаць, сарваць, сасватаць, саскакваць і саскдкваць, саскаўзнуць, саскварыць, саскочыць, саскрэбці, саскубці, саслабець, саслаць, саслоўе, саслужывец, сасмажыць, сасніць, саставіць, састарэць, састаў, састаяцца, саступіць, саткаць, сатлець, сатрапезнік, саўдзельнік, саўладальнік, сашпіліць, сашчапіць, сашэсце і інш.
Достарыңызбен бөлісу: |