1. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рдэкал. Г. П. Пашкоў (гал. Рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1996-2004.
2. Литературный энциклопедический словарь / под общ. ред. В. М. Кожевникова и П. А. Николаева. М., 1987.
3. Литературная энциклопедия терминов и понятий / гл. ред. и составитель А. Н. Николюкин. М., 2001.
4. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік. 3-е выд. / В. П. Рагойша. Мінск, 2004.
5. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5-і т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. Мінск, 1985–1987.
ІІ. Вучэбныя дапаможнікі
1. Абрамович Г. Введение в литературоведение / Г. Абрамович. М., 1975.
2. Введение в литературоведение / под ред. Г. Н. Поспелова. М., 1988.
3. Введение в литературоведение: Литературное произведение: основные понятия и термины / Л. В. Чернец [и др.]. М., 1999.
4. Введение в литературоведение: учебник / под ред. Л. М. Купчанова. М., 2005.
5. Есин, А. Б. Принципы и приемы анализа литературного произведения / А. Б. Есин. М., 2001.
6. Основы литературоведения / под ред. В. П. Мещерякова. М., 2000.
7. Рагойша, В. П. Беларускае вершаванне: вуч. дапам. / В. П. Рагойша. Мінск, 2011. (Класічнае ўніверсітэцкае выданне).
8. Рагойша, В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах / В.П. Рагойша. – Мінск, 2001.
9. Тимофеев, Л. Основы теории литературы / Л. Тимофеев. М., 1976.
Ткаченко, А. Мистецтво слова: вступ до літературознавства / А. Ткаченко. Київ, 1998.
10. Уводзіны ў літаратуразнаўства: хрэстаматыя / аўт.-уклад. М. І. Мішчанчук, М. Ф. Шаўлоўская. 3-е выд. Мінск, 2004.
11. Уводзіны ў літаратуразнаўства: у 2 ч. / пад рэд. в. П. Рагойшы. – Мінск, 2010-2011.
12. Федотов, О. М. Основы теории литературы. Ч. 1, 2. / О. М. Федотов. М., 2003.
ІІІ. Дапаможная літаратура.
1. Андреев, А. Н. Целостный анализ литературного произведения / А. Н. Андреев. Минск, 1995.
2. Гиршман, М. М. Стиль литературного произведения / М. М. Гиршман. Донецк, 1984.
Грехнев, В. А. Словесный образ и литературное произведение / В. А. Грехнев. Н. Новгород, 1997.
3. Лотман, Ю. М. Анализ поэтического текста. Структура стиха / Ю. М. Лотман. М., 1972.
4. Лебединский, С. И. Теория и практика перевода / С. И. Лебединский. М., 2001.
5. Маслова, В. А. Филологический анализ художественного текста / В. А. Маслова. Минск, 2000.
6. Пяткевіч, А. Сюжэт. Кампазіцыя. Характар / А. Пяткевіч. Мінск, 1981.
7. Ралько, І. Д. Беларускі верш: пытанні гісторыі і тэорыі / І. Д. Ралько. Мінск, 1969.
8. Томашевский, Б. В. Теория литературы. Поэтика / Б. В. Томашевский. М., 1996.
9. Хализев, В. Е. Теория литературы / В. Е. Хализев. М., 1999.
10. Элсанек, А. Я. Основы литературоведения: анализ художественного произведения / А. Я. Элсанек. М., 2001.
Программа вступительных испытаний для специальности второй ступени высшего образования (магистратуры):
1-21 81 04 Текстология
Звесткі з гісторыі тэксталогіі
Зараджэнне аналізу тэкстаў, яго перадумовы і прычыны.
З гісторыі беларускай тэксталогіі. Зараджэнне тэксталагічных прыёмаў у выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны, С.Буднага, складальнікаў летапісных зводаў, Статутаў Вялікага княства Літоўскага. Дзейнасць выдавецкага таварыства “Загляне сонца і ў наша аконца”, падрыхтоўка падпісной серыі “Беларускія песняры”.
Тэксталогія ў савецкай Беларусі. Дзейнасць літаратурнай камісіі Інбелькульта (1922–1928). Удзел І.Замоціна, Я.Барычэўскага, А.Вазнясенскага ў падрыхтоўцы літаратрнай спадчыны М.Багдановіча – “Творы” (т.1–2, 1927–1928).
Стварэнне самастойнага падраздзялення, якое поўнасцю засяродзілася на справе падрыхтоўкі літаратурнай спадчыны: сектара (пазнейшае найменне – аддзел) выданняў і тэксталогіі (1979). Тэксталагічная праца ў Рэспубліцы Беларусь.
Навуковая дзейнасць у сферы тэксталогіі. Абагульненне вопыту падрыхтоўкі збораў твораў у публікацыях тэкстолагаў, у выступленнях на канференцыях (“Купалаўскія чытанні”, “Каласавіны”, “Гарэцкія чытанні”, “Узвышаўскія чытанні”).
Палеаграфія і тэксталогія
Матэрыялы пісьма. Сродкі пісьма. Спосабы запісу. Папера. Папяровыя знакі. Графіка. Звод, архетып, пратограф – значэнне і сэнс паняццяў. Рукапіс, яго спецыфіка ў старадаўняй літаратуры. Спісак. Спіскі ў старажытнарускай і старабеларускай літаратурах. Спосабы вызначэння сапраўднасці тэкстаў і іх падробак.
Праблема асноўнага тэкста
Галоўная задача тэксталогіі – устанаўленне асноўнага тэкста твора. Разуменне асноўнага (кананічнага, аўтэнтычнага) тэкста.Творчая гісторыя тэкста мастацкага твора, яе значэнне для інтэрпрэтацыі асноўнага тэкста. Адлюстраванне ў гісторыі тэксту заканамернасцей мастацкага мыслення. Паняцці “тэкст”, “рукапіс”, “рэдакцыя”, “варыянт”, “версія”. Гісторыка-літаратурнае значэнне першай рэдакцыі. Працяг работы аўтара над творам пасля стварэння яго першай рэдакцыі. Паняцці “чарнавік”, “белавік”, “машынапіс”, “часопісны варыянт”, “карэктура”. Дзейнасць карэктара і праблема аўтарскай арфаграфіі і пунктуацыі. Умяшанне ў твор цэнзара. Рэдагаванне. Змяненне сацыяльных умоў, уплыў часу на перапрацоўкі. Новыя рэдакцыі пры перавыданні аўтарам твораў савецкай літаратуры 1930-50-х гадоў. Творчая воля аўтара – важнейшы прынцып навуковай крытыкі тэкста ў сучаснай тэксталогіі.
Апошняя аўтарская воля, яе ўстанаўленне. Прынцып захавання апошняй аўтарскай волі і выпадкі, калі ад яе патрэбна адступіць. Устанаўленне асноўнага тэкста твора, варыянты і транскрыпцыі.
Кан’ектуры (рэканструкцыя тэкста), праблема адвольнага аднаўлення зместу твора. Асноўныя спосабы канструявання кан’ектур. Кантамінацыя – злучэнне тэкстаў розных рэдакцый, стварэнне гіпатэтычнага тэкста. Пунктуацыя і арфаграфія, адлюстраванне іх змен у творы. Памылкі ў тэксце, іх разнавіднасці, прырода. Асаблівасці аўтарскага правапісу. Асобныя пытанні ўстанаўлення асноўнага тэкста твора ў савецкія часы. Самаробныя кнігі, рукапісныя часопісы, самвыдат.
Атрыбуцыя
Паняцце аб атрыбуцыі. Шляхі, спосабы і прыёмы атрыбуцыі. Атрыбуцыя на падставе зместу тэкста і ступень яе надзейнасці. Атрыбуцыя паводле стылістычнага аналізу і ступень яе надзейнасці. Камп’ютарны метад аналізу. Устанаўленне аўтарства ананімных і псеўдаананімных твораў. Ананімныя творы ў гісторыі беларускай, рускай і іншых літаратур. Г. Кісялёў выдатны беларускі атрыбутыст,яго даследаванні (“загадка “Энеіды” і інш.). Слоўнікі псеўданімаў і крыптонімаў. Асаблівасці атрыбуцыі эпісталярных дакументаў, устанаўленне аўтара і адрасата. Dubia. Падробкі. Пераклад і праблема аўтарства. Псеўдапераклады.
Даціроўка
Значэнне даціроўкі для разумення тэкста. Дата як частка тэкста. Тыпы і асноўныя спосабы даціроўкі. Аўтарская даціроўка і ступень яе дакладнасці. Даціроўка паводле зместу і ступень яе надзейнасці. Недакладныя указанні, містыфікацыі і іх сэнс. Летапісы жыцця і творчасці пісьменніка. Першыя беларускія выданні летапісаў – Якуба Коласа, Міхася Лынькова, Максіма Гарэцкага. Летапісы літаратурнага жыцця.
Каментар
Даведачны апарат выдання: склад, прызначэнне, адпаведнасць асноўным мэтам кожнага тыпу выдання. Суправаджальны артыкул, яго асаблівасці ў акадэмічным і папулярным выданнях.
Каментар як жанр навуковага даследавання.Тыпы каментара, іх залежнасць ад чытацкай адрасацыі выдання. Бібліяграфічны, тэксталагічны, рэальны, крыніцазнаўчы і іншыя каментары. Навуковы каментар у акадэмічным выданні, яго склад і прызначэнне. Даследчыцкі каментар, яго склад і аб’ём. Гісторыка-літаратурны каментар у навуковых і папулярных выданнях. Рэальны каментар. Лінгвістычны каментар. Каментар у перакладных выданнях. Паказальнікі.
Размяшчэнне матэрыяла ў выданнях
Збор твораў як жанр выдання. Прынцыпы паслядоўнасці размяшчэння яго складнікаў. Асноўны тэкст. Розныя тыпы размяшчэння матэрыялу ў прыжыццёвых выданнях пісьменнікамі збораў твораў і зборнікаў, (складзеных самімі аўтарамі). Жанравы, храналагічны, тэматычны прынцыпы размяшчэння тэкстаў. Прадмовы, пасляслоў’і, паказальнікі, слоўнікі ў складзе збору твораў. Ілюстрацыі, іх збор, датаванне, размяшчэнне.
Тыпы выданняў і іх асаблівасці
Акадэмічны збор твораў – вышэйшы тып тэксталагічнага выдання. Поўныя зборы. Збор твораў. Выбраныя творы. Серыйныя выданні. Выданне публіцыстычнай і эпісталярнай спадчыны. Асаблівасці выпуску дакументальных выданняў
Факсімільныя выданні, задачы і мэты іх тэксталагічны падрыхтоўкі. Прынцыпы фарміравання навукова-даведачнага апарата дакументальных выданняў – факсімільных і дыпламатычных. Спецыфіка тэксталагічны падрыхтоўкі архіўных дакументаў. Характарыстыка сучасных дакументальных выданняў. Выкарыстанне розных тыпаў выданняў у літаратуразнаўчай працы.
Філалагічны аналіз
Філалагічны аналіз – асноўны метад тэксталогіі. Вывучэнне літаратурнага помніка на ўсіх этапах яго існавання. Характар і віды аналізу. Прынцыпы навуковай крытыкі тэксту, спалучэнне гістарычнага і тэарэтычнага. Выкарыстанне прынцыпаў тэксталагічнага даследавання ў вывучэнні мастацкай літаратуры мінулага і сучаснасці.
Литература:
основная:
-
Лихачев Д.С. Текстология: Краткий очерк. М., Л., 1964.
-
Основы текстологии /Под ред. В.С.Нечаевой. М., 1962.
-
Прохоров Е.И. Текстология (принципы издания классической литературы). М., 1996.
-
Рейсер С.А. Основы текстологии. - Л.: Просвещение, 1978.
-
Томашевский Б.В. Писатель и книга. Очерк текстологии. 2-е изд. М., 1959.
дополнительная:
-
Вопросы текстологии. Вып. 1-4. М., 1957-1967.
-
Бонди С.М. Черновики Пушкина. 2-е изд. М., 1978.
-
Бурсова С.Н. Проблемы текстологии и историко-литературный процесс. Тюмепь, 1971;
-
Винокур Г. Критика поэтического текста. М., 1927.
-
Винокур Г.О. Критика поэтического текста // Винокур Г.О. О языке художественной литературы. М., 1991.
-
Голуб Т.С. У творчай майстэрні мастака: Тэксталогія твораў М.Гарэцкага. Мн., 2002.
-
Гришунин А.Л. Исследовательские аспекты текстологии. М., 1998.
-
Гульман Р.І. Тэксталогія твораў Янкі Купалы. Мн., 1971.
-
Золава Э. А. Тэксталогія – мая прафесія. Мн. 2006.
-
Лихачев Д.С. Текстология (на материале русской литературы Х-ХУІІ вв.). М., 1983.
-
Медведев П.В. В лаборатории писателя. Л., 1971.
-
Мушынскі М.І. Ад задумы да здзяйснення: Творчая гісторыя «Новай зямлі» і «Сымона-музыкі». Мн, 1965.
-
Мушынскі М. І. Тэксталогія твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мн. 2007.
-
Писатели советуют, негодуют, благодарят: О чем думали и что переживали русские писатели XIX - начала XX века при издании своих произведений (по страницам переписки). М., 1990.
-
Рейсер С.А. Палеография и текстология нового времени. М., 1970.
-
Тимина С.И. Путь книги. Проблемы текстологии русской литературы ХХ века. Л., 1975.
-
Черепнин Л.В. Русская палеография. М., 1956.
-
Чудакова М.О. Рукопись и книга. М., 1986.
Программа вступительных испытаний для специальности второй ступени высшего образования (магистратуры):
1-21 81 05 Инновации в обучении языкам как иностранным (белорусский язык как иностранный,
русский язык как иностранный)
ІНАВАЦЫІ Ў НАВУЧАННІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ЯК ЗАМЕЖНАЙ
Лінгваметодыка як вучэбная, навуковая
і практычная дысцыпліна
Лінгваметодыка як вучэбная дысцыпліна. Раздзелы і аспекты лінгваметодыкі. Агульныя, прыватныя, спецыяльныя методыкі. Лінгваметодыка як навуковая дысцыпліна. Навучанне і яго аспекты. Стратэгіі засваення вучэбнага матэрыялу. Лінгваметодыка і лінгвадыдактыка. Тэрмінасістэма лінгваметодыкі. Прадмет лінгваметодыкі. Аб’ект лінгваметодыкі. Лінгваметодыка як практычная дысцыпліна. Паняцце тэхналогіі навучання.
Сувязі лінгваметодыкі з іншымі навукамі
Лінгваметодыка і педагогіка. Лінгваметодыка і псіхалогія. Індывідуальныя адрозненні навучэнцаў і засваенне замежнай мовы. Лінгваметодыка і псіхалінгвістыка. Лінгваметодыка і педагагічная псіхалогія. Лінгваметодыка і кагнітыўная псіхалогія. Лінгваметодыка і мовазнаўства. Размежаванне паняццяў мова і маўленне ў лінгвадыдактычных мэтах. Выкарыстанне мадэлей сказа ў якасці адзінкі навучання. Выкарыстанне лінгвістычнай тэорыі аб моўных кантактах. Лінгваметодыка і лінгвістыка тэксту. Лінгваметодыка і рыторыка. Лінгваметодыка і сацыялогія. Лінгваметодыка і сацыяльная псіхалогія. Лінгваметодыка і краіназнаўства (лінгвакраіназнаўства). Лінгваметодыка і лінгвакультуралогія.
Метады даследавання ў лінгваметодыцы
Метады, якія выкарыстоўваюцца на эмпірычным узроўні: аналіз навукова-метадычнай літаратуры, навуковае назіранне, абагульненне педагагічнага вопыту, гутарка, доследнае навучанне, анкетаванне, тэставанне, хранаметраванне, статыстычны аналіз эксперыментальных вынікаў. Метады, якія выкарыстоўваюцца на тэарэтычным узроўні: абстрагаванне, аналіз і сінтэз, кампарацыя (параўнанне), дэдукцыя і індукцыя, мадэляванне, экстрапаляцыя.
Узроўні валодання мовай
Праблема ўзроўняў валодання беларускай мовай як замежнай. Памежныя ўзроўні валодання мовай: узровень А – элементарнае валоданне мовай, узровень Б – свабоднае валоданне мовай, узровень В – дасканалае валоданне мовай. Сістэма дэскрыптараў для апісання ўзроўняў. Рэалізацыя ўзроўняў А, Б і В паводле чатырох відаў маўленчай дзейнасці (слуханне, маўленне, чытанне, пісьмо). Беларуская, расійская і агульнаеўрапейская сістэмы ўзроўняў: агульнае і адметнае. Шкала ўзроўняў валодання беларускай мовай (профіль вну): элементарнае валоданне мовай (элементарны ўзровень, базавы ўзровень, памежны (БМЗ-1) узровень); свабоднае валоданне мовай (прамежкавы (БМЗ-2) узровень, прасунуты (БМЗ-3) узровень, звышпрасунуты (БМЗ-4) узровень); дасканалае валоданне мовай (прафесійны (БМЗ-5) узровень, дасканалы (БМЗ-6) узровень). Міжнародныя экзамены і сертыфікаты па замежных мовах і па беларускай мове як замежнай. Самаацэнка ўзроўню камунікацыйнай кампетэнцыі.
Сістэма навучання беларускай мове як замежнай
Сістэма навучання і сістэмны падыход. Характарыстыка сістэмы навучання БМЗ: функцыянальнасць, складанасць, адкрытасць, адаптыўнасць сістэмы. Тры ўзроўні сістэмы навучання БМЗ: макрападыход, навучанне канкрэтнай мове, мікрападыход. Функцыянаванне сістэмы навучання БМЗ. Віды працэсу навучання ў залежнасці ад узаемадзеяння выкладчыка і навучэнцаў (кантактнае (стацыянарнае) і дыстантнае (завочнае) навучанне; арыентаванае на выкладчыка і арыентаванае на навучэнцаў). Віды працэсу навучання ў залежнасці ад спосабаў яго арганізацыі (актыўнае і інфарматыўнае навучанне). Віды працэсу навучання ў залежнасці ад зместу навучання (кантэкстнае і пазакантэкстнае навучанне). Віды працэсу навучання ў залежнасці ад рэалізацыі ў навучанні прынцыпу свядомасці (інтуітыўнае і свядомае навучанне). Віды працэсу навучання ў залежнасці ад узаемадзеяння.
Профілі навучання беларускай мове як замежнай
Паняцце профілю навучання. Дашкольны профіль. Школьны профіль. Падрыхтоўчы профіль. Філалагічны профіль. Сістэма падрыхтоўкі студэнта-філолага: практычныя, прафесійныя, пазнаваўчыя, выхаваўчыя мэты навучання. Функцыянальна-семантычны і фармальна-структурны падыходы да адбору і прэзентацыі матэрыялу. Уключаны профіль (уключанае навучанне). Нефілалагічны профіль. Спецыфіка навучання беларускай мове як замежнай у навучальных установах нефілалагічнага профілю. Курсавы профіль. Павышэнне кваліфікацыі. Завочны профіль. Дыстанцыйнае навучанне беларускай мове як замежнай. Віды дыстанцыйнага навучання ў вну з улікам тэлекамунікацыйных тэхналогій: дадатковае навучанне (вну – Інтэрнет – вну), змешанае навучанне (навучэнец – Інтэрнет – выкладчык), камунікацыйнае навучанне (навучэнец – Інтэрнет-цэнтр), асноўнае навучанне (навучэнец – Інтэрнет).
Падыходы да навучання беларускай мове як замежнай
Падыход да навучання як лінгваметадычная катэгорыя. Наяўныя класіфікацыі падыходаў да навучання. Падыходы з пункту гледжання аб’екта навучання (моўны, маўленчы, маўленчадзейнасны). Падыходы з пункту гледжання спосабу навучання (непасрэдны (інтуітыўны), свядомы (кагнітыўны), дзейнасны, цэнтраваны на навучэнцах (педагогіка супрацоўніцтва)). Сацыякультурны падыход і яго спецыфіка.
Мэты і задачы навучання беларускай мове як замежнай
Паняцце ‘мэты навучання’. Віды мэтаў навучання (практычная, агульнаадукацыйная, выхаваўчая, развіццёвая, стратэгічная (глабальная)). Практычная мэта навучання. Прадметныя (сферы зносін – побытавая, вучэбная, сацыяльна-культурная, вытворча-прафесійная, афіцыйна-справавая; тэмы і сітуацыі зносін – сям’я, вольны час, горад, вёска, нацыянальныя традыцыі і звычаі і інш.; камунікацыйныя інтэнцыі зносін – кантактныя, інфарматыўныя, ацэначныя і інш.), моўныя (фанетыка, графіка, арфаграфія, марфеміка і словаўтварэнне, лексіка, марфалогія, сінтаксіс), маўленчыя (аўдзіраванне, маўленне, чытанне, пісьмо, пераклад), вучэбныя (праца з кнігай, канспектаванне, карыстанне тэхнічнымі сродкамі навучання і інш.), сацыякультурныя (краіназнаўчыя, лінгвакраіназнаўчыя, сацыякультурныя), прафесійныя (інфарматыўныя, рэгулятыўныя, ацэначныя і інш.) задачы навучання.
Змест навучання беларускай мове як замежнай
Структура зместу навучання: сродкі зносін (фанетычныя, лексічныя, граматычныя, краіназнаўчыя, лінгвакраіназнаўчыя); веды; навыкі і ўменні; сферы, тэмы, сітуацыі зносін; тэксты як матэрыяльная аснова зместу навучання. Прынцыпы адбору зместу навучання. Змест навучання ў залежнасці ад аб’екта навучання і засваення: мова – веды, маўленне – навыкі, маўленчая дзейнасць – уменні, культура – міжкультурная камунікацыя. Фонавыя веды. Маўленчы этыкет. Віды кампетэнцый (лінгвістычная, сацыялінгвістычная (маўленчая), дыскурсіўная, стратэгічная, сацыяльная, сацыякультурная, прадметная, прафесійная, стратэгічная (кампенсаторная)). Размежаванне паняццяў кампетэнцыя і кампетэнтнасць. Камунікацыйная кампетэнцыя як вынік навучання (засваення мовы). Памылкі сацыякультурнага, лінгвакраіназнаўчага і псіхалагічнага характару. Прычыны сацыякультурных памылак і фактары, што спрыяюць іх з’яўленню. Прадметны бок зместу навучання. Умоўна-маўленчыя (вучэбныя) і маўленчыя сітуацыі зносін. Тэкст як адзінка зместу навучання. Аўтэнтычныя (неадаптаваныя) і вучэбныя (адаптаваныя) тэксты і іх роля ў навучальным працэсе.
Прынцыпы навучання беларускай мове як замежнай
Паняцце ‘прынцып навучання’. Класіфікацыя прынцыпаў навучання. Дыдактычныя прынцыпы навучання: прынцып свядомасці, прынцып актыўнасці, прынцып нагляднасці, прынцып трываласці, прынцып даступнасці, прынцып міжпрадметнай каардынацыі, прынцып міжкультурнага ўзаемадзеяння, прынцып прафесійнай кампетэнтнасці выкладчыка. Лінгвістычныя прынцыпы навучання: прынцып сістэмнасці, прынцып канцэнтрызму, прынцып размежавання моўных і маўленчых з’яў, прынцып функцыянальнасці, прынцып стылістычнай дыферэнцыяцыі, прынцып мінімалізацыі. Псіхалагічныя прынцыпы навучання: прынцып матывацыі, прынцып паслядоўнасці ў фарміраванні маўленчых навыкаў і ўменняў, прынцып уліку індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцей асобы навучэнца, прынцып уліку адаптацыйных працэсаў. Уласна метадычныя прынцыпы навучання: прынцып камунікацыйнасці, прынцып уліку роднай мовы навучэнцаў, прынцып вуснага папярэджання, прынцып узаемазвязанага навучання відам маўленчай дзейнасці, прынцып прафесійнай скіраванасці навучання, прынцып апраксімацыі, прынцып сітуацыйна-тэматычнай арганізацыі матэрыялу, прынцып уліку ўзроўняў валодання мовай. Прыметы камунікацыйнасці навучальнага працэсу: матываванасць, мэтанакіраванасць, індывідуальнасць адносін, маўленчая і мысленчая актыўнасць, узаемадзеянне і супрацоўніцтва, кантактнасць, сітуацыйнасць, інфармацыйнасць, навізна, эўрыстычнасць, функцыянальнасць, праблемнасць.
Метады навучання беларускай мове як замежнай
Агульнаметадалагічнае, агульнадыдактычнае і прыватнадыдактычнае значэнні паняцця ‘метад’. Агульнадыдактычныя метады навучання: метады выкладання (дэманстрацыя, тлумачэнне, трэнінг, прымяненне, карэкцыя, ацэнка) і метады вывучэння (азнаямленне, асэнсаванне, удзел у трэнінгу, практыка, самакарэкцыя, самаацэнка). Прыватнадыдактычныя (уласна метадычныя) метады навучання: непасрэдныя (натуральны, прамы, аўдыявізуальны, аўдыялінгвальны), свядомыя (граматыка-перакладны, практычны, супастаўляльны, рэпрадуктыўна-крэатыўны), камбінаваныя (метад чытання, камунікацыйны) і інтэнсіўныя (сугестапедагагічны, эмацыянальна-сэнсавы, метад актывізацыі магчымасцей асобы і калектыву, гіпнапедыя, рытмапедыя, экспрэс-метад, інтэл-метад).
Сродкі навучання беларускай мове як замежнай
Сістэма сродкаў навучання. Сродкі навучання для выкладчыка: адукацыйны стандарт, вучэбная праграма, кніга для выкладчыка, даведнікі, навуковая літаратура, метадычная літаратура. Сродкі навучання для іншаземцаў: падручнік, кніга для чытання (хрэстаматыя), дапаможнік па развіццю маўлення, зборнік практыкаванняў, даведнікі, слоўнікі (тлумачальныя, энцыклапедычныя, дзвюхмоўныя, этымалагічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, фразеалагічныя слоўнікі, слоўнікі сінонімаў, слоўнікі антонімаў, частотныя слоўнікі, слоўнікі лінгвістычных тэрмінаў, адваротныя слоўнікі, лінгвакраіназнаўчыя слоўнікі. Падручнік як асноўны сродак навучання. Кампаненты падручніка (фанетычны матэрыял, лексічны матэрыял, граматычны матэрыял, сацыякультурны матэрыял, вучэбныя тэксты, каментарыі да тэкстаў, практыкаванні, слоўнік. Сістэма практыкаванняў: моўныя, маўленчыя, умоўна-маўленчыя (прамежкавыя); пытальна-адказавыя, рэплікавыя, дыялагічныя, апісальныя, дыскусійныя; трэніровачныя, кантрольныя, аспектныя, комплексныя, рэцэптыўныя і прадуктыўныя практыкаванні. Тыпы падручнікаў: граматыка-перакладныя, аўдыявізуальныя, аўдыялінгвальныя, практычныя, камунікацыйныя. Інтэнсіўныя і камп’ютэрныя курсы. Аўдыявізуальныя сродкі навучання: фонахрэстаматыя, фанаграмы (грамзапіс, магнітазапіс, радыёперадачы), відэаграмы (натуральныя: прадметы, дзеянні; мастацка-выяўленчыя: вучэбныя малюнкі, рэпрадукцыі з твораў жывапісу, слайды, дыяфільмы, фотаздымкі, геаграфічныя карты; графічныя: табліцы, дыяграмы, схемы), відэафонаграмы (кінафільмы, відэафільмы, тэлеперадачы, камп’ютэрныя праграмы). Тэхнічныя сродкі навучання: гукатэхнічныя (магнітафон, касетны плеер, радыёпрыёмнік, СD-ROM, DVD-ROM, магнітола, мабільны тэлефон, дыктафон), святлотэхнічныя (дыяпраектар, фільмаскоп, эпіпраектар, фотаапарат, лічбавая фотакамера, кадаскоп), гукасвятлотэхнічныя (кінапраектар, хатні кінатэатр, відэамагнітафон, відэакамера, тэлевізар, электронны перакладчык), сродкі камп’ютэрнага забеспячэння (камп’ютэр, СD-ROM, DVD-ROM, тэкставы сканер). Вучэбна-метадычны комплекс: структура, задачы, функцыі. Кабінет беларускай мовы як замежнай. Абсталяванне кабінета. Методыка правядзення вучэбных заняткаў па беларускай мове як замежнай у лінгафонных кабінетах. Методыка працы з дыяфільмамі і слайдфільмамі. Методыка працы з кінафільмамі і кінафрагментамі. Выкарыстанне тэлебачання ў навучанні беларускай мове як замежнай. Методыка працы з відэазапісамі. Выкарыстанне камп’ютэрных тэхналогій у працэсе навучання беларускай мове як замежнай.
Навучальны працэс і яго кампаненты
Змест паняцця ‘навучальны працэс’. Структура навучальнага працэсу. Дзейнасць выкладчыка і навучэнцаў. Фактары паспяховасці навучальнага працэсу. Узаемасувязь навучальнага працэсу і навучальных мэтаў.
Удзельнікі навучальнага працэсу. Прафесійна-педагагічныя функцыі выкладчыка: канструктыўна-арганізацыйная, навучальная, выхаваўчая, гнастычная, ацэначная, матывацыйна-стымулюючая, інструментальная, функцыя самарэалізацыі. Педагагічныя здольнасці выкладчыка: дыдактычныя, акадэмічныя, перцэптыўныя, маўленчыя, арганізацыйныя, аўтарытарныя, камунікацыйныя, прагнастычныя. Уменні выкладчыка. Прафесійная кампетэнцыя выкладчыка і яе складнікі. Крыніцы фарміравання прафесійнай кампетэнцыі выкладчыка (родная мова, замежная мова, лінгвістыка, літаратуразнаўства, методыка, педагогіка, філасофія, сацыялогія, культуралогія, гісторыя, эканоміка, паліталогія; лекцыі і практычныя заняткі па методыцы, курсавыя і дыпломныя працы, педагагічная практыка). Узроўні прафесійнай кампетэнцыі выкладчыка (элементарны, памежны, кампетэнтны, майстар-узровень). Уменні прафесійнай кампетэнцыі выкладчыка (канструктыўныя, вучэбныя, гнасеалагічныя, рэфлексійныя). Здольнасці да прафесійнай дзейнасці (дыдактычныя, арганізацыйныя, камунікацыйныя, прафесійныя, маўленчыя, перцэптыўныя, прагнастычныя). Якасці прафесійнай дзейнасці выкладчыка (ветлівасць, добрасумленнасць, аб’ектыўнасць, добразычлівасць, спагадлівасць, вытрымка, сціпласць, пачуццё новага, пачуццё ўласнай годнасці, гнуткасць, ініцыятыўнасць, назіральнасць, знаходлівасць, педагагічная інтуіцыя і інш.). Віды і аспекты прафесійнай дзейнасці (прафесійнае поле): выкладчык беларускай мовы як замежнай, перакладчык, спецыяліст-філолаг, педагог-настаўнік, навуковы супрацоўнік, культуролаг і інш. Прафесіяграма выкладчыка беларускай мовы як замежнай. Перыядызацыя этапаў навучання беларускай мове як замежнай. Вучэбная дзейнасць як аснова навучальнага працэсу. Структурная арганізацыя вучэбнай дзейнасці. Этапы навучання: устаноўка, тлумачэнне, замацаванне, развіццё, кантроль, ацэнка. Працэсуальны характар вучэбнай дзейнасці. Мадэль вучэбнай дзейнасці: дзейнасць выкладчыка і дзейнасць навучэнцаў у залежнасці ад этапаў навучання.
Арганізацыйныя формы навучання беларускай мове як замежнай
Віды арганізацыйных форм навучання: непасрэдныя і апасродкаваныя, калектыўныя і індывідуальныя; аўдыторныя практычныя заняткі (урок па практыцы беларускага маўлення), лабараторныя заняткі, лекцыя, семінар, кансультацыя, калёквіум, кіруемая самастойная работа студэнтаў (КСРС), вучэбная практыка, залік, экзамен, гутарка, хатняя падрыхтоўка. Урок па практыцы беларускага маўлення як асноўная арганізацыйная адзінка навучальнага працэсу. Тыпалогія ўрокаў у залежнасці ад скіраванасці заняткаў на фарміраванне маўленчых навыкаў (урокі фарміравання маўленчых навыкаў, урокі ўдасканалення маўленчых навыкаў, урокі развіцця маўленчых уменняў). Тыпалогія ўрокаў у залежнасці ад характару навыкаў (фанетычныя, лексічныя, граматычныя). Тыпалогія ўрокаў у залежнасці ад формы маўлення (маналагічнае, дыялагічнае). Тыпалогія ўрокаў у залежнасці ад яго зместу (урок-тлумачэнне, урок-дыскусія, урок-прэс-канферэнцыя, кінаўрок і інш.). Тыпалогія ўрокаў у залежнасці ад відаў дзейнасці – пазнаваўча-камунікацыйнай і ўласна-камунікацыйнай (урокі, скіраваныя на авалоданне сродкамі і тэхналогіяй зносін або маўленнем як спосабамі фарміравання і фармулявання думак, урокі, скіраваныя на развіццё камунікацыйнай дзейнасці ў яе розных відах і формах). Камбінаваныя ўрокі і іх спецыфіка. Структура ўрока. Стабільныя і варыятыўныя кампаненты ўрока: пачатак, ядро; тлумачэнне, замацаванне, практыка, падвядзенне вынікаў, заданне на дом. Сістэма практыкаванняў: падрыхтоўчыя, імітацыйныя, практыкаванні, якія прадугледжваюць свядомы выбар, практыкаванні на падстаноўку, трансфармацыйныя, дапаўняльныя, пашыральныя, практыкаванні на аналогію, практыкаванні з ключом, практыкаванні са стандартнымі фразамі, пытальна-адказавыя практыкаванні, рэспансіўныя, рэплікавыя, сітуацыйныя практыкаванні, пераказ, дэскрыптыўныя, ініцыятыўныя практыкаванні, драматызацыя). Эфектыўнасць урока. Схемы аналізу ўрока. Планаванне заняткаў па беларускай мове як замежнай. Пагадзіннае, тэматычнае і перспектыўнае планаванне заняткаў. Самастойная работа па беларускай мове як замежнай. Пазааўдыторная работа па беларускай мове як замежнай.
Кантроль у навучанні беларускай мове як замежнай
Мэты кантролю. Спецыфіка кантролю. Функцыі кантролю (дыягнастычная, навучальная, кіраванне, карэкцыя, стымуляванне, ацэнка). Віды кантролю (папярэдні, бягучы, прамежкавы, выніковы). Патрабаванні да кантролю (аб’ектыўнасць, рэгулярнасць, дыферэнцыраваны характар, дакладнасць і выразнасць фармулёвак кантрольных заданняў). Сродкі кантролю (раздатачны матэрыял, фанаграмы, відэаграмы, тэсты). Тэст як сродак кантролю ведаў. Форма тэстаў (адкрытая, закрытая). Тыпалогія тэстаў (нарматыўна-арыентаваныя, крытэрыяльна-арыентаваныя, камунікацыйныя). Віды тэставых заданняў (перакрыжаваны выбар, альтэрнатыўны выбар, выбар з мноства, упарадкаванне, завяршэнне, падстаноўка, трансфармацыя, адказ на пытанне, унутрымоўнае перафразаванне, міжмоўнае перафразаванне, клоўз-тэст). Формы кантролю (індывідуальны, франтальны, калектыўны, парны). Аб’екты кантролю (маўленчыя навыкі, маўленчыя ўменні, моўная кампетэнцыя, камунікацыйная кампетэнцыя, сацыякультурная кампетэнцыя). Прыёмы кантролю (адказ на пытанні, выклад зместу, выбар адпаведных сцверджанняў, выпраўленне недакладных сцверджанняў, пастаноўка пытанняў, фармуляванне галоўнай думкі тэксту, складанне плана, складанне рэзюме). Аналіз узораў тэставых заданняў.
Навучанне аспектам беларускай мовы
Навучанне беларускаму вымаўленню і інтанацыі. Фарміраванне фанетычных навыкаў, фанематычнага слыху. Авалоданне тэхнікай вымаўлення зычных і галосных гукаў беларускай мовы (узровень слова, узровень словазлучэння, узровень сказа; працэс маўлення і чытанне). Фарміраванне аўдытыўных навыкаў успрымання інтанацыйнага малюнка і яго адэкватнае ўзнаўленне ў маўленчай плыні. Артыкуляторны трэнінг. Развіццё маўленчага (фанематычнага і інтанацыйнага) слыху. Навучанне лексіцы. Фарміраванне лексічных навыкаў. Праблема прэзентацыі (семантызацыі) лексічных адзінак. Падрыхтоўчыя практыкаванні на базе працы з тэкстам. Трансфармацыйныя практыкаванні для актывізацыі беларускай лексікі ў вусным маўленні. Навучанне граматыцы. Фарміраванне граматычных маўленчых навыкаў прадуктыўнага маўлення. Азнаямленне і папярэдняе замацаванне граматычнага матэрыялу. Кантраляванне граматычных навыкаў. Фарміраванне рэцэптыўных граматычных навыкаў. Лексікалізаванае авалоданне граматычным матэрыялам. Сегментаванне граматычнага цэлага (сказа, ЗФА, тэксту). Адпрацоўка аперацый генеравання маўленчых выказванняў на беларускай мове. Лексіка-граматычная ідэнтыфікацыя маўленчых выказванняў. Сітуацыйна абумоўленае выкарыстанне маўленчых выказванняў.
Навучанне відам маўленчай дзейнасці
і камунікацыі на беларускай мове
Навучанне аўдзіраванню. Пераадоленне фанетычных, лексічных і граматычных цяжкасцей успрымання беларускага маўлення.
Навучанне ўспрыманню маўленчай плыні. Навучанне антыцыпацыі, вылучэнню катэгорый сэнсавай інфармацыі. Развіццё аўдытыўнай памяці. Праца з аўдыятэкстам.
Навучанне маналагічнаму маўленню на базе тэксту і на сітуацыйнай аснове (узровень фразы, узровень ЗФА, узровень тэксту). Праца з узорамі пісьмовага (пісьмовыя тэксты і іх фрагменты) і вуснага (фона- і відэазапісы) маналагічнага маўлення.
Навучанне дыялагічнаму маўленню з выкарыстаннем тэкстаў-узораў. Навучанне дыялагічнаму маўленню на базе дыялогаў. Навучанне дыялагічнаму маўленню пры дапамозе стварэння камунікацыйных сітуацый. Асноўныя функцыянальныя тыпы выказванняў (абмен інфармацыяй, маўленчыя дзеянні, формулы беларускага маўленчага этыкету).
Навучанне чытанню. Віды чытання і іх паслядоўнасць (чытанне-прагляд, азнаямляльнае чытанне, чытанне-вывучэнне, чытанне-пошук). Навучанне чытанню-вывучэнню: перадтэкставы этап. Суаднясенне значэння слова з тэмай (сітуацыяй, кантэкстам). Пашырэнне лексічнага запасу. Пазнаванне і дыферэнцыяцыя граматычных з’яў. Успрыманне і разуменне сказа як адзінай сэнсавай структуры. Вылучэнне ў сказах ключавых слоў, суб’екта і прэдыката, тэмы і рэмы. Моўная здагадка. Прагназаванне на моўным узроўні. Фарміраванне навыкаў працы са слоўнікам. Навучанне чытанню-вывучэнню: тэкставы этап. Падзел тэкставага матэрыялу на сэнсавыя фрагменты. Вылучэнне семантычных цэнтраў у тэксце. Эквівалентная замена, выклад асноўнай думкі тэксту. Навучанне чытанню-вывучэнню: паслятэкставы этап. Праверка разумення фанетычнага зместу тэксту. Навучанне інтэрпрэтацыі тэксту. Вылучэнне пазнаваўчага патэнцыялу тэксту. Навучанне азнаямляльнаму чытанню: перадтэкставы этап. Разуменне лексіка-тэматычнай асновы тэксту. Вызначэнне сродкаў звязнасці ў тэксце. Разуменне сказаў, у якіх ёсць незнаёмыя словы. Вылучэнне структурна-семантычных кампанентаў тэксту. Прагназаванне зместу тэксту. Навучанне азнаямляльнаму чытанню: тэкставы этап. Разуменне асобных фактаў. Вызначэнне сэнсавай сувязі паміж асобнымі фразамі ў тэксце. Аб’яднанне асобных фактаў тэксту ў семантычнае цэлае. Навучанне азнаямляльнаму чытанню: паслятэкставы этап. Кантраляванне разумення асноўнага зместу прачытанага тэксту. Вызначэнне камунікацыйнага намеру аўтара і асноўнай функцыі тэксту. Развіццё ўмення выражаць ацэначныя меркаванні наконт прачытанага тэксту. Навучанне чытанню-прагляду: перадтэкставы этап. Праца з загалоўкам тэксту. Авалоданне структурна-кампазіцыйнымі асаблівасцямі тэкстаў розных функцыянальных стыляў і жанраў. Навучанне чытанню-прагляду: тэкставы этап. Вызначэнне тэмы тэксту. Сэнсавае прагназаванне зместу тэксту. Навучанне чытанню-прагляду: паслятэкставы этап. Кантраляванне разумення тэксту. Навучанне чытанню-пошуку: перадтэкставы этап. Азнаямленне з кампазіцыяй і паліграфічным афармленнем выдання. Пазнаванне і дыферэнцыяцыя ключавых тэрмінаў. Навучанне чытанню-прагляду: тэкставы этап. Праблема агульнага ўспрымання тэксту. Вызначэнне найбольш істотных фрагментаў тэксту. Навучанне чытанню-прагляду: паслятэкставы этап. Кантраляванне ўмення выяўляць у тэксце канкрэтную інфармацыю. Навучанне чытанню ўголас. Засваенне гука-літарных суадносін. Фарміраванне механізмаў пазнавання асобных слоў. Выкарыстанне метада М. Уэста. Навучанне выразнаму чытанню тэксту. Навучанне хуткаму чытанню. Праблема пашырэння вертыкальнага і гарызантальнага поля зроку. Навучанне пісьму. Навучанне арфаграфіі. Пісьмовыя трэніровачныя практыкаванні. Навучанне пісьмоваму маўленню. Пісьмова-маўленчыя практыкаванні для працы з друкаваным тэкстам.
Гульнявое навучанне беларускай мове
Моўныя (фанетычныя, арфаграфічныя, лексічныя, граматычныя) гульні. Гульнявыя практыкаванні для маўленчага трэнінгу. Гульні-інтэрв’ю для актывізацыі навыкаў і ўменняў у сістэме “дыялог – маналог”. Гульні на здагадку. Гульні на сумесную маўленчую дзейнасць і камунікацыйнае ўзаемадзеянне. Ролевыя гульні.
Лінгвакраіназнаўчы падыход
ў выкладанні беларускай мовы як замежнай
Асноўныя палажэнні лінгвакраіназнаўчай канцэпцыі навучання мове. Лінгвакраіназнаўчая кампетэнцыя. Сувязь лінгвакраіназнаўства з культуразнаўствам і лінгвакультуралогіяй. Супастаўляльнае лінгвакраіназнаўства, яго мэты. Тыпалогія лінгвакраіназнаўчых каментарыяў: апісальныя, азначальныя, апісальна-азначальныя. Канцэпцыя логаэпістэмы. “Чалавечы фактар” у мове. Нацыянальна-культурная семантыка беларускай фразеалогіі і афарызмаў. Сістэма заданняў для працы ў іншамоўнай аўдыторыі з улікам лінгвакраіназнаўчых ведаў. Дыялог культур у працэсе навучання беларускай мове як замежнай. Асноўныя аспекты дыялога культур: білінгвістычны, прагматычны, кагнітыўны, аксіялагічны, эстэтычны. Супастаўляльныя лінгвакраіназнаўчыя слоўнікі. Слоўнік тыпу INSITU беларускай мовы. Праца з лінгвакраіназнаўчымі тэкстамі. Абагульненне ведаў пра культурны кампанент слова.
Актуальны стан і тэндэнцыі развіцця сучаснай лінгваметодыкі
Выкладанне беларускай мовы як замежнай у другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст.: сацыялінгвістычны, лінгваметадычны і ўласна лінгвістычны аспекты Змены лінгвістычнага і экстралінгвістычнага характару і пераасэнсаванне метадычных установак. Класічныя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па беларускай мове як замежнай: Белорусский язык для говорящих по-русски (аўт. А.А. Крывіцкі, А.Я. Міхневіч, А.І. Падлужны; Мн., 1973, 1990), Учебник белорусского языка: Для самообразования (аўт. А.А. Крывіцкі, А.І. Падлужны; Мн., 1994), Русско-белорусский разговорник (аўт. А.Я. Міхневіч; Мн., 1991). Падзеі арганізацыйнага характару, якія паспрыялі развіццю дысцыпліны (стварэнне Праграмы па спецыялізацыі “Беларуская мова як замежная” (аўт.-склад. В.М. Ляшук; Мн., 2000), вучэбнага дапаможніка Гаворым па-беларуску (пад рэдакцыяй Л.І. Сямешкі; Мн., 1999), Праграм спецыяльных курсаў па спецыялізацыі “Беларуская мова як замежная” (пад рэд. Л.І. Сямешкі; Мн., 2000), падручнікаў беларускай мовы для нямецкіх студэнтаў (Т.Р. Рамза, К. Гуртыг; Мн., 2001, Мюнхен, 2003), вучэбнага дапаможніка Гісторыя і культура беларусаў: тэксты і заданні (аўт.-склад. С.А. Важнік, І.І. Савіцкая; Мн., 2003), арганізацыя і правядзенне Міжнародных летніх семінараў школы беларусістыкі (У.А. Навумовіч, Л.І. Сямешка, А.А. Кожынава і інш.), міжнародных навуковых канферэнцый у БДУ, МДЛУ, БДПУ імя М. Танка і іншых вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь, практыка беларускага маўлення (гадавыя і семестравыя стажыроўкі) на філалагічным факультэце БДУ для студэнтаў з Польшчы, Германіі, Чэхіі, Расійскай Федэрацыі, ЗША, Японіі, распрацоўка спецыялізацыі “Беларуская мова як замежная” на філалагічным факультэце БДУ), праца кафедраў беларускай філалогіі ў Варшаўскім і Беластоцкім універсітэтах пад кіраўніцтвам праф. А. Абрэмбскай-Яблонскай, праф. А. Барташэвіча, праф. А. Баршчэўскага, праф. Л. Пісарэк, праф. Э. Смулковай і інш. Тэарэтычнае абгрунтаванне практыкі выкладання беларускай мовы як замежнай. Характарыстыка агульных тэндэнцый у развіцці лінгваметодыкі: паглыбленае даследаванне маўленчых зносін як формы ўзаемадзеяння людзей пры дапамозе мовы, арыентацыя выкладчыка на навучанне міжкультурным зносінам, даследаванне ўзаемадзеяння мовы і культуры (лінгвакультуралагічны і лінгвакраіназнаўчы падыходы), пашырэнне тэрмінасістэмы лінгваметодыкі (лінгвакультурэма, логаэпістэма, міфалагема, канцэпт, канстанта), інтэнсіфікацыя даследаванняў у рэчышчы кантролю ўзроўняў авалодання беларускай мовай як замежнай (стварэнне новай галіны педагогікі – тэсталогіі), абгрунтаванне зместу камунікацыйнай кампетэнцыі як мэты навучання беларускай мове як замежнай, развіццё сучасных навучальных тэхналогій, інтэграцыя адукацыйных сістэм у розных краінах свету.
Достарыңызбен бөлісу: |