1. Тэарэтычны матэрыял Практычныя заданні


Тэма №2. Правапіс галосных о, э, а



бет2/22
Дата17.06.2016
өлшемі1.92 Mb.
#143262
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   22

Тэма №2. Правапіс галосных о, э, а


1. Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк, колас, мова, плячо, дарога, разгортваць, дапамога, дадаткова, жніво, дэпо, водар, оканне, ода, оптам, ордэн, офіс, опера,Об, Орша, Осла, Оксфард, Омск, Токіа, Ватэрлоа.

2. Літара э пішацца:

  • у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх;

  • пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ і інш.);

  • пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэрдка, жэмчуг, шэры, нашэсце, чэрствы, чэк, нараджэнне, абуджэнне, рэкі, рэзаць, халадэча, сардэчны, пустэча, мястэчка, цэны, у руцэ.

  • у пачатку запазычаных слоў літара э як пад націскам, так і не пад націскам пішацца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: эра, эсэ, эўрыка, эпас, этыка, Эўклід;

  • на канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ, рэзюмэ, галіфэ, кашнэ, кабернэ, плісэ, каратэ, дэкальтэ; Струвэ, Мерымэ, Эйвэ, Морзэ, Душанбэ; але філе, піке, камюніке.

  • літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэла, сурвэтка, экзэмпляр, маянэз, тунэль, сэрвіс, інтэрнэт пішуцца з літарай э.

  • пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэтон, Жэнева, жэлацін, рэспубліка, рэклама, рэактар, гардэроб, дэлегат, ветэран, катэт, тэарэма, цэнтралізм, цэвіта.

  • у запазычаных словах напісанне э і а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўніку: панэль; але: шынель.

  • ненаціскныя фіналі –эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Одэр, Ландэр, Пітэр, Юпітэр.

3. Літара а пішацца:

  • галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: дом – дамы, воды – вада, мова – маўленне, цэгла – цагляны, шэпт – шаптаць.

  • незалежна ад паходжання слова гук [o] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [a], што перадаецца на пісьме: гара, вада, баранаванне, колас, холад, балота Кунцава, Гамер, арганізацыя, заалогія.

  • але ў некаторых словах са спалучэннямі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы: кроў – крывавы, броў – брыво, крошка- крышыць, гром – грымець, брод – брысці, глотка – глытаць, блохі – блыха.

  • ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання – пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і на пісьме абазначаецца літарай а: Беразіно, Чарапавец, Жамчужнікаў, Чарнышэўскі, Шаўчэнка, Чалюскін, літара.

  • ненаціскныя фіналі –эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як –аль, -ар: шніцаль, грэйдар, лідар, камп’ютар, менеджар, тэндар, ордар, кратар, прынтар.

  • словы почырк, брызент, інжынер, зарыва, дрызіна, канцылярыя, чыгун, арышт, цырымонія, дырыжор, яблык у адпаведнасці з вымаўленнем пішуцца з літарай ы.


Тэма №3. Правапіс галосных е, ё, я ў словах простых па структуры


  1. Літара ё пішацца пад націскам: лёс, веска, сёстры, цёмны, цёплы.

  2. Літара ё пішацца не пад націскам у словах з корнем ёд- і ёт-: ёдамарын, ётацыя, ётаванне.

  3. У пачатку запазычаных слоў літары е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: егер, ерась, ерэтык, Еўропа, еўрапейскі, Еўпаторыя, Ерэван, ерэванец.

  4. На канцы запазычаных нязменных слоў пасля ь і апострафа, а таксама пасля л, к пішацца е: сальта-мартале, філе, камюніке, піке, дасье, круп'е.

  5. Літара е ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем: медаль, менеджмент, нервы, парламент, перспектыва, газета, сервіз. У запазычаных словах напісанне е вызначаецца па слоўніку.

  6. Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літатай я: землі – зямля, зелень – зялёны, сем’і – сям’я, сёлы – сяло, сёстры – сястра, вёслы – вясло, вёска – вясковы, елка – яліна, ездзіць – язда, ёмкі – ямчэй, ёрш – ярша, лён – лянок, мёд – мядок, дзень – дзянёк, лес – лясы, снег – снягі, вецер – вятры, сцены – сцяна, дзевяць – дзявяты, дзесяць – дзясяты, сем – сямнаццаць, восем – васямнаццаць, цецерукоў – цецярук, перанесці– перанясу.

  7. У іншых ненаціскных складах е захоўваеца: селянін. зеляніна, вестуны, леснікі, векавечны, верацяно, нерухомы, безупынны, возера, весела, восем, заедзь, высветліць, выехаць, восень, цемень, дзевятнаццаць, дзесятковы.

  8. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у іменах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялынічы, Лемяшэвічы, Аляксандр, Сяргей, Бялінскі, Няхода, дзяжурства, каляндар, яфрэйтар, сяржант, Яршоў, Яфім.

  9. Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: герой, Герасім, кераміка, кефір, Херсон.

  10. Часціца не і прыназоўнік без становяцца прыстаўкамі і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няхай, нястомна, няштатны, бязмежны. бязлюдны, бясконца; але: непісьменны, безупынны, безапеляцыйны, бескарысны, беспаваротны.

  11. Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: віцязь, сувязь, заяц, яравы, вязаць, завязь, повязь, мяккаваты, цягавіты, цяжкаваты, святкаваць, месяц, пояс, памяць, дзевяць, тысяча, Бесядзь, Прыпяць; япрук – япрука, япруковы; ядловец – ядлаўцовы.

  12. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (роўнядзь, боязнь, дробязь) і дзеясловаў (лаяць, веяць, сеяць, кашляць, баяць, муляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (лаянка, веялка, сеялка).





Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   22




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет