Чыстапiсання ў 3 класе на ўроках беларускай мовы
ў школах з рускай мовай навучання
г. Брэст, СШ №7
настаўнiк беларускай мовы Прапушняк Ларыса Валянцiнаўна
Прапаную матэрыял для чыстапiсання i гукавой размiнкi ў 3 класе на ўроках беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання. Тут i вершы беларускiх паэтаў: В.Вiткi, А. Клышкi, Н. Парукава, Н.Гiлевiча, М.Шаховiча, В.Жуковiча, Я.Коласа, А.Дзеружынскага, М.Янчанкi, А.Вольскага,Р. Барадулiна, М. Гелера i iншых, i скарагаворкi, i загадкi, i прымаўкi з прыказкамi.
Пры дапамозе гэтага матэрыялу настаўнiк выклiкае цiкавасць да роднай мовы, будзе развiваць мысленне i памяць вучняў, фармiраваць у дзяцей правiльнае вымаўленне гукаў, развiваць фанематычны i моўны слух.
Выкарыстанне займальных твораў садзейнiчае фармiраванню ў дзяцей пазнавальнай актыўнасцi i творчых адносiн да роднай мовы. А радкi чыстапiсання фармiруюць прыгожы почырк у вучняў.
На першым радку я прапаную элементы чыстапiсання. На другiм – злучэнне лiтар. На трэцiм – словы, якiя запiсваю пасля таго, як дзецi адгадаюць загадку з гэтым словам. Словы з вялiкай лiтары запiсваю адразу. На наступным радку запiсваю прыказку або прымаўку, пасля чаго дзецi растлумачваюць яе змест. Потым iдзе гукавая размiнка.
1.
Аа Ал Ае Аг Аш Ам Аў
Антось Алеся Асцёр (рака)
Ад добрага не ўцякай i лiхога не рабi.
Гукавая размiнка:
Дзяцел працаваць мастак.
Ён абслухаў кожны сук.
Шах, шах, шах, шах!
Лыжы зранку на нагах.
На птушыным базары
Раскрычалiся гагары:
- Га-га-гары!
- Га-га-гары!
ма-ма-ма - вось прыйшла зiма
ра-ра-ра - у школу пара
ка-ка-ка - убачыў рыбака
2.
ааа ава ага ада ама
Лёгка зламаць, ды цяжка зрабiць.
Загадкi:
Ляжыць паленца, а ўнутры сэрца. (Аловак)
Нiшто не ляцела,
Нiшто не спужала,
А ўся затрымцела,
А ўся задрыжала. (Асiна)
Нарадзiўся сярод градкi.
Быў шурпаты – вырас гладкi.
I ляжыць пад кустом
Да гары крывым хвастом. (Агурок)
Цi то ў буднi, цi то ў святы –
Носiць свой кажух багаты.
А яна ж яго не шыла
I за грошы не купiла. (Авечка)
Гукавая размiнка:
Скача зайка па сцяне,
Не даецца ў рукi мне.
Што прыдумаць, што зрабiць,
Як мне зайчыка злавiць.
Ала аднойчы алеяй iшла.
Алешыну ў парку дзяўчына знайшла.
-
Што вязеш, аўтамашына?
-
Усё, што ёсць у нас на «а».
Вось арэхi, апельсiны,
Абрыкосы i айва.
3.
Бб Бо Бм Бз Бе Бг Бу
Багдан Барысаў Беларусь
Бацькоў слухаць – гора не знаць.
Гукавая размiнка:
Пракоп i Барыска елi барбарыскi.
Дабёр бабёр, бабраняты – на падбор.
Бег Барыска босы борам.
Бобiк – след у след за Борам.
Бегла бегма Бэла. А навокал - бела.
Беларусi ўсёй бязмежжа
Гэта лiтара хавае:
Бульба, бераг, Белавежа,
Бор i вышка буравая.
У чырвоных новых ботах
Бусел тужыць на балотах.
4.
ббб боб бмб беб бзб
Без хлеба няма абеда.
Загадкi:
Праз горы, далiны,
Праз тысячы сёл
З далёкай краiны
Вярнуўся пасол.
Спаважны, чыноўны
Ён стаў на страсе
У ботах чырвоных,
Каб бачылi ўсе. (Бусел)
Адна я ў лесе з белаю карой.
Паю вас сокам веснавой парой. (Бяроза)
Дом па вулiцы бяжыць,
Дом падэшвамi шумiць.
Лiчыць кожную хвiлiнку,
Падбягае да прыпынку,
Забiрае жыхароў
Ды бяжыць наперад зноў. (Аўтобус)
Круглы, малы, а за хвост не падымеш. (Клубок)
Гукавая размiнка:
Б’е баран у барабан, барабанщык наш баран.
Белы бусел баiў байку беламу зайку.
Улавiлi кобру, пасадзiлi ў торбу.
Калi ў торбе кобра – гэта вельмi добра.
Сабачых не шкадуе слёз,
Скуголiць жалабна Барбос.
буз-буз-буз - вырасце гарбуз
бы-бы-бы - прыляцелi галубы
бi-бi-бi - у трубу трубi
5.
Вв Во Ву Ве Вг Вм
Васiль Вiцебск Вольскi
Вучыся замаладу, то на старасць як знойдзеш.
Гукавая размiнка:
Вадавоз вёз ваду ад вадаправода.
Вожык з-пад верасу выгнаў вужаку.
Лезе вужака на дрэва ад жаху.
Калi ласка, дзякуй, добры дзень –
Ветлiвыя словы чую ад людзей.
Я таксама буду iмi даражыць:
З ветлiвымi словамi лёгка жыць.
ва-ва-ва - зялёная мурава
вi-вi-вi - мячыка злавi
ву-ву-ву - легчы на траву
6.
вев влв вдв вгв ввв
Красавiк з вадою, а май з травою.
Загадкi:
Пад хвоямi, пад смолкамi,
Па лясных дарожках
Бяжыць клубок з iголкамi
На кароткiх ножках. ( Вожык )
Я рухавы звярок,
Заўжды весела мне,
Мая хатка – дупло
На высокай сасне. (Вавёрка)
Ад нябёсаў да зямлi сем сцяжынак праляглi. (Вясёлка)
I нажом зразалi,
I дротам вязалi,
А ён дык не плача,
Па падлозе скача. (Венiк)
Шустранькi, маленькi,
Сам у шэрай свiтцы
Шукае канапелькi
Каб трохi пажывiцца. (Верабей)
Рук, ног не мае, а вароты адчыняе.(Вецер)
Гукавая размiнка:
Вельмi хоча ведаць Вера,
Дзе там Марс, а дзе Венера.
Вырасце i – дайце веры –
Касманаўткай стане Вера.
Вол вязе вялiкi воз.
А на возе вербалоз.
Вол упёрся, упала з возу
Восем вязак вербалозу.
7.
Гг Гл Гд Гш Гр Ге
Генадзь Гомель Гарынь
Гуляй, ды работу знай.
Гукавая размiнка:
Даў Грыша Грунi грушу,
Груша Грышу – шакалад.
Галубыя галубы гулялi ў галубятнi.
Залiхвацкi вадавоз
Воз вады па небе вёз.
Гэтак грукацеў вядром –
I мы ўсе сказалi… (гром).
Белая стужка бяжыць ад парога
Без краю – канца. А завецца … (дарога).
огi-огi-огi - глядзiце ўсе пад ногi
гi-гi-гi - смачныя пiрагi
го-го-го - баiшся ты чаго
8.
ггг глг гог гвг гыг гег
Не гавары, што рабiў, а гавары, што зрабiў.
Загадкi:
У бары пад хвойкай колкай
Вырас беленькi Рыгорка.
Маша з кошыкам iшла
I Рыгорку знайшла. (Грыб)
За ўсiх птушак ён чарней,
Чысцiць поле ад чарвей. (Грак)
I дзень iшоў, i ноч iшоў,
А з месца нават не сышоў. (Гадзiннiк)
Спiць у печы дужы звер,
Ты яму не дужа вер.
Прачынаецца суровы –
Пачынае есцi дровы:
Круглякi i смалякi –
Ненажэрны звер такi. (Агонь)
Хоць сама яна нямая –
З чалавекам размаўляе. (Кнiга)
Гукавая размiнка:
Гэй, гадзiннiчак, хадзi!
Гэй, гадзiннiчак, будзi!
Руды Рыгор гроб грыбы граблямi.
Горкай, горкай, горачкай
Iшоў малы Ягорачка.
Пратаптаў Ягорачка
Сцежачку да горачкi.
Ганна прыгнала гусей на папас.
Гуска малая адстала якраз.
Голаў задраўшы гусак гагатаў.
-
Дзе гэта гуска малая ? – пытаў.
Грыша грае на баяне,
Гукi плаўныя ляцяць.
Грызла з Грышам Груня грушы.
9.
Дд Дм Да Дз Дж Ду Дв
Давыд Данiя Дняпро
Дружба мацней каменных сцен.
Гукавая размiнка:
Ды на гары дубочак,
Ды на гары зялёны,
Ды на тым дубочку,
Ды па чатыры лiсточкi.
Дудар дудару дарма грае.
Данiк домiк з фанеры зрабiў.
Дошчачку – дах акуратна прыбiў.
Домiк на дрэва падняў, дзе сукi…
Дык прылятайце, шпакi – дружбакi.
ду-ду-ду - закiну я вуду
дор-дор-дор - смачны памiдор
ды-ды-ды - замерзлi правады
10.
ддд дод двд дыд длд
Усюды добра , а дома лепей.
Загадкi:
I ў сто гадоў я малады.
Маё насенне – жалуды. (Дуб)
Яно для ўсiх нас – добры друг,
Хоць дзiваком здаецца,
Што адзяе вясной кажух,
А ў восень раздзяецца. (Дрэва)
Чатыры вушкi i два брушкi. (Падушка)
На баку – чырвоны крыж.
Ты калi, машына, спiш?
Добры доктар у дарозе,
Ён на хуткай … (дапамозе)
Гукавая размiнка:
Я маю сцены i вуглы,
Жыллём тваiм з’яўляюся.
А калi о змянiць на ы
То ўгору я ўзнiмаюся.
(Дом-дым)
да-да-да - на вулiцы вада
ды-ды-ды - пакусалi авады
ду-ду-ду - граю я ў дуду
11.
дзе дзя дзю дзь здз
На двух калясках адзiн не паедзеш.
Загадкi:
Ля дарогi шарык белы,
Вецер б’е, а шарык цэлы.
А як дзьмухнуць хлапчукi –
Пух ляцiць ва ўсе бакi. (Дзьмухавец)
- Тук, тук, тук! –
Ад сасны да сасны
Рэха нясецца.
Лечыць сасну
Доктар лясны.
Як ён завецца? (Дзяцел)
Адной ручкай усiх сустракае,
Другой – дадому праводзiць. (Дзверы)
Працуе ноч i дзень,
I дзень, i ноч не спiць.
Ён стоячы iдзе,
А iдучы – стаiць. (Гадзiннiк)
Летам носiць ён кажух,
Мае свой абход пчалiны,
Аплятае мёд за двух
I збiрае ў рот малiны. (Мядзведзь)
Гукавая размiнка:
Дзятлы дзюбамi дзяўблi дрэва.
Любiць Валодзя валаводы валаводзiць.
Сядзiць мядзведзь на калодзе,
На скрыпачцы йграе.
Дзiцяняты – медзведзяняты
Струны напраўляюць.
дзi-дзi-дзi - на вулiцу iдзi
дзе-дзе-дзе - лодка на вадзе
дзi-дзi-дзi - грыбочкi знайдзi
дзе-дзе-дзе - вырас на градзе
12.
джа джд джы джу ждж
ураджай джала
Не зважай на ўраджай, а жыта сей.
Загадка:
Як iдзе – i шастом галавы не дастаць,
А ўпадзе – з травы–муравы не вiдаць. ( Дождж)
Гукавая размiнка:
Ашчаджаўся, ашчаджаўся,
Хлеб з’еў, а квас астаўся.
Дожджык з сонцам напалам
Па лiсцi залапатаў.
Пад лiпкаю падажду,
Не пайду па дажджу.
джай-джай-джай - багаты ўраджай
джу-джу-джу - па саду я хаджу
джы-джы-джы - iдуць дажджы
13.
Ее Ел Ед Еш ем ев ер
Еўдакiя Емяльян Ельск
Смеламу пермога iдзе насустрач.
Загадкi:
Шмат на ёй iголак,
Але ўсе без вушак. (Елка)
Раздвоена бародка,
Вяльможная паходка,
Iдзе – як цар да трона,
На галаве – карона. (Певень)
Гукавая размiнка:
Шчыплюць траўку каля рэчкi
У цёплых кажушках авечкi.
За драты трымаецца,
Часам – спатыкаецца,
Ды падкруцiць весялей вус,
I быжыць далей тралейбус.
Елка ў ельнiку жыла,
Елка ў ельнiку расла.
Елку везлi нам на свята.
Стала ёлачкай яна.
зе-зе-зе - еду на казе
не-не-не - йграю на струне
се-се-се - банцiк на касе
14.
Ёе Ёл Ёк Ёр мём вёв
спёка лёс мёд
Не той друг, хто мёдам мажа, а той , хто праўду ў вочы кажа.
Гукавая размiнка:
Добры госць есць, што ёсць.
У благога свая чэсць:
Што ёсць – не есць.
Вось вам загадка:
У дрэве хатка,
Арэшкаў горка,
Гаспадыня… (вавёрка).
Ля пянёчка, у цянёчку –
Зайцава капуста.
На спiне стары бабёр
Цэлы пук лазы прыпёр.
15.
Жж Жэ Жы Жв Жм Жр
Жыткавiчы Жанна Жлобiн
Жаданая праца , як сонца ўзыход.
Гукавая размiнка:
Занадта многа ножак у сараканожак.
Ляжыць вожык ля ёлкi,
У вожыка iголкi.
Жылi-былi мужыкi,
Бралi грыбы – рыжыкi.
Пайшоў каток на таржок,
Купiў сабе пiражок,
Яшчэ табак i ражок.
жа-жа-жа - злавiлi вужа
жу-жу-жу - на траве ляжу
жы-жы-жы - па вадзе плывуць маржы
жо-жо-жо - мы выраслi ўжо
16.
жж жы эжэ ожо ужу ыжы
Лёгка пасварыцца, цяжэй памiрыцца.
Загадкi:
У залаты клубочак схаваўся дубочак. (Жолуд)
Я прысела пад дубок,
Там качаецца клубок.
А якi гэта клубок,
Што кальнуў мяне ў бок. (Вожык)
З цёмнай хмары наўскасяк
Скочыў на зямлю басяк.
I пусцiўся басанож.
Вы яго пазналi? (Дождж)
Зiмой далiны i сцяжынкi
Пакрылi белыя … (сняжынкi)
Пасля дожджыку ў чацвер
З лужы вылез страшны звер:
-
Ква,ква,ква! – усiх спужаў бы,
Калi б мы не зналi… (жабы).
Гукавая размiнка:
Плача коця на кухнi,
Ад слёз вочкi папухлi.
Забалеў мо жываток?
-
Мяў, - сказаў варкоцiк, -
Не балiць жывоцiк.
Машыны жалi спелае жыта.
Цераз плот, цераз плот
Жук ляцiць у гарод.
I гудзе, як самалёт.
Ну i жук! Ну i жук! Ж-ж-ж.
17.
Зз Зо Зе Зг Зр Зш Зл
Зiна Зэльва Захар
З чужое бяды не смейся.
Гукавая размiнка:
Зубр зубiлам выбiў зуб.
Звонка – звонка звiнiць званок,
Звiнiць , звiнiць, залiваецца.
Лезь, залезь, залезшы, злезь.
Паравозiк, паравоз
Многа, многа грузу вёз.
Змей за хатай знiчку з’еў –
Зуб у змея забалеў.
Змей лячыў яго заўзята:
Зелкi клаў сабе на пяты,
Лез у гразь, як парасё,
Але зуб балiць – i ўсё!
за-за-за - рагатая каза
зу-зу-зу - Вова на вазу
18.
ззз зез зоз звз зрз згз злз
Баязлiўцу адзiн пень за тры ваўкi здаецца.
Загадкi:
Летам шэранькi , зiмой беленькi. (Заяц)
Не брэшэ, не кусае, а ў хату не пускае. (Замок)
Мае звонкi галасок, усiх склiкае на ўрок. (Званок)
Што за астры, люба глянуць.
Толькi ўночы цвiтуць,
А ўдзень – вянуць. (Зоркi)
Калi мы ядзiм – яны працуюць.
Калi не ядзiм – яны адпачываюць.
Не будзем iх чысцiць – яны захварэюць. (Зубы)
Я заўседы ў роце, а не праглынеш. (Язык)
Уздоўж дарогi сталi ў рад
Сёстры, нiбы на парад.
У спаднiчках белых, вузкiх,
У зялёных пышных блузках. (Бярозкi)
Гукавая размiнка:
У нядзелю на базар
Гарбузы вязе Назар.
Звонкi лядок звонам звiнiць.
Мчыць Змiтрачок , птушкай ляцiць.
Ззяюць канькi, iскры – як жар,
Аж заружовiўся Змiцераў твар.
Дзяцел ноччу быў сардзiты,
Тэлеграмму пераблытаў.
I пайшла па лесе байка:
“З’еў лiсiцу шэры зайка”.
Як шэры воўк, завыла глуха
У полi злая завiруха.
зы-зы-зы - схаваўся ад казы
зi-зi-зi - у саначках вазi
зе-зе-зе - дай вады казе
19.
Ii Iл Iў Iш Iв Iе
Iван Iрына Iпуць Iўе
I службу служы, i сябру дапамажы.
Гукавая размiнка:
З цiхiх далячыняў
Выплыў ранак сiнi,
Лiпу i ялiнку
Апрануў у iней.
Iх сарваць хацелi –
Кветкi ўзляцелi.
Гэта былi матылi.
-
Коцiк, коцiк, дзе ж ты быў?
-
Я ўсю ноч мышэй лавiў.
абкi-абкi-абкi - прыскакалi жабкi
ci-сi-ci - вады прынясi
дзi- дзi- дзi - па траве не хадзi
20.
ii iеi iвi iгi iўi
Рана загоiцца, а злое слова – нiколi.
Загадкi:
Што гэта за свiнка:
Невялiчкi рост,
Жалезная спiнка,
Канапляны хвост. (Iголка i нiтка)
Круглы, як сонца, шыпiць пад iм донца. (Блiнчык)
Не мора, а хвалюецца. ( Нiва)
Хто не гаворачы вучыць. (Кнiга)
Гукавая размiнка:
Коцiк-варкоцiк лёг на жывоцiк,
Лапкi пад вушка – гэта падушка.
Снегiры, сiнiчкi,
Сыплю вам пшанiчкi.
Сядзяць без ежы ў сцюжу птушкi,
Сябры, зрабiце iм кармушкi.
iца-iца-iца - празрыстая крынiца
iу-iу-iу - дрэва пасадзiў
iр-iр-iр - прыехаў брыгадзiр
21.
йй йвй йуй йзй йлй
Салаўя байкамi не кормяць.
Загадкi:
Хвiлiны вольнае не мае,
Бо спяшаецца заўжды,
I ўчэпiста трымае
Ён рукамi правады. (Тралейбус)
Полем- нiваю паўзе.
Аж зямля пад iм гудзе.
А навокал стук i грук –
Мне, малоцiць за сто рук. (Камбайн)
Гукавая размiнка:
Скача зайка па сцяне,
Не даецца ў рукi мне.
Што прыдумаць, што зрабiць?
Як мне зайчыка злавiць?
Сядзiць сыч на капе,
А сава на другой.
Гой-гой-гой! – на другой.
Гой-гой-гой! – на другой.
Соня, Соня, Сонейка!
Зашумела голлейка.
ай-ай-ай - конiка трымай
ой-ой-ой - аб’еўся каўбасой
уй-уй-уй - добра папрацуй
ай-ай-ай - любi свой родны край
22.
Кк Ко Ку Кв Ке Кч Кж Км
Кузьма Камянец Каспля (рака)
Кожны праўду знае, ды не кожны яе любiць.
Гукавая размiнка:
Як Якiмка, так i Хiмка,
А як Хiмка, так i Якiмка.
З’еў баранчык мой абараначак,
Вавёрка – цукерку,
Кошка – кашку,
А качанятка – астаткi.
Кую-кую ножку,
Паеду ў дарожку,
Дарожка крывая,
Кабылка сляпая.
Белабока – сарока
Прыляцела здалёка.
Села яна на таку,
У яе хвосцiк на баку.
Я лiса, лiсiца, лiска,
Вельмi зайчыкаў люблю.
Падбяруся блiзка-блiзка
I за хвосцiк учаплю.
23.
ккк клк кек квк кук
Як гукнеш , так i адгукнецца.
Загадкi:
Па хаце ходзiць, хвастом водзiць. (Кот)
Пасярод двара стаiць гара,
Спераду вiлы, а ззаду мятла. (Карова)
Ля ракi жыве званар,
Ён балотны гаспадар.
Даўганосы, даўганогi ,
Голас тонкi, а сам строгi. (Камар)
Царэўна ў няволi,
У цёмнай каморы,
А косы на сонцы,
На вольным прасторы. (Морква)
Гляну на яго – сябе ўбачу. (Люстэрка)
Гукавая размiнка:
Кавалi зброю кавалi,
Каб iх каралi каралi.
- Крум-крум, крум-крум! –
Паляцеў крумкач на рум.
Пэўна, вы вясною чулi,
Як на дрэве, на суку
Клiча на ўвесь лес зязюля:
Курка – квахтуха вадзiла дзяцей
Каля пляцей: квох-квох!
Дзецi зярнят з’елi зашмат: квох-квох!
Жоўценькi пеўнiк зляжа , напэўна:
Квох-квох!
Грэлку на брушка
Нясе квахтушка: ох-квох!
кi-кi-кi - шумяць каласкi
ка-ка-ка - убачыў грыбнiка
ку-ку-ку - падаў на рушнiку
ак-ак-ак - да нас прыйшоў мастак
24.
Лл Ла Лв Ле Лг Лф
Лявон Лiда Лукомскае (возера)
Ласкавае слова лепш за дубiну.
Гукавая размiнка:
Люлi, люлi, люлi
Палез кот на дулi.
Адмарозiў лапку,
Пайшоў грэцца ў хатку.
Лiска лашчыць лiсяня,
А ласiха – ласяня.
Леў ласкава лапаю
Iльвяня паляпвае.
ла-ла-ла -на кветцы пчала
лы-лы-лы - не баюсь пчалы
ло-ло-ло - на вулiцы святло
лу-лу-лу - цацкi ў вуглу
лю-лю-лю – я маму люблю
25.
ллл лал лул лел лшл
Золата i ў балоце свецiцца.
Загадкi:
Рыжая дзяўчынка
Залезла ноччу ў двор –
Курэй пералiчыла
I ўсiх панесла ў бор. (Лiса)
Што за дзiўнае стварэнне:
Вырастае без карэння,
I зуciм яна без цвету,
А патрэбна ўсяму свету.
Хоць родзiцца на вадзе,
А ў ваду кiнь – прападзе. (Соль)
Задраўшы насок , бягуць у лясок. (Лыжы)
Маленькi, сухенькi, але ўсiх адзяе. (Лён)
Яна зусiм не мышка,
Хоць i на М завецца.
Сама iмчыць у норку,
А хвост у неба рвецца. (Маланка)
Хатку татка ў дом прывёз,
У той хатцы Дзед Мароз.
Ён там спiць i ў сне буркоча,
Паказацца мне не хоча. (Халадзiльнiк)
Гукавая размiнка:
Лянок не любiць лянот.
Лянот не любiць лянок.
Рыс Ларыса пасалiла,
Пасалiла рыс Ларыса.
Лена шукала булаўку,
А булаўка ўпала пад лаўку.
У Ларысы i Валеры на лiпе арэлi.
лi-лi-лi – кашу пасалi
ле-ле-ле – посуд на стале
ол-ол-ол – сядаем за стол
оль-оль-оль – мы купiлi соль
ель-ель-ель – дзецi п’юць кiсель
26.
Мм Ма Мв Ме Мг Мз
Мальвiна Магiлеў Мухавец
Малая пчала, ды i тая працуе.
Гукавая размiнка:
Мама Мiлу мылам мыла.
Мама Мiле гаварыла:
-
Ты не злуй, дачушка Мiла!
-
Не злую, - сказала Мiла, -
-
Я выплакваю з воч мыла!
Мама! Матуля!
Чароўнае слова.
Песняй ласкавай гучыць на ўсiх мовах.
Мамiна iмя самае лепшае,
Мамiна слова – найдаражэйшае.
мы-мы-мы – плаваюць самы
ом-ом-ом - я стану мараком
ым-ым-ым – дапамагай старым
му-му-му - запасы на зiму
27.
ммм мом мем мвм мшм
Хто многа абяцае – рэдка слова трымае.
Загадкi:
З высокай дарогi глядзiць бычок кругларогi. (Месяц)
Упадзе – падскоча,
Ударыш – не плача. (Мяч)
Скручана, змучана, па хаце скача. (Мятла)
Жалезны кулак, драўляная рука –
Не любiць цвiка. (Малаток)
Дзень спякотны. Гэта ж – лета!
Ля латка дзве чэргi дзетак.
-
Пакаштуем, - кажуць , - мы
Па кавалачку зiмы. (Марожанае)
Гукавая размiнка:
Мама Мiлу мыла мылам,
Мiла мыла не любiла.
-
Цi малiну мылi вы?
-
Мылi, ды не мылiлi.
Прыляталi птушкi ўзiмку да кармушкi,
Бо зiмой не знойдуць нi жучка, нi мушкi.
ом-ом-ом – снег ляжыць кругом
мель-мель-мель – гудзе над кветкай чмель
ом-ом-ом – сам пастроiў дом
ам-ам-ам – усюды шум i гам
28.
Нн На Ну Нш Нв Нм
Надзея Нарач Нясвiж
Не саромейся пытаць: больш спытаеш – больш пазнаеш.
Гукавая размiнка:
Звала па малiну Марына Галiну,
Галiна Марыну звала па калiну.
У нядзелю на базар
Гарбузы вязе Назар.
Самае чыстае – гэта крынiца,
Самае строгае – гэта гранiца.
Самае смачнае – хлеб наш жытнёвы,
Самае моцнае – чэснае слова.
онь-онь-онь – на лугу пасецца конь
ень-ень-ень – вось i новы дзень
ын-ын-ын – ужо вырас сын
ну-ну-ну – пасадзiлi мы сасну
29.
ннн нан ншн нун нвн нен
Шануй людзей, то i цябе пашануюць.
Загадкi:
Шэрае сукно лезе ў акно. (Ноч)
Усiх возiць, а сам пехатою ходзiць. (Конь)
Маленькая дзетачка поўная кiсляцiны. (Лiмон)
Усiх буджу, хоць без гадзiннiка хаджу. (Певень)
У лужку – лужочку выраслi сястрычкi:
Залатое вочка, белыя раснiчкi. (Рамонкi)
Гукавая размiнка:
Мчацца хаткi , як адна,
Па дарозе гулка.
Называецца яна
Дзiцячай чыгункай.
Сандалеты нам на лета.
Не сезон, цяпер зiма.
лён-лён-лён – каля дому клён
ан-ан-ан – з’еў жалуды кабан
ны-ны-ны – у цырку ёсць сланы
он-он-он- Матвею снiцца сон
30.
Оо Обо Оео Омо Оло Очо
Орша Обаль(рака)
Прыгожы той, хто сочыць за сабой.
Загадкi:
Хто зялёнымi вачамi
Грозна блiскае начамi?
Мае пухленькiя лапкi,
Мае кiпцiкi – царапкi?
Спiнку пругка выгiнае,
Страх на мышак наганяе. (Кот)
Чатыры браты адзiн капялюш надзелi. (Стол)
Сам не бачыць, а дарогу паказвае. (Компас)
Ён ляжыць альбо вiсiць…
А пачне ледзь галасiць –
Дзеткi носяцца штораз
Цi то з класа, цi то ў клас. (Званок)
Гукавая размiнка:
Сонейка, сонейка, асвяцi сасоннiкi.
Падрыў крот крывы плот,
Рые норку ў агарод.
Паравозiк, паравоз
Многа-многа грузу вёз.
Окае, окае, кола крутабокае.
от-от-от- вылез з норкi крот
ок-ок-ок – смачны пiражок
ом-ом-ом – спiць старэнькi сом
но-но-но- мы паехалi ў кiно
31.
Пп Па Пе Пг Пф Пв
Пракоп Пiнск Прыпяць
Праца робiць чалавека разумным.
Гукавая размiнка:
Наша вострая пiла не пiла, а плача.
Не пiла, не ела, нi разу не прысела.
Папiлавала дровы – будзьце здаровы!
Пi ты на здароўе,
Пеця, дружа мой,
А мне прычасацца
Дай грабеньчык свой.
уп-уп-уп – мы наелiсь круп
оп-оп-оп – казу пас Пракоп
пi-пi-пi - ноччу Маша спi
пiў-пiў-пiў - у рукi мяч схапiў
32.
I птушцы адной нудна.
Загадкi:
Яго нiколi не абмiнеш,
Калi ў хату заходзiш,
Цi з хаты выходзiш. (Парог)
Раздвоена бародка,
Вяльможная паходка,
Iдзе, як цар да трона,
На галаве карона. (Певень)
Туды – рог, сюды – рог,
Пасярод – нiбы пiрог,
А сама напхана пухам
I ў мяне ляжыць пад вухам. (Падушка)
Зубы вострыя мае, дробна жуе, а не глытае. (Пiла)
На кветках мы летам яе прыкмячаем.
Хто гэта – успомнiце лепей за чаем. (Пчала)
Узбагачаюся я летам
Не пышным – ледзь прыкметным цветам.
Але, як толькi зацвiту,
Дык пчолы чуюць за вярсту. (Лiпа)
Гукавая размiнка:
Спрытна кроп палоў Пракоп,
Лёг пад кропам i захроп.
Пiльшчыкi – пiлавальшчыкi пiлавалi пiламi.
На прагулку ў парк прыйшлi Патап i Карп.
На плоце лапоча певень.
Пёк Пракоп – хлебапёк
Пятру пернiк i пiрог.
Прытупiў пiлу Пiлiп – пiлаваў паленне з лiп.
33.
Рр Ру Ра Рв Рм Ре Рг
Рыма Рэчыца Рыжуха
Розум – не сякера, не пазычыш.
Гукавая размiнка:
Рыбак Рыгор рыбачыў на рацэ.
Прыручыць сароку – адна марока,
А сорак сарок – сорак марок.
Рак поўз праз барак,
Сустракае рака грак:
У раку завалаку.
ра-ра-ра – пад сасной нара
ро-ро-ро- у Мiнску ёсць метро
ру-ру-ру – заяц грыз кару
ры-ры-ры – гудзелi камары
34.
ррр рар рлр рер рвр
Праўда даражэй за грошы.
Загадкi:
Ва ўсiх дзетак адзенне з манетак. (Рыба)
Зiмой хаваюся,
Вясной з’яўляюся,
Летам весялюся,
Восенню спаць кладуся. (Рака)
Ранiцу кожную лашчыць, сушыць шыю, рукi, твар i вушы. (Ручнiк)
Касцёр пад дрэўцам не гарыць,
Кацёл не грэўся , а кiпiць.
Кiпiць, кiпiць, не выкiпае,
Кранеш рукою – апякае.(Мурашнiк)
Кругом вада, а з пiццём бяда. (Мора)
Новы посуд, але ўвесь у дзірках.(Рэшата)
Гукавая размiнка:
Тры вароны на варотах.
У двары горка, пад горкай норка.
На двары без пары таўкуць мак камары.
Рагатун Рыгорка родам
З Рагачова горада.
Як захоча, зарагоча
Рагатлiвым рогатам.
На рэчцы Лука спаймаў рака ў рукаў.
ыр-ыр-ыр – з’елi ўвесь сыр
iр-iр-iр – выпiлi кефiр
ор-ор-ор – чырвоны памiдор
ур-ур-ур – прыгожы абажур
35.
Сс Св Сд См Се Сч Сг
Сямён Сож Салiгорск
Стары друг лепш за новых двух.
Гукавая размiнка:
У асы не вусы , а вусiкi.
Касi каса пакуль раса.
У маленькай Санi санi едуць самi.
Спiць спакойна стары сом,
Бачыць ён салодкi сон.
са-са-са – вось бяжыць лiса
су-су-су- убачылi лiсу
сы-сы-сы – не баюсь асы
сi-ci-сi – плывуць карасі.
36.
ссс сос сес сшс свс сгс
Сады садзi i ў маладосцi, i ў старасцi.
Загадкi:
Глянеш – заплачаш, а ўсе яму рады. (Сонца)
Белы, ды не цукар, ног няма, а iдзе. (Снег)
Гудзе, як пчала,
Ляцiць, як страла,
Крыламi не махае,
Хто адгадае? (Самалёт)
Я засяваю дол iглiцай,
Спрадвеку слаўлюся жывiцай. (Сасна)
Белая, як снег,
Цэлы дзень у рэчцы купаецца,
А на бераг выйдзе сухая. (Гусь)
Латка на латцы, не сшыта iголкаю. (Капуста)
Што за гаспадынька
Ходзiць каля гаю,
Залатую футру
Па зямлi цягае. (Лiса)
Гукавая размiнка:
Пайшоў Сема лавiць сома.
Соня спiць спакойна дома.
Сонi – сон, Семе – сом.
Схаваўшыся за самавар,
З савою сыч засумаваў.
Сiнявокiя званочкi раскрываюць свае вочкi.
Сцюжа скокi пачала
Паскакала да сяла.
ас-ас-ас – пойдзем усе да нас
ос-ос-ос – на палубе матрос
усь-усь-усь – з вады выйшла гусь
ысь-ысь-ысь – у засадзе рысь
37.
Тт Та Тв Тр Те Тл
Таццяна Тураў Тарас
Трэба нахiлiцца, каб з ручая напiцца.
Гукавая размiнка:
Па цвiчку тук – ток
Б’е жалезны малаток.
- Тах, тах, тах,
Ту-ту-ту! –
Вiтаюцца на ляту
Паравозныя гудкi.
Пытаюцца цягнiкi:
- Хто хутчэй, хто хутчэй
Давязе дамоў дзяцей?
ту-ту-ту – малака я дам кату
ты-ты-ты – на канапе два каты
та-та-та – у норцы бачу я крата
тэ-тэ-тэ – я займаюсь каратэ
38.
ттт тат твт тут ткт
Не хвалiся пачаткам, а хвалiся канчаткам.
Загадкi:
Конь сталёвы аўса не просiць,
А арэ i косiць. (Трактар)
Ну i пабудову збiў дрывасек:
Чатыры слупы, нiводнай сцяны,
А на даху сядзiць чалавек. (Табурэтка)
Яны чорныя, крывыя,
З нараджэння ўсё нямыя.
А калi пастануць поруч,
Як жывыя , загавораць. (Лiтары)
У нядзелю ўсiм садком
Мы хадзiлi ў гэты дом.
Там, у сонечных святлiцах,
Дрэмлюць кнiжкi на палiцах.
Кнiгалюб, казалi мне,
Гэты дом не абмiне. (Бiблiятэка)
Гукавая размiнка:
Тарасок, Тарас, Тараска.
Бульбу абiрай, будзь ласкаў.
Потым буду абiраць.
А чаму й не пахвалiцца!
Кожны цвiк яго баiцца.
Тук ды тук,
Ток – ток, ток-ток, -
Стукнуў, грукнуў малаток.
Тчэ ткач тканiну
На хустачку Янiне.
ат-ат-ат – хутка едзе самакат
от-от-от – плыве па моры кашалот
ост-ост-ост – якi прыгожы мост
лот-лот-лот – каля хаты плот
39.
Уу Уа Ук Ул Ус Ут
Усцiння Узда Убарць(рака)
Умеў памылiцца , умей i паправiцца.
Гукавая размiнка:
Крум-крум, крум-крум! –
Паляцеў крумкач на рум.
Зязюля на суку: ку-ку, ку-ку, ку-ку!
Шух-шух, шух-шух…
Як зiмой сняжынкi,
З-пад пiлы ў два канцы
Сыплюцца крупiнкi.
зу-зу-зу – прывядзi дамоў казу
ву-ву-ву – дзецi ўбачылi саву
джу-джу-джу – рады ўсе дажджу
ру-ру-ру – Барыс лезе на гару
40.
уўу угу улу уву уху
I чужому навучайся, ды свайго не цурайся.
Загадкi:
I зiмой, i летам – белая, як снег.
I зiмой, i летам – як надзьмуты мех.
Ходзiць на лапатках, бегае нягегка,
Рогам есць i п’е.
А гергеча гэтак, што нiкому нельга
Зразумець яе.(Гусь)
У чырвоных ботах па балоце ходзіць,
Жабак спрытна ловіць.(Бусел)
Ходзiць па дварах.
На нагах кiпцюры.
Белае каменне нясе.(Курыца)
Запытаю ў сыночка альбо ў дачушкi:
- У якога бугарочка аж чатыры вушкi? (Падушка)
Гукавая размiнка:
А чу-чу, чу-чу, чу-чу,
Я гарох малачу
На чужым тачку,
На прыгорачку.
Парсючок салодка спаў: рух-рух-рух.
Ён прачнуўся i сказаў: рух-рух-рух.
Мне не трэба на зарадку: рух-рух-рух.
Лепш пайду парыю градку: рух-рух-рух.
Мыцца не цярплю я дужа: рух-рух-рух.
Лепш паплёхаюся ў лужы: рух-рух-рух.
Няхай дзецi пазайздросцяць:рух-рух-рух.
Запрашаю ўсiх у госцi: рух-рух-рух.
41.
аўа еўе iўi ыўы уўу
Хто ўчора схлусiў, таму заўтра не павераць.
Загадкi:
Поўная бочачка чорных круп,
Замест затычкi на версе струп. (Макаўка)
Галава ў вадзе, а хвост на сушы.( Коўш)
Дом без вокан, без дзвярэй –
Поўна ў доме тым людзей.
Там ляжаць браты радочкам.
На iх розныя сарочкi. (Алоўкi)
У тралейбуса, трамвая
Ёсць i трэцi брат. Хто знае?
Ён людзей таксама возiць,
На прыпынку затармозiць.
I глядзiш – няма натоўпу.
Здагадалiся? … ( Аўтобус)
Зай па лесе скок ды скок,
Косiць вокам з боку ў бок.
У дупле вавёрка – шчоўк!
а яму здаецца - …(Воўк)
Гукавая размiнка:
Мухалоў i мухалоўка
Ловiць мух i мошак лоўка.
Сёння досвiтам Аўсей
Злавiў аўсянку ў аўсе.
Быў авёс расяны зранку –
У расе ўся аўсянка.
Залацiстая галоўка
Выцiскае слёзы лоўка.
Хто галоўку пакаштуе,
Той слязы не пашкадуе.
Слезкi выцерла бабуля
I сказала : - То ж цыбуля.
аў-аў-аў – лiст напiсаў
оў-оў-оў – прыйшоў дамоў
iў-iў-iў – кошку пакармiў
еў-еў-еў – Вова кашу з’еў
42.
Фф Фа Фм Фр Фс Фв
Фама Фёкла Фёдараўна
Фядора стара, ды Фядоту мiла.
Гукавая размiнка:
Казаў сябрам Фадзей, Фадзейка:
-
Фактычна, хлопцы, я ўсе ўмейка.
Фарсун фарсiў у фiялетавым фраку i фетравым капелюшы.
Федзя кусцiк пасадзiў, а палiць яго забыў.
арф-арф-арф – у мяне прыгожы шарф
фор-фор-фор – падарылi мне фарфор
фет-фет-фет – на перапынку я ў буфет
43.
ффф фаф феф фуф флф
З незабiтага лiса футра не шыюць.
Загадкi:
Жыве ў лесе, ухае, як разбойнiк,
Людзi яго баяцца, а ён людзей.(Фiлiн)
Яго вiдаць здалёку
На шумнай маставой,
Маргае цуда-вока:
I пешаходы, i шафёры
Гавораць дзякуй… (светлафору)
Дарогi ёсць – ехаць нельга,
Зямля ёсць – араць нельга,
Лугi еёць – касiць нельга,
У рэках i акiянах вады няма. (Геаграфiчная карта)
Гукавая размiнка:
Сказала цеця: - Фi, футбол!
Сказала мама: - Фу, футбол!
Сястра сказала: - Ну, футбол!
А я адказ даў: - Во, футбол!
Фокуснiк Фазан ператварыў фiкус у фiялку.
Хто вышэй за нашу шафу
Намалюе вам жырафу.
Футбалiсты ў атэлi фрыкадэлькi з флягаў елi.
44.
Хх Ха Хм Хе Хг Хв Хс
Харытон Хойнiкi Хмарка
Хто многа абяцае, рэдка слова трымае.
Гукавая размiнка:
Назбiрала арэхаў пяць мяхоў i паўмеха.
Хрысцiна, Хрысцiнка
Хаўронню любiла.
Харошых Хаўронiных
Дзетак кармiла.
Хiстае дзюбай i хвастом
Гадзiннiк ходзiць пад акном.
Пэўна добра чарапахам
Пад сваiм надзейным дахам.
уха-уха-уха – наляцела завiруха
ях-ях-ях – бярозавы шлях
ах-ах-ах – растуць на берагах
45.
ххх хах хмх хвх хех
Не рабi лiхога i не бойся нiкога.
Загадкi:
У цiхае надвор’е няма нас нiдзе.
Як вецер падзьме, бяжым па вадзе. (Хвалi)
Бягуць жарабкi буланыя,
Усе павады парваныя,
Нi сесцi на iх, не ўпрэгчы,
Нi з пугай услед пабегчы. (Хмары)
Хто, як Васька – кот, мурлыча
I мароз у хату клiча?
I мароза доўгi шлях –
Па электраправадах.
Ён карысны нам заўседы:
I вясной, i ў непагоду. (Халадзiльнiк)
Што за птушка хатняя
Гэткая нахабная:
Нават не баiцца
Вам на нос садзiцца. (Муха)
Смачная кашка, а дастаць цяжка.
Не разаб’еш гаршка, не з’ясi камячка. (Арэх)
Гукавая размiнка:
Пайшла каза ў рахi,
Нашчыпала тры мяхi,
А чацвёрты – шалухi.
Хвошча, хвошча дождж.
Воўк схаваўся ў хвошч.
Хвост пад хвашчом,
А сам пад дажджом.
Захварэў чалавек, хварэў, хварэў, перахварэў,
Ды нарэшце хваробу вылечыў.
У мухi няма вуха, няма вуха ў мухi.
Хукала хмара на хохлiкаў двор,
Хохлiк схаваўся пад мухамор.
Пад мухаморам у хохлiка ложак,
Там яго хмара спалохаць не можа.
46.
Цц Ца Цу Це Цм Цг Цш
Цiмафееўна Цярэнцiй Цётка
Цiхая вада грэблi рве.
Гукавая размiнка:
Кураняты i курыца п’юць гай на вулiцы.
Iшоў бай па сцяне,
Нёс сямёра лапцей,
I сабе, i жане,
I дзiцёнку па лапцёнку.
Баiць, цi не?
Цягнiк, працаўнiк
Стаяць не прывык…
Удалеч бяжыць,
Шыпiць, гудзiць…
Адуванчык, дзьмухавец,
Кучаравы маладзец,
Стаў ён пры дарожцы
На даўжэзнай ножцы.
цы-цы-цы – мы малайцы
цу-цу-цу - я пасу аўцу
цэ-цэ-цэ – аловак у руцэ
47.
ццц цлц цоц цец цвц
Не бiце дубцамi, навучайце слаўцамi.
Загадкi:
Сам увесь у сярэдзiне,
А галава зверху. (Цвiк)
Бяжыць без сцежкi, без дарожкi,
Толькi блiскаюць рожкi. (Месяц)
Iдзеш – наперадзе ляжыць,
Азiрнешся – дадому бяжыць. (Цень)
Завiтала ў хату панi
У чырвоным сарафане,
Як пачалi распранаць –
Сталi плакаць, праклiнаць. (Цыбуля)
Маленькая паненачка
Схавалася ў цянёк:
Чырвоная сукеначка,
А беленькi пянёк. (Сунiца)
Гукавая размiнка:
-
Цецярук, цецярук, дзе ж твая цяцера?
-
Мая цяцера цецераняткам цеста месiць.
Зябнуць ранкам коцiкi.
Аж дрыжаць жывоцiкi.
-
Коцiкi, коцiкi, абувайце боцiкi.
Цэбар ставiлi ў цяпло -
Цеста ў цэбры ўсе расло.
Цераз бераг, цераз край
Уцякло ўсё ў каравай.
Цiха, цiха, цiшэй мышкi,
Не чуваць, як ходзiць Цiшка.
ец-ец-ец – добры плывец
аць-аць-аць – трэба памаўчаць
iць-iць-iць – хутчэй ідзі званiць
48.
Ча Чч Чу Чы Чм Чр
Чачэрск Чашнiкi Чарнушка
Чаго сабе не хочаш, таго i другому не зыч.
Гукавая размiнка:
Чэсь калоду чэша,
Чэся цеста месiць.
Чай цурком цячэ з-пад крана.
Пчолка з чмелем у чоўнiку плылi.
А чу-чу, чу-чу, чу-чу,
Я гарох малачу.
На чужым тачку,
На прыгорачку.
Пасу, пасу авечачкi
Каля быстрай рэчачкi.
Чук-чук-чук,
Налавiў дзед шчук.
Тачу, тачу, абточваю,
Начыста заточваю,
Канцы з канцамi сточваю.
ча-ча-ча – злавiлi ляшча
чо-чо-чо – возьмем за плячо
чу-чу-чу- да месяца лячу
49.
ччч чач чуч чмч чвч чрч
Кожны чалавек свайго шчасця каваль.
Загадкi:
Еду, еду, - нi дарогi , нi следу. (Човен)
Па пяску ледзь-ледзь паўзе,
А не зловiш у вадзе.
Нi рыбiна, нi птаха,
А проста…(чарапаха).
Праз дарогу жывуць,
Адзiн другога не бачаць. (Вочы)
Б’юць яго рукамi,
Б’юць яго нагамi,
Ён не скардзiцца, не плача,
Моўчкi летае i скача. (Мяч)
Гукавая размiнка:
У чаплi чапляня, у зайкi зайчаня.
Скача чапля па балоце,
Чачотка ў чароце,
А чубаты чарот
Топча, топча агарод.
Я чачота падпiльную,
Чапялою пачастую.
Ад удару шчупака
Скалыхнулася рака,
Затрашчаў зiмовы лёд,
I пачаўся ледаход.
Рэчка, сажалка, рака
Добра знаюць шчупака.
Ён плыве за ўсiх шпарчэй,
Рыбкам гора: не уцячэш.
Пад лiсткi хаваюцца,
Сонейку ўсмiхаюцца.
Нiбы тыя чараўнiцы –
Чарнабокiя чарнiцы.
чы-чы-чы – сядзi на пячы
ач-ач-ач – нiколi не плач
оч-оч-оч – цёмная ноч
50.
Шш Ша Шу Шы Шм Шэ
Шумiлiна Шчучын Шчара
Шануй людзей, то i цябе пашануюць.
Гукавая размiнка:
Шылам Мушка шыла вушка.
Шэсць мышанят у шалашы шамацяць.
Сашы далi кашы, а Машы - сыраквашы.
Пайшоў шпак на шашу,
Знайшоў шапку малышу.
Пайшоў шпак на шпацыроўку,
Знайшоў хустку – кашмiроўку.
Шапкi, шалiкi, шкарпэткi
Апранулi нашы дзеткi.
ша-ша-ша – мыю малыша
шу-шу-шу – ваду нашу
шы-шы-шы – малога калышы
51.
шшш шыш шэш шлш швш
Да якiх прыстанеш, такi сам станеш.
Загадкi:
У двары вялiкi дом,
Нiбы вулей, гулкi днём,
Гул той вечарам змаўкае,
Ранiцою ажывае.
Хто наведае той дом,
Набывае веды ён. (Школа)
Адгадаць павiнны,
Што гэта за свiнка:
На спiне – драўнiнка,
На жываце – шчацiнка. (Шчотка)
Надзьмуўся пузан
Велiчынёю са збан,
А лёгкi, як пух.
Што гэта за зух? (Шар)
Ля сцяны стаiць Чарнушка,
Па ей бегае Бялушка,
За Бялушкаю Макрушка.
Шмаргане туды-сюды –
Змые белыя сляды. (Дошка)
Гукавая размiнка:
Паляцелi птушачкi, птушачкi-пяюшачкi.
-
Шпок – шпак, шпок-шпак! –
Шпакляваў шпакоўню шпак.
-
Шпок – шпак, шпок-шпак! –
Шпакляваў, пакуль не змок.
Штохвiлiны на шашы
Шумна, як на кiрмашы.
Шоргат, шорах, шум птушыны,
За машынаю машына.
Нешта шэпча шына шыне…
Шэпча шустрая шаша:
аш-аш-аш – у лесе ёсць шалаш
уш-уш-уш – купiлi груш
ыш-ыш-ыш – кот злавiў мыш
52.
ыыы ыры ылы ыгы ышы
У крывым воку ўсё крывое.
Загадкi:
Пад лаўкаю шарыць,
Збiрае крошкi, баiцца кошкi. ( Мышка)
Не клубок i не гарлачык,
Хоць i кругленькi наш …(мячык).
Сам цыбаты, нiбы жораў,
Падымае грузы ў гору,
Хоць адну руку ён мае –
Будаваць нам памагае. (Пад’ёмны кран)
Дзiк спалохана скуголiць,
Паглядае ўвысь:
Там стаiлася мiж голля
У засадзе… (рысь).
Гукавая размiнка:
Прынясiце лiст паперы,
Што шырэй за нашы дзверы.
Даручылi шэрай мышцы
Несцi кошцы кашу ў лыжцы.
Што данесла кашу мышка,
Можа вам пацвердзiць лыжка.
Гаварылi малыя лiсiчкi:
- Ых-пых, ых-пых.
Наш цягнiк прыцiшыў дых.
Супынiўся ля ляшчыны
На кароткi адпачынак.
джы-джы-джы – кончылiсь дажджы
жы-жы-жы –прыляцяць стрыжы
сы-сы-сы- шумяць каласы
53.
Ээ Элэ Эжэ Эмэ Эрэ
Эдуард
Рыбка ў рацэ, ды не ў руцэ.
Загадкi:
Мае хобат, нiбы слон,
Сам жалезны, дужы ён,
Рот зубасты раззяўляе-
Хутка яму рот капае. (Экскаватар)
Гукнеш – адгукнецца,
Ад людзей хаваецца. (Рэха)
Ногi ёсць, а не прайдуся,
Спiнка ёсць, а не кладуся.
I сядзенне ёсць, а сам
Не сяджу нiколi.
Адгадаць цi ўдасца вам,
Што гэта такое? ( Крэсла)
Мiма гаю, мiма яру
Мчыць без дыму,
Мчыць без пару
Паравозава сястрычка.
Хто такая? (Электрычка)
Гукавая размiнка:
Ясь i Стась з вясёлым смехам
Беглi з мехам па арэхi.
Апярэдзiла iх рэха,
Папярэдзiла арэхi.
Пад лiсточкi , як пад стрэшкi,
Пахавалiся арэшкi.
Энiкi-бэнiкi з’елi варэнiкi,
Бобу гаршчэчак i цэбар катлет,
Рэшата, грэчку, патэльню, амлет,
Шэрую тэчку з паперамi таты,
Бэлькi i жэрткi для новае хаты,
Рэха лясное, дубовыя венiкi.
З’елi i лопнулi энiкi-бэнiкi.
чэ-чэ-чэ – ткач тканiну тчэ
цэ-цэ-цэ – нясу кветкi ў руцэ
54.
Юю Юлю Юсю Ювю
Юрый Юлiя
Белыя ручкi чужую працу любяць.
Загадкi:
Гляну на яго – сябе ўбачу. (Люстэрка)
Пэўна, вы вясною чулi,
Як на дрэве, на суку
На ўвесь лес кукуе птушка:
-
Ку-ку, ку-ку, ку-ку! (Зязюля)
Гукавая размiнка:
Накармi яе , Мальвiнка,
Свежай траўкай – канюшынкай.
Люляў у люльцы Любачку,
Любаваўся Любаю.
Юрка юшку адчынiў.
Юрка юшкi наварыў.
Юля, Юлiя, Юлiна
Зайшлі да Юркі на хвiлiну.
лю-лю-лю – маму я люблю
аю-аю-аю – на вулiцы стаю
елю-елю-елю – свята ў нядзелю
люю-люю-люю – я хатку намалюю
55.
Яя Яр Яш Ям Яд Як
Ядвiга Яўсей Ярцава
Як ты к людзям, так i людзi к табе.
Гукавая размiнка:
У нядзелю на базар
Гарбузы вязе Назар.
Бегемот разявiў рот
I глядзiць на самалёт.
Я аладачкi з пяску
Сёння цэлы дзень пяку.
Але мой рахманы кот
Не бярэ аладкi ў рот.
Ядвiга, Ядвiня, Ядвiся.
У люстра сама падзiвiся.
ця-ця-ця – не плач, дзiця
iня-iня-iня – расце ў мяне вяргiня
ыя-ыя-ыя – жыхары лясныя
ята-ята-ята – дзецi чакалi свята
56.
яяя яля явя якя яня
На яду мастак, а на працу так-сяк.
Загадкi:
Ляжыць калода сярод балота,
Не гнiе i не сохне. (Язык)
Мiж голля, мiж лiсця – жар,
Ды не ўспыхне пажар. (Ягады рабiны)
Румяны Пiлiп да палкi прылiп. (Яблык)
Аднойчы дзяцька русы
Спаткаўся ў полi нам:
Тырчаць у гору вусы
Даўжэйшыя, чым сам. (Ячмень)
Калi патрэбны – яго кiдаюць.
А непатрэбны – падымаюць. (Якар)
Гукавая размiнка:
Зябка збiўшыся ў камяк
Зайка – вiславух абмяк.
Паглядзiце, вось красуля,
На градзе расце цыбуля.
Закружыўся Аляксей,
Аляксей – сняжынкасей!
Сее, сее, сее, сее,
Луг бялее i бялее.
яч-яч-яч- якi прягожы мяч
ля-ля-ля – нам усё дае зямля
ыя-ыя-ыя – у пушчы ялiны старыя
уля-уля-уля – прыехала бабуля
57.
нь лье дзь лью лье сь
Льва (рэчка)
Добра таго вучыць, хто хоча ўсе знаць.
Загадкi:
Дзiк спалохана скуголiць,
Паглядае ўвысь:
Там стаiлася мiж голля
У засадзе … (рысь).
Нi стуку, нi груку,
Сiвы конь на двары. (Дзень)
Спiць у печы рыжы звер.
Ты яму не дужа вер.
Прачынаецца суровы –
Пачынае есцi дровы:
Круглякi i смалякi –
Ненажэрны звер такi . (Агонь)
Гукавая размiнка:
Чэрвень – чэрвень, сонца свецiць.
Чэрвень першы летнi месяц.
Цэлы дзень за мною цень бегаў неадступна.
Ходзiць студзень, студзiць студзень.
Каню прыснiўся страшны сон,
Што ён не конь, а кон.
Перапалохаўся бядак:
-
Куды падзеўся мяккi знак?
iць-iць-iць – трэба пазванiць
яць-яць-яць – я хачу гуляць
ысь-ысь-ысь – паглядзi на рысь
лью-лью-лью – чаю я налью
58.
п’я б’ю р’е д’е з’ю
Тур’я Лук’ян Дар’я
Напалоханая варона i вераб’я баiцца.
Гукавая размiнка:
У няўдалай Дар’i заўседы авар’i.
Запрасiў шпак вераб’я:
- Пасвiшчы, браток, як я.
б’ю - б’ю - б’ю – я цвiчок заб’ю
м’я - м’я - м’я - вось мая сям’я
б’і - б’і - б’і - сядзяць вераб’i
п’ю - п’ю - п’ю - я вады пап’ю
ор’е - ор’е - ор’е - добрае надвор’е
59.
Жыцце пражыць – не поле перайсцi.
Загадкi:
Ног няма, а хаджу,
Мовы няма, а скажу:
Калi спаць, а калi ўставаць. (Гадзiннiк)
Маляўка малая, скарбонка залатая. (Насенне)
Сто братоў у адну хату сышлiся. (Збожжа)
Гукавая размiнка:
Паглядзiце на Iгнатку –
Стаў нiжэй i пахудзеў:
Ён спазнiўся на зарадку,
Кашу манную не з’еў.
Доўга ў скверы хлопчык быў,
Пра заданнi ўсе забыў.
Васiлёк можа вучыцца,
Бо старанны, не лайдак.
Што ж, ён можа ганарыцца
Гэтым поспехам - вось так.
Лiтаратура:
-
Н.С. Старажынская «Займальны матэрыял па навучанню грамаце». – Мн.: Народная асвета 1989г.
-
Н.I. Кавалеўская «Займальны матэрыял па навучанню грамаце ў I класе». – Мн.: ТАА «Авiтон» 1993г.
-
«З любоўю да мовы» (практычны матэрыял для настаунiкаў пачатковых класаў). – Мн.: 1992г.
-
А.У. Янголь «Мудрыя дарадцы». – Мн.: Юнацтва 1983г.
-
У.I Мацвеенка «Загаданачка». – Мн.: 1993г.
Чыстапісанне
і
гукавая размінка
на
ўроках беларускай мовы
ў 3 класе
настаўнік Прапушняк
Ларыса
Валянцінаўна
Достарыңызбен бөлісу: |