Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін
Тэма: “Зімовыя забавы”
|
Пашырыць уяўленне дзяцей аб зімовым свяце; развіваць уменне адказваць на пытанні, узбагачаць слоўнікавы запас дзяцей (паліто, футра, валёнкі, хуткі, змерзнуць і інш.), спрыяць засваенню некаторых асаблівасцей граматычнага ладу беларускага маулення: раднага склону назоунікау. Развіваць моўнаю актыўнасць. Выхоўваць добразычлівыя адносіны да аднагодкаў.
|
1. Сюрпрызны момант: да дзяцей прыходзіць хлопчык, апрануты у цеплую вопратку. Размова з ім аб тым, куды ён собрауся.
2. Разгляд карціны “Зімовыя забавы”
- Што робяць дзеці?
- З чаго яны робяць снежную бабу?
- Як апрануты дзеці?
- Чаму яны так апрануліся?
- А ці правільна апранууся наш госць?
3. Прыказкі пра зіму. Тлумачэнне.
4. Фізкультхвілінка “Гульня у снежкі”.
5. Чытанне верша В. Жуковіча “Зіма хадою смелаю…”
6. Заданне: прыдумаць загаловак да верша, тлумачэнне слоу.
7. Творчае заданне: “Дамалюй сняжынку”.
8. Ітог занятка
|
Карціна “Зімовыя забавы”,
Прыказкі
Зімовы дзянёк, што камароу насок.
Зімой сонца свеціць, ды не грэе.
Студзень хаты студзіць-рана гаспадароу будзіць.
Зіма на лета робіць, а лета – на зіму.
Зіма хадою смелаю…
Зіма хадою смелаю
Да нас прыйшла здалля,
І стала белай-белаю
Уся вакол зямля.
Такія гурбы выраслі:
Як прывіды стаяць.
На двор мы санкі вынеслі-
Давай гуртом гуляць.
У саначак бліскучыя,
Як струны, палазы.
Не страшны нам траскучыя,
Тугія маразы.
Мы хутка-хутка згорачкі
На саначках ляцім.
Не холадна ніколечкі-
Нам весяла усім.
Шаблоны сняжынак, алоукі.
В. Жуковіч
|