Заданне 4. Перакладзіце словы на беларускую мову.
Бактериолог, биатлон, каприччио, фейерверк, леопард, аккордеон, иена, радиация, видеофильм, конвейер, импрессарио, неофит, ихтиолог, пиала, реостат, ионизация, спелеология, фиалка, фиолетовый, сольфеджио, плэйер, клиентура, тойота, авиация, пантеон, Токио, виолончель, плагиат, коэфициент, ориентация, ажиотаж.
Заданне 5. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары.
Парлам..нтарый, ч..мярыца, світ..р, мец..нат, пр..снак, зан..пад, каракул..вы, ж..мчужына, агр..сіўны, ч..ргаванне, м..нтол, г..рбарый, яшч..р, ад..кватны, ц..на, гард..роб, р..зюме, ш..раговы, дыл..тант, рэш..та, ц..нзура, кр..мень, фельч..р, в..рнісаж, к..раміка, партр..тыст, дроб..зь, ман..кен, карц..р.
Заданне 6. Выпішыце нарматыўны варыянт напісання дадзеных слоў.
Падцвердзіць – пацвердзіць, дзесьці – дзесці, абедзенны – абедзены, замеценны – замецены, палкоўнік – паўкоўнік, каўбаса – калбаса, шарсцяны – шэрсцяны, клас – кляс, дыаграма – дыяграма, песенка – песенька, кінце – кіньце, сцежка – сцешка, разсыпаць – рассыпаць, патпаліць – падпаліць, булён – бульён.
Заданне 7. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары.
Св..ткаваць, дыл..тант, інв..нтар, ч..мпіён, кілам..тровы, м..нзурка, вас..мнаццаць, др..зіна, с..кунда, к..фір, п..жама, д..густацыя, выц..гнуць, д..кампрэсія, т..рапія, ц..р..монія, інж..нер, кард..олаг, д..спансер,т..лепат, выц..жка, канфід..нцыяльны, д..рэктар, інт..рнатура.
Заданне 8. У сказах выпраўце памылкі пры ўтварэнні і ўжыванні ступеняў параўнання прыметнікаў і прыслоўяў.
Карацей сталі ночы. Валасы ў Ганны былі яшчэ больш белыя, чым у Міхася. Над вадой крукат колаў здаваўся гучней. Больш усяго браты любілі канікулы. Стаць урачом была мая самая найвялікшая мара. Здароўе даражэй багацця. Самы большы апельсін вырашылі пакінуць бацьку. Найбольш цяжэйшым мне падаўся пад’ём угору.
Заданне 9. Адзначце няправільна ўжытыя дзеепрыметнікі.
Змакрэлая кашуля, замеценная дарога, стаміўшыеся ногі, пажаўцелыя палі, падмецяная падлога, пабялеўшы твар, затрыманны злодзей, намоклая куртка, сплючы дзядзька, апалае лісце.
Заданне 10. Адзначце сказы з памылкамі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных зваротаў.
Мне стала спакайней, даведаўшыся, што цягнік ужо прыбывае. Аднакласнікі доўга смяяліся, успамінаючы выпускныя экзамены. Уваходзячы ў аўдыторыю, выкладчык пачаў лекцыю. Зразумеўшы, што сябры не прыйдуць, мне стала крыўдна. Ішоўшы з заняткаў, ён разважаў над прачытаным артыкулам. Гуляюючы па парку, дзяўчаты збіралі кляновы лісты. Стоячы па калена ў вадзе, холад усё мацней данімаў нас.
Заданне 11. Адзначце сказы з памылкамі пры ўжыванні займеннікаў.
Я нідзе не мог знайсці сябе месца. Мікола не мог не абвінавачваць ва ўсіх бедах сябе самога. Ну і хтосьці з вас адкажа мне на пытанне? Маці папрасіла мяне наліць сабе кавы. Я ўяўляю сябя на міжнароднай выставе. Мы ганарымся табой і тваімі дасягненнямі. Наш калектыў заўсёды будзе памятаць аб цябе. Мы прыйдзем на дапамогу ў кожную гадзіну сутак. Як да табе дазваніцца?
Заданне 12. Утварыце формы 2-ой асобы адзіночнага і множнага ліку абвеснага ладу.
Спаць, несці, выдумляць, кідаць, касіць, піць, таўсцець, пазяхаць, марыць, рубіць, сыпаць, глядзець, рэзаць, жаваць, скардзіцца, класці, адчыняць.
СТЫЛІ МОВЫ
Стыль – гэта функцыянальная разнавіднасць мовы, якая характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў і выкарыстоўваецца ў палітычнай, навуковай, афіцыйна-справавай і іншых сферах грамадскага жыцця. У залежнасці ад зместу і мэты выказвання, сферы зносін, характару ўжывання моўна-выяўленчых сродкаў вылучаюцца наступныя стылі:
а) афіцыйна-дзелавы;
б) навуковы;
в) публіцыстычны;
г) мастацкі;
д) гутарковы.
Існуючыя межы паміж стылямі з’яўляюцца досыць умоўнымі, паколькі назіраецца ўзаемапранікненне стыляў. Аднак нельга казаць пра нейкі працэс аб’яднання іх у адзін стыль, бо кожнаму з іх уласцівыя свая лексіка, фразеалогія, пэўныя граматычныя прыметы.
АФІЦЫЙНА-ДЗЕЛАВЫ СТЫЛЬ
Афіцыйна дзелавы стыль – гэта стыль дзяржаўных дакументаў, законаў, справаздач і г.д. Асаблівасці дадзенага стылю абумоўліваюцца спецыфічнасцю яго ўжывання. Кожны дакумент патрабуе дакладнасці, паслядоўнасці, адназначнасці фармулёвак, лагічнасці.
У афіцыйна-дзелавым стылі адсутнічаюць прастамоўныя, дыялектныя, жаргонныя словы і выразы, мова пазбаўлена эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі.
Афіцыйна-дзелавы стыль характарызуецца:
1. Спецыфічнасцю лексікі: ніжэйназваны, наяўнасць, выяўлена, адзначыць, запатрабаваць і г.д.;
2. Тэматычна абумоўленай тэрміналогіяй: кампенсацыя, персанал, пацыент, койка-месца, стаж і г.д.;
3. Ужываннем аддзеяслоўных назоўнікаў: прымяненне, выкарыстанне, знішчэнне, невяртанне і г.д.;
4. Выкарыстаннем дзеяслоўных словазлучэнняў: вырашаць – прымаць рашэнне, дазваляць – даваць дазвол, удзельнічаць – прымаць удзел і г.д.;
5. Складанымі канструкцыямі, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, складанымі злучнікамі: зыходзячы з таго, што...; улічваючы сказанае...; з прычыны таго, што...;
Сферы ўжывання: афіцыйныя і службовыя дакументы, законы, статуты, пастановы, указы, дагаворы, загады, рэзалюцыі, пратаколы, аўтабіяграфіі і інш.
Прыклад:
Закон Рэспублікі Беларусь
АБ ДЗЯРЖАЎНЫХ САЦЫЯЛЬНЫХ ІЛЬГОТАХ, ПРАВАХ І ГАРАНТЫЯХ ПА АСОБНЫХ КАТЭГОРЫЯХ ГРАМАДЗЯН
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1. Паняцце дзяржаўных сацыяльных ільгот, правоў і гарантый
Для мэтаў гэтага Закона дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі (далей – сацыяльныя льготы) – гэта прадугледжаныя заканадаўствам перавагі, поўнае або частковае вызваленне ад выканання ўстаноўленых абавязкаў або аблягчэнне ўмоў іх выканання ў сувязі з асаблівым сацыяльна-прававым статусам грамадзяніна або асаблівасцямі яго прафесійнай дзейнасці...
НАВУКОВЫ СТЫЛЬ
Навуковаму стылю ўласцівы лаканічнасць, інфарматыўная насычанасць, нейтральныя словы з намінатыўным значэннем і спецыяльная тэрміналогія. Большасць тэрміналагічнай лексікі інтэрнацыянальна. Так медыцынская тэрміналогія мае ў асноўным грэчаскае і лацінскае паходжанне, хаця і змяшчае досыць вялікі пласт уласнай лексікі. Часам ў навуковым стылі прысутнічаюць словы з іншамоўнай графікай, схемы, графікі, умоўныя абазначэнні.
Навуковы стыль характарызуецца:
1. Ужываннем формамі множнага ліку рэчыўных назоўнікаў: солі, вапны, маслы і інш.;
2. Складаназалежнымі сказамі, даданая частка якіх нясе асноўную інфармацыю, а галоўная часта пазбаўлена зместу: Неабходна падкрэсліць, што...; Трэба адзначыць, што...; Можна сказаць, што... і г.д.
3. Значным пластом прафесійна-тэхнічнай тэрміналогіі.
Як разнавіднасць навуковага стылю можна назваць навукова-папулярны стыль. Ён прызначаны для больш шырокага кола чытачоў, чым непасрэдна навуковы стыль. Навукова-папулярныя выданні не ўжываюць вялікай колькасці вузкапрофільнай тэрміналогіі і часта падаюць тлумачэнне рэдка ўжываемых слоў. Для навукова-папулярнага стылю ўласцівы вобразнасць, элементы гутарковай лексікі, словы абмежаванага выкарыстання.
Сфера ўжывання: даклады, лекцыі, навуковыя артыкулы, водгукі, анатацыі, рэцэнзіі, манаграфіі, падручнікі і інш.
Прыклад:
РЭЗЮМЕ
Плоцкі Андрэй Раманавіч
Дыягнастычнае значэнне вызначэння ўзроўню гомацыстэіна для выяўлення парокаў развіцця плода.
Ключавыя словы: гомацыстэін, прыроджаныя парокі развцця плоду, прэнатальная дыягностыка, плазма крыві, адмытыя эрытрацыты, каляплодныя воды.
Мэта работы: выявіць дыягнастычную ролю вызначэння ўзроўню гомацыстэіну і яго метабалітаў для выяўлення парокаў развіцця плода.
Метады даследавання: клінічны, ультрагукавы, хроматаграфічны.
Атрыманыя вынікі і іх навізна: праведзена вывучэнне ўзроўню гомацыстэіну і яго метабалітаў у плазме крыві, адмытых эратрацытах і каляплодных водах цяжарных жанчын пры нармальнай цяжарнасці і пры пароках развіцця плода. Выяўлена, што мае месца сапраўднае павышэнне ўзроўню гомацыстэіну ў плазме крыві пры пароках развіцця цэнтральнай нервовай сістэмы, пароках пярэдняй брухавіннай сценкі, дыяфрагмальных кілах, атрэзіях стрававода, полікістозе нырак, шыйнай гігроме і мностве прыроджаных анамаліях плода. Высокі ўзровень гомацыстэіну ў каляплодных водах асацыіруе з вялікай колькасцю прыроджаных парокаў развіцця плода, а зніжэнне яго – з раскелінамі твара, шыйнай гігромай і парокамі пярэдняй брушной сценкі плода. Адзначана сараўднае зніжэнне ўзроўню глутаціёну і ўзаемаадносін “глутаціён/гомацыстэн” у адмытых эрытрацытах пры прыроджаных пароках сэрца і мностве прыроджаных пароках развіцця плода. Вызначэнне ўзроўню гомацыстэіну ў плазме крыві жанчын групы “рэзерва родаў” дазваляе ацаніць адэкватнасць праводзімай прэканцэптыўнай падрыхтоўкі. Вызначэнне ўзроўню гомацыстэіну ў плазме крыві дазваляе фарміраваць групы рызыкі сярод цяжарных жанчын і жанчын групы “рэзерву родаў” па ўзнікненні прыроджаных парокаў развіцця плода для правядзення паглыбленай і своечасовай дыягностыкі.
Рэкамендацыі па прымяненні: паказальнікі ўзроўню гомацыстэіну могуць быць выкарыстаны ў якасці дыягнастычнага маркера прыроджаных парокаў развіцця плода ў медыцынскіх установах, якія займаюцца прэнатальнай дыягностыкай. Узровень гомацыстэіну ў плазме крыві можа быць крытэрыем адэкватнасці праводзімай прэканцэптыўнай падрыхтоўкі сярод жанчын групы “рэзерву родаў”.
Галіна прамянення: акушэрства, прэнатальная дыягностыка.
ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ СТЫЛЬ
Публіцыстычнаму стылю ўласцівы экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць. У мове часта ўжываюцца рытарычныя пытанні, сказы-звароты, паўторы, сказы з інверсійным парадкам слоў і г.д. Мова публіцыстыкі мае шмат агульнага з мовай мастацкай літаратуры. Тут ужываюцца дыялектызмы, жарганізмы, словы і выразы з зніжанай стылістычнай афарбоўкай.
Сфера ўжывання: газеты, часопісы, даклады, выступленні, рэцэнзіі, арыткулы, рэпартажы і г.д.
Прыклад:
Паліноз – хвароба, якую выклікае пыленне раслін, прыносіць алергікам нямала пакутаў. Аднак звычайны бытавы пыл, які заўсёды разам з намі, бадай, яшчэ больш небяспечны алерген, чым пылок раслін. Калі ў вас раптоўна з’яўляюцца кашаль, хрыпы, прыступы ўдушша, ноччу дрэнна дыхаецца, то зусім верагодна, што так сябе праяўляе бытавая алергія.
Пакаёвы пыл, у якім жывуць кляшчы-сапрафіты, выклікае самую цяжкую дыхальную алергію і можа справакаваць захворванне на бранхіяльную астму. 1 грам пылу з падушкі ці коўдры можа ўтрымліваць 200 – 15000 кляшчоў-сапрафітаў.
Кніжны і газетны пыл выклікае так званую “бібліятэчную” алергію з рознымі праявамі – ад чхання да прыступаў удушша.
(Вольга Шаўко)
ГУТАРКОВЫ СТЫЛЬ
Гутарковы стыль характарызуецца прастамоўнай лексікай, дыялектызмамі, прафесіяналізмамі, жарганізмамі. Ён вельмі індывідуалізаваны, што робіць дадзены стыль блізкім да публіцыстычнага і мастацкага. Адметнымі асаблівасцямі гутарковага стылю з’яўляецца дыялагічная мова, спрошчанасць, перарывістасць і экспрэсіўнасць. Значную ролю тут адыгрываюць няпоўныя сказы, устаўныя канструкцыі, пабочныя словы. Яшчэ адной прыкметай гутарковага стылю можна назваць наяўнасць выклічнікаў, часціц, дзеяслоўных форм, інфінітыва, форм цяперашняга часу дзеяслова ў значэнні прошлага часу: “Пагаварыў бы са мной трошкі!”
Сферы ўжывання: дыялог, маналог, вітанне, запіска, ліст.
Прыклад:
Харунжы ўспыліў:
- Сам супярэчыш сабе. Пры патуранні тваіх маленькіх вырастаюць гітлеры!
- Яны вырастаюць патураннем дужа сквапных і багатых. І ўціскаюць малых, Толя.
- Ну, а каб ты пры Гітлеру жыў? Галовы сякуць вакол, а ты стогнеш аб адзінках, што не атрымліваюць лістоў. Так?
- Не трэба, Толя, - усё яшчэ спакойна сказаў Андрэй. – Я б не стагнаў, я б сам, першы, страціў галаву. Я таксама не з дробных і ведаю, што права здзекавацца з гонару і сумлення чалавека ні ў каго няма. І калі пачынаюць рабіць такое – чалавек, грамадства мае права ўзяцца за зброю і паўстаць супраць гэтага...
(У. Караткевіч)
МАСТАЦКІ СТЫЛЬ
Мастацкі стыль вылучаецца адзінствам камунікатыўнай і эстэтычнай функцый. Наглядаецца вялікая разнастайнасць вобразна-выяўленчых адзінак, якія павышаюць дзейснасць мовы. Сюды адносяцца эпітэты, параўнанні, метафары, гіпербалы і г.д. Да вобразна-выяўленчых сродкаў належаць рытарычныя фігуры (рытарычныя пытанні, звароты, выклічнік) і стылістычныя – сінтаксічныя фігуры, уласцівыя перш за ўсё паэзіі (інверсія, падваенне, анафара і г.д.).
Мове мастацкай літаратуры ўласціва стылістычная незамкнутасць, тут прысутнічаюць дыялектныя словы, тэрміналагічная лексіка, неалагізмы і архаізмы, часам нават вульгарызмы.
Сфера ўжывання: апавяданні, аповесці, раманы, казкі, вершы, быліны і г.д.
Прыклад:
Сэрца на далоні
Яраш, усё такі ж спакойны і велічны, прыветліва ківае ёй галавой. У адказ яна заплюшчвае вочы: маўляў, я ўсё разумею, не турбуйцеся, я на ўсё гатова. Нічога не сказаўшы, ён адыходзіць. Працягвае рукі Машы. Яна спрытна сцягвае пальчаткі і накрывае яго вялікія рукі сурвэткай. Ён садзіцца. Ён адпачывае. Можа, апошні раз прадумвае план аперацыі. А яго памочнікі – урачы і сёстры – не вельмі каб спешліва падключаюць да хворай датчыкі апаратаў: пад спіну, да галавы, да рукі, да нагі... Правады, шлангі звісаюць пад сталом. Шыковічу чамусьці больш за ўсё кінуўся ў вочы і запомніўся маленькі апарацік, які надзелі Зосі на левае вуха. ( Пасля ён даведаўся, што гэта аксігемометр – прыбор, які вызначае насычанасць крыві кіслародам.)
Яраш расказваў яму пра назначэнне многіх апаратаў. Але цяпер у галаве ў Шыковіча ўсё пераблыталася. Ды прыборы і машыны яго ніколі не цікавілі. Цікавяць людзі. Цяпер больш за ўсіх яна, Зося. І ўрачы. Здавалася, злачынна павольна ўсё яны робяць. Хіба можна ў такі момант быць такімі марудамі? Хацелася крыкнуць Антону: “ Чаму ты ўсеўся, як Буда? Падгані іх!”
У самога яго ўсё часцей і мацней б’ецца сэрца. Ён амаль пачынае дрыжаць ад хвалявання і нецярплівасці: хутчэй, хутчэй! Нарэшце Майзіс, першы асістэнт, кідае:
- Гатова, Антон Кузьміч.
Достарыңызбен бөлісу: |