Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)



бет23/32
Дата18.07.2016
өлшемі3.81 Mb.
1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   ...   32
будзеш вучыцца. Справіўся: вучыў­ся старанна і ў наступныя гады, хоць умовы да таго былі не надта спрыяль­ныя, паколькі залішне рытарычным быў тым часам лад жыцця наогул. У сталым узросце ён не часта ўспамінаў «асалоды» свайго дзяцінства. На­прыклад, жудасны голад 1933 г., калі маці даводзілася карміць сям’ю пера­важна стравамі з лебяды, маладога лісця ліпы ды бацвіння. Альбо навед­ванне школы праз дзень. Старшыня мясцовага калгаса Ягор Сяргеевіч Ма­каёнак ніяк не мог знайсці ахвотнікаў «за так» пасвіць калгасных свіней, таму займаліся гэтым яго сыны Андрэй і Іван напераменку: калі адзін у школе, дык другі  у полі. Галодны пастух, згаладнелыя свінні, якіх нават доўгая пуга не магла адвярнуць ад шкоды... Было ўсяго. Пагрозы сыну «пра­вавернага актывіста» з боку дарослых апазіцыянераў, сутычкі з аднагод­камі... Але былі звычайныя дзіцячыя радасці і захапленні. Перш за ўсё кнігамі, якія адкрывалі іншы свет, абуджалі пачуццё прыгожага, жывілі пра­гу творчасці. А. Макаёнак сур’ёзна захапляўся маляваннем і разьбой па дрэ­ве, у дадатак да ўсяго марыў аб прафесіі акцёра. Пасля заканчэння ў 1938 г. Журавіцкай сярэдняй школы паступаць паехаў у ваеннае вучылішча, у якім не прыжыўся: вольналюбівы, незалежны характар юнака ўступіў у су­пярэчнасць з казарменнай застыгласцю, татальнай рэгламентаванасцю по­быту курсантаў. Таму  узбунтаваўся, нагрубіў свайму непасрэднаму на­чальніку. Гэты бунт мог бы скончыцца трыбуналам, але паколькі прысяга яшчэ прынятай не была, камандаванне вырашыла адпусціць яго дадому. Праз год паступаць ездзіў у Маскву  ва Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі. І на гэты раз спроба аказалася беспаспяховай. Праўда, вяр­таючы дакументы, запрасілі паступаць яшчэ раз  на наступны год. Але тут якраз падаспеў новы ўказ, паводле якога юнакі з закончанай сярэдняй аду­кацыяй мусілі прызывацца ў войска на год раней звычайнага. Так была ад­крыта новая старонка  бадай самая трагічная  з багатага жыццяпісу А. Ма­каёнка.

Службу сваю ён пачаў на Каўказе, у Грузіі. Баявая падрыхтоўка ў на­шай арміі таго часу вялася вельмі сур’ёзна. І хоць А. Макаёнак не быў ра­давым салдатам, а намеснікам камандзіра роты, але лягчэй ад таго не было: баявая выкладка такая ж, вучэбная праграма  таксама, а ў дадатак трэба было выпускаць паходныя баявыя лісткі, чытаць свежыя газеты і паднімаць дух у чырвонаармейцаў, паказваючы асабісты прыклад бадзёрасці і апты­мізму. Далёка не ўсё падабалася маладому палітруку ў сістэме падрыхтоўкі савецкай арміі.

Цяжкім, трагічным шляхам прыходзіла гэта разуменне. Праўда, дыві­зія, у якой служыў А. Макаёнак, у першыя дні вайны ў баях з немцамі не ўдзельнічала: перад ёй была пастаўлена задача ўвайсці ў Іран, каб папя­рэдзіць уварванне туды армадаў вермахта. I толькі ў самым канцы 1941 г. з Ірана яна была перакінута на Крымскі паўвостраў для ўдзелу ў славутым Керчанска-Феадасійскім дэсанце. Амаль паўгода ўдзельнічаў А. Макаёнак ў жорсткіх, крывавых баях. 10 красавіка 1942 г. атрымаў надзвычай цяжкае раненне абедзвюх ног. Урачы памылкова дыягназавалі гангрэну. I можна зразумець горкую ганарлівасць у голасе драматурга, які падкрэсліваў у па­сляваенны час, што стаіць на сваіх нагах, што ходзіць сваімі нагамі: ад ам­путацыі ён «адбіўся» пры дапамозе трафейнага парабелума. Для біёграфаў, даследчыкаў творчасці драматурга і раненне, і трагічна-кур’ёзнае ратаван­не ног ад хірургічнай пілы  толькі эпізод, толькі факт у шэрагу іншых. Для самога ж А. Макаёнка палата франтавога шпіталя стала ці не галоўным жыццёвым універсітэтам. Адтуль ён вынес некалькі важнейшых урокаў, якія, па сутнасці, і зрабілі яго драматургам пасіянарнага тыпу. Па-першае, ён зразумеў ролю барацьбы. Па-другое, яму адкрылася ісціна, што ў жыцці не бывае цалкам безнадзейных сітуацый. Па-трэцяе, ён усвядоміў, што жыц­цё чалавека  найкаштоўнейшы дар прыроды. А самым важным было ад­крыццё сілы слова: менавіта «Энеіда» I. Катлярэўскага дапамагла хоць на нейкі час пазбыцца ад д’ябльскага болю ў параненых нагах. Зрэшты, крыш­ку раней  27 чэрвеня 1941 г. А. Макаёнак занатаваў у сваім дзённіку нас­тупнае: Гітлер раней за іншых адчуў сілу машыны, сілу тэхнікі. Ён адчуў усепераможную сілу машыны... Мы ж гэтага не адчулі... Ведалі, што ма­шына дапамагае перамагаць, а аказваецца  машына перамагае, а людзі да­памагаюць».

Думаецца, да гэтай высновы прыйшоў не так А. Макаёнак-палітрук, як А. Макаёнак-пісьменнік, хоць у грозным 1941 г. мяжу паміж згаданымі іпастасямі правесці было дастаткова цяжка. Як бы там ні было, а палітрук А. Макаёнак вёў два дзённікі: адзін агульнагістарычнага, «летапіснага» пла­на, а другі  чыста літаратурны. I па тым, як ён іх захоўваў у складаных умовах франтавых будняў, можна меркаваць аб сур’ёзнасці літаратурных намераў юнака. І як бы скептычна ні ставіліся мы да паняццяў прадвызна­чанасці, наканавання планіды, усё ж цяжка пазбавіцца ад уражання, што А. Макаёнка на літаратурны Алімп вёў сам лёс. Прычым вёў пакручастымі сцежкамі над прорвамі, смяротнае прыцягненне якіх будучы драматург ад­чуў на сабе неаднойчы. Да прыкладу, у яго не было практычна ніякіх шан­цаў застацца жывым у Крымскім дэсанце. Але здарылася неверагодная ўда­ча: непадалёк ад шпіталя, дзе пакутваў А. Макаёнак, прызямліўся  дзеля дазапраўкі  самалёт, які вывозіў з варожага тылу параненага камандзіра пар­тызанскага атрада. У ім знайшлі месца і для незгаворлівага палітрука. Як кажуць, трэба было жыць чалавеку, таму і вытрымаў ён усё: і найцяжэй­шыя раненні, і шматлікія хірургічныя аперацыі, якія рабілі яму без наркозу падчас пяцімесячнага лячэння ў шпіталях Краснадара, Баку, Нахічэвані і Тбілісі. Трэба было яму выжыць, каб здзейсніць свой грамадзянскі і маста­коўскі подзвіг.

На фронт больш А. Макаёнак не трапіў, хоць рваўся туды ўсімі сіла­мі: неўзабаве пасля выпіскі са шпіталя раны зноў адкрыліся, таму дэмабі­лізацыя зрабілася непазбежнай. Не без цяжкасці знайшоў месца выкладчы­ка ваеннай справы ў вёсцы Акаурты, якая прытулілася ў нешырокай даліне непадалёк ад славутага грузінскага горада Горы, але населена была пера­важна азербайджанцамі. Другі раз у жыццё А. Макаёнка ўвайшоў Каўказ. Дапытлівы юнак нават ва ўмовах гарнізоннага, армейскага «стаяння» здо­леў спасцігнуць многія асаблівасці гэтага краю; зараз жа яму прадставілася магчымасць разгледзець духоўны воблік горца праз штодзённы побыт. На гэ­тым фоне ён і сябе змог убачыць як бы збоку. I не старонне, а зацікаўлена, дапытліва. Лічыцца, што настальгія  пачуццё разбуральнае, паколькі моц­на знясільвае, падточвае здароўе чалавека. Але для А. Макаёнка яна стала дзейсным каталізатарам, які паскорыў працэс яго нацыянальнай самаідэн­тыфікацыі. Дарагога варты былі гэтыя пакутліва-доўгія месяцы шчымліва­га чакання вызвалення Беларусі, роднай Рагачоўшчыны: пазней драматург прызнаваўся, што менавіта ў той час яго грамадзянскі светапогляд набыў зусім пэўную акрэсленасць.

У студзені 1944 г. А. Макаёнак вярнуўся дадому. Перапоўнены самы­мі супярэчлівымі пачуццямі  шчымлівай горычы, часам адчаю (усё ж раз­біта, зруйнавана, бацька расстраляны фашыстамі), замілаванай радасці ўпе­рамежку з трывогай (сам застаўся жывы, родныя мясціны вызвалены, а вай­на яшчэ не закончана)  пачаў аджываць, абжывацца сярод мілых сэрцу зем­лякоў. Спачатку працаваў у Журавіцкай школе ваенруком, потым быў аб­раны сакратаром мясцовага райкома камсамола. I наступныя тры гады лёс непрадказальна і рашуча блытаў жыццёвыя дарогі будучага драматурга: слу­хач курсаў прапагандыстаў пры ЦК КПБ (снежань 1944  студзень 1945 гг.), сакратар Гродзенскага гаркома камсамола (люты  жнівень 1945 г.), загад­чык парткабінета Магілёўскага чыгуначнага вузла (жнівень 1945  чэрвень 1946 гг.), памочнік першага сакратара Журавіцкага райкома партыі (чэр­вень  верасень 1946 г.). Усе гэтыя перамяшчэнні выклікаліся аб’ектыўны­мі, часам нават трагічнымі акалічнасцямі, тым большую трывогу нараджа­ла гэта ў душы маладога, але ўжо загартаванага вайной чалавека, якому не вельмі падабалася перспектыва стаць бязвольнай цацкай у руках сляпога лёсу. Ён добра ўсведамляў, што без сістэматычнай адукацыі стаць сапраўд­ным пісьменнікам немагчыма. Менавіта гэтым тлумачыцца настойлівасць, з якой дабіваўся ён здзяйснення сваіх навучальных планаў. І толькі ў сярэ­дзіне верасня 1947 г., калі заняткі ўжо ішлі поўным ходам, ён з’явіўся ў аўдыторыях Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ.

Два гады навучання ў РПШ А. Макаёнак выкарыстаў вельмі плённа. Вялікі аб’ём праграмных заданняў не перашкаджаў яму знаёміцца з дадат­ковай літаратурай, якая патрэбна была яму для ўласнай творчасці. Не ўпус­каў ён магчымасці схадзіць у тэатр, перачытаць часопіс з цікавай драма­тургічнай навінкай. I пісаў шмат, з задавальненнем, хоць з друкаваннем і не спяшаўся, таму да часу заканчэння партыйнай школы і пераходу на ста­лую працу ў часопіс «Вожык» яго імя ў літаратурным асяродку асаблівай вядомасці не мела. А між тым у творчым актыве А. Макаёнка налічвалася нямала твораў самай рознай жанравай прыналежнасці. У тым ліку  і дра­матургічных. Яшчэ ў Гродна ён напісаў аднаактавую п’есу «Добра, калі доб­ра канчаецца», адзначаную на рэспубліканскім конкурсе прэміяй і надрука­ваную ў «Чырвонай змене» (13 ліпеня 1946). Былі ў яго ўжо і шматактавыя п’есы: «Ворагі» (1947), «Выйгрыш» (1948), «Узыходы шчасця» (1948). Апош­няя з іх была адзначана другой прэміяй рэспубліканскага конкурсу на леп­шую п’есу, што па практыцы тых гадоў аўтаматычна адкрывала ёй шлях на сцэну. У 1951 г. на сцэне тэатра імя Я. Купалы была пастаўлена драма «На досвітку». Водгукі на твор аказаліся станоўчымі. Без папярэдняга навыку вельмі цяжка было б напісаць наступную п’есу «Выбачайце, калі ласка».



Задума яркай, па-грамадзянску смелай і праўдзівай камедыі трыво­жыла А. Макаёнка даўно. Працуючы памочнікам сакратара райкама пар­тыі, на іншых пасадах, яму даводзілася сутыкацца з такімі фактамі і з’ява­мі, якія выклікалі пачуцці гневу, пратэсту. Многія з іх без асаблівай пера­працоўкі ўвайшлі ў твор. Але было б вялікай памылкай лічыць «Выбачай­це, калі ласка!» механічна-факталагічным злепкам або фатаграфічна-бес­староннім адбіткам рэчаіснасці. Якраз жа ў камедыі ўражвае майстэрства менавіта мастацкіх абагульненняў. Прынцыповай удачай і аўтара, і ўсёй тагачаснай драматургіі справядліва лічыцца вобраз Каліберава. Калібераў­шчына як сацыяльная з’ява (практыка цынічнага адміністравання ў кіраў­ніцтве пэўнымі галінамі народнай гаспадаркі, паказуха, прыпіскі, махляр­ства) існавала даўно, але назыўной стала толькі пасля ідэнтыфікацыі па ма­каёнкаўскаму архетыпу, па ўзору-партрэту з камедыі «Выбачайце, калі ласка!» Дзеля дасягнення пераканаўчасці гэтага партрэта аўтар не скупіўся на творчую фантазію, нічым сябе не абмяжоўваў і не займаўся самарэдага­ваннем. Па-першае, ён рашуча адмовіўся ад схаластычнай дазіроўкі адмоў­ных і станоўчых рыс у характары героя. Па-другое, ухіліў любую дыскры­мінацыю ў адносінах да выяўленчых сродкаў, «забыўшы», што нарматывіс­ты ад афіцыёзнай крытыкі ў штыкі прымалі такія дзейсныя кампаненты мастацкай палітры, як, напрыклад, рэзкае сатырычнае асмяянне, гратэск. Плённае выкарыстанне знайшоў у камедыі мастацкі прыём характарыстыкі галоўнага героя яго духоўным акружэннем (па прынцыпу: які поп, такі і прыход). Вобразы іх абмаляваны скупымі, драматургічна лапідарнымі, але вельмі выразнымі фарбамі. Жонка Антаніна Цімафееўна  амбіцыйная мяш­чанка; менавіта яна штодзённа натхняла разжалаванага з высокай сталіч­най пасады ў старшыні сельскага райвыканкома Каліберава «націскаць», «закручваць гайкі», «узяць работнічкаў за жабры», прыдумала яму камяні ў печані і легенду кіраўніка, які згарае на рабоце. Муж павінен вярнуцца ў Мінск! На белым кані! Дзеля гэтай мэты ўсе сродкі прыдатныя, дзеля яе здзяйснення не грэх абаперціся на любога памочніка. Нават на хапугу-каз­накрада, дырэктара спіртзавода Кузьму Печкурова. Або на ўпаўнаважанага па нарыхтоўках  Моцкіна, вобраз якога з’яўляецца адным з самых яркіх сатырычных тыпаў у беларускай камедыяграфіі. Моцкін  фігура па-свой­му маштабная, праўда, сам ён антыгерой з вывернутай мараллю, з антыпод­нымі параметрамі светабачання, з адпаведнымі крытэрыямі ацэнак людзей, рэчаіснасці, свайго месца ў жыцці. У яго быў абсалютны нюх на чарвято­чыну ў душах людзей, а таксама і віртуознае ўменне пакарыстацца гэтым дарам прыроды. Менавіта Моцкіну належала ідэя выйсці ў перадавікі па збожжанарыхтоўках пры дапамозе фікцыі з гарантыйнымі распіскамі, і ён беспамылкова адшукаў хаўруснікаў для здзяйснення афёры. Калі адзін з самых несамавітых персанажаў рымскай міфалогіі Янус меў два абліччы, дык у Моцкіна іх было бясконцае мноства, таму яму і ўдавалася не толькі добра прыстасоўвацца да абставінаў, але і актыўна ўплываць на іх, застаю­чыся пры гэтым у ценю. Калі афёра ўсё ж лопнула, ён не без падстаў спа­дзяваўся выйсці сухім з вады.

Актыўным хоць разам з тым і нявольным пасобнікам ашуканцаў вы­ступіў у п’есе старшыня калгаса «Партызан» Ягор Гарошка, вобраз якога  несумненная творчая ўдача А. Макаёнка. Менавіта гэты вобраз  непасрэд­нае абвінавачванне калібераўшчыне, чыноўніцкаму самадурству, валюнта­рызму. Чалавек ён унутрана сумленны, але слабавольны. Адсюль усе яго беды. Усей душой хацелася яму жыць па справядлівасці, рабіць дабро сва­ім калгаснікам, аднак фактычна здраджвае ім, ідзе на падман дзяржавы, ро­біцца саўдзельнікам злачынства. Не бачыць выхаду небарака-старшыня, таму так часта і вырываецца з яго грудзей безнадзейнае: «Хоць круць-верць, хоць верць-круць, а...». А ніяк не растлумачыш аднавяскоўцам, чаму з году ў год працадзень застаецца пустым (шкоднасць калібераўшчыны як заганнага сты­лю кіраўніцтва праяўлялася і ў практыцы перакідвання часткі плана паста­вак збожжа дзяржаве са слабых гаспадарак на моцныя, чым губілася заці­каўленасць сялян у выніках сваёй працы). Урэшце рэшт герой пераадоль­вае сваю палахлівасць і паўстае супраць прыгоннікаў у вобліку раённага на­чальства. Выбар быў зроблены. На карысць народа і пры дапамозе гэтага народа, увасабленнем якога ў творы выступілі брыгадзір Міхальчук і калгас­ніца Ганна Чыхнюк. У ацэнцы гэтых вобразаў тагачасная крытыка адна­душнай не была. I ўсё ж большасць крытыкаў прызнавалі пераканаўчасць вобразаў, адзначалі, што «Ганна вырастае да вялікага жыццёвага абагуль­нення, яе вуснамі гаворыць народ, і мы бачым яго магутную сілу, якая змя­тае са шляху моцкіных, каліберавых і ўсіх тых, хто перашкаджае нашаму руху наперад».

Выкрываючы калібераўшчыну, драматург абапіраўся на парацу пісь­менніка М. Горкага  развіваць у сабе ўменне глядзець на мярзотнасць і пе­ражыткі рэчаіснасці з вышыні дасягненняў сучаснасці, зыходзячы з велічы мэт будучага. Гэтая вышыня спатрэбілася яму, каб пазбегнуць памылак сва­іх калег па творчасці, не завязнуць у вязьме прыватных праблем. «Выба­чайце, калі ласка!» якраз тым і вылучалася на фоне тагачаснай савецкай ка­медыяграфіі, што асэнсоўвала кардынальнейшыя праблемы рэчаіснасці, звя­заныя з усенароднымі жыццёвымі клопатамі, з будучыняй краіны. Драма­тург пры гэтым не задавальняўся ўсведамленнем, што зло апазнана (нага­даем: рускім пісьменнікам-дэмакратам XIX ст. гэта ўяўлялася дастатковым), таму кожным сваім радком імкнуўся, каб яно было не проста пакарана, а выкарчавана з жыцця. Гэтае аўтарскае імкненне ў спалучэнні з высокімі мастацкімі вартасцямі твора знайшло адпаведны водгук у тэатральным ася­роддзі: камедыю «Выбачайце, калі ласка!» паставілі каля 200 тэатраў СССР, зрабіўшы імя яе аўтара сусветна вядомым.

Слава яшчэ і абавязвала. Напэўна ж аўтару было прыемна чытаць пра тое, як пасля аднаго з гастрольных спектакляў купалаўцаў на Міншчыне калгаснікі аднагалосна прагаласавалі змяніць свайго старшыню на Лідзію Ржэцкую, выканаўцу ролі Ганны Чыхнюк. Іншы драматург, магчыма, і за­даволіўся б зробленым. А. Макаёнку ж, які глядзеў на сваю працу праз прыз­му нядаўняй гісторыі, заспакойвацца не выпадала: народ заплаціў у міну­лую вайну залішне вялікую цану, вынес нечуваныя пакуты, аддаў на алтар перамогі мільённыя ахвяры, каб мець у мірны час больш шчаслівую долю. Святая справа кожнага пісьменніка зрабіць усё, што ў яго сілах, каб людзі болей не журыліся.

Ён так і назваў сваю наступную камедыю  «Каб людзі не журыліся» (1957). П’еса рыхтавалася да пастаноўкі ў тэатры імя Я. Купалы, адначасо­ва вялася праца ў Брэсцкім і іншых абласных драмтэатрах. Зацікавіліся ёю таксама за межамі Беларусі і нават у асяроддзі беларускай палітычнай эмі­грацыі. На жаль, апошні факт аказаўся не на карысць твору. Прынамсі, пу­блікацыя камедыі ў мюнхенскай газеце «Бацькаўшчына» з адпаведнымі ка­ментарыямі ў немалой ступені садзейнічала таму, што сцэнічны лёс адной з лепшых сатырычных камедый склаўся вельмі нешчасліва: спектакль ку­палаўцаў пасля двух-трох паказаў быў зняты, у іншых тэатрах справа да прэм’еры не дайшла.

Пачатак дзеі драматург фіксуе з абсалютнай дакладнасцю  1 красаві­ка 1955 г. I гэтую дэталь, калі ўлічыць, што ў творах А. Макаёнка ніколі і нічога выпадковага не было, варта разгледзець як красамоўную падказку чытачу, рэжысёру, гледачу: шукаць дадатковы, падтэкставы сэнс. Да часу напісання п’есы ўрад краіны прыняў шэраг важных пастаноў, закліканых кардынальна палепшыць жыццяздольнасць калгасаў; селяніну стала ды­хаць лягчэй. Не бачыць гэтага драматург не мог, тым не менш, не паспя­шаўся біць у літаўры. Наадварот, падзейны фон у камедыі надзвычай змроч­ны, ноткі трывогі пранізваюць нават чыста камічныя сцэны.

Якога толку можна чакаць у гаспадарцы, калі за тры гады ў ёй змя­нілася чатыры кіраўнікі! Але камедыя «Каб людзі не журыліся» не была б творам, вартым пяра ўдумлівага мастака, калі б у ёй прычыны недахопаў у сельскай гаспадарцы выводзіліся толькі з кадравай чахарды. I зусім не вы­падкова аўтар галоўным героем абраў Цімафея Кавальчука: ён, былы двац­цаціпяцітысячнік, у 1930 г. арганізоўваў калгас «Вольная праца», а ў краса­віку 1955 г., змяніўшы на пасадзе старшыні п’яніцу Самасеева, мог увача­відкі праверыць, наколькі спраўдзіліся тыя абяцанні, якімі завабліваў сялян у хаўрус калектыўнай працы. На жаль, далёка не ўсё атрымалася так, як марылася.

Не цяжка здагадацца, што не канкрэтнаму Кавальчуку адрасуюцца па­прокі старога селяніна, праблема ставіцца ў прынцыпе. Для аўтара п’есы не было сумненняў наконт мэтазгоднасці праведзенай у 1930-я гады рэфор­мы сельскай гаспадаркі. Гэта  вялікая справа. Іншая рэч, што не ўсё ў ёй толкам прадумана, узважана, падрыхтавана, таму і людзям жывецца няве­села. Аўтарскія сумненні заключаліся ў тым, ці адэкватныя меры прымала кіраўніцтва дзяржавы дзеля ўхілення недахопаў, ці правільна «завязваліся вузялкі». Яго вельмі трывожыла, што без перабольшання гістарычныя ўра­давыя пастановы аб рэарганізацыі сельскай вытворчасці, прынятыя ў 19531956 гг., амаль цалкам ігнаравалі так званы чалавечы фактар. А без гэтага любое новаўвядзенне асуджана на правал. Прынамсі, сваім творам драма­тург імкнуўся прыцягнуць увагу грамадскасці да незайздроснага стану сель­скага працаўніка, вымушанага жыць на ўласнай зямлі ці то госцем, ці то гаспадаром. I выяўляў ён гэтае імкненне з такой палымянасцю і вастрынёй, што выклікаў незадаволенасць пэўнай часткі дзяржаўнага чынавенства. I яны здолелі скараціць п’есе сцэнічнае жыццё да мінімуму, хоць мала тагачас­ных твораў маглі пахваліцца такой ступенню мастацкай выразнасці, такой грамадзянскай заклапочанасцю ў пастаноўцы сацыяльных праблем, такой насычанасцю гуманістычнага пафасу.



У творчых адносінах камедыя «Каб людзі не журыліся» дэманстрава­ла пэўны рост прафесійнага майстэрства яе аўтара: кожная яе сюжэтная частка добра адшліфавана і «падагнана» адна да другой, вельмі выразная моўная характарыстыка персанажаў. Драматург, у параўнанні з ранейшымі п’есамі, большую ўвагу пачаў надаваць матэрыялу, «спадарожнаму» асноў­наму канфлікту, робячы такім чынам і яго атрыбутыўна важным у дзеянні. Прыкметна вырасла і майстэрства стварэння характарных, каларытных фі­гур эпізадычнага плана. Гэтыя якасці яшчэ ў большай ступені праявіліся ў камедыі «Лявоніха на арбіце» (1961).

Любімец тэатральнай публікі, А. Макаёнак тым не менш з вялікімі цяжкасцямі прабіваўся на сцэну. Так было на пачатку яго драматургічнай кар’еры, так працягвала заставацца і тады, калі ён зрабіўся ўсеагульна пры­знаным мэтрам і аўтарытэтам. I толькі «Лявоніха на арбіце» была ў гэтым сэнсе шчаслівым выключэннем. Толькі яна адна на сваім шляху ў тэатры не сустрэла сур’ёзных рагатак і перашкод. Прэм’ера спектакля ў тэатры імя Я. Купалы і некаторых іншых тэатральных калектывах супала з палё­там Ю. Гагарына ў космас, і гэта выклікала ў гледачоў дадатковыя станоў­чыя эмоцыі і асацыяцыі. Зрэшты, цікавасць да «Лявоніхі на арбіце» з боку гледачоў заўсёды заставалася самадастатковай. Гэта быў твор, разлічаны на размытую глядацкую аўдыторыю; поліфанічная па танальнасці, шмат­вектарная па ідэйна-палітычных арыентацыях, камедыя ў аднолькавай сту­пені цікавіла як высокалобага інтэлектуала, так і прастадушнага мешчані­на, бо ў ёй асэнсоўваліся надзвычай вострыя, надзённыя праблемы савец­кай рэчаіснасці пачатку 1960-х гадоў. I асэнсоўваліся без кан’юнктурнай зададзенасці і зашоранасці. Гэту акалічнасць варта падкрэсліць таму, што некаторыя крытыкі менавіта за «Лявоніху на арбіце» спрабавалі абвінава­ціць драматурга ў кан’юнктуршчыне. Знешнія падставы для гэтага нібыта і былі. Сапраўды, у канцы 1950  пачатку 1960-х гадоў па краіне пракаціла­ся хваля ініцыяванай М.С. Хрушчовым барацьбы з прыватнай уласнасцю, з фетышызацыяй (па тагачаснай тэрміналогіі) уласнага дома, сваёй сядзібы, сваёй гаспадаркі, таму развянчанне дробнаўласніцкіх поглядаў аднаго з га­лоўных герояў камедыі Лявона Чмыха пры жаданні можна расцаніць як не­пасрэднае перанясенне палітычных лозунгаў у мастацкі твор. Але ж А. Ма­каёнак быў адмысловым мастаком, і для яго альфай і амегай заўсёды заста­валіся людзі, іх надзённыя жыццёвыя клопаты. Само сабой зразумела, што для сябе аўтар абраў ролю не старонняга назіральніка, а ўмелага рэжысёра, здольнага неўпрыкмет выбудоўваць такія мізансцэны, у якіх героі раскры­валі б сябе з найбольшай паўнатой і аб’ектыўнасцю. Пераважная боль­шасць тэатраў, якія паставілі «Лявоніху на арбіце», бачылі сваю задачу ў тым, каб апаэтызаваць узыходжанне на арбіту разняволенага сельскага по­быту Лушкі-Лявоніхі і развянчаць разам з тым маральна-этычныя пазіцыі яе мужа  гэтага зацятага абаронцы бастыёнаў мінулага. I калі з першай част­кай задачы ў асноўным усё было зразумела, дык з другой узнікалі пэўныя праблемы. Хто ж гэты Лявон Чмых? Калі ён  закончаны рэтраград, то ці не залішне моцныя яго пазіцыі? Калі пазіцыі героя перспектыўныя, то пры чым тут бастыёны мінулага? Як трактаваць вобраз, якія фарбы выбіраць для яго абмалёўкі? I пытанні гэтыя да рытарычных ніяк не аднясеш. Можна па-рознаму, адвольна расстаўляючы сэнсавыя акцэнты, увасабляць на сцэне воб­разы самавітага старшыні калгаса Буйкевіча, Лявонавага свата і антаганіс­та, каларытнага бяссрэбраніка Максіма, саламянай удавы, томнай пуста­домкі Клавы, па-маладому няпэўна прагматычных Міхала і Соні  зменяц­ца толькі знешнія параметры ідэйнай задумы твора. З Лявонам  склада­ней, бо герой ён не проста яркі, а канцэптуальна вызначальны.

З аднаго боку, татальная зарыентаванасць Лявона на асабістае, пры­ватнае не выклікае ў душы драматурга асаблівага энтузіязму ці эйфарыі. А з другога, тое ж, што і аўтар, адчувае герой, калі рашуча пратэстуе супраць эканамічна і псіхалагічна неабгрунтаванага рашэння аб ліквідацыі прыся­дзібных участкаў і наогул падсобнай гаспадаркі сельскага жыхара. Не да­рэмна ж так грунтоўна  эканамічна і палітычна  аргументуецца пазіцыя Лявона, якому не складае ніякай цяжкасці пры неабходнасці казырнуць цы­татай з аўтарытэтных крыніц. Сваёй эрудыцыяй ён аднойчы прывёў у за­хапленне самога старшыню райвыканкома Глуздакова.

«Лявоніха на арбіце»  адзін з самых папулярных твораў А. Макаён­ка. Вядома ж, асноўным ключом да сэрцаў гледачоў з’явілася багатая каме­дыйная фактура, бліскучая моўная характарыстыка персанажаў, майстэрст­ва сюжэтабудовы. Сюжэт камедыі вызначаецца безумоўнай цэласнасцю, а між тым яго сэнсава-змястоўны «сектар», звязаны з лініяй Глуздакоў  Це­сакоў  Мікалай Сяргеевіч, мае ўсе адзнакі аўтаномнасці, выглядаючы як п’еса ў п’есе. Дарэчы, гэтая лінія  цалкам сатырычная. Фігура Глуздакова, гэтага канцылярскага робата, які за цыркулярамі, фармулярамі і пастанова­мі даўно перастаў бачыць людзей, адчуваць рэальныя запатрабаванні часу, вызначаецца гратэскнай завостранасцю. Драматург падрабязна, са знішчаль­най з’едлівасцю вымалёўвае партрэт героя; салідны ўзрост, з жывоцікам і задышкай, з лысінай па ўсю галаву аж да патыліцы, твар пухленькі, ружо­венькі, як у нованароджанага... А чаго варты кабінет, у якім засядае Мітра­фан Сазонавіч! Над усім, выцясняючы астатнюю мэблю, высіцца вялізны, агромністы сейф, увасабленне важнасці, сакрэтнасці і таямнічасці. Толькі «сціпласць» Глуздакова, саркастычна заўважае драматург, перашкодзіла пе­ратварыць увесь кабінет у сейф ці з сейфа зрабіць кабінет. Можна ўявіць, колькі скаргаў, зваротаў грамадзян згінула без слядоў у бязмерным чэраве монстра-сейфа, колькі плённых прапаноў і планаў пахавана ў гэтай бяздон­най скрынцы-труне. Глуздакоў глушыць любую ініцыятыву знізу 


Каталог: bitstream -> 123456789
123456789 -> Химия. Экология. Медицина
123456789 -> Стб 1185-99 государственный стандарт республики беларусь
123456789 -> Московский государственный
123456789 -> Тортуга цитадель флибустьеров (1630 – 1692 гг.)
123456789 -> Учебно-методическое пособие для студентов минск 2010 ббк утверждено на заседании
123456789 -> А. Ю. Смирнов традиции литературной антиутопии в романе в. Войновича «москва 2042»
123456789 -> Виктория Смеюха
123456789 -> О реальности вида и его роли в палеонтологическом обосновании стратиграфии плейстоценовых отложений


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   ...   32


©dereksiz.org 2019
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет