Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны


Запазычаннi з фiна-угорскiх моў



бет10/25
Дата25.02.2016
өлшемі2.15 Mb.
#21792
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   25

Запазычаннi з фiна-угорскiх моў


Пераважная большасць запазычанняў з гэтай моўнай сям’i – словы венгерскага i фiнскага паходжання.

Словы з венгерскай мовы засвойвалiся, як правiла, праз польскае пасрэднiцтва i адносяцца да асабовай i канкрэтна-прадметнай лексiкi. У iх складзе: а) назвы асобы: гайдк ‘служка ў багатага пана’, ‘аб’езчык па вiннаму выкупу’, ‘чумак, работнiк на стругах, барках i iнш.’ (Нас.), ‘казачок у памешчыка, дарослы слуга, высокi, у прыгожым убраннi’ (Шат.) < стпол. hajduk < венг. hajduk; кчар, кчыр ‘фурман’ (СПЗБ), рамiзнiк (Бяльк.) < рус. кучер < ням. Kutscher ‘кучар, вазнiца’ < kutsche ‘карэта’ < венг. kocsi ‘экiпаж’; мэх ‘чалавек, якi iмкнецца паласавацца чужым з дапамогай хiтрыкаў’ (ЗНС) < пол. mecha ‘пiтны мёд’ < венг. mhsör, mzser < mh ‘пчала’;

б) адзення: бекш(а), бiкш, бакш ‘футра, абцягнутае чым-н.’ (Нас.), ‘доўгае мужчынскае адзенне з даматканага або фабрычнага сукна са зборкамi ў талii’ (ЛП, ДСБ, Сцяшк., Цых., НС), ‘кароткае палiто’, ‘куртка’ (ДСБ), ‘зiмовая мужчынская куртка’ (Янк., Мат.), ‘кароткая мужчынская вопратка з сукна’ (Цых., НС), бекшка ‘адразная i прызбораная ў талii сукенка’ (СГЦР) < стпол. bekiesza < Bekesz, прозвiшча венгерскага караля С. Баторыя; бнда ‘старажытная жаночая сукенка асаблiвага фасону: доўгая, прамога крою’, ‘дзiцячая сукенка’ (ЛП) < пол. bunda < венг. bunda ‘футра, кажух’; магрка, магрка, марглка ‘лямцавая сялянская шапка’ (Нас., Бяльк., НЛ, Сцяшк.), ‘фетравая шляпа’ (Сцяшк.) < стпол. magierka < венг. magyar ‘венгр’;

в) транспартных сродкаў: коч, кош, ‘экiпаж’, ‘брычка’ (СБК, 143, ЧК П, 254, Шпiл., Шн.), качбрык ‘павозка для святочных абрадаў’ (МММГ-74) < стпол. kotczy, пол. kocz < венг. kocsi (szeker) ‘кочскi вазок’ < Kocs ‘г.Коч’; лагжы, лагжы, лагшы, лагяж ‘санi-развалкi або выязныя санi’ (СПЗБ, БДС, НС, МММГ-74); ‘вялiкi воз для сена, саломы, снапоў’ (Касп.), ‘санi з надбудаванай скрыняй перавозiць сыпкiя харчы’ (МММГ-74), ‘старыя, паломаныя санi’ (НС), ‘рама для саней, воза’ (СПЗБ, НС, ЗНС) < стпол. łogosz ‘дадатковы конь у запрэжцы’, ‘лаўка ззаду воза’ < венг. lgs ‘дадатковы конь’;

г) прыстасаванняў: бiзн, безн ‘пуга, сплеценая з некалькiх вузкiх раменьчыкаў’, ‘раменная частка такой пугi’ (ЛП, НЛС, Нас.) < пол. bizun < венг. biza;

д) збудаванняў: баркн, паркн ‘плот, агароджа’ (Касп, ДСБ, ЛП) < пол. parkan < венг. parkany.

Асобныя запазычаннi называюць дзеянне: гарцавць, гарцывць, гарцць ‘скакаць на канi’, ‘бегаць, насiцца, падскокваць’ (Бяльк., ТС, СПЗБ, Шат.) < стпол. harcowa < венг. harcol ‘ваяваць’ < harc ‘барацьба, бой’; адцягненыя паняццi: гас ‘страх’ (Нас.) < пол. gas < венг. gaz ‘нягоднiк’; шырнга, шэрнг ‘рад’, шарэнга’ (СПЗБ), ‘рад, штабель’ (СПЗБ) < стпол. szeręg < венг. seręg ‘натоўп, атрад’.

З фiнскай мовы ў асноўным праз рускае пасрэднiцтва запазычаны нешматлiкiя назвы розных прадметаў i паняццяў: кньгi ‘цёплыя галёшы’ (Нас., Грыг.) < рус. кенги < карэл. kengä ‘чаравiк’ < фiн. kenkä; лабз(а), лабс ‘памяшканне для захавання iльнянога семя’ (СГЦР), ‘будынак для сена з плеценымi з лазы сценамi i страхой’ (ЖС), ‘стажар’е з пад’ёмнай стрэшкай на чатырох слупках’ (НС), ‘яма, склеп для гароднiны’ (Сцяшк.), ‘вялiкi дом’ (МДСГ), ‘старая пабудова’ (ТС) < рус. лабаз ‘свiран, павець, пуня’ < фiн-уг., комi lobos ‘хата, будан’; ласт ‘застаронак’ (СПЗБ) < рус. ласт ‘дранка, рэйкi’ < фiн. lasta ; лйба ‘баржа’ (ДСЛ, ТС, НС, Касп.), ‘вялiкая лодка’ (НС) < пол. lajba або лiт. laiÞve < фiн. laiva ‘лодка, судна’; лаўд ‘добра’ (Яўс.) < фiн.-уг., пар. эст. laudi ‘палок у лазнi’; лнда ‘страва з бульбы i льнянога семя’ (МДСГ), ‘гатунак бульбы белага колеру з ружовымi плямамi’ (Цых.) < рус. линда < карэл. linda ‘полiўка’; мйн ‘луг, затоплены вадой’ (МДСГ), ‘палонка, шырокая расколiна у ледзе’ (ТСБМ) < рус. майна < фiн. mainas ‘вялiкая палонка’; мамарнкi ‘неўрадлiвыя ягады’ (Сцяшк., Сл.) < рус. мамура ‘ягады касцянiцы, марошкi’ < фiн. maamuurain ‘касцянiца’.

Праз рускую мову запазычана таксама з мовы комi слова магалйка, мыгалйка ‘кiсет’ (Бяльк., СБК, 303 )< паўн.-рус. магиль ‘суконная торбачка’ < комi mḛgḭl ‘мяшочак’.

У складзе слоў, запазычаных з венгерскай мовы, можна адзначыць даўнiя запазычаннi: коч (XV), бекеша, гайдук, гарц, гарцаваць, магерка, палаш, шэрэнг (XVI), лагожы (XVII).

У працэсе адаптацыi ў народна-дыялектнай мове некаторыя запазычаннi фiна-ўгорскага паходжання вар’iравалi сваё гучанне i знешнюю форму, набылi вытворныя значэннi. У адрозненне ад запазычанняў з iншых моў у iх нiзкiя дэрывацыйныя здольнасцi, абмежаваны словаўтваральны патэнцыял. Некаторыя з iх маюць вузкi рэгiён бытавання, адносяцца да ўстарэлай або пасiўнай лексiкi.

      1. Запазычаннi з арабскай мовы


Словы, якiя паходзяць з моў усходнiх народаў, звязаны пераважна з прадметамi паўсядзённага абыходку i адносяцца ў асноўным да ‘культурных’ запазычанняў. У беларускiя гаворкi яны засвойвалiся рознымi шляхамi – заходнiм, усходiм i паўднёвым, праз рускую, польскую i ўкраiнскую мовы, у якiя яны ў сваю чаргу траплялi з заходнееўрапейскiх i цюркскiх або непасрэдна з усходнiх моў.

Да такiх запазычанняў адносяцца ў першую чаргу словы арабскага паходжання. Гэта: а) назвы адзення, тканiны, галаўных убораў, упрыгожванняў: бархн ‘мультан’ (СПЗБ) < стпол. barchan < iт.barracano ‘вiд тканiны’ < слац. barracanus < араб. barracan ‘грубая тканiна’; бурнс, брнас, бурнс ‘традыцыйная верхняя мужчынская або жаночая вопратка з даматканага сукна’ (Сцяшк., СПЗБ, НС, СГЦР); ‘доўгая вопратка з шырокiмi рукавамi’ (СГЦР), ‘бурка’ (СПЗБ, Янк., Мат., 95), ‘доўгае адзенне з даматканага сукна’ (ЛП, Касп., Сцяшк.), ‘вялiкi мужчынскi кажух’ (ЛП), ‘плашч’ (СГЦР, ЛП) < пол. burnus < фр. bournous < тур. burnus < араб. burnus ‘шырокi плашч’; жупн ‘кароткае верхняе мужчынскае адзенне з даматканага сукна’, ‘доўгi да пят суконны каптан’ (ЛП, СПЗБ), ‘каптан з каляровага сукна, купленага ў лаўцы’ (Нас.), ‘кажух, пакрыты сукном’ (ТС), ‘пiнжак’ (СНС); жупа ‘вiд дзiцячай вопраткi’ (ТС) < стпол. żupan < iт. giuppone ‘сялянскi пiнжак з грубай тканiны’ < араб. džubban ‘сукня з воўны’; кабт, кыбт ‘душагрэйка; безрукаўка, цёплая камiзэлька на ваце’ (Касп., СПЗБ, ЛП, СГЦР), ‘кароткая жаночая куртка’ (ДСБ), ‘старадаўняе кароткае жаночае адзенне з даматканага сукна, з вялiкiм выразам на грудзi, абшывалася стужкамi’ (ЛП), ‘карсет, да якога прышывалася спаднiца’ (Нас.), ‘карсецiк’ (Бяльк.), ‘дзiцячая кофтачка на подбiўцы’ (БДС), ‘кофта’ (МДСГ), ‘рознае адзенне’ (ЖС), ‘сукенка’ (Касп.) < пол. kabat < грэч. kabdion < перс. kabā ‘кафтан’ < араб. kabā ‘вiд кароткага адзення’; хста, хсты, хстка, кстка, хсце, хсты, хсця ‘жаночы галаўны ўбор, хустка’ (Касп., ЛП, СПЗБ), ‘вялiкая хустка, якой акрывалiся’ (СПЗБ), ‘бялiзна’ (ДСБ, ЧК П 421, СПЗБ, Цых.)< пол. chusta < iт. fustagno < слац. fustanum ‘вiд баваўнянай тканiны’ < араб. Fostât, стар. назва Каiра;

в) хатнiх рэчаў i посуду: грахвн ‘графiн’ (СБК, 50) < рус. графин < ням. Karaffine або фр. carafine < iт. caraffa < iсп. garrafa < араб. garraf ‘чарпак, коўш’; iмбрчак, iнбрчак, iндрчак, лiмбрчак, янбрчак, ямбрчак, брчак ‘чайнiк для заваркi чаю’ (Сцяшк., СГЦР, СПЗБ, Бяльк., Касп., МДСГ, НС, Сцяшк., Сл., Янк. Мат., 110) < пол. imbryczek < imbryk < тур. ibrik < перс. ābrīz < ab ‘вада’ + rithen ‘лiць’; матрс, матэрс ‘матрац, цюфяк’ (Нас.), ‘сяннiк’ (СПЗБ) < пол. materac < iт. materazzo < араб. al matrah ‘падушка, пасцель’; сагн, цагн ‘(высокi) чыгун з ручкамi’ (Касп., ДСЗ, ТС) < тур., крым – тат. sahan ‘блюда з накрыўкай, мiска’ < араб. şaḩn;

г) ежы i пiтва: марцыпны ‘вараныя буракi’ (ТС), ‘нешта вельмi смачнае, страва, якой не iснуе, накшталт птушынага малака’ (ЗНС) < стпол. marcypan < iт. marzapane ‘пернiк’ < араб. mauthabon; цкер, цкар, цгар, цкяр ‘цукар’ (Сцяшк., СПЗБ, Цых.), цукрак, цукрка (Касп.) < стпол. cukier < ням. Zucker < iт. zuchero < араб. sukkar; цырп ‘сiроп’ (Сцяшк., СПЗБ) < пол. syrop < фр. sirop < iт. siroppo < араб. šarb ‘напiтак’;

д) прылад працы i прыстасаванняў: маст ‘кавалак сталi для выкрэшвання iскры’ < тур. masat ‘тачыла’ < араб. mishad; тмбур, тымбрак, тнбрка, тмбурка ‘кручок для вязання’ (Касп., Бяльк., ЖНС, СПЗБ) < пол. tambor < фр. tambour ‘тамбур для вышывання’ < перс.-араб. tabir ‘барабан’; фiцiль ‘кнот’ (СПЗБ) < рус. фитиль < тур. fitil < араб. fatil;

е) транспартных сродкаў: тарфа ‘таксi’ (СПЗБ) < пол. taryfa < iт. tariffa < араб. ta’rif(a) ‘аб’ява аб пошлiнных зборах’;

ж) рэалiй, звязаных з народна-гаспадарчым жыццём: алмбiк ‘перагонны апарат’ (Нас.) < стпол. alembik < фр. alambik < слац. alambicum < араб. al’anbiq ‘кубак’; магазя, магазй, гамазя, магазн ‘магазiн’ (Нас, МДСГ), ‘агульны свiран у вёсцы’ (Касп., Раст., МДСГ) < рус. магазин < фр. magasin < iт. magazzino < араб. mahzūn, mohāzin ‘склад тавараў’; тмбур, тмбар, тмбор ‘падстаўка для вядра каля калодзежа’ (ДСБ), ‘ганак’ (НС) < пол. tambor ‘прыбудова’ < фр. tambour < перс.-араб. tabir ‘барабан’; майдн ‘адкрытая прастора, поле, адкрытае месца для размяшчэння пабудоў’ (ТС, ЗНС) ‘вялiкi двор або пляц’ (ДСБ, Сцяшк., СПЗБ, НС), ‘плошча ў вёсцы, дзе часта збiралiся сяляне’, ‘месца на кiрмашы, дзе прадавалi скацiну’ (ДСБ, НС), ‘адгароджанае месца на двары для жывёлы’ (ДСБ, НС, СГЦР), ‘прыбудова да хлява’ (ДСЗ, ДСБ, НЛС, НС, БДС), ‘чатыры слупы з перакладзiнамi, на якiя клалi сена, лён’ (ДСБ, НС); ‘зарослы хмызняком роў’, ‘месца, дзе гналi дзёгаць’ (Бяльк.), ‘участак ворнай зямлi’ (Яшк.), ‘вымашчаная каменем яма для гною’ (Цых.) < укр. майдан ‘плошча, лясная паляна, смалакурня’ < крым.-тат. maidan, тур. meydan < араб. majdan;

з) раслiн: шахрн ‘шафран’ (ТС) < стпол. szafran < ням.Sfran < iт. zafferano < араб. zafarân; змiн, змень, звiн ‘язмiн’ (СПЗБ) < пол. jasmin < ням. Jasmin < араб.-перс. jaÞsämiÞn;

i) хiмiчных рэчываў: бельзн, бiлзн, бiлiзн, бiльзн “бензiн’ (СГЦР, ДСБ, МММГ-74) < фр. benzine < араб. lubn-jâvî ‘яванскiя духмяныя рэчывы’;

к) адцягненых паняццяў: лахв ‘добра’ (МММГ-74), ‘раскоша, удача’ (СПЗБ), ‘спажыва, карысць, лёгка набываемы прыбытак’ (Нас., Шат.) < пол. łafa або рус. лафа < тур. alafa, alef < араб. elef ‘плата султана за ўтрыманне паслоў, слуг i коней’; магарч, магарш ‘пачастунак асобы, якая атрымала прыбытак ад здзелкi’ (Нас., ТС), ‘прыбытак ад гандлю, барыш’ (Нас.) < рус. магарыч < цюрк. < араб. maharij ‘выдаткi’; цхра ‘лiчба’ (Бяльк.) < пол. cytra < сяр лац. cifra < араб. şifr ‘пусты’; ‘нуль’.

У складзе дыялектнай лексiкi арабскага паходжання можна адзначыць даўнiя запазычаннi хуста (XIV), бархан, жупiца, жупан, кабат, магарыш, матрас, цукер, шафран (XVI), алембiк, кайданы, марцыпаны (XVII), тарыфа (XVIII ст.).

Шматступянёвы шлях засваення гэтых запазычанняў абумовiў змену iх формы i значэння – больш чым палова з iх (17 сл.) вар’iравалi сваю знешнюю форму, трэць (11 сл.) набылi мнагазначнасць, чвэрць (8 сл.) утварылi дэрываты. Амаль усе яны ў асноўным супадаюць па семантыцы з этымонамi.





      1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   25




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет