Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны


Запазычаннi з персiдскай мовы



бет11/25
Дата25.02.2016
өлшемі2.15 Mb.
#21792
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   25

Запазычаннi з персiдскай мовы


Некалькi ўступаюць у колькасных адносiнах, але супадаюць паводле тэматычнай прыналежнасцi словы персiдскага паходжання, якiя ўжываюцца ў беларускiх гаворках.

Да iх адносяцца: а) назвы адзення, абутку, тканiны, шавецкага матэрыялу: балахн, балахн ‘верхняя доўгая мужчынская вопратка з даматканага сукна’ (Iнстр. I), ‘палатняны плашч’ (Гар.), ‘шырокае нязграбна пашытае адзенне’ (Касп., Шат., НЛСц., Сцяшк., СПЗБ), ‘бальнiчны халат’ (Янк., П), ‘старая, парваная вопратка’ (Цых.) < рус. балахон < перс. bālāǰāme; каптн, кафтн, кыптн, кыхтн ‘двухбортная мужчынская i жаночая верхняя адзежына з даматканага сукна’ (СГЦР, НЛСц), ‘пiнжак’ (ДСБ, Сцяшк., Касп., Бяльк., ЛП), ‘кофта’ (ДСБ, Янк., Мат., 114), ‘блузка’ (БДС, СГЦР, ЛП), ‘жаночая сукенка’ (НСл), ‘касцюм’ (ДСБ) < асм.-тур. kaftan ‘доўгая верхняя адзежына’ < перс. кäftān; паркль, пэркль, пркыль, пяркль ‘паркаль’ (СПЗБ, МАСМ, Сцяшк.) < пол. perkal < фр. perkale, icп. percal < перс. pargal; пастал, пастал, постол, пустол, пастлi, постлi, пустол ‘лыкавыя лапцi’ (ЛП, Янк. Ш, СПЗБ, МДСГ, ДСЛ, ДСБ), ‘скураныя лапцi’ (Касп., МДСГ, ДСБ), iран. ‘туфлi з дзiрачкамi, басаножкi’ (ДСБ) < тур. postal ‘туфель’ < сяр. перс. pōst ‘скура’; хта ‘недавырабленая скура, з якой шылi абутак’ (Касп., СПЗБ) < цюрк. juft ‘мяккая скура’ < перс. juft ‘пара’;

б) пабудоў i iх частак: балагн, балгн ‘часовая пабудова’ (ЧК, П, 211), ‘пабудова для захавання бульбы’ (ЛП), бългн ‘полаг’ (НС) < рус. балаган < тур. <перс. balaλanã ‘верхнi пакой’, ‘пакой над галоуным уваходам’;

в) посуду: фiлiжнка ‘кубак з фарфору’ (Сцяшк.), ‘чайны кубак’ (Нас.), ‘кубак’ (СПЗБ), ‘талерка’ (ДСБ) < пол. filiżanka ‘кубак’ < тур. fildžan < перс. pingān;

г) прадуктаў харчавання: лкша, лкшын(а), лакшны, лкшыны ‘лапша дамашняга прыгатавання’ (Нас., ЛП, ТС, Бяльк., МДСГ, ДСЛ, Касп., Шат., Янк. I, СПЗБ), ‘макароны’ (СПЗБ), ‘соус з пшанiчнай мукi’, ‘малочны суп з крухмалу’ (МДСГ) < тат. уйг. lakča, чув. läskä < перс. lukče, lakše;

д) рэчываў: лазрак, лазрка ‘фарба сiняга колеру’ (Нас., Касп., СПЗБ) < пол. łazur< свням. lāsūr(e) < слац. lazurium < араб. lāzaward < перс. lа̄džwärd ‘лазурыт; блакiтная фарба’; ляк ‘сургуч’ (Нас., Гар.) < пол. lak < ням. Lack < iт. lacca < слац. laca < араб. lakk < перс. lak; нфта ‘газа’ (СГЦР), ‘нафта’ (Некр., Байк.) < пол. nafta < лац. naphtha < грэч. < перс. näft.

Cярод слоў персiдскага паходжання – даўнiя запазычаннi каптан, нафта, юхта (XVI), лазурка, памаранча (XVII ст.), столькi ж у беларускiх гаворках развiлi семантычны i словаўтваральны патэнцыял, чвэрць iх (3 сл.) вар’iравала гучанне. Гэтыя запазычаннi стылiстычна нейтральныя, адносяцца ў асноўным да актыўнага лексiчнага фонду i адпавядаюць семантыцы этымона.

1.8.5. Як запазычаннi старажытнаiндыйскага паходжання квалiфiкуюцца ў этымалагiчных крынiцах лексемы: кампр(а) ‘канфара’ (Бяльк., ЗНС) < пол. kampor(a) < слац. camphora < новaгрэч. kamphora < стiнд. karpura ‘дрэва’; каравн ‘штабель торфу’ (ДСБ) < рус. караван < перс. karawan ‘група вандроўнiкаў, група вярблюдаў’ < стiнд. karabhah ‘вярблюд’; памарнча, памарнц, памарнец ‘апельсiн’ (Сцяшк., НСл) < стпол. pomarancza < ням. Pomeranze ‘горкi сорт апельсiна’ < iт. pomo ‘яблык’ + arancia ‘апельсiн’ < перс.-араб. naranj < стiнд. narangas ‘апельсiнавае дрэва’; рыш ‘рыс’ (СПЗБ) < пол. ryz < снням. ris < iт. riso < нарлац. oryza < грэч. ryza < iран. vrižē < стiнд. vrihis; цндал ‘сандал, чырвонае дрэва’ (Нас.) < грэч. sndalon < араб. sandal < стiнд. sandanas.



Вывады


1. Такiм чынам, у лексiчнай сiстэме народна-дыялектнай мовы функцыянуе даволi значная па колькасцi група iншамоўнай лексiкi, пераважную большасць якой складаюць словы польскага, германскага i лацiнскага паходжання.

2. Лексiка iншамоўнага паходжання засвойвалася ў беларускiя народныя гаворкi ў розны час i рознымi шляхамi. Амаль трэць (29,7%) прааналiзаваных лексем была ў свой час занатавана ў помнiках старабеларускай пiсьменнасцi, што дае падставу аднесцi iх да даўнiх запазычанняў. Найбольш актыўна яны засвойвалiся ў старабеларускую мову ў XV-XVI ст.ст.

Самая значная колькасць даўнiх запазычанняў у складзе германiзмаў, лацiнiзмаў i грэцызмаў, некалькi нiжэй гэты паказчык у цюркiзмаў, iтальянiзмаў i паланiзмаў, зусiм нязначны ён – у балтызмаў i галiцызмаў (гл. таблiцу 1.2 ).

Таблiца 1.2

Даўнiя запазычаннi


Паходжанне

запазычанняў




% даўнiх запазычанняў

Паходжанне запазычанняў

% даўнiх запазычанняў

Германiзмы


49

Італьянiзмы

28,6

Лацiнiзмы


43,3

Паланiзмы

27,4

Грэцызмы


40,8

Балтызмы

5,6

Цюркiзмы


30,5

Галiцызмы

5,3

Для большасцi (70,3 %) запазычанняў характэрны больш познi час засваення ў беларускiя гаворкi, пачынаючы з к. XIX – пач. XX ст.

3. Даволi значная колькасць лексiкi iншамоўнага паходжання (53,8%) засвойвалася ў беларускiя гаворкi непасрэдна з мовы-крынiцы. Гэта былi словы пераважна польскага i балтыйскага паходжання, а таксама асобныя германiзмы, цюркiзмы, гебраiзмы. Некалькi менш палавiны ўсiх запазычанняў (46,2%) мелi апасродкаваны шлях засваення. У лiку iх лексемы, запазычаныя з класiчных, германскiх, раманскiх, цюркскiх, усходнiх i iншых моў. Многiя з iх засвойвалiся праз некалькi моў-пасрэнiц, што iстотна ўплывала на змену формы, гучання i значэння.

Самы складаны, шматступянёвы шлях характэрны для лексiкi, засвоенай са старажытных моў – старажытнаяўрэйскай, грэчаскай, лацiнскай, арабскай, персiдскай. Так, напрыклад, словы старажытнагрэчаскага паходжання засвойвалiся ў беларускую мову як заходнiм шляхам – праз лацiнскую ў заходнееўрапейскiя (нямецкую, французскую, iтальянскую), затым – у польскую, адкуль – у беларускую, так i ўсходнiм – праз сярэднегрэчаскую i рускую (гл. схему № 1). Пункцiрам абазначаны шлях запазычвання, характэрны толькi для асобных лексем.



Заходні шлях


Усходні шлях
Схема № 1
Розныя шляхi запазычвання характэрны i для слоў арабскага i персiдскага паходжання – заходнi – праз грэчаскую i лацiнскую (або непасрэдна) у германскiя i раманскiя, а з iх – у славянскiя, у тым лiку – польскую, украiнскую, рускую, праз якiя у беларускiя гаворкi i ўсходнi – праз пасрэднiцтва цюркскiх моў (гл. схему № 2). Квадратныя дужкi ўказваюць на пасрэднiцтва моў, характэрнае для засваення некаторых запазычанняў.
Заходні шлях





Усходні шлях

Ст. інд.

Персiдск.

Арабск.

Цюркск.

Руск.

Польск.

[Украiнск.]

Беларуск.


Схема № 2


Запазычаннi старажытнаяўрэйскага паходжання таксама прыходзiлi ў беларускую мову рознымi шляхамi, як праз пасрэднiцтва класiчных i заходнееўрапейскiх моў, так i праз мову iдыш (гл. схему №3).



Ст. яўрэйск

Iдыш

Грэчаск.

Лацiнск.

Французcк.

Польск.

Нямецк.

Беларуск.

Iтальян.

Беларуск.

Польск.


Cхема № 3


Лацiнiзмы засвойвалiся ў беларускую мову пераважна заходнiм шляхам – праз французскую, нямецкую, iтальянскую, а затым – польскую мову – пасрэднiцу, хаця пэўная група iх запазычвалася праз сярэднелацiнскую. Для асобных лацiнiзмаў мовай-пасрэднiцай была руская (гл. схему № 4).


Лацiнск.

Нямецк.

Iтальян.

Французск.

Польск.

Сяр. лац.

Беларуск.

Руск.


Cхема № 4


Для пераважнай большасцi цюркiзмаў характэрны апасродкаваны шлях запазычвання, хаця для асобных з iх не выключаецца непасрэднае засваенне з мовы-крынiцы (гл. схему № 5).


Цюркск.

Польск.

Руск.

Украiнск.

Беларуск.

Венгерк.


Схема № 5


Для слоў, запазычаных з германскiх i раманскiх моў, быў характэрны пераважна двухступянёвы шлях засваення ў беларускiя гаворкi.

Адзначаныя вышэй схемы не адлюстроўваюць усёй разнастайнасцi апасродкаваных шляхоў запазычвання лексiкi iншамоўнага паходжання ў беларускiя гаворкi. Магчымы i iншыя варыянты, асаблiва калi размова датычыцца ‘культурных’ запазычанняў, якiя ‘вандравалi’ з мовы ў мову i амаль кожнае з якiх мае сваю непаўторную гiсторыю i заслугоўвае спецыяльнага аналiзу.




Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   25




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет