Пасля вайны скончыў мясцовую сямігодку, затым Асавецкую сярэднюю школу



бет6/24
Дата20.06.2016
өлшемі2.54 Mb.
#148808
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   24

-- Уставайце, пан інжынер. Ужо раніца, сонца паднялося высока, рабочыя прыйшлі на работу.

Андрыян прахапіўся, абвёў вачыма ўсё наўкола, штосьці шукаючы, але нічога не знайшоўшы, пачаў паціху апранацца. Заўважыў толькі, які быў задаволены твар у Міхала, як яскрава свяціліся ў яго вочы, якія, быццам бы гаварылі, што перамога засталася на іх баку, што яны адчапіліся ад чорнай пантэры, чорнай гадзюкі, якая хацела іх укусіць, пакрыўдзіць Ганку на ўсё яе жыццё…

Неспадзявана апоўдні да берага прыстаў параход, якога чакалі толькі заўтра. Прывёўшы сябе ў парадак, інжынер і Міхал Флёрка накіраваліся ў сплаўную кантору. Там заўважылі яны за сталом пана Глінскага і яшчэ прысадзістага, з хітрымі вачымі яўрэйчыка, які трымаў у руках вялікі радыкуль. Гаспадар паказаў рукою, каб крыху яны пачакалі, пабылі за дзвярыма. У гэты момант, як ні ў чым не бывала, падышла да іх Кацярына, ад якой з рота цягнула агідным тытунём. Яна папрывіталася, нават Андрыяну падала сваю руку, патрымала крыху яго руку ў сваёй, пакуль ён не вызваліў сілком, затым спакойна прайшла ў кантору бацькі.

Міхал паглядзеў на інжынера, як бы папярэджваючы яго ў чымсьці. Андрыян і сам зразумеў, што давядзецца атрымаць і яшчэ адно выпрабаванне, бо гутарка дачкі з бацькам пасля таго, як госць пакінуў пакой і накіраваўся да парахода, прынясе ім штосьці непрыемнае. Так яно і адбылося. Як толькі пераступіў Андрыян парог канторы, адразу пачуў ласкавы голас пана Глінскага.

-- Значыць мы з Вамі пан інжынер дамовіліся, што застаецеся Вы працаваць у мяне. Я Вам перадам усё ведамства сплаўной канторы, будзеце добрым руплівым гаспадаром усяго гэтага, што ёсць у мяне… Але ў гэты момант Андрыян быццам бы махнуў галавою і патрабаваў грошы пана Ермаловіча, якія ён павінен тэрмінова даставіць, а наконт яго прапановы – ён абавязкова падумае.

-- Гэта іншая справа, -- задаволена прагаварыў пан Глінскі.—Бярыце свае грошы за ўвесь лесаматэрыял, вязіце іх пану Ермаловічу і ў хуткім часе вяртайцеся сюды, мы Вас будзем чакаць. Вас праводзіць Кацярына.

Провады былі невялікія. Іх Кацярына праводзіла да апошніх штабелёў лесу, спыніла свайго жарэбчыка, махнула рукою, каб Міхал крочыў далей. Зняла з плячэй вельмі прыгожую двухстволую дубальтоўку і працягнула яе Андрыяну.

-- Хацела выстраліць з яе, але неяк шкада стала, мо яшчэ стрэнемся, пагутарым аб чым – небудзь, дамовімся… Яна перадала ў яго рукі стрэльбу, адвярнулася, узяла свайго каня, са спрытам заскочыла ў сядло і з ветрам паскакала ў бок канюшні…

12
На смалакурні рабочыя атрымлівалі свой заробак, радаваліся, што значна быў павялічаны ён. За ўсім гэтым сачыў інжынер Андрыян Чэчка, хоць меў ён ад пана Ермаловіча нейкія нязначныя папрокі. Але ў апошні час яго стан пачаў пагаршацца – часта хварэў, не пакідаў сваёй звычкі прапусціць шклянку, другую гарэлкі. Як Альжбета Генрыхаўна, так і Ганка былі вельмі занепакоены гэтым. Спрабавалі выклікаць лекара з Мазыра, які іншы раз наведваў свайго сваяка Лайхмана. Той аглядаў яго, даваў нейкія лекі, а калі заставаўся сам – на сам з пані Альжбетаю, толькі разводзіў рукамі, маўляў, справы дрэнныя.

Аднойчы пан Ермаловіч неяк пачаў размову з Андрыянам аб тым, каб пасватаць яго да Ганкі, бо таксама, як і іншыя, пачуў тое, што прынеслі рабочыя са сплаўной канторы. А што тычылася Ганкі, дык яна спачатку колькі часу плакала, а затым вырашыла пагутарыць з інжынерам сама. Блізкія адносіны ў іх ужо не былі да таго часу, пакуль з ёю не пагутарыў Міхал Флёрка. Усё адразу стала на сваё месца: Ганка кінулася ў абдымкі да Андрыяна, пачала шчабятаць усе адразу яму свае навіны. А калі пачула, што ён заве яе ў жонкі, ад радасці аж ускрыкнула і пабегла адразу казаць гэтае маці і бацьку.

Калі падышлі надвячоркам Ганка з Андрыянам да бацькоў, пан Ермаловіч прамовіў:

-- Воля дачкі для мяне – бацькоўскі абавязак. Раз яна так хоча, то я суперак не станаўлюся. А ў пасаг аддам я ёй смалакурню. Старэю я, а ты малады, пасля вяселля ўсё будзе ваша…

Маладыя пераглянуліся, ціха пакрочылі ў бок ракі, а потым нацянькі пайшлі да карчомкі, дзе збіралася моладзь вёскі, каб дамовіцца, дзе сёння адбудуцца вячоркі. З гаспадарамі хлопцы дамаўляліся з самага ранку, давалі адпаведную рэшту, а дзяўчаты на парыканцы гуляння павінны былі ў гэтай хаце вымыць падлогу. Такая была завядзёнка ў вёсцы, інакш ніхто не пускаў ў хату на ўвесь вечар, каб там моладзь праводзіла гулянгкі. Іншы раз была цудоўная вечарынка: гулялі ў хванты, прымушалі хлопца з дзяўчынаю цалавацца, танцавалі пад гармонік і вялізны з ляскоткамі бубен, іншы раз далучалася да гармоніка і скрыпка – тады зусім былі вясёлыя музыкі. Андрыян з Ганкаю не так часта хадзілі на гэтыя гулянні – больш праводзілі час дома. Ганка так адкрыта і гаварыла яму, што баіцца хадзіць туды таму, што там зашмат вельмі прыгожых дзяўчат, якія могуць адабраць яго ў яе. А так спакайней…

-- Ды не бойся ты, Ганулька! – Ніхто не пасмее зрабіць гэтага. Бо ўсе ведаюць, як горача мы адзін аднаго кахаем…

Але ж, як толькі аб’явяць белы вальс, яго тут жа запрашае Надзя Осіпава, увесь час штосьці шчабеча яму на вуха, смяецца, аж заходзіцца. А ён таксама ўсміхаецца, штосьці адказвае ёй і, як падалося Ганцы, увесь час глядзіць на яе кучаравыя белыя валасы, а ў яе бок за увесь час так і не глянуў. Яна кінула танцаваць з нейкім ёй незнаёмым хутарскім хлопцам і чакала, калі скончыцца гэты белы вальс, забраць свайго жаніха і пайсці па – над Убарццю да хаты…

Ужо высока над лесам падняўся месяц, які плыў па Ўбарці побач з імі: то іншы раз хаваўся ў цяні дубоў, то імкнуўся неяк на рачных хвалях абагнаць іх, каб паказаць сваю хуткасць, а потым зноў неяк параўноўваўся з імі, каб лепш асвятляць ім дарогу. Яны пазіралі на гэты прывід, любаваліся ім да таго часу, пакуль не заўважылі, што нехта ў цемені стаяў ля самага берага ракі, а потым маланкава з разгону кінуўся ў ваду. Не раздумваючы, першым кінуўся туды Андрыян. За ім кінулася і Ганка. Калі прыбегла яна да таго месца, ён ужо выплываў з тапельцаю да берага.

-- Дапамажы мне, гэта Ядвіся…

Яна амаль не дыхала, штосьці хрыпела ў яе грудзях. Была яна непрытомная.

Ужо на беразе ён паклаў яе жыватом на каклена і з рота ў Ядвісі хлынула вада. Потым хутка пачаў ён рабіць дыхальную гімнастыку і, калі пасля нейкага моманту яна ўздрыгнула і расплюшчыла вочы, яны абрадаваліся, далі ёй магчымасць поўнасцю прыйсці ў сябе, а затым паціху яны павялі яе да хаты. Яна плакала, сварылася на яго, папракала, навошта ён яе выратаваў, калі ў яе забілі на вайне Уладыка, ён кахае Ганку, а не яе. Праз слёзы гаварыла, што ўсяроўна пойдзе яна да Уладыка…

-- Ядвіська! Божачкі мае! А што ж гэта такое? Што за пасланне на нас гэткае!?—згледзяўшы Андрыяна з Ганкаю, якія трымаюць мокрую на руках Ядвісю, заляментавала пані Альжбета.

-- Хацела ўтапіцца,-- пачала амаль прз слёзы тлумачыць Ганка. – Добра што ішлі мы з вячорак ля ракі, а так…

-- Усяроўна пайду я да Ўладыка! – зусім нейкім не сваім голасам, дрыготкім пасля вады, пішчэла Ядвіся. – Ён мяне забярэ, бо прысніўся мне, клікаў да сябе… А тут я больш нікому не патрэбная…

На гэты лямант з хаты выйшаў пан Ермаловіч, ён стаяў, як аслупянелы, нічога нікому не гаварыў і не пярэчыў, нават не змог падыйсці да Ядвісі. А потым неяк раптоўна схамянуўся, амаль закрычаў, каб усе ішлі ў хату.

-- Я гаварыў табе, што пры ёй не патрэбна было абмяркоўваць сватанне Андрыяна да Ганкі, аб іх вяселлі, а ты мяне не паслухала, -- дакараў пан Ермаловіч жонку, калі засталіся яны адны ў пакоі.

-- Хіба ж я ведала, што яна так блізка ўсё гэта прыме да сэрца, -- апраўдоўвалася гаспадыня. – Хто ведае, што яна яшчэ можа выкінуць…

Аб начным здарэнні мала хто ведаў, бо поблізу смалакурні і хаты пана Ермаловіча амаль нікога не было. Зладзінцы гэтай ноччу адпачывалі ў сваіх курных хатах пасля працоўнага дня, а моладзь, якая высыпала пасля вячорак з хаты Змітрака Цімохава, пасля таго, як памяшканне прывялі ў парадак, павалілі ўсе да ўбарці, да самага прыгожага месца, дзе штодзённа праз раку ганялі паром. Яго абнавілі не так даўно па рашэнню губернскага ведамства і ініцыятыве мясцовых улад, бо надакучвала амаль штогодна будаваць праз раку масты, якія вясновыя воды амаль штогодна з крыгаходам зносілі іх. Ды гэтыя невялічкія масты з’яўляліся вялікаю перашкодаю для тых заморскіх купцоў, якія, хоць ужо і зрэдку, але на сваіх парусніках наведвалі палескую мясцовасць. Ды і дарога з Мазыра на Тураў рабілася ўсё байчэйшай, больш пачынала рухацца па ёй конных фурманак, праязджаць усё больш нейкіх важных людзей, якія іншы раз шукалі начлег у яўрэя Лайхмана, сядзелі падоўгу ў ягоным шынку. Вось і зараз хлопцы і дзяўчаты заўважылі ля шынка некалькі прыгожых карет, ля якіх таўкліся вазніцы. Падыходзіць яны не адважыліся, разразаючы смехам і крыкамі начную цішыню, яны з пагорка спусціліся да парома.

-- Нядрэнна было б і пакатацца на пароме, -- першай азвалася Алена Осіпава. – Паглядзіце, дзяўчаткі, якая прыгажосць наўкола! Вось і маладзік нас неяк засаромеўся, адным сваім рогам зачапіўся за дуб і трымаецца, каб не ўпасці, а другім імкнецца зачапіцца за воблака, каб неяк выслізнуцца зноў ў неба.

Усе звялі свае позіркі на маладзік, які сапраўды, як ім падалося, адным рогам трымаўся за дуб.

-- Вось выдумшчыца, -- прагаварыў Цімох Чэчка. – Ёй усё мроіцца, здаецца, глядзі Алена, каб больш чаго не памярэшчылася табе яшчэ.

-- А паглядзіце вы ўважліва, здаецца, нейкія дзве запаздалыя асобы я бачу на тым беразе ракі.

Усе пачалі ўглядацца і сапраўды заўважылі людзей на тым беразе Ўбарці, якія не вельмі настойвалі, каб за імі гналі паром, але хлопцы ўжо трымалі ў руках дубовыя прысаставанні, якімі звычайна рухалі паром па пераправе. Сам паром трымаўся на вялікім тоўстым дроце, моцна прывязаным з двух бакоў да берагоў ракі. Праз колькі хвілін яны ўжо былі на тым беразе. Адразу заўважылі, што мужчыны размаўлялі на мове з цыганскім акцэнтам, прасілі, каб іх пераправілі на той бераг, таму што яны хочуць патрапіць да яўрэя ў шынок. Прапанавалі хлопцам нават і зусім не малыя грошы. Тыя згадзіліся. Ужо на сярэдзіне ракі, хлопцы апамяталіся, што не патрэбна было звязвацца з цыганамі, але было ўжо занадта позна – працягвалі перакідаць свае дубовыя качалкі па жалезным дроце да прыстані. Дзяўчаты стаялі асобна. На пытанні цыганоў амаль не адказвалі. Спрабавалі завесці нейкую сваю любімую песню, але яна ў іх амаль зусім не атрымоўвалася, стаялі моўчкі.

Калі начныя падарожнікі скрыліся з вачэй, хлопцы пагналі паром на сярэдзіну ракі, каб разам з дзяўчатамі павесяліцца, паспяваць свае паляшуцкія песні, пабыць на начных хвалях Убарці, паназіраць з боку ракі за магутнымі векавымі дубамі, якія акружылі з усіх бакоў маленькую іх вёску, каплічку, што стаяла зусім побач з мясцовымі могілкамі, яўрэйскі шынок і начлежку, што тулілася пад гэтымі тоўстапузымі раскідзістымі дубамі, дзе ў гэты час адпачывалі здарожаныя далёкай адлегласцю людзі.

Для хлопцаў і дзяўчат гэтая ночка была вельмі прывабнай: стаялі яны па парах у розных кутках парома, назіралі, як у святле месячнай паводкі над Убарццю гойсабць кажаны, лялькі, як неба. дзе павінна раніцою выкаціцца жнівеньскае сонца, як бы трошкі пачынала святлець. Быў акурат той перадсвітанкавы час, калі ўсё навокал нязвыкла заціхае, нібы адыходзіць на спачын. А цішыня такая чуйная, што здаецца, чуваць рыпенне зорак на высокім небе, якія збіраюцца на дзённы спачын. Адно з луга даносяцца галасы жабак. Яны, як тыя пявунні, на ўвесь голас даказваюць усяму свету, хто тут самы галоўны і самы галасісты, нават не роўня салаўям, якія звечара і пад раніцу звычайна вясною спяваюць – заходзяцца ў лугавым зарасніку. А вось пасля Пятра, яны замаўкаюць аж да наступнай вясны. А вось яны, жабкі, спяваюць усю вясну і лета. І ні на каліва не сумняваюцца, што іхні жабоцькаў хор мацнейшы і больш дружны – калі згладжана возьмуцца за справу, то могуць любога аглушальна пераканаць у гэтым. І вось цяпер, у гэтую ціхую цёплую ноч, яны лена перамаўляюцца, каб не падумалі хлопцы і дзяўчаты, што прыціхлі на пароме Ўбарці, што яны дачасна паддаліся адпачынку…

А хлопцы і дзяўчаты ў гэты цёмны прадсвітальны час пачулі хрыплае іржанне каней за ракою ў бок Адрынкі. Зблізіліся на палубе парома, паціху пачалі абмяркоўваць пачутае. А потым паціху павялі паром у бок вёскі.

На наступны дзень каля яўрэйскай карчомкі быў вялікі перапалох – у праезджых людзей укралі два кані, вартавы быў звязаны, у роце якога тырчэла ануча, нейкім цяжарам яго ўдарылі па галаве.

Пачаліся пошукі. Вызвалі з Буйнавіцкай воласці прыстава і яшчэ некалькі чалавек падмацавання, якія ўчынілі допыт вяскоўцам, у першую чаргу тым, хто не меў добрых адносін з уладаю і хто быў ужо раней судзімы па гэтай справе. Але вынік быў не на карысць пацярпелых, бо ніхто з вяскоўцаў нічога аб крадзяжы каней не ведаў. А калі на допыце аказаўся бацька Алены Осіпавай і яго не пажадалі адпускаць, яна расказала ўсё пра цыганоў, якіх моладзь бачыла ў начны час на пароме. Усе тыя, каго яна назвала, былі дапрошаны і быў складзены адпаведны акт аб тым, што яны становяцца пасобнікамі гэтай справы – дапамаглі цыганам пераправіцца на гэты бок Убарці.

Вяліся пошукі цыган – зладзеяў па усёй Буйнавіцкай воласці, падключылася да гэтай справы і памешчыца Буйнавіцкага маёнтка Ізабэла Маркварт, якая адправіла сваіх надзейных людзей на пошукі. А ў хуткім часе каля вёскі Буда – Сафіеўска былі затрыманы двое цыган з украдзенымі канямі. Тут непадалёку, у бок Мазыра, знаходзіўся цыганскі перасоўны табар, да якога не паспелі яшчэ дабрацца цыганы – зладзеі.

Справа была закрыта, з вяскоўцаў абвінавачанні былі зняты, відныя вяльможы – спадарожнікі працягвалі свой шлях у бок Турава…

13

Андрыян быў поўнасцю аддадзены сваёй рабоце. З ранку да змяркання быў то на смалакурні, то на сплаве лесу, дзе ўвіхаліся яго рабочыя, якія рыхтавалі плыты для адпраўкі іх да Майсеявіч. Іншы раз заводзілі размову пра яго, Кацярыну, якая сілком хацела ажаніць яго на сабе. Але заўсёды Міхал Флёрка прыкрыкваў на іх, каб не распускалі свае паганыя языкі, не гаварылі таго, чаго не ведалі самі. А сам заўсёды быў на баку інжынера, ведаў, што не вельмі лёгка жывецца яму, асабліва пасля таго, што здарылася з Ядвісяю. Зусім іншым у апошні час стаў і сам пан Ермаловіч, нейкі вельмі засмучаны, рэдка ўступаў у размовы з людзьмі, іншы раз без усялякіх прычын сварыўся на сваіх падначаленых, асабліва на назіральнікаў, якія туліліся дзе – небудзь падалей ад гаспадарова вока. Праўда, зусім іншыя адносіны былі да пана інжынера, бо бачыў у ім сапраўднага свайго памочніка ва ўсіх яго справах, тым больш, што і час вяселля быў ужо вызначаны. Бачыў, што Ганка ад шчасця вітае на сёмым небе, а вось што рабіць з Ядвісяю – не ведаў. Спрабаваў нават гаварыць з Васілём Чэчка, у якога расце нядрэнны сын, каб неяк звесці іх разам з Ядвісяю, але яна заўпарцілася, не падпускае нікога да сябе, робіцца нейкая непаразумелая. Заставалася чакаць, а чаго чакаць – не ведаў не толькі пан Ермаловіч, але ж і многія другія, як у хаце, так і ва ўсёй вёсцы, бо людзі ведалі ўсё, што адбылося з Ядвісяю ў тую ноч на Ўбарці.



І вось настаў час вяселля. Упрыгожылі дзяўчаты кветкамі як карэты, так і паром, па якім будуць праязджаць маладыя для вянчання ў Буйнавіцкую царкву. Там было ўсё падрыхтавана на вышэйшым узроўні. Нават прысутнічала на вянчанні сама пані Ізабэла Маркварт, што рабіла яна вельмі рэдка. Але, пэўна, рашыла прысутнічаць яна таму, што мела вялікую павагу да пана Ермаловіча, які ніколі з ёю не спрачаўся наконт уведзеныж падаткаў. І яшчэ ёй вельмі хацелася пабачыць маладога інжынера, пра якога слава ішла па ўсяе акрузе.

Ля царквы і ў самой царкве было ўсё ва ўсёй урачыстасці, нават сам гаспадар царквы Філіп Лісоўскі выглядзеў неяк па – святочнаму: быў апрануты ў новае адзенне, якое ад агню свечак так і пералівалася на ім, звісаў на ягоных грудзях вялізны пазалочаны крыж, паверхнасць якога ён увесь час гладзіў, калі праводзіў вянчанне. Іншы раз ён гэты крыж падымаў высока ўгару, каб запэўніць усіх, што ён вядзе служэнне ад бога, што ён з’яўляецца яго пасланнікам на зямлю…



Непадалёку ад маладых стаяў пан Ермаловіч з пані Ізабелай Маркварт, якія паціху аб нечым размаўлялі, сачылі за ўсім. Што адбывалася ў царкве. Калі ж вянчанне скончылася, яны выйшлі следам за іншымі, і яшчэ доўга стаялі пад дрэвам і аб нечым усё размаўлялі. Як потым высвятлілася, абмяркоўвалі яны прапанову Мінскай губеранскай управы і Мазырскай павятковай управы аб тым, каб праз раку Ўбарць пабудаваць мост, а не карыстацца паромам і грэбляю, якая знаходзіцца ў вельмі жудасным стане, па якой нельга вясною і ўвосень дабрацца да парома. А дарога з Мазыра да Лельчыц і затым на Тураў вельмі неабходная ў сучасны момант, калі ў свеце пануе такі неспакой. І яшчэ звярнула ўвагу пані Ізабела Маркварт на тое, што Злодзінскае сялянскае таварыства адмаўляецца ад уладкавання дамбы за ракою таму, што быццам бы гэтыя землі з’яўляюцца спрэчнымі паміж сялянамі і ўладаннямі маёнтка Буйнавічы. Гэтыя спрэчныя пытанні патрэбна абавязкова ўладзіць і пачаць будаўніцтва дамбы і маста праз раку Ўбарць…

Давялося шмат чакаць часу, пакуль пан Ермаловіч і пані Маркварт абмяркоўвалі свае надзённыя пытанні, што тычыцца дарогі Мазыр – Лельчыцы – Тураў. Пан Ермаловіч і сам ведаў, што мост і дарога гэтая вельмі патрэбная, таму што ў мястэчку Лельчыцы была земская бальніца, праўда, на дзесяць усяго ложкаў, паштовае аддзяленне, кабінет – камера земскага начальніка і станавая кватэра. Але ж як яму ўгаварыць Злодзінскае сялянскае таварыства, каб пагадзіліся яны ўсе працаваць натураю, а прыватныя землеўладальнікі – водпускам лесу. Але як вырашыць пытанне спрэчнае, што сяляне лічаць, што грэбля і ўсе землі навокал належаць ёй, уладальніцы маёнтка Буйнавічы Ізабэле Маркварт? Ён доўга думаў, едучы ўжо ў карэце па лясной дарозе да Зладзіна. А гармонікі наперагонкі ігралі кадрылі і лявоніхі, дапамагалі дзяўчатам – пявуням у іх вясельных песнях. Калакольнае бразгаценне ад каней ішло з тэмпам музыкі, што стварала нейкія адзіныя меладычныя адплёскі, якія аж глушылі вушы. Пан Ермаловіч аж скрывіўся ад усяго гэтага, што перашкаджала яму думаць, а потым звёў сваю думку на адно – будзе малады гаспадар у доме, няхай ён аб усім гэтым і думае. А ў гэты час ужо карэты пад’язджалі да парома, дзе іх чакалі хлопцы і дзяўчаты, каб атрымаць адпаведны выкуп за маладую і маладога. Па – над Убарццю ліліся вясельныя песні, асобная групка хлапцоў і дзяўчат наперабой вялі размову з гаспадаром і маладымі аб выкупе. Андрыян не ведаў гэтых звычаяў, не быў падрыхтаваны да гэтага, але на дапамогу яму прыйшоў бацька маладой, які загадаў выдзяліць дзяўчатам і хлапцам адпаведную суму грошай і нядрэнны пачастунак. Хлопцы і дзяўчаты задаволеныя знялі з парома вяроўку, якою перагарадзілі былі ўваход на паром і пакрочылі ў бок шынка Мендэля Лайхмана, а карэты з гучнымі вясельнымі песнямі павярнулі ў бок смалакурні, дзе іх чакала маці маладой і старыя кабеты, якія дапамагалі ёй у падрыхтоўцы вяселля. Альжбета Генрыхаўна ішла наперадзе маладых і ўсё сыпала і сыпала зерне пшаніцы аж да самага парога хаты, а дзяўчаты – сяброўкі ўсё кідалі і кідалі прыгожыя палявыя кветкі маладым пад ногі і працягвалі спяваць вясельныя песні. Крыху збоку ад іх стаяла нейкая засмучаная Ядвіся, зрэдку пазірала на маладых, як і тады, калі праходзіла вянчанне ў царкве. Так і ўсю дарогу туды і зваротна яна была засмучоная, ні з кім у гаворку не ўступала. І зараз зрэдку гляне на маладых, адвядзе позірк сваіх чароўных вачэй у бок Убарці, схіліць галаву да грудзей і неяк зусім – зусім цяжка ўздыхне. Нават і тады, калі паселі ўжо ўсе за сталы і выпілі некалькі кілішыкаў за маладых і пачыналі спяваць свае паляшуцкія песні, яна сядзела маўклівая, аб нечым усё думала, але кілішыкі не прапускала, калі яе запрашалі. Адчувалася, што яна іх раней мала ўжывала, бо станавілася нейкай незразумелай, на добрым падпітку. Калі ўсе актыўна пачалі выходзіць з – за сталоў, каб пусціцца ў паляшуцкую польку, яна таксама паднялася і паціху пакрочыла ў бок саду… А вяселле працягвалася, танцавалі маладыя і ўсе прысутныя. Пан Ермаловіч быў задаволены, што яўрэй Мандэль яго не падвёў, прывёз на вяселле яму ўсё неабходнае. Як казалі пазней, хіба толькі на вяселлі не было птушынага малака, а так усё было.

Ужо пад самую раніцу, калі паселі за сталы, каб папоўніць тое, што вытраслі за ноч на танцульках, адна жанчына, якая звечара сядзела за сталом разам з Ядвісяю, спытала:

-- А дзе ж гэта Ядвіська? Чаму яе месца пустуе?

Усе пераглянуліся, а Альжбэта незаўважана пакрочыла ў хату, каб упэўніцца, што Ядвіся там. Але яе ў хаце не было. Тады яна абышла прысутных, якія не звярталі на яе ўжо ўвагі, а стараліся як лаўчэй прыстаканіца і пакаштаваць цудоўнай стравы, якую раз – за разам падносілі да сталоў. А сэрца ў маці чамусьці зашчымела – штосьці прадказвала нядобрае, кудысьці клікала яе. Яна паціху падышла да мужа і таксама чуць чутна яму сказала аб гэтым. Ён асалавелымі вачыма неяк нядобра зірнуў на яе, быццам хацеў сказаць, каб не перашкаджала яму піраваць, а потым неяк апамятаўся, паклікаў да сябе назіральніка і нешта загадаў яму. Альжбэта Генрыхаўна адышла ад стала, за якім сядзеў гаспадар, але ж не пайшла ў хату, а працягвала абыходзіць усе тыя месцы, дзе звычайна там Ядвіся любіла бавіць час, але паўсюдна была пустэча. Даносіліся толькі да яе слыху вясельныя песні, ды пераборы гармонікаў і плаксівай яўрэйскай скрыпкі, якая наводзіла невыносны сум на сэрца, туманіла галаву і разам усе думкі:

-- Дзе ж магла падзецца Ядвіська? Што з ёю здарылася?

Так маці і не прышла да адзінай высновы і раніцай, калі госці пайшлі да сваіх хат і паехалі на хутары, калі ўжо пан Ермаловіч у сваёй бакавушцы бачыў не адзін сон, а маладыя ўсё любаваліся і любаваліся адзін адным у сваім пакойчыку і ніяк не маглі ўсім гэтым нацешыцца.

Андрыян з захапленнем глядзеў на Ганку, гладзіў яе сваёю рукою, адчуваў ласкавую мягкасць яе скуры, дакранаўся да яе грудзей, цёмныя гузічкі якіх раптоўна натапырваліся, а вакол іх скура рабілася як на падушачках пальцаў пасля працяглага іх знаходжання ў вадзе. Прырода зладзіла жанчыну так, што, каб і хацеў, то не знайшоў бы да чаго прычапіцца. Вочы так і п’юць яе асалоду ад усёй яе зграбнай постаці, проста любуюцца гэтым дасканалым тварэннем прыроды, здзіўляюцца такому неверагоднаму майстэрству небачнага тварца.

А Ганка чагосьці паднялася, выйшла ў пакойчык, дзе было на сцяне люстэрка і пачала абцягваць на сабе сукенку, якая прыліпала да яе цела, міжволі зірнула на свае грудзі насуперак двух грушак, што здавалася ёй , яны сталі нейкія крыху большыя за гэты час: яна турзанула за сукенку насупраць двух грушак, зрабіўшы гэта, яна ажно сумелася, пачырванела: ці не заўважыў ён гэтага, бо цяпер ужо не схаваеш усё гэтае ад яго пільных вачэй, якія так і пранізваюць яе ўсё цела навылёт. Яна яшчэ крыху пакруцілася перад люстэркам, палюбавалася сваёю зграбнаю постаццю, прыадчыніла дзверы і нячутна пакралася да яго, дзе ён яе вельмі чакаў. А за гэты час ён вельмі многае перадумаў, чаму яна там так доўга мешкаецца, а мо што я не так зрабіў, як гэта патрэбна, а мо што іншае. А тут вось і яна. Ён абхапіў яе і з усяе сілы прытуліў да сябе. А яна, ужо не саромеючыся, вызвалілася ад яго і пачала распранацца. У ложку ён абхапіў яе сваімі дужымі рукамі, моцна прыціснуў яе да сябе, пачаў цалаваць. Яна не супраціўлялася, была такая смачная, пахла кветкамі і нечым яшчэ вельмі прыемным.Яе вочы блішчэлі, нібы зялёнае шкло. Вусны былі гарачыя, сакавітыя, не было моцы адпускаць яе з рук, перастаць цалаваць.

Яму было проста цудоўна. Ён абнюхваў яе, быццам ніколі нічога смачнейшага не бачыў і не адчуваў, фыркаў, аблізваў яе шыю, губы, адчуваў, быццам увесь свет быў у ёй…

Смяючыся ад радасці, што адчуваюць адзін аднаго, незвычайна шчаслівыя, забыліся пра ўсё на свеце. Ім было добра на ложку ў бакавушцы. Здавалася, нічога няма, акрамя гэтага невялічкага пакою, кветак, якія былі ім пастаўлены з вечара на прыгожы абрус, шклянкі з нейкім напоем.

Цяжка дыхаючы, ён скаціўся на ўскраек ложка і задаволена падумаў:

-- Колькі ім дадзена быць разам і смакаваць радасць жыцця? Ён ніколі не будзе адмаўляцца ад гэтай радасці, паколькі адчуў, што і яна задаволена гэтым не менш за яго. Ён прытуліўся да яе гарачага, як агонь, цела і пачаў зноўку яе цалаваць, гладзіць яе невялічкія кругленькія дзявочыя грудзі, песціць іх. А яна, мусіць, забылася ў яго абдымках пра ўсё на свеце. Ён быў цяпер яе гаспадаром, уладаром, і яна была вельмі шчаслівая. Яе каштанавыя валасы, трошкі разбэрсаныя, пераблытаныя і мокрыя ад поту, нібы хутра, ахінулі шыю, плечы, мокрыя кучаравінкі прыліплі да ілба, твар расчырванеў і вочы блішчэлі на ім ярка і весела… І калі ў дзверы пастукалі, яны нават не паварушыліся, не пачулі гэтага стукання, бо змораныя вельмі моцна спалі. Але ж пасля настойлівага стукання, яны амаль адначасова прачнуліся і Ганка пачула нейкі зусім другі матчын голас, выйшла да яе. А калі пачула, што ўсю ночаньку гуртам шукалі Ядвісю і не знайшлі, ўздрыгнула і неяк па – дзіцячы ўскрыкнула, ад чаго хуценька і падняўся Андрыян.



Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   24




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет