Сборник статей участников IV международной научной конференции 25-26 апреля 2008 года Челябинск Том 3 Челябинск 2008



бет39/49
Дата24.07.2016
өлшемі4.04 Mb.
#219228
түріСборник статей
1   ...   35   36   37   38   39   40   41   42   ...   49

Список литературы


1. Бродецкий, А.Я. Внеречевое общение в жизни и в искусстве: Азбука молчания [Текст] : учеб. пособие для творческих учеб. заведений, фак. педагогики и психологии / А.Я. Бродецкий. – М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 2000. – 192 с.

2. Норманн, Б.Ю. Лингвистика каждого дня [Текст] / Б.Ю. Норманн. – Мн.: Выш. шк., 1991. – 303 с.

3. Щерба, Л.В. О трояком аспекте языковых явлений и об эксперименте в языкознании [Текст] / Л.В. Щерба // Языковая система и речевая деятельность. − Л.: Наука, 1974. − С. 24 − 39.

С.М. Струкава

Гомель, Беларусь

Семантычная характарыстыка кампазітаў

з фармантам кольвек-: дыяхранічны аспект
У мове сучасных беларускіх перыядычных выданняў пад уплывам рэфарматарскіх ідэй, арыентаваных на выкарыстанне адметных лексічных сродкаў, можна сустрэць кампазіты з фармантам -кольвек, напр.: “Хочацца спадзявацца, што рэцэнзаваная кніга прымусіць каго-кольвек задумацца над тым, хто мы, адкуль мы, што прынеслі ў гэты свет [Паўлавец 1999: 106]. Формы такога тыпу вядомы некаторым беларускім гаворкам: які-кольве ‘які-небудзь’ (Лоеўскі р-н), штокольвек ‘што-небудзь’ (Ігналінскі, Смаргонскі р-ны) [Слоўнік беларускіх гаворак 1986: 501]. Гісторыя ўзнікнення такіх кампазітаў звязана са старажытнай лексемай кольвекъ, якая ў спалучэнні з прэпазіцыйнымі займеннікамі і прыслоўямі ўтварала адну сэнсавую адзінку, вызначэнне семантыкі якой патрабуе апеляцыі да кантэкставых яе ўжыванняў у пісьмовых помніках пісьменнасці (старажытнарускіх і старабеларскіх). У “Жалованнай грамоте великого князя Александра Витовта Литовскимъ Евреямъ”, датуемай 1388 годам, лексема колвекъ зафіксавана І.Сразнеўскім у складзе бівербальных выразаў: которыи колвекъ ‘хто-небудзь’ (И тежъ могъ бы Жидъ взяти именемъ заставы, всякіе речи, которые бы были ему заставлены, которымъ колвекъ именемъ были вымовени гдh колвекъ ‘дзе-небудзь’: Тежъ естли бы Жидове гдh собh выбрали у школh, гдh колвекъ, тамъ маютъ сужоны быти [Срезневский 1989, І: 1259].

Неазначальныя займеннікі, утвораныя з дапамогай фарманта -кольве (-кольвек) даволі шырока прадстаўлены ў старабеларускіх пісьмовых помніках дзелавога і юрыдычнага пісьма ХV-ХVІ ст.: коли бы хто якого ж кольвекъ стану был найденъ явне подойзъраный [Статут 1588, І: 4], маеть ся перво на которомъ колвекъ вряде близшомъ в томъ гоненью оповедати [Статут 1588, І: 7]; коли-колвекъ подскарбій земскій пhнези выбиралъ, тогды завжды ее неровно болшъ прихоживало [Гістарычны слоўнік 1996: 207]; и тэж коли бы хто, обмовляючи, кого-колве винил ку соромоте або ку страченю головы, а шло бы о горло або о имене, або о которое-колве каране [Статут 1529: 32]; и инших которых-колве накладов на себе не принял в тот час, коли тое дедицство записал [Статут 1529: 110]; ..иж волно будеть всякому дедичу, отложивши перед правом пенязи, а заставленых держаней дедицства своего допустити.. так за правом своим прирожоным, так тэж яко-колве инак набытым [Статут 1529: 111].

Варыянты значэння, звязаныя з умовамі выкарыстання неазначальных займеннікаў на -кольве (-кольвекъ), спосабы прадстаўлення актанта сітуацыі, выражанага дадзенымі займеннікамі, апісаны даследчыцай Ж.І.Яромай [Ерома 2005] на аснове аналізу юрыдычных помнікаў старабеларускай пісьменнасці (Статут 1529 г., Статут 1588 г.). Згодна з яе назіраннямі неазначальныя займеннікі на -кольве (-кольвекъ) ужываліся ў сферы адрасата і прадмета нормы ў кантэксце ўмоўных сказаў з указаннем акалічнасцей, якія маглі прыводзіць да юрыдычнай адказнасці. У сферы адрасата нормы займеннік -кольве не дае поўнай дэскрыпцыі, ён указвае на актанта сітуацыі як індывіда ў спалучэнні з займеннікам-прэпазітам хто, напрыклад: а хто бы колве з них оный лист отвороныи, прочотчи, в себе заховал…, тогды таковыи впадаеть у вину господарскую [Статут 1529: 34]. Варыянт значэння неазначальнага займенніка тут можа быць вызначаны як ‘кожны з людзей’, паколькі юрыдычная норма права, у якой прадстаўлена пэўная праблема, была абавязковай для кожнага жыхара Вялікага княства Літоўскага.

У кантэксце прадмета нормы ў выказваннях, суаднесеных з планам будучага, неазначальны займеннік на -кольве (-кольвек) у спалучэнні з займеннікам-прэпазітам, набываў значэнне ‘усё роўна што (хто, які, чый, як і г.д.)’: што бы колве после положеня позву из оного именя взял [Статут 1529: 112]. Тут юрыдычная норма ўказвае на дзеянне закону незалежна ад каштоўнасці прадмета, які быў узяты з маёмасці пад заклад.

Ва ўмоўных сказах, дзе рэалізуецца гіпотэза рэгуліруючых норм, неазначальныя займеннікі могуць мець значэнне ‘чыйсьці (якісьці, дзесьці)’: естли бы хто хотел кому записати которым спадком, .. веновное або материстое, або которая- колвекъ близкость [Статут 1529: 65].

Сустракаюцца выпадкі ўжывання неазначальнага займенніка ў кантэксце сітуацыі-альтэрнатывы са значэннем ‘адзін з двух’: мети мають по которою колве датою латынскою або рuскою даны волноси. У дадзеным фрагменце, як зазначае Ж.І.Ярома, “існуюць дзве альтэрнатывы, адна з якіх у будучым запоўніць актантавую пазіцыю (руская або лацінская дата), г. зн. дадзенае значэнне мае ў аснове прымету дыз’юнктыўнасці (альтэрнатыўнасці) і прымету актантавай пазіцыі, паколькі ў фокусе паведамлення знаходзіцца будучая запоўненасць або магчымасць запаўнення актантавай пазіцыі” [Ерома 2005: 253].

Увогуле, значэнне займенніка-кампазіта абумоўлена значэннем першай яго часткі, якую ў старабеларускіх тэктах маглі прадстаўляць займеннікавыя словы который- (котрый-), каковый-, какий-, хто- (кто): которыйкольвекъ (которыйколвекъ) ‘які-небудзь, хто-небудзь’, ‘дакладна не вызначаны (неазначальны са словамі день, година), котрыйколвекъ ‘які-небудзь’, каковыйкольвекъ ‘любы, які б то ні было’, какийкольве ‘усякі’, ктокольвекъ (хтокольве, ктокольве) ‘хто-небудзь’.

Даволі часта ў помніках дзелавога пісьма фармант -кольве (-кольвек) ужываўся з прэпазітам коли і меў, на нашу думку, не толькі значэнне ‘калі-небудзь’, але і значэнне акалічнасці часу ‘калісьці’: працовистые а накладные стараня в тых всихъ справахъ, которые его милости коли колвекъ отъ насъ злецоны были; колижъ колвекъ ку пожитку своему взялъ, тотъ, будучи о томъ позванъ до права [Гістарычны слоўнік 1996: 207]), хаця "Гістарычны слоўнік беларускай мовы" падае кампазіты коликолвекъ коликолве, коликолвекъ з адным значэннем – ‘калі-небудзь’, а вось кампазіты колкоколвекъ і колиськольвекъ тут двузначныя і маюць адпаведныя значэнні: ‘колькі-небудзь’, ‘некалі, калі-небудзь’ [Гістарычны слоўнік 1996: 207].

На базе фарманта -кольвек утворана складанае прыслоўе однокольвекъ (одноколвекъ) ‘толькі’: Uставуем и даемъ моц… судити и справовати всихъ становъ, почавшы ωт вышшого, ажъ до низшого ωднако и ωдностаsне, хто ωднокольвекъ в томъ повете имень# свои мети бUдуть [Гістарычны слоўнік 2003: 47].

Постпазіцыйнае -кольвекъ А.Булыка расцэньвае як неазначальную часціцу, якая прыдавала адпаведным словам значэнне неакрэсленасці ці абсалютнасці. Значэнні кампазітаў з гэтай часткай ён вызначае наступныя: ачкольвекъ ‘хоць; нягледзячы на тое, што’, гдекольвекъ (кгдекольвекъ, гдыкольвекъ і інш) ‘дзе-небудзь’, которыйкольвекъ ‘які-небудзь’, ништокольвекъ ‘нішто’, хтокольвекъ ‘хто-небудзь’, штокольвекъ ‘што-небудзь’, якийкольвекъ ‘які-небудзь’, якокольвекъ ‘як-небудзь’ [Булыка 1973: 31-32]. У старабеларускіх тэкстах знаходзяць адлюстраванне і кампазіты откулькольвекъ (одкулькольвекъ, откольковольвекъ), кудовакольвекъ, кудыкольвекъ з адпаведнымі значэннямі: ‘адкуль-небудзь’, ‘куды-небудзь’.

Фармант -кольве (-кольвек) быў успадкаваны старабеларускай мовай са старажытнарускага перыяду і замацаваўся ў ёй пад уплывам польскай мовы, у якой ён з’яўляецца літаратурнай нормай да апошняга часу (польск. -kolwiek).

Неазначальныя займеннікі і прыслоўі з фармантам -кольвекъ (-гдекольвекъ, хтокольвекъ, якійкольвекъ) адносяцца да групы лексем з непрадуктыўнымі афіксамі, якім у сучаснай беларускай літаратурнай мове няма эквівалентаў, здольных у поўнай ступені перадаць сэнс слова і яго вобразна-стылёвую афарбоўку. У сучаснай беларускай літаратурнай мове і дыялектах, як лічаць некаторыя даследчыкі, “функцыю афікса -кольве (-кольвек) выконвае постфікс -небудзь” [Сучасная беларуская літаратурная мова 1997: 87-88]. З гэтым меркаваннем можна пагадзіцца толькі часткова, паколькі вышэйназваныя займеннікі – жывая з’ява сучасных беларускіх гаворак, прынамсі, паўночна-заходніх гаворак Беларусі і яе пагранічча, у якіх яны трывала замацаваліся, відавочна, пад польскім уплывам, напр.: штокольвек ‘што-небудзь’ (Ігналінскі, Смаргонскі р-ны). Дадзены займеннік у гэтых жа гаворках зазнаў фанетычнае відазмяненне: штоколік, штоколек.

У беларускіх гаворках ужываюцца і формы з мадыфікаваным фармантам кольвек тыпу дзекольвечы, штокольвечы, што-кольвечы ‘што-небудзь’ (Ваўкавыскі р-н) [Сцяшковіч 1972: 564], якія ўзыходзяць да даўняй традыцыі ўжывання форм гдекольвекъ, штокольвекъ.

Спіс літаратуры


  1. Булыка, А. Лексічныя запазычанні ў беларускім дзелавым помніку сярэдзіны ХVІ стагоддзя [Тэкст] / А.М. Булыка // Беларуская мова і мовазнаўства. – 1973.– №1. – С. 28-35.

  2. Гістарычны слоўнік беларускай мовы [Тэкст] / склад. А.М.Булыка і інш.; рэд. А.М.Булыка. – Мн.: Беларуская навука, 1996. – Вып.ХV. – 311 с.; Мн.: Беларуская навука, 2003 – Вып. ХХІІ. – 299 с.

  3. Ерома, Ж.И. Формы местоимений на -кольве (-кольвек) в Первом Литовском статуте в связи с референцией юридического высказывания [Тэкст] / Ж.И.Ерома // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы. Серыя І. 2(32). – Гродна, 2005. – 260 с.

  4. Паўлавец, Дз. З гісторыі айчыннай лінгвістыкі / Дз. Паўлавец // Роднае слова .– 1999. – №3.– С. 106-114.

  5. Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча [Тэкст] / уклад.: Ю.Ф.Мацкевіч, А.И.Грынавецкене і інш; рэд. калегія: Ю.Ф.Мацкевіч і інш.; рэд. Ю.Ф. Мацкевіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1986. – Т.V. – 563 с.

  6. Срезневский, И. Словарь древнерусского языка: в 3 т. [Тэкст] / И. Срезневский. – Т.І. Ч.2. – Москва: Книга, 1989. – 1420 стб., 807 с.

  7. Статут Великого княжества Литовского 1529 [Тэкст] / Под ред. К.И.Яблонскиса. – Минск: Издательство Академии наук БССР, 1960. – 253 с.

  8. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 [Тэкст] / Пад агульнай рэд. І.П.Шамякіна. – Мінск: Бел. Сав. Энцыклап., 1989. – 571 с.

  9. Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: Вуч. дапаможнік [Тэкст] / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч і інш.; пад рэд. Яўневіча. – Мінск: Выд. Ул. М. Скакун, 1997. – 288 с.

Л.М. Хамитова

Набережные Челны, Россия



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   35   36   37   38   39   40   41   42   ...   49




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет