А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»


Сапсаваў адносіны і з Сапегамі, бо іх паходжанне выводзіў ад баярына Сунігайлы, а не ад Гедыміна



бет47/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   43   44   45   46   47   48   49   50   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Сапсаваў адносіны і з Сапегамі, бо іх паходжанне выводзіў ад баярына Сунігайлы, а не ад Гедыміна
  1. С.І. Богуш-Сестранцэвіч.


Станіслаў Іванавіч Богуш-Сестранцэвіч (1731 – 1826 гг.) нарадзіўся ў в. Занкі Свіслацкага раёна ў сям’і пратэстанцкага шляхціца. Вучыўся ва ўніверсітэтах Кёнігсберга, Франкфурта, Амстэрдама, Лондана. Служыў у прускім гусарскім палку, у Літоўскай гвардыі. Быў выхавацелем дзяцей князя Радзівіла, у доме якога прыняў каталіцызм. З 1782 г. архіепіскап Беларускай каталіцкай епархіі. З 1813 г. прэзідэнт Вольнага эканамічнага таварыства, член Расійскай АН і Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1814 г. Богуш-Сестранцэвіч знаходзіцца сярод ініцыятараў стварэння Расійскага біблейскага таварыства, заснаванага па ўзору Брытанскага. Узначальваў яго міністр духоўных спраў і народнай асветы А. Н. Галіцын. Удзел мітрапаліта ў дзейнасці таварыства прывёў да чарговага вострага канфлікту з Ватыканам. Папа забараняў распаўсюджванне надрукаванага Расійскім біблейскім таварыствам Новага Запавета на польскай мове, дзяржаўным цэнзарам якога быў мітрапаліт С. Богуш-Сестранцэвіч. У 1815 г. расійскаму ўраду было даручана клапаціцца аб узвядзенні Станіслава ў званне прымаса (тытул царкоўнага іерарха ў краіне, які валодае вышэйшай духоўнай юрысдыкцыяй над іншымі біскупамі краіны), але гэтыя клопаты не ўвянчаліся поспехам 1 снежня 1826 г. Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, каталіцкі мітрапаліт Расійскай імперыі, сучаснік апошняга польскага караля і трох расійскіх цароў, памёр у Пецярбургу. Яго пахавалі ў касцёле св. Станіслава.
Кола навуковых інтарэсаў Богуш-Сестранцэвіча было звязана з праблемай паходжання славян, прапагандай ідэй Асветніцтва і гуманізму. Асаблівую ўвагу надаваў вывучэнню Беларусі. Яго галоўнай працай з’яўляецца кніга «Аб Заходняй Расіі», выдадзеная ў Магілёўскай друкарні ў 1793 г. У ёй аўтар даследаваў пытанні гісторыі ўсходнеславянскіх народаў, Аўтар працы спрабаваў даказаць „гістарычныя правы” Расіі на валоданне беларускімі землямі. Адным з аргументаў быў тэзіс пра „гістарычнае адзінства” рускіх, беларусаў і ўкраінцаў..абгрунтаваў гістарычнае адзінства беларусаў, украінцаў і рускіх. Ёсць звесткі, што Богуш-Сестранцэвіч напісаў «Граматыку літоўскую», але рукапіс не быў апублікаваны.


  1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   43   44   45   46   47   48   49   50   ...   59




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет