А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»


І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат»



бет22/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».


Пансіянерам графа М.Румянцава з’яўляўся Іван Грыгаровіч. Іван Іванавіч Грыгаровіч (1790 (1792) – 1852 гг.) нарадзіўся ў Прапойску (Слаўгарадзе) Магілёўскай губерні ў шматдзетнай сям’і праваслаўнага святара. Маці – пляменніца вядомага беларускага архіепіскапа Г.Каніскага. Пасля заканчэння Магілёўскай духоўнай семінарыі працаваў выкладчыкам у Магілёўскім духоўным вучылішчы. З 1820 г. саборны протаіерэй, рэктар Гомельскага духоўнага вучылішча. На сродкі графа М.Румянцава атрымаў адукацыю ў Духоўнай акадэміі Пецярбурга. У 1829 г. прызначаны рэктарам мясцовых навучальных установаў у Віцебску. З 1831 г. жыў у Пецярбургу і служыў пры царкве лейб-гвардыі Фінляндскага палка, з 1838 г. пры царкве Анічкава палаца. Пахаваны на Волкавых могілках у Пецярбургу.
Навуковай дзейнасцю Грыгаровіч пачаў займацца падчас вучобы ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Па даручэнні свайго апекуна ён шукаў у бібліятэках і архівах рэдкія творы, прапаноўваў іх да выдання, збіраў звесткі ў рукапісах, перакладаў дакументы з лацінскай і польскай моваў, апісваў рукапісныя кнігі з Румянцаўскай бібліятэкі. У прыватнасці, ім складзена апісанне Дабрылава евангелля 1164 г., Кормчай кнігі і Служэбніка ХІV ст., Лаўрышаўскага евангелля ХІІІ ст.
Знойдзеныя матэрыялы ляглі ў аснову зборніка «Беларускі архіў старажытных грамат» – першага ў беларускай навуцы археаграфічнага зборніка. Першая частка была выдадзена на сродкі Румянцава ў 1824 г. Выданне ўключала 57 старажытных актаў, у асноўным з гісторыі Магілёва ХV – XVIII стст. У прадмове аўтар падкрэсліваў, што гэтыя дакументы «з’яўляюцца крыніцай па гісторыі Беларусі, царкоўнай і грамадзянскай, і ў гэтых адносінах змяшчаюць у сабе шмат вартага і цікавага». Пры ўсім станоўчым значэнні гэтага выдання для развіцця айчыннай гістарыяграфіі нельга не адзначыць яго ідэалагічны характар. Зборнік «выяўляў», на думку гісторыка, «дух папізма» і той уціск ад яго, які прыйшлося вынесці праваслаўным у Беларусі. З гэтым згаджаўся і сам М.Румянцаў.
У Гомелі Грыгаровіч падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю пра наўгародскіх пасаднікаў («Исторический и хронологический опыт о Посадниках Новгородских: Из древних русских летописей»), за што атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. Знаходзячыся ў Віцебску, гісторык зрабіў першую спробу навуковага апісання Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы ў Полацку («Вести о древнем храме Христа Спасителя, построеннога в ХІІ в. преподобной Ефросиньей вблизи Полоцка»).
Пецярбургскі перыяд навуковай творчасці даследчыка звязаны з працай над другой і трэцяй часткамі «Беларускага архіва старажытных грамат». Збіраць дакументы яму дапамагалі супрацоўнікі графа М.Румянцава. Але другая частка зборніка засталася ў рукапісу. Спробы Грыгаровіча зацікавіць выданнем мітрапаліта Балхавіцінава, Акадэмію навук, прадаць права на публікацыю ці сабраць грошы праз падпіску не прынеслі поспеху. Частку матэрыялаў вучоны выкарыстаў пры падрыхтоўцы «Актов, относящихся к истории Западной России» Пецярбургскай археаграфічнай камісіяй, членам якой ён з’яўляўся з 1837 г.
У апошнія гады жыцця паводле прапановы міністра народнай асветы П.А.Шырынскага-Шахматава Грыгаровіч займаўся складаннем слоўніка беларускай мовы. Свой падыход да гэтай грунтоўнай працы ён вызначыў наступным чынам: «Складальнік слоўніка, як праўдзівы летапісец, павінен запісаць усе словы, якія ўжывае народ у сваім хатнім побыце, у служэнні і ў сваіх малітвах да Бога і ў сваіх законах. Слоўнік ёсць летапіс мовы, і ў гэты летапіс павінны быць унесены ўсе факты, якія былі і ёсць». Але закончыць працу аўтар не паспеў. Захаваліся рукапісы толькі на літары А, Б, В.
Пра сэнс навуковай дзейнасці Грыгаровіч пісаў брату Васілю: «... і наша Беларусь не зусім знікне з твару зямлі, але хай ведае свет, што былі часы, калі яна была больш слаўная і дабрачынная, чым зараз». Дарэчы, дзеці напісалі на яго надмагіллі – «Ne frustra videar vixisse» («Мне здаецца, што недарэмна пражыў»).
Апякунствам Румянцава карыстаўся гродзенскі калекцыянер археаграфічных матэрыялаў Антоній Глябовіч, які пасля і сам стаў вывучаць старажытнасці.


  1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   ...   59




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет