Асноўныя паняцці:
семантычныя працэсы ў сучаснай тэрміналагічнай лексіцы; аспекты характарыстыкі семантычных працэсаў у тэрміналогіі; тэрміны для абазначэння слоўнікаў; моўная адзінка; тэрміналагічныя варыянты ў сучаснай беларускай тэрміналогіі; тыпы амонімаў, сінонімаў, мнагазначных тэрмінаў; сінанімія; шматзначнасць; аманімія ў тэрміналогіі; функцыянальнае прызначэнне тэрмінаў; развіццё тэрмінаў і тэрміналагічных сістэм; упарадкаванне тэрміналогіі.
Характарызуючы семантычныя працэсы ў сучаснай тэрміналагічнай лексіцы, у першую чаргу неабходна асобна вылучаць сам факт наяўнасці сінаніміі, мнагазначнасці, аманіміі ў тэрміналогіі і аналіз гэтых працэсаў з боку знакавай сутнасці, развіцця і функцыянавання тэрмінаў як спецыфічных моўных знакаў.
Сучаснаму стану беларускай навуковай тэрміналогіі ўласціва высокая ступень сінаніміі і мнагазначнасці. У гэтым сэнсе можна пагадзіцца з думкай Р.Г.Піятроўскага, што тэрміны, нягледзячы на сваю семантычную акрэсленасць, маюць тыя ж асаблівасці, што і астатнія пласты лексікі. Яны могуць мець некалькі значэнняў, могуць уключаць у сэнсавую структуру навуковую ацэначнасць і своеасаблівую стылістычную выраз-насць і, нарэшце, сярод тэрмінаў магчымы семантычныя дублеты (Пиотровский, 1952, 161, 27–42).
Характарыстыка семантычных працэсаў сінаніміі, мнагазначнасці, аманіміі з боку развіцця і функцыянавання тэрмінаў у працах айчынных і замежных даследчыкаў змяшчае рознабаковую і даволі часта супярэчлівую ацэнку.
Можна вылучыць тры аспекты, якія ахопліваюць асноўную праблематыку, звязаную з характарыстыкай даных семантычных працэсаў у тэрміналогіі. Гэта даследаванне працэсаў сінаніміі, аманіміі, мнагазначнасці ў адносінах да: 1) сутнасці і функ-цыянальнага прызначэння тэрмінаў; 2) развіцця асобных тэрмінаў і пэўных тэрміналагічных сістэм; 3) упарадкавання тэрміналогіі. Пры гэтым неабходна адзначыць, што часта дыскусіі адносна агульнай станоўчай або (часцей) адмоўнай ацэнкі сінаніміі, мнагазначнасці, аманіміі ў тэрміналогіі абумоўлены тым, што аўтары пэўных канцэпцый ацэньваюць гэтыя з'явы з розных пунктаў погляду, адпаведна вылучаным вышэй тром аспектам іх характарыстыкі.
Так, у адносінах да сутнасці і функцыянальнага прыз-начэння тэрмінаў цалкам правамерным з'яўляецца сцвярджэнне многіх аўтараў аб тым, што калі лексіцы агульна-літаратурнай мовы характэрны адна- і мнагазначныя суадносіны знака і абазначаемага, што і знаходзіць выражэнне ў сінаніміі, мнага-значнасці, аманіміі, то тэрміналогіі ўласцівы такія адносіны, пры якіх аднаму знаку адпавядае адно азначаемае. Тэрмінам у адроз-ненне ад агульнаўжывальных слоў не характэрна ўласнае зна-кавае развіццё ў працэсе ўжывання, паколькі функцыянальным прызначэннем тэрміналагічных знакавых сістэм з'яўляецца моўнае выражэнне сістэмы прадметна-лагічных адносін паміж паняццямі пэўнай галіны ведаў. Таму адпаведнасць знака і абазначаемага ў тэрміналагічнай сістэме павінна быць адназнач-най (Толикина, 54–57).
Акрамя таго, згодна з агульнай заканамернасцю знакавых сістэм, якія дзейнічаюць у натуральных мовах, у межах аднаго семантычнага поля знак не паўтараецца, у процілеглым выпадку ён страчвае адну з галоўных сваіх функцый – першасную функ-цыю адрознення. Таму ў тэрміналагічнай сістэме ў адпаведнасці з гэтай агульнай семантычнай заканамернасцю прынцыпова выключаюцца адносіны аманіміі і полісеміі (Толикина, 57). У аспекце ж развіцця асобных тэрмінаў і тэрміналагічных сістэм семантычныя працэсы сінаніміі, мнагазначнасці, аманіміі з'яў-ляюцца аб'ектыўным момантам, неабходным элементам раз-віцця. Практычна гэта пацвярджаецца ў праведзеным В.П.Дані-ленка размежаванні дзвюх сфер аналізу тэрміналогіі: сферы фіксацыі (лексікаграфічныя жанры: спецыяльныя слоўнікі, збор-нікі рэкамендаваных тэрмінаў, тэрміналагічныя дзяржаўныя стандарты) і сферы функцыя-навання (спецыяльная літаратура: артыкулы, манаграфіі, часткова творы навукова-папулярнага характару) (Даниленко, 15). Калі ў сферы фіксацыі, якая адлюст-роўвае найбольш устойлівыя, абгрунтаваныя тэрміны і азначэнні, сінонімы, мнагазначныя словы, амонімы – з'явы адносна рэдкія, то ў сферы функцыянавання, якая адлюстроўвае рэальнае развіц-цё тэрмінаў, гэтыя з'явы ўспрымаюцца як аб'ектыўна абумоўленыя.
У адносінах да сферы функцыяніравання даследчыкі слушна заўважаюць, што патрабаванне адназначнасці тэрмінаў па-за кантэкстам зусім не абавязковае, галоўнае – забяспечыць узаемаразуменне спецыялістаў адной галіны ведаў (Кулебакин, Климовицкий, 1967, 3).
3 мэтай больш дыферэнцыяванага аналізу семантычных працэсаў у аспекце развіцця асобных тэрмінаў і тэрміналагічных сістэм мэтазгодна адрозніваць сінанімію, мнагазначнасць, ама-німію, абумоўленыя ўдасканаленнем і развіццём моўнага афарм-лення тэрмінаў і ўдакладненнем унутранага зместу адпаведных паняццяў. Так, для намінацыі слоўнікаў у розныя гістарычныя перыяды выкарыстоўваліся тэрміны глосы, гласарыі, азбукоўнікі, вакабулярыі, лексіконы. Зараз гэтыя тэрміны выкарыстоўваюцца ў беларускім мовазнаўстве як назвы слоўнікаў пэўнай гіста-рычнай эпохі. Аднак некаторыя з іх атрымалі развіццё ў сучаснай тэрміналогіі: тэрмін вакабулярый сустракаецца як назва слоўнікаў-дадаткаў да хрэстаматый ці асобных частак пад-ручнікаў, а лексікон – для абазначэння запасу слоў, выразаў якога-небудзь чалавека ці галіны ведаў (Гуліцкі, 1985, 19). Яшчэ адным прыкладам сінаніміі, якая ўзнікла ў выніку развіцця моў-нага афармлення тэрмінаў, з'яўляюцца ў лінгвістычнай тэрмі-налогіі тэрміны загаловачнае слова, рэестравае слова, чорнае слова, загаловачная адзінка, якія служаць для абазначэння моўнай адзінкі, што адкрывае слоўнікавы артыкул. У сучаснай беларусістыцы найбольш тры-вала замацаваўся тэрмін загал-овачнае слова. Аднак у сувязі з выданнем марфемных, грама-тычных, словаўтваральных, адваротных слоўнікаў, слоўнікаў спалучальнасці, слоўнікаў фразеалагізмаў, слоўнікаў скара-чэнняў, слоўнікаў асацыятыўных норм гэты тэрмін стаў неда-кладным. А.М.Цывін у сувязі з гэтым прапанаваў тэрмін загаловачны слоўнікавы блок (Цывин, 1978, 1, 101). Адзначаны даследчыкамі факт, што за час, які прайшоў з моманту апублі-кавання артыкула А.М.Цывіна, гэты тэрмін не атрымаў пашы-рэння ў лексікаграфічных працах (Гуліцкі, 21), можна растлума-чыць недастатковай матываванасцю кампанента тэрміна блок, у той час як для ўсіх прыведзеных вышэй тэрмінаў лексікаграфіі характэрна матываванасць. Такім чынам, з боку моўнага афарм-лення прапанаваны тэрмін не з'яўляецца аптымальным, аднак неабходнасць удакладнення існуючага тэрміна ў сувязі з развіц-цём самога паняцця відавочная. Практыка выкарыстання ў навуковых артыкулах і манаграфіях паказвае актывізацыю тэрміна загаловачная адзінка, што з'яўляецца апраўданым, паколькі ў лінгвістыцы шырока ўжываецца тэрмін моўная адзінка для абазначэння структурных элементаў мовы розных узроўняў.
Адзначанае вышэй патрабаванне да моўнага афармлення тэрміна, якое можна назваць матываванасцю, не з'яўляецца абсалютным, аднак паколькі тэрмінам мікрасістэмы «слоўнікавы артыкул» традыцыйна ўласціва гэта якасць, то яно стала рашаючым у працэсе практычнага замацавання тэрміна.
Пад матываванасцю мы разумеем у гэтым выпадку не агульнатэарэтычную праблему матываванасці – нематываванасці моўнага знака, прызнаючы, што ёсць матываваныя і нематы-ваваныя намінацыі, а такое праяўленне гэтай з'явы ў тэрміналогіі, пры якім «даны змест паддаецца больш ці менш непасрэднаму суаднясенню з адпаведным выражэннем» (Ахманова, 1966, 244).
3 удасканаленнем моўнага афармлення і матываванасці тэрмінаў звязана сінанімія і варыянтнасць беларускіх тэрмінаў розных галін ведаў. Так з'явіліся варыянты тлушчавая кіслата, тлушчамалочнасць і тлустая кіслата, тлустамалочнасць; полымны фатометр, агністы фатометр, палымяны фатометр; сівец тырчасты і сівец стаячы; унутрычэраўнае развіццё і ўнутрывантробнае развіццё; збожжавы палетак і зерневы палетак; даўгавоўнавая парода (авечак) і даўгашэрсная парода (авечак). На падставе большай матываванасці і дакладнасці перадачы зместу ў якасці нарматыўных слушна рэкамендуюцца першыя кампаненты пералічаных вышэй пар і радоў тэрмінаў (Люшцік, 31–32). Даволі часта ўдакладненне моўнага афармлення тэрміна цесна звязана з удакладненнем яго месца ў тэрміналагічнай сістэме, г. зн. з удакладненнем зместу паняцця. Так, з дзвюх тэрміналагічных намінацый складовы націск і слоўны націск у беларускай лінгвістыцы слушна аддаецца перавага другой у сувязі з наяўнасцю мікрасістэмы слоўны націск, лагічны націск, фразавы націск.
Сінанімія, мнагазначнасць, аманімія, выкліканыя зменамі ў моўным афармленні тэрмінаў, як ужо адзначалася ў першай частцы, былі асабліва характэрны для пачатковага этапа фарміравання беларускай тэрміналогіі, калі адбываўся адбор лепшых сродкаў і існавалі многія варыянты.
У сучаснай тэрміналогіі таксама сустракаюцца выпадкі лексічнай варыянтнасці, калі адначасова ўжываюцца беларускія тэрміны або кампаненты тэрмінаў і запазычанні: неазначальная форма – інфінітыў; родны склон – генітыў; змешванне сігналаў – гетэрадзініраванне сігналаў; аптычнае змяшанне – аптычнае гетэрадзініраванне, укараненне – імплантацыя (нейтронаў), ува-ходны стан – інстан і інш., а таксама варыянты, якія ўзніклі на аснове выкарыстання тэрмінаў, утвораных рознымі спосабамі тэрмінаўтварэння: прамога запазычвання, калькавання, стварэння нацыянальнага эквівалента і г.д.
У адрозненне ад слоў агульналітаратурнай мовы тэрміны з розным моўным афармленнем і аднолькавай семантыкай не ма-юць стылявых і сэнсавых адрозненняў, што дае падставу боль-шасці даследчыкаў адносіць іх да ліку варыянтаў, або дублетаў.
Шматлікія тэрміналагічныя варыянты ў сучаснай беларускай тэрміналогіі ўтвараюцца ў выніку адначасовага выкарыстання больш разгорнутых і кароткіх намінацый. Пры гэтым нагля-даецца тэндэнцыя да замацавання кароткіх тэрмінаў: мезазойская эра – мезазой, палеазойская эра – палеазой, юрскі перыяд – юра, трыясавы перыяд – трыяс, мезазойскі свет – мезасвет; фота-пластычны эфект – фотаэфект, фізічная адсарбацыя – фізія-сарбацыя, п'езадвайное праменепраламленне – п’езадвупраламлен-не, фотаэлектрычны эліпсаметр – фотаэліпсаметр, фотаадчуваль-ная кераміка – фотакераміка, фотахімічная актыўнасць – фотаактыўнасць і інш.
Часам тэндэнцыя да кароткасці тэрміна рэалізуецца некалькімі спосабамі, што знаходзіць выражэнне ў з'яўленні некалькіх варыянтаў кароткіх тэрмінаў: фотаэлектрарухальная сі-
ла – фотаэрс, фотанапружанне. Першы кароткі варыянт у прыве-дзеным прыкладзе ўтвораны шляхам выкарыстання абрэвіяцыі, другі – шляхам падбору болыш сціслага лексічнага матэрыялу.
Значнай варыянтнасцю адрозніваюцца сучасныя тэрміны, створаныя па прынцыпу матываванасці. Даволі часта гэта абумоўлена выкарыстаннем сінанімічных слоў для дасягнення такой матываванасці (фотаадшчапленне – фотаадрыў (часціцы), расшчапленне – размацаванне (дыслакацый, віхраў і г.д.)) або слоў у прамым і пераносным значэнні (астаткавыя напружанні – «замарожаныя» напружанні). Гэтыя словы, як відаць з прыкладаў, могуць выкарыстоўвацца як кампаненты складаных або састаўных тэрмінаў. Некаторыя варыянты матывацыі тэрмінаў утвараюцца шляхам выкарыстання антанімічных слоў: эластааптычны – пругкааптычны, эластадынаміка – пругкадынаміка, эластагідра-дынаміка – пругкагідрадынаміка, эластастатыка – пругкаста-тыка. Часта варыянты матываваных тэрмінаў узнікаюць на аснове намінацыі розных аспектаў тэрмінаванага паняцця: імпульсная лампа – лампа-ўспышка і інш.
Некаторыя тэрміналагічныя варыянтныя пары складаюцца з матываванага і нематываванага тэрміна (напрамак завёртвання – знак спіральнасці) або рознай ступені ці аспекту матываванасці (гібрыдны гетэрапераход – аморфнакрышталічны гетэрапераход (у паўправадніку), нейтральны ток – ток нейтральных часціц, начное бачанне – бачанне ў цемры).
Асноўнае адрозненне працэсаў сінаніміі, мнагазначнасці, аманіміі, абумоўленых зменамі ў моўным афармленні тэрмінаў, ад гэтых працэсаў у агульнаўжывальнай лексіцы заключаецца ў тым, што яны працякаюць у межах, «якія не парушаюць семан-тычнай пэўнасці тэрміна» (Даниленко, 65). Гэта адрозненне, на наш погляд, характарызуе вынікі названых працэсаў у сэнсе іх уздзейнічання на семантыку тэрмінаў. Калі ж звярнуцца да параўнання самой сутнасці і функцыянальнага прызначэння гэтых працэсаў у агульнаўжывальнай лексіцы і тэрміналогіі, то трэба адзначыць у першую чаргу тое, што працэсы аманіміі, сінаніміі, мнагазначнасці ў навуковым тэксце маюць прынцыпова іншыя функцыянальныя характарыстыкі ў параўнанні з іншымі стылямі мовы. Так, у мастацкім стылі яны маюць пэўнае функцыянальнае прызначэнне як фігуры маўлення, мастацкія сродкі. У навуковым жа стылі гэтыя лексіка-семантычныя з'явы не выконваюць такой ролі, паколькі не з'яўляюцца неабходнай прыналежнасцю гэтага стылю мовы і падпарадкоўваюцца асноўнай функцыі навуковага тэксту.
У аспекце функцыянальнай характарыстыкі аманіміі, сінаніміі, мнагазначнасці можна вылучыць два тыпы амонімаў, сінонімаў, мнагазначных тэрмінаў. Да першага тыпу адносяцца тыя, якія ўзніклі на аснове адпаведных працэсаў у агульнаўжывальнай лексіцы ў выніку тэрміналагізацыі гэтай лек-сікі. Яны змяшчаюць у сабе пэўныя рэшткавыя характарыстыкі сінаніміі, аманіміі агульналітаратурнай мовы, паколькі звязаны з такімі працэсамі ў свядомасці носьбітаў мовы, хоць некаторыя даследчыкі слушна адзначаюць (у прыватнасці, адносна тэрмі-налагічнай аманіміі): «Трапляючы ў навуковае апавяданне амані-мічная атракцыя праходзіць функцыянальнае пераўтварэнве: фігура маўлення падпарадкоўваецца функцыі паведамлення, хоць і нясе ў сабе пэўны зарад эмацыянальнасці і выяўленчасці» (Назарова, 1986, 1, 60).
Да другога тыпу адносяцца тыя сінонімы, амонімы, мнагазначныя і антанімічныя тэрміны, якія ўзніклі на аснове іншых сродкаў стварэння тэрмінаў (не шляхам тэрміналагізацыі адпаведных слоў і значэнняў слоў агульналітаратурнай мовы). Сінонімы, амонімы, мнагазначныя тэрміны другога тыпу зусім не звязаны ў свядомасці носьбітаў мовы з эмацыянальнасцю і выяўленчасцю, характэрнымі для адпаведных лексіка-семантыч-ных працэсаў агульналітаратурнай мовы, і цалкам падпарадка-ваны асноўнай функцыі навуковага стылю – функцыі захавання і перадачы навуковай інфармацыі.
Значная частка сінонімаў, мнагазначных тэрмінаў, амонімаў узнікае ў тэрміналогіі ў працэсе другога аспекту развіцця тэрміналогіі – удакладнення зместу пэўных тэрмінаў у выніку развіцця пэўных галін ведаў. Семантычныя працэсы, звязаныя з гэтым аспектам, звычайна характарызуюцца як спецыфічныя семантычныя працэсы ў тэрміналогіі ў параўнанні з агульнаўжывальнай лексікай. Гэта ў першую чаргу характэрная для навуковых тэрмінаў спецыфічная мнагазначнасць, якая выражаецца у зменах дэфініцыі тэрміна пры пастаянстве самой тэрміналагічнай намінацыі. У гэтай сувязі даследчыкі адзнача-юць: «...неабходна ўлічваць вядомае палажэнне дыялектыкі аб рухомым, цякучым, зменлівым характары з'яў рэчаіснасці. Гэта азначае, што і сістэма навуковых паняццяў любой спецыяльнай навукі не з'яўляецца нерухомай і пастаяннай, а па меры далей-шага развіцця гэтай навукі павінна змяняцца і пераглядацца» (Сифоров, 1974, 7, 105–106).
Яскравай ілюстрацыяй развіцця зместу тэрмінаў з'яўляюцца некаторыя лінгвістычныя тэрміны. Так, у сучаснай лінгвістыцы актыўна распрацоўваецца напрамак, звязаны з больш шырокім разуменнем паняцця «граматычная катэгорыя». Пры гэтым даследчыкі кіруюцца вельмі слушнай думкай, што для поўнага даследавання граматычных катэгорый неабходна выяўляць і ўліч-ваць не толькі марфалагічныя формы, але і ўсе моўныя сродкі іх выражэння, якія звязаны з канструктыўнымі асаблівасцямі слова-злучэння і сказа, паколькі «няма ніводнай мовы, фармальны лад якой не будаваўся б на камбінаваным выкарыстанні розных прыёмаў граматычнага афармлення» (Кацнельсон, 1948, 2, 118). Пры даследаванні марфалагічных (флектыўных) граматычных катэгорый, напрыклад роду, ліку, склону, такі падыход дазваляе зрабіць аналіз гэтых катэгорый як на марфалагічным, так і на сінтаксічным і лексіка-граматычным узроўнях. Да вывучэння ж дыстрыбуцыйна-трансфармацыйных, так званых, скрытаграма-тычных катэгорый, падобны падыход наогул адзіна магчымы, паколькі апісанне з'яў, якія адносяцца да сферы граматы-калізаванай семантыкі, «немагчыма без апоры на фармальныя сродкі, без прыцягнення да аналізу значна больш шырокага кола тыпаў граматычных спосабаў, чым тыя, што звычайна разгля-даюцца ў граматычных апісаннях» (Міхневіч, 1976, 7). Мэта та-кога даследавання заключаецца ў тым, каб выявіць сродкі і комп-лексы сродкаў у беларускай мове, напрыклад, для выражэння станавых значэнняў сумеснасці і ўзаемнасці, выявіць, такім чы-нам, аналітычныя спосабы выражэння катэгорыі стану ў беларус-кай мове.
Пры такім падыходзе выкарыстоўваецца прынцып «ад значэння да формы». Гэты падыход найбольш прыдатны пры вылучэнні пэўных значэнняў і ўзвядзенні іх у аб'ект лінгвістычнага аналізу, паколькі форма ў даным выпадку вельмі разнародная, што няцяжка заўважыць нават пры знешнім супастаўленні моўных фактаў. Так, у канструкцыі Бацька сынам абнялі адзін аднаго станавае значэнне ўзаемнасці дзеяння звязана: 1) з марфалагізаваным спалучэннем адзін аднаго, якое выступае тут у функцыі афікса -ца(-ся) (абнялі адзін аднаго – абняліся); 2) з семантыка-сінтаксічнымі асаблівасцямі дзеяслова абнімаць, што абумоўліваюць яго ўжывальнасць са спалучэннем адзін аднаго, а таксама ўжывальнасць з афіксам -ца(-ся);
3) з наяўнасцю сродкаў выражэння двух выканаўцаў дзеяння (спалучэння назоўнікаў назоўнага і творнага склонаў, якія звязаны прыназоўнікам з) і з множным лікам дзеяслова;
4) з адушаўлёнасцю ўдзельнікаў дзеяння.
Кантрольныя пытанні да лекцыі №12 -
Які сучасны стан беларускай навуковай тэрміналогіі?
-
Якія тры аспекты ахопліваюць характарыстыку сеантычных працэсаў у тэрміналогіі?
-
Якім чынам узнікае значная частка сінонімаў, шматзначных тэрмінаў, амонімаў ў тэрміналогіі?
Достарыңызбен бөлісу: |