Нашу ж працу ў свой
Кішэнь пакавалі.
– Эпітэт, сімвал, метафара, алегорыя.
Францішак Багушэвіч
Біяграфія
1. Дзе і калі нарадзіўся пісьменнік?
а) 1840 год, в. Жупраны на Міншчыне;
б) 1840 год, в. Свіраны на Віленшчыне;
в) 1850 год, в. Ашмяны на Міншчыне;
г) 1860 год, в. Ашмяны Віленскага павету Віленскай губерні;
д) 1850 год, в. Кушляны на Лідчыне.
2. Якія важныя для нашага народа падзеі супалі з нараджэннем паэта?
а) адкрыццё Віленскага універсітэта;
б) забарона Літоўскага статута;
в) забарона найменняў «Беларусь» і «беларусы»;
г) адмена прыгону;
д) далучэнне краю да Расійскай імперыі.
3. У якой сям’і рос і выхоўваўся будучы пісьменнік?
а) У сям’і інтэлігентаў. Бацька, Казімір Багушэвіч, быў вядомым беларускім этнографам, збіральнікам фальклору, мовазнаўцам. Ад яго перадалася Францішку цікавасць да вуснай народнай творчасці.
б) У патрыятычна настроенай шляхетнай сям’і. Бацька і маці з малых год прывівалі сваім дзецям любоў да працы, да роднай мовы, а таксама спачуванне цяжкай долі народа, вальнадумныя погляды. Уся сям’я Багушэвічаў прымала ўдзел у паўстанні 1863–1864 гг. Сам Францішак змагаўся ў шэрагах паўстанцаў са зброяй у руках, быў паранены ў нагу.
в) Сям’я Багушэвічаў паходзіла са шляхты. Жылі ў адносным дастатку, арандавалі зямлю, наймалі хатніх настаўнікаў. Вучыць дзяцей у гімназіі за ўласны кошт аднак не было магчымасці. Ад бацькоў перадаліся цяга да ведаў, інтэлігентнасць, шчырасць і дабрыня.
4. У якіх з пералічаных навучальных устаноў набываў адукацыю будучы паэт?
а) Горы-Горацкая земляробчая акадэмія; г) Нежынскі юрыдычны ліцэй;
б) Віленская польскамоўная гімназія; д) Кіеўскі універсітэт;
в) Віленская рускамоўная гімназія; е) Варшаўскі універсітэт.
5. Чаму Францішак Багушэвіч не змог завяршыць навучанне на матэматычным факультэце Пецярбургскага універсітэта?
а) Жыццё ў сталіцы Расійскай імперыі не давала магчымасці творчаму росту, пашырэнню ведаў пра здабыткі беларускай культуры.
б) Рэвалюцыйна настроенае асяроддзе універсітэта перашкаджала набыццю сістэмных ведаў.
в) Францішак быў далучаны да студэнцкіх хваляванняў, разам з іншымі добраахвотна пакінуў універсітэт, а калі зрабіў спробу вярнуцца, матывуючы свой папярэдні ўчынак хваробай, яму адмовілі.
г) Цяжкае матэрыяльнае становішча сям’і прымусіла Францішка Багушэвіча пайсці працаваць настаўнікам, зарабляць дадатковыя сродкі для існавання.
6. Якія з пазначаных фактараў садзейнічалі фарміраванню светапогляду Францішка Багушэвіча?
а) звальненне з Пецярбургскага універсітэта. Праца школьным настаўнікам на Лідчыне;
б) хваляванні, якія ахапілі родны край пасля сялянскай рэформы 1861 г.;
в) нацыянальна-вызваленчы рух, які ахапіў Беларусь у 1863–1864 гг.;
г) рэвалюцыйна настроенае асяроддзе Віленскай гімназіі, сярод якога было шмат тых, хто ў будучым стаў удзельнікам паўстання Кастуся Каліноўскага.
7. Вызначыць паслядоўнасць жыццёвых этапаў Францішка Багушэвіча.
а) г. Канатоп. Праца судовым следчым. Жаніцьба і нараджэнне дзяцей. Спробы пісаць вершы;
б) г. Вільня. Праца судовым адвакатам. Знаёмства з жыццём беларускіх вяскоўцаў праз расповеды і скаргі пакрыўджаных сялян. Напісанне твораў. Выданне зборнікаў за мяжой;
в) в. Кушляны. Упарадкаванне ўласнай гаспадаркі. Сустрэчы з моладдзю. Дэклараванне сваіх твораў вяскоўцам;
г) настаўнічанне на Лідчыне. Удзел у баявых дзеяннях на баку паўстанцкіх атрадаў К. Каліноўскага. Выступленне з прамовамі перад сялянамі;
д) жыццё ў фальварку Свіраны. Пераезд у спадчынны маёнтак у Кушляны. Сустрэчы з сялянамі ваколіцы. Заняткі з хатнім настаўнікам;
е) г. Вільня. Вучоба ў Віленскай польскамоўнай, а затым рускамоўнай гімназіі. Спроба набыць вышэйшую адукацыю ў Пецярбургскім універсітэце;
ж) г. Нежын. Навучанне ў юрыдычным ліцэі. Праца ў судовых установах Расіі і Украіны.
8. Што прымусіла Францішка Багушэвіча заняцца такой няўдзячнай справай, як абарона незаможных сялян?
а) пошукі дадатковых заробкаў, лепшай працы;
б) жаданне бескарысна дапамагчы пакрыўджаным вяскоўцам;
в) імкненне набыць славу, павагу сярод сваіх саслужыўцаў;
г) імкненне абараніць беларусаў ад самадурства расійскіх паноў і чыноўнікаў, якія прыязджалі ў наш край пасля паўстання Кастуся Каліноўскага.
9. Чаму Францішак Багушэвіч пакінуў Вільню і працу адвакатам?
а) з-за пагардлівых адносінаў саслужыўцаў, якія называлі яго «мужыцкім адвакатам», «хлапаманам»;
б) каб цалкам аддацца творчай дзейнасці, бліжэй пазнаёміцца з жыццём вяскоўцаў;
в) адвакацтва не прыносіла значнага прыбытку, не дазваляла пракарміць сям’ю ў Вільні.
Творчасць
1. Якія з пералічаных зборнікаў былі напісаны Францішкам Багушэвічам (падкрэсліць адной рыскай) і якія з іх дайшлі да нас (падкрэсліце дзвюма рыскамі)?
а) «Беларускія апавяданні Бурачка»; д) «Беларускія апавяданні»;
б) «Скрыпка беларуская»; е) «Смык беларускі»;
в) «Скрыпачка беларуская»; ж) «Жалейка».
г) «Дудка беларуская»;
2. Чаму свае кнігі Францішак Багушэвіч выдаваў па-за межамі Беларусі?
а) Каб зацікавіць сваім паэтычным словам як мага больш людзей, знайсці прыхільнікаў свайго таленту на польскай зямлі.
б) Друкаванне зборнікаў за мяжою не патрабавала ад аўтара значных фінансавых выдаткаў.
в) На Беларусі было забаронена друкаванне кніг на роднай мове.
3. Якія праблемы, думкі і пачуцці выказаў Францішак Багушэвіч у прадмове да зборніка «Дудка беларуская»?
а) боль за лёс роднай мовы, папрок за абыякавае стаўленне беларусаў да сваіх нацыянальных каштоўнасцей;
б) захапленне багаццем, прыгажосцю, мілагучнасцю беларускага слова, гонар за сваю духоўную спадчыну;
в) абуджэнне ў чытачоў павагі да сваёй мовы, літаратуры і культуры;
г) імкненне абудзіць у беларусаў пачуццё нацыянальнай гордасці і годнасці, сваёй этнічнай паўнавартаснасці;
д) крытыка пераймання набыткаў заходнееўрапейскай культуры;
е) перакананне чытачоў у тым, што беларусы маюць старажытную мову, пісьменнасць, слаўнае гістарычнае мінулае, што родны кут завецца Беларуссю, якая раней была вольнай і магутнай.
4. Якія з ніжэйпрыведзеных выказванняў пра родную мову належаць Багушэвічу?
а) «Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў»;
б) «Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная»;
в) «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!»;
г) «Яно то добра, і нават трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю»;
д) «Ты ад маці, ты матчына,
Беларуская мова.
Зорамі растлумачана
Сэрцу кожнае слова».
5. Якая асноўная праблематыка вершаў Францішка Багушэвіча?
а) адносіны пана-інтэлігента да вяскоўца;
б) узаемастасункі пана-прыгнятальніка і селяніна;
в) эстэтычныя погляды мастака;
г) маральныя арыенціры чалавечага жыцця;
д) выхаванне адказнасці чалавека за захаванне прыродных багаццяў роднага краю.
6. Якія аспекты раскрывае аўтар у творах пра ўзаемастасункі пана-інтэлігента і селяніна?
а) ідэалізацыя мінулага, часоў, калі інтэлігенцыя паважліва ставілася да вяскоўцаў;
б) абуджэнне чалавечай годнасці ў мужыка-беларуса;
в) патрабаванне селяніна стварыць спрыяльныя ўмовы для паўнавартаснага выяўлення сваіх творчых здольнасцей;
г) патрабаванне даступнай усім слаям насельніцтва адукацыі.
7. Якія думкі выказвае аўтар у вершах пра эстэтычныя погляды мастака?
а) заклікае літаратараў ствараць праўдзівыя творы;
б) падкрэслівае неабходнасць пракладання мастакамі свайго ўласнага шляху ў пісьменстве;
в) звяртаецца да пісьменнікаў ставіцца да сваёй творчасці як да грамадскай дзейнасці;
г) заклікае літаратараў ствараць творы, якія аказвалі б эмацыянальнае ўздзеянне на чытачоў.
8. Якія бакі ўзаемастасункаў пана-прыгнятальніка і селяніна раскрываюцца ў паэзіі Багушэвіча?
а) паэтызуецца ўзаемаразуменне мужыка і пана ў іх будзённым жыцці;
б) абвінавачваюцца паны за стварэнне імі нечалавечых умоў жыцця вяскоўцаў, патрабуюцца сутнасныя змены ў грамадстве;
в) крытыкуюцца паны, якія жывуць з плёну працы сялян.
9. Які ідэал мужыка-селяніна паўстае з твораў Францішка Багушэвіча, прысвечаных маральна-этычным праблемам?
а) чалавек сумленны, працавіты, які з павагай ставіцца да старэйшых, родных і блізкіх, здольны спачуваць чужому гору;
б) мужык-бунтар, барацьбіт за свае правы;
в) гуманіст, патрыёт сваёй Бацькаўшчыны.
10. Якая вядучая тэма вершаў Францішка Багушэвіча «Гора», «У астрозе», «Бог не роўна дзеле» і інш.?
а) жыццё беларускага народа; б) сатырычная.
11. У якіх жанрах выступіў Францішак Багушэвіч?
а) паэма; в) прадмова; д) песня; ж) байка;
б) верш; г) санет; е) апавяданне; з) калыханка.
Паэма «Кепска будзе!»
1. Якая жыццёвая першааснова паэмы «Кепска будзе!»?
а) пісьменнік выкарыстаў для сюжэта паэмы эпізод з уласнага лёсу;
б) аснову твора складае расказаны аўтару селянінам жыццёвы выпадак.
2. Якія праблемы ўздымае аўтар у паэме?
а) сэнсу чалавечага жыцця;
б) сіроцтва;
в) узаемаадносін бацькоў і дзяцей;
г) прызначэння мастака і мастацтва;
д) бяздушнасці, уседазволенасці царскага чыноўніцтва;
е) цяжкага сацыяльна-матэрыяльнага становішча вяскоўцаў-беларусаў напрыканцы XIX ст.
3. Хто апавядальнік у творы?
а) айчым;
б) аўтар;
в) Аліндарка.
4. Хто з герояў:
а) сказаў фразу «Кепска будзе!» пры нараджэнні хлопца? 1) кума;
б) даў недарэчнае імя дзіцяці? 2) Аліндарка;
в) зашыў залатоўку ў шапку? 3) бацька;
г) ударыў лбом аб дзверы асэсара? 4) айчым
д) ездзіў у Вільню і Ліду, вызваліў юнака з астрога?
Апавяданне «Тралялёначка»
1. Вызначыць паслядоўнасць падзей, адлюстраваных у апавяданні «Тралялёначка».
а) пан Прыбалдоў прадаў сваю гаспадарку Саску;
б) памерла Траляля; палову маёнтка адсудзіла Бартачыха, іншую – прадалі за даўгі;
в) вяскоўцы ўзялі на выхаванне Тралялёначку;
г) Бартак вярнуўся ў вёску. Хуткім часам трапіў у турму і памёр;
д) Бартак разышоўся з Казькай, перамяніўся, раздалікаціўся, аднойчы вярнуўся з мястэчка з паненачкай;
е) на сельскім сходзе Бартака спрабавалі выбраць у сотнікі.
2. Якія праблемы закранае аўтар у апавяданні «Тралялёначка»?
а) непазбежнай расплаты за несумленнае жыццё;
б) гуманізму, чалавечнасці беларускіх сялян;
в) яднання прыгнечаных народаў у барацьбе супраць расійскага царызму.
3. Як ставіліся вяскоўцы да Бартака Саска?
а) паважалі за працавітасць, уменне весці гаспадарку;
б) не любілі, баяліся яго з-за цяжкага характару, зласлівасці;
в) лічылі чалавекам нядобрым, бо разбагацеў хітрасцю і сквапнасцю.
4. Чым былі выкліканы няўдачы ў жыцці Бартака?
а) бязлітасны, пыхлівы гаспадар не мог разлічваць на дапамогу аднавяскоўцаў;
б) неспрыяльнымі прыроднымі ўмовамі;
в) новы пан ладзіў гульні мясцовых чыноўнікаў, захапіўся выпіўкамі і гульнямі ў карты, а сродкаў і часу на вядзенне гаспадаркі не заставалася.
5. Якія былі адносіны сялян да Тралялі і Тралялёначкі?
а) любілі, паважалі Тралялю, апекавалі яе дзіця;
б) імкнуліся іх пазбягаць.
6. Якую выяўленчую функцыю выконваюць у апавяданні Францішка Багушэвіча імянныя прозвішчы (Сасок, Прыбалдоў, Траляля, інш.)?
а) праз іх аўтар падкрэслівае сутнаснае ў характары і паводзінах герояў;
б) прозвішчы паказваюць індывідуальнасць вобразаў, іх пераканаўчасць і запамінальнасць.
Достарыңызбен бөлісу: |