13. Беларусь мае дзясяткі сакральных сымвалаў, назоваў і аб'ектаў. Адным з найбольш вядомых сакральных сымвалаў Беларусі зьяўляецца Крыж Эўфрасіньні Полацкай (1161 год). Адным зь вялікі сакральных сымвалаў Беларусі зьяўляецца таксама Абраз Маці Божай Вострабрамскай (XVI ст.) у Вострай Браме ў Вільні.
14. Другім гістарычна-геапалітычным непрыяцелем Беларусі, які выступаў у тандэме з расейскай імпэрскай палітыкай і застаецца такім па сёньняшні дзень ёсьць Нямеччына. Кожны беларус мусіць ведаць, што немцы былі і будуць заўсёды супрацоўнічаць з Расеяй супраць Беларусі. Беларусь ім перашкаджае каб сумесна з Расеяй прыціснуць Польшчу, і яны гатовыя аддаць Беларусь Расеі, каб узяць Польшчу ў абцугі. Такая іх геапалітыка. У 90-х гадах місію гэтай нямецкай геапалітыкі выконваў у Беларусі Ганс Георг Вік.
15. Беларусы мусяць дбаць пра адзінства беларускай нацыі, пра ўмацаваньне яе дзяржаўнасьці, пра адраджэньне Беларускай мовы і культуры, пра разьвіцьцё адукацыі, тэхналягічнай эканомікі і ўласнай таннай энэргетыкі. Беларусы мусяць разумець, што іхны асабісты лёс зьвязаны зь лёсам іхняй дзяржавы і што сваю будучыню і будучыню сваёй краіны яны мусяць будаваць самы, дбаючы пра беларускае пра сваё.
10-01-2016.
Зянон ПАЗЬНЯК
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ і БНФ "Адраджэньне"
БЕЛАРУСКАЯСАЛІДАРНАСЬ http://www.bielarus.net, http://www.narodnaja-partyja.org,
================
ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ БЕЛАРУСУ
№ 1
25 гадоў таму векавое змаганьне за дзяржаўную незалежнасьць і волю Беларусі завяршылася перамогай Беларускага "Адраджэньня". 25 Жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай дзяржавай, паўнапраўным сябрам міжнароднай супольнасьці.
У выніку векавой расейскай акупацыі ворагі зьнішчылі (забілі, расстралялі, павешалі, згнаілі ў турмах і лагерах) мільёны беларусаў, вынішчылі маёмныя класы, рэлігію і набілітэт, спалілі беларускія кнігі, сфальсіфікавалі Беларускую гісторыю і галоўнае -- увесь час нішчылі Беларускую мову, імкнуліся зрусіфікаваць нашу краіну і сьцерці Беларускую нацыю з твару зямлі.
Нягледзячы на вялікія маскоўскія злачынствы, забойствы і вынішчэньні, нягледзячы на вялікія страты з боку беларусаў, ворагам не ўдалося зьнішчыць Беларускі народ. Але ў нашай краіне акупанты пакінулі шмат дрэннага ў выніку доўгай акупацыйнай антыбеларускай палітыкі, якая працягваецца цяпер антынацыянальным рэжымам Лукашэнкі пры падтрымцы Масквы.
Гэтае дрэннае ня толькі ў кепскіх, накінутых акупантамі звычках (п'янстве, брыдкай лаянцы, хамстве, непавазе да жанчыны і сталых людзей ды безгаспадарнасьці), але і ў збочаных, перакручаных уяўленьнях пра нашу гісторыю, Айчыну, культуру, міжнародныя дачыненьні і палітыку, і ўрэшце -- у няведаньні таго, што ворагі ўвесь час хавалі ад беларусаў, нішчылі і фальсіфікавалі, зьневажалі і хлусілі.
Ёсьць каштоўнасьці, падзеі, рэчы і зьявы, якія абавязкова павінен ведаць беларус, каб добра сябе адчуваць у роднай сваёй краіне.
* * *
1. Беларусь -- гэта наша зямля, наша Радзіма, наша Айчына, дзе мы, беларусы, зьяўляемся яе гаспадарамі спрадвеку. Гэта наша агульная Бацькаўшчына, за якую кожны беларус мусіць мець клопат, адказнасьць і гонар.
2. Найвялікшымі каштоўнасьцямі Беларусі ёсьць яе народ, дзяржаўная незалежнасьць, беларуская культура і Беларуская мова. Гэтыя каштоўнасьці трэба заўсёды падтрымліваць і абараняць.
3. Старажытным правобразам нашай дзяржавы была Полацкая дзяржава. Грунтам беларускай дзяржаўнасьці стала Вялікае Княства Літоўскае, якое рэалізавалася як беларуская культурная, рэлігійная і геапалітычная сіла са сталіцай у Вільні.
4. Беларуская нацыя існуе ў гісторыі і ў геапалітычных абставінах. Пастаянным гістарычным і геапалітычным ворагам беларусаў, Беларусі і старажытнага Вялікага Княства Літоўскага зьяўляецца Расея, Расейская імпэрыя. Расейская імпэрыя стварылася пасьля распаду Вялікай Мангольскай імпэрыі на тэрыторыі яе паўночнага ўлусу Залатая Арда, пераняла палітыку, мэнтальнасьць і геапалітычны сьветапогляд Арды.
5. Пастаянная вайна паміж беларускім Вялікім Княствам Літоўскім і ардынскай Масквой была з боку Масквы фармальна захопніцкай, але па сутнасьці -- гэта была вайна, накіраваная на поўнае вынішчэньне Беларусі і сьціраньне беларусаў з твару зямлі. Гэтая вайна мае экзыстэнцыяльны характар і працягваецца па сёньняшні дзень, і ня спыніцца, пакуль будзе існаваць Расейская імпэрыя.
6. Наша старажытная Беларуская дзяржава -- Вялікае Княства Літоўскае -- была краінай вольных людзей. Шляхта складала 20 адсоткаў насельніцтва. Сяляне не былі рабамі.
7. Масковія, Расея, Расейская імпэрыя, пачынаючы ад мангольскай Арды, была жортскай дэспатыяй з узаконеным рабствам, якое праіснавала да 1861 года.
"Прыгоннае права" для найменьня расейскага рабства было фальшывым тэрмінам. "Прыгонны" раб у Расеі ня меў ніякіх правоў, нават права на жыцьцё. Рабаўладальнік мог яго прадаць, купіць, прайграць у карты, вымяняць на сабаку і нават забіць.
Дваране ў Маскоўшчыне -- гэта не беларуская вольная шляхта, а прыслужнікі цара, якія самы сябе называлі "холопы государевы". Такіх дваран у Расеі было каля аднаго адсотка.
Асоба, стагоддзямі выхаваная ў рабскім грамадзтве, існуе ў Расеі па сёньняшні дзень і па-рабску разумее свабоду як агрэсію, беспакаранасьць і зьдзек над людзьмі.
8. Хрысьціянства было перанята продкамі беларусаў ад грэкаў і заходніх місіянэраў больш як тысячу гадоў таму. Цэнтрам старажытнага хрысьціянства ў Беларусі быў Полацак. Галоўны храм -- Полацкая Сафія (1040 - 1060 гг.).
9. Вольны характар Вялікага Княства Літоўскага спрыяў шматканфэсійнасьці беларускай рэлігійнай культуры. Яшчэ ў старажытнасьці беларускае грамадзтва сфармавалася як шматканфэсійная супольнасьць. Асноўным здабыткам гэтай супольнасьці былі рэлігійная свабода і канфэсійны грамадзкі мір.
10. У вольным Вялікім Княстве Літоўскім былі вольныя магдэбурскія гарады і гарадзкое самакіраваньне.
11. Дзяржаўнай мовай Вялікага Княства Літоўскага, на якой пісаліся дакуманты і мэтрыкі, была Беларуская мова.
Дзяржаўным гэрбам Вялікага Княства Літоўскага быў гэрб Пагоня.
12. Бел-Чырвона-Белы Сьцяг бярэ пачатак у глыбокай старажытнасьці як мадэфікацыя розных сьцягоў у Вялікім Княстве Літоўскім, ён быў сінтэзаваны ў пачатку ХХ-га стагоддзя як дзяржаўны сьцяг Беларусі пасьля аб'яўленьня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі (1918 год).
Достарыңызбен бөлісу: |