В контексте науки и культуры



бет30/44
Дата21.06.2016
өлшемі4.52 Mb.
#151034
1   ...   26   27   28   29   30   31   32   33   ...   44

Літаратура





  1. Багдановіч, М. Краса и сила / М. Багдановіч // Поўны збор твораў: у 3 т. – Т. 2. – Мінск, 1993.

  2. Біблія: Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету кананічныя ў беларускім перакладзе / пер. В. Сёмухі. – Duncanville, USA, 2002.

  3. Купала, Я. Збор твораў: у 7 т. / Я. Купала. – Т. 1: Вершы. Пераклады: 1904–1907. – Мінск, 1972.

  4. Лявонава, Е. «У вышыню сусвету, у глыбіню сутнасці…»: Канцэптуальнае адлюстраванне чалавека і свету ў творчасці Алеся Разанава / Е. Лявонава // Вандроўкі вакол самотнага сонца: Беларуская літа­ратура пачатку ХХI стагоддзя ў літаратуразнаўчых аглядах і эскізах. Зборнік артыкулаў. – Мінск, 2011.

  5. Разанаў, А. З апокрыфа ў канон: Гутаркі, выступленні, нататкі / А. Разанаў. – Мінск, 2010.

  6. Разанаў, А. Сума немагчымасцяў: Зномы / А. Разанаў. – Мінск, 2009.

  7. Сіпакоў, Я. Выбраныя творы: у 2 т. / Я. Сіпакоў. – Т. 2. – Мінск, 1997.

  8. Энциклопедический словарь экспрессионизма / гл. ред. П.М. Топер. – М.: ИМЛИ РАН, 2008. – 735 с.



З.І. Траццяк (Полацк, ПДУ)
Адлюстраванне Першай сусветнай вайны вачыма «я»-апавядальнікаў

у творах вялікай апавядальнай формы Э. Хемінгуэя і М. Гарэцкага
«Ваенныя» раманы Э. Хемінгуэя (Ernest Miller Hemingway, 1899–1961) і М. Гарэцкага (1893–1938) як аб’ект даследавання вылучаны невыпадкова. Асноўным крытэрыем адбору паслужыла не толькі прыналеж­насць мастакоў слова да аднаго пакалення, прысутнасць значнай колькасці тыпалагічных сыходжанняў у тво­рах празаікаў пра Першую сусветную вайну, але і наяўнасць некаторых рыс, што сведчаць пра падабенства стратэгічнай мэты развіцця літаратурнага працэсу ЗША і Беларусі ў першай трэці ХХ стагоддзя. Яна асацыя­валася з набыццём самабытных рыс і пацверджаннем вартасці на фоне англійскай, рускай, польскай і ўкра­інскай літаратур. Тэматыка, прынесеная вайной, вылучалася навізной і неардынарнасцю, а гэта спрыяла ства­рэнню ў нацыянальным прыгожым пісьменстве аповесцей, апавяданняў і раманаў, што адрозніваліся ад кніг папярэднікаў і сучаснікаў перш за ўсё з Еўропы.

Адной са значных рыс, што характарызуе творы вялікай апавядальнай формы Э. Хемінгуэя і М. Гарэцкага, з’яўляецца раскрыццё падзей Першай сусветнай вайны праз назіранні «я»-апавядальніка. Падобная арганізацыя мастацкага тэксту сведчыць пра імкненне пісьменнікаў занатаваць «суб’ектыўны» погляд удзельніка вайны на падзеі на фронце і ў тыле. Можна пагадзіцца з меркаваннем А. Іванова, які лічыў, што «значнасць ваеннай прозы знаходзіцца менавіта ў тым, што яна ўяўляе сабой спробу перадаць адчуванне непасрэднага ўдзельніка бою, а не толькі карціну бітвы “аднекуль з боку”» [1, c. 18]. Таму пра­заікі пазбягаюць стварэння панарамных карцін адыходу баявых адзінак, не выкарыстоўваюць падрабяз­ных характарыстык бытавога становішча на лініі фронту, адмаўляюцца ад абмалёўкі маштабных баявых аперацый. Прэрагатыва аддаецца прыватным поглядам персанажа-апавядальніка на новае і надзвычай­нае: тое, што кідалася ў вочы не абагульненай масе людзей, а пэўнаму пратаганісту, светапогляд якога паступова змяняецца. Падобны падыход дапамагаў пісьменнікам пераацаніць папярэднія ўяўленні пра вайну, падаць яе рэчаіснасць у новым ракурсе.

М. Гарэцкі вызначае мірнае і ваеннае быццё пераважнай большасці сваіх «я»-апавядальнікаў катэго­рыяй «інтэлігентнасць», што ўключае ў сябе адукаванасць, складаную душэўную арганізацыю і патрэбу ў самарэфлексіі. У пэўнай ступені дадзеныя параметры прысутнічаюць і ў характарыстыцы пратаганістаў Э. Хемінгуэя. У адрозненні ад беларускага празаіка, ён успрымае гэтыя рысы «я»-апавядальніка як дадзенае, тое, што не патрабуе напружання душэўных сіл персанажаў. Дзеючым асобам-амерыканцам не прыходзіцца адстойваць права на адукацыю, пакутваць ад барацьбы ў сабе «дзвюх душ». Ім не так складана знайсці салі­дарных спадкаемцаў, якія выказваюць недавер «амерыканскай мары». М. Гарэцкі вызначае быццё Лявона За­думы спрадвечнай адзінотай і мэтанакіраванай барацьбой за ідэалы нацыянальнага адраджэння, якое немаг­чыма без культу навукі і адукацыі. «Я»-апавядальнік беларускага празаіка з болем заўважае, што часцей за ўсё набытыя веды становяцца прыступкай да доўгачаканага сынам беларускага селяніна «панства». Паводле пісь­менніка, толькі адзінкі здольныя да ахвяравальнага прысвячэння сябе слугаванню Бацькаўшчыне, а не рэалі­зацыі эгаістычных памкненняў.

Фрэдэрык Генры, Джэйк Барнс, Лявон Задума – персанажы-творцы. Феномен творчага ўспрыман­ня свету дазваляе дзеючым асобам адчуць унікальнасць на фоне іншых, пацвярджае іх індывідуальнасць на татальнай вайне, а празаікам ён дазваляе сканцэнтравацца на «аспектах пазасацыяльнага ў чалавеку, свядома засяроджанага толькі на сваім унутраным жыцці, уласных комплексах» [2, c. 63].

Пісьменнікі падкрэсліваюць неабходнасць пакут і адзіноты для самарэалізацыі творцаў (Фрэдэрык Генры стварае аповед пасля смерці блізкага чалавека1). Спецыфікай часу тлумачыцца ўспрыманне твор­часці як абсурду. Пасля знішчэння духоўных каштоўнасцей на сусветнай вайне яна не ўспрымаецца як сродак дасягнення бессмяротнасці, не дазваляе носьбіту адчуць абсалютную свабоду.

Творчая індывідульнасць «я»-апавядальнікаў Э. Хемінгуэя і М. Гарэцкага вызначаецца шэрагам тыпалагічна блізкіх рыс. Напрыклад, пісьменнікі прымушаюць персанажаў правесці аналогіі паміж вы­нішчэннем чалавека на вайне і масавым забойствам жывёлы2. Паказальна, што для характарыстыкі гэтага працэсу ў абодвух выпадках можна выкарыстаць лексічную адзінку «бойня» (‘stockyard’). Дзеючыя асобы заўважаюць іррацыянальны характар забойства ў сучасным ім свеце і падкрэсліваюць, што чала­век, які набыў вартасць матэрыялу вайны, проста сыходзіць у зямлю.

Марнасць ваеннай рэальнасці ўзмацняецца праз вобраз ненароджанай маладой істоты, што ўзнікае ў рамане «Бывай, зброя!» і аповесці «Ціхая плынь». Параўнальна-тыпалагічнае даследаванне эпізодаў з мёртванароджаным сынам Фрэдэрыка Генры і забітымі да з’яўлення на свет ягнятамі3 паказвае: празаікі заўважаюць, як вайна знішчае і сучаснасць, і будучыню, бо апасродкавана забірае жыцці будучых пака­ленняў.

Маладая істота, што гіне на вайне (ці з яе прычыны), пачынае ўспрымацца як алюзія на біблей­скага агнца-ахвяру. Калі ў Э. Хемінгуэя мёртванароджаны сын Фрэдэрыка Генры – агнец, якога прынеслі ў ахвяру да нараджэння, то ў М. Гарэцкага – салдаты прыпадабняюцца звычайным авечкам. Іх забойства на вайне мала падобна да рытуалу. Беларускі празаік праводзіць паралель з банальнымі, будзённымі дзе­яннямі бацькоў Хомкі і знішчэннем навабранцаў. Яднае назіранні Э. Хемінгуэя і М. Гарэцкага ўсведам­ленне таго, што агнец – гэта не ахвяра, што выкупіць грахі. Ён становіцца адным з іх, абцяжарвае сум­ленне чалавецтва.

Асаблівае абурэнне празаікі і іх «я»-апавядальнікі адчуваюць, калі пастаўленую на канвеер бойню спрабуюць схаваць за «словамі “святы”, “славуты”, “ахвяра” і “дарэмна”»4 [5 c. 169] (у выпадку з Э. Хе­мінгуэем), выразам «удостоиться пострадать за веру, царя и отечество» [6, c. 38], ці разважаннямі пра «Бога, любоў, павіннасць, праўду, ідэал» [7 c. 528] (калі разглядаць творы М. Гарэцкага). Паводле пісь­меннікаў, на бойні не застаецца месца ні для ахвяравальнасці і гераізму, ні для сантыментаў і прыгожых выказванняў, там кіруюць разлік і адсутнасць эмоцый. Кожны з персанажаў, хто не разумее гэтага, ці спрабуе адагнаць такую думку, займаецца самападманам. Дайсці да гэтай высновы, усвядоміць і сфарму­ляваць яе, каб пазней выказаць на людзях, патрабуе мужнасці і вытрымкі, якія ўспрымаюцца за каштоў­насць на полі бою.

Падагульняючы вышэйсказанае, Э. Хемінгуэй і М. Гарэцкі хаця і звяртаюцца да вобраза «механіч­нага чалавека ў камплекце з запчасткамі» [8, c. 168], сутнасць існавання якога была раскрыта у 1912 г. у маніфесце Ф.Т. Марынеці, такая перспектыва развіцця чалавецтва выклікае ў іх непадробны жах. Ад­сюль і ўзнікае жаданне канцэнтраваць творы на персанажах з тонкай духоўнай арганізацыяй, якія, з аднаго боку, больш за іншых пакутуюць на вайне, а, з другога, павінны быць здольнымі захаваць у сабе гуманістычнае незалежна ад абставін.

У выпадку калі вартасць чалавечага жыцця знікае на татальнай вайне, катэгорыя «гераічнае» не можа не трансфармавацца. У творах Э. Хемінгуэя5 і М. Гарэцкага назіраецца зніжэнне яе вартасці. Аме­рыканскі празаік дазваляе сабе ў рамане «Фіеста» паказаць як абыходзяцца з баявымі медалямі. У раней­шай літаратурнай традыцыі яны асацыяваліся з паняццямі «гонар», «годнасць», «мужнасць» і «адвага». Для Майка Кэмпбэла («страчанага» пратаганіста) медалі – аб’ект куплі-продажу, якія вартыя быць разда­дзенымі жанчынам лёгкіх паводзін. Фрэдэрык Генры ў рамане «Бывай, зброя!» заўважае, што адчувае сябе няўтульна, калі чуе размовы пра самаахвяраванне і гераізм. Падобныя разважанні засведчыць і М. Гарэцкі, персанажы якога не ганарацца, атрымаўшы медаль. Узнагарода за гераізм страчвае першапа­чатковы сэнс, бо іх, паводле празаіка, атрымлівалі і тыя, хто рызыкаваў жыццём, і тыя «“праўдзівыя героі” – падпрапаршчык Х. і старшы феерверкер Z., якія пасылалі па розных справах пад кулі ніжніх чыноў, а самі “рабілі” ў акопе і закапвалі лапатачкамі» [6, c. 72].

У абсалютнай меншасці ў кнігах празаікаў апынуліся персанажы, што быццам бы з асалодай пры­маюць удзел у працы бойні-вайны (Эторэ Марэці з рамана «Бывай, зброя!», Баркер з аповесці «Снягі Кі­ліманджара» Э. Хемінгуэя, генерал з аднайменнага апавядання М. Гарэцкага, некаторыя афіцэры з «За­пісак»). Іх светапогляд супярэчыць уяўленням «я»-апавядальнікаў. Нягледзячы на тое, што пісьменнікі вымагаюць ад іх апераваць паняццямі «гонар», «мужнасць», «самаахвярнасць» і «гераізм», яны, як і Фрэ­дэрык Генры, Джэйк Барнс і Лявон Задума, скептычна ставяцца да іх. У выпадку з Марэці, Баркерам і генералам утылітарны падыход да жыцця, прафесійныя амбіцыі і ілюзіі выходзяць на першы план, а вы­сокія словы становяцца той шырмай, за якой хаваюцца сапраўдныя памкненні. Э. Хемінгуэй і М. Гарэцкі падкрэсліваюць, што ўзнёслыя катэгорыі мінулых стагоддзяў у новых абставінах трансфармуюцца ў аб’ект сатырычнага адлюстравання.

«Я»-апавядальнікі празаікаў не толькі назіраюць за знішчэннем чалавека на перадавой: і Лявон За­дума, і Фрэдэрык Генры ў пэўных эпізодах прымяраюць на сябе ролю забойцы. У абодвух выпадках ахвярамі становяцца «свае» (рускія салдаты, якіх абстрэльвае іх батарэя; сержант-італьянец, што не вы­конвае загад і спрабуе збегчы ад вышэйшага па званні). Такая сюжэтная калізія дазваляе паказаць працу безасабовага механізма вайны, што падначальвае сабе свет і мала лічыцца з маральнымі ідэаламі чалаве­ка і традыцыйнымі каштоўнасцямі.

Пратаганісты, якія выпадкова забіваюць «сваіх», маюць абстрактнае ўяўленне пра афіцыйна вызнача­нага ворага. Галоўным антаганістам лейтэнанта Генры і тэлефаніста Задумы на полі бою становіцца смерць, што можа прыйсці з любой кропкі прасторы. Аўстрыйцы і немцы пагражаюць персанажам у меншай ступені, чым уласнае камандаванне, ваенная паліцыя і трыбунал. Па-сапраўднаму сутыкаецца з «ворагам» толькі Рускі М. Гарэцкага, каб высветліць, што на гэтай вайне паняцце «свой» набывае наднацыянальнае гучанне і выхо­дзіць за межы Траістага саюза ці Антанты. У выпадку з Э. Хемінгуэем вобраз ворага з’яўляецца ў сталай творчасці празаіка. У рамане «За ракой, у цені дрэў» палкоўнік Кантуэл заўважае: «Усю тую зіму ён цяжка хварэў на ангіну і забіваў людзей, якія прыходзілі з гранатамі, замацаванымі на рамянях партупеі, цяжкімі ранцамі з цялячай скуры і ў касках, якія нагадвалі кацялкі»6 [9, с. 30]. Ключавым, у дадзеным выпадку, можна лічыць слова «людзі». У цытаце не знойдзеш напамінку пра нацыянальную прыналежнасць ворага, няма і нянавісці хворага чалавека да тых салдатаў, што па волі лёсу і камандавання ідуць, каб забіць яго ці загінуць. Персанаж прыхавана спачувае ім, канцэнтруецца на бытавых дэталях.

Катэгорыя «свой» яднае людзей з падобным светапоглядам і вопытам. Паводле персанажаў Э. Хе­мінгуэя, «сваёй» можна лічыць асобу, якая спрабуе процістаяць цынізму і жорсткасці амерыканскай і агульнаеўрапейскай дабрапрыстойнасці, што абмяжоўвае волевыяўленне індывіда. У выпадку з пратага­ністамі М. Гарэцкага, гэта людзі, што як «я»-апавядальнік Лявон Задума, апантаныя ідэямі нацыяналь­нага адраджэння. Яны не жадаюць быць прынятымі ў грамадстве Расійскай імперыі, якое прыніжае іх годнасць. Для іх ворагамі становяцца «рускія патрыёты, родам з дробнае шляхты Магілёўскай губерніі» [10, с. 373], якія выракліся Радзімы.

Першая сусветная ў аднолькавай меры «чужая» і для амерыканскага і беларускага празаікаў, і для іх ключавых персанажаў (Лявона Задумы і Фрэдэрыка Генры). Калі пратаганіст М. Гарэцкага адразу разумее, што вайна нясе толькі разбурэнне, гвалт і нацыянальны ўціск, то галоўная дзеючая асоба Э. Хемінгуэя выму­шана развенчваць шматлікія ілюзіі. Пасля гэтага персанажу, выхаванаму на нормах канстытуцыі ЗША, ад­крываецца сапраўдны стан рэчаў: яго асоба страціла недатыкальнасць і перайшла ў разрад матэрыялу вайны. З гэтай прычыны Фрэдэрык Генры можа дазволіць сабе заключыць «сепаратны мір» і сысці з вайны. Перса­наж М. Гарэцкага такой магчымасцю не надзелены. Размова не ідзе пра катэгорыі кшталту «прысяга» і «тры­бунал», на якіх трымаецца вайсковая дысцыпліна. Герой амерыканскага празаіка трапіў у Еўропу з-за акіяна па ўласным жаданні; прывеліяваны статус адукаванага іншаземца ў арміі іншай краіны не дазваляў яму спа­знаць становішча шараговых удзельнікаў вайны (салдатаў, малодшых афіцэраў) і пранікнуцца іх перажыван­нямі. Яго выключнасць станавілася нябачным мурам, што аддзяляў амерыканца ад сяброў-італьянцаў. Пася­гальніцтва на яго жыццё пад Капарэта без дэмакратычнага следства і суда абурае пратаганіста.

Лявон, персанаж М. Гарэцкага, знаходзіцца ў іншай сітуацыі, бо бароніць родную зямлю, якой пагра­жае акупацыя. Паводле аўтарскай задумы, ён зняважліва ставіцца да вайны, расійскага войска, прапаганды. Свядомае прыніжэнне яго нацыянальнай годнасці апалагетамі імперскай палітыкі, што ажывіліся ў 1914 г., выклікае прыкрыя пачуцці. Нягледзячы на гэта, М. Гарэцкі падкрэслівае, што для дадзенай дзеючай асобы салдацкі абавязак і гонар не ператвараюцца ў прадмет для пагарды, а парушэнне ім прысягі немагчыма.

Лявон ад продкаў-сялян атрымаў у спадчыну меркаванне, сэнс якога заключаўся ў наступным: не вы­канаць афіцыйнае абяцанне, прынятае ва ўрачыстых абставінах – «смяротны грэх, загуба душы і цела на гэ­тым і на тым свеце» [11, c. 200]. Персанаж разумее, што на вайне, акрамя забойства, існуюць і іншыя віды дзейнасці, якія забяспечваюць захаванне жыцця чалавека хаця б па адзін бок нічыйнай зямлі. Ігнараванне ці нядобрасумленнае іх выкананне згодна з нормамі беларускай маралі справа ганебная. Хаця персанаж і спра­буе рацыянальна падысці да традыцый мінулага, дыстанцыруецца ад любой рэлігіі, страціў веру ў магчы­масць божага пакарання і існаванне замагільнага свету, ён шчыра прысягае перад ваеннымі сябрамі. Здрада таварышу і абавязку − самае страшнае, што з ім (як з асобай здольнай перамагчы інстынкт самазахавання) можа стацца на вайне.

Сысці з вайны персанажу беларускага пісьменніка не дазваляе пачуццё асабістай віны за забойства чалавека (безуважна да яго нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці). Асэнсаванне факту ўдзелу ў «за­бойстве такіх жа нявольнікаў, як сам» [6, c. 72], робіць яго «прыкутым» да вайны лепей, чым прапаганда ідэй роўнасці і братэрства. Фрэдэрык Генры прыйсці да такой высновы змог бы пасля ўдзелу ў нейкай ваеннай аперацыі на перадавой лініі, бо яго быццё, узноўленае Э. Хемінгуэем, на першы погляд дапама­гала выратаваць жыцці, а не загубіць іх. Для хірурга Рынальдзі напрыканцы рамана «Бывай, зброя!» ста­новіцца відавочным, што яго аперацыі дапамагаюць забіваць людзей далёка ад фронту.

«Я»-апавядальнік Э. Хемінгуэя пачынае эвалюцыю ў адносінах да падзей вайны з успрымання іх як своеасаблівага аналагу спорту ці гульні. Такое прыпадабненне-ўзаемазамена – прыём няновы ў сусвет­ным мастацтве слова. Празаіка цікавіць не выхаваўчы эфект групавых гульняў, што фарміравалі ўяўлен­не пра духоўную мужнасць і фізічную дасканаласць, узаемападтрымку, годнае ўспрыняцце разгрому, ры­царскія адносіны да пераможаных. Хемінгуэеўскія героі (выхадцы з ЗША) засяроджваюцца на займаль­насці, карнавальнасці і відовішчнасці гульні-авантуры, што выпадкова можа выйсці з-пад кантролю і пераўтварыцца ў гульню са смерцю.

Для М. Гарэцкага і яго персанажаў (Лявона Задумы, прапаршчыка з апавядання «Генерал») вай­на – цяжкая і крывавая, бессэнсоўная і марная праца. Верагодней за ўсё, што беларускі празаік прыхо­дзіць да такой высновы не толькі абапіраючыся на рэаліі Першай сусветнай вайны, але і пад уплывам агульнаславянскага помніка даўняга пісьменства: «Слова пра паход Ігаравы», перакладам якога ён зай­маўся ў 1920–1921 гг. Яго назіранні за ваеннай рэчаіснасцю пераклікаюцца з эпізодам на Нямізе, у якім невядомы аўтар параўноўвае бітву з малацьбой.

Да ўспрымання вайны як працы і абавязку персанажы-выхадцы з ЗША, створаныя Э. Хемінгуэем, прыйдуць пазней: у драме «Трэцяя калона» і рамане «Па кім звоніць звон», што прысвячаліся грамадзян­скай вайне ў Іспаніі, на якой аўтар адчуў асаблівасці быцця шараговага ўдзельніка баявых дзеянняў. Пісьменніку нельга адмаўляць у спарадычным звароце да гэтай тэматыкі яшчэ ў рамане «Бывай, зброя!». Паралелі паміж вайной і працай праводзіць другасны персанаж – італьянец-механік Пасіні (нацыянальная прыналежнасць і род заняткаў маюць асаблівае значэнне). Ён не з’яўляецца выразнікам думак ні галоўна­га героя-апавядальніка, ні самога Э. Хемінгуэя – ганаровых лейтэнантаў на чужой вайне. Пісьменнік у першай главе твора падкрэслівае, што яго персанаж-амерыканец старонна назірае за італьянскай салдацкай масай, што праходзіць перад яго вачыма як група працаўнікоў. Замест завода ці фабрыкі яны накіроўва­юцца працаваць-забіваць на фронт.

Суб’ектыўнае ўспрыманне вайны як нечага чужога, таго, што абмяжоўвае чалавечую свабоду, у Э. Хемінгуэя і М. Гарэцкага рэалізуецца праз матыў «вайны-хваробы». Вайна ператварае фізічную аба­лонку чалавека ў поле бою, дзе ідзе барацьба за захаванне жыцця. Амерыканскі празаік больш разнастай­ны ў пераліку захвораванняў. У дадзеным выпадку, верагодна, на яго паўплывалі веды, атрыманыя ў юнацтве ад бацькі-ўрача, штодзённыя кантакты з параненымі ў Італіі, рэабілітацыя ў міланскім шпіталі7. М. Гарэцкі больш стрыманы, у яго ўспрыманні вайна асацыюецца з трасцай ці сухотамі (хваробамі вядо­мымі простаму беларусу).

Зварот да медыцыны не абмяжоўваецца пералікам хвароб на цялесным і духоўным узроўнях. З прычыны таго, што творы носяць аўтабіяграфічны характар, матыў ранення на вайне і рэабілітацыі ў ты­ле адыгрываюць у іх значную ролю. З аднаго боку, падрабязнае ўзнаўленне часу знаходжання ў шпіталі – даніна часу, калі медыцына інтэнсіўна развіваецца і тэарэтычнымі і практычнымі дасягненнямі змяняе чалавечае жыццё. З другога, недасканалы працэс эвакуацыі з поля бою, непрадказальнае ўздзеянне пры­мітыўнай анастэзіі і аператыўнае ўмяшальніцтва вымушаюць персанажаў шмат што перагледзець у стаў­ленні да сябе і іншых. Імі робіцца выснова: вайна можа знайсці і загубіць салдата за шмат кіламетраў ад перадавой лініі, а мара вайскоўца пра лёгкае раненне можа стацца трагедыяй.

Момант ранення перажываецца Фрэдэрыкам Генры, Джэйкам Барнсам і Лявонам Задумам як паў­навартасная смерць. Не столькі як смерць фізічная, колькі як духоўнае знікненне іх папярэдняй асобы. Пасля ранення кожны з персанажаў па-новаму пачынае ўспрымаць сябе і свет, бо для іх канчаткова зні­каюць парасткі павярхоўнага аптымізму і вера ў рацыянальнасць чалавечай істоты. З болем і крывёю сыходзяць многія нормы маралі. У пратаганістаў фарміруецца ўяўленне пра грамадскія нормы як нешта амаральнае, як тое, што непасрэдна прыводзіць да вайны паміж нацыямі і да вайны ў сабе. Знікае вера ва ўпарадкаванасць і рацыянальнасць жыцця і ўласнай прафесійнай дзейнасці (Фрэдэрык Генры, які ў Італіі навучаўся на архітэктара бачыць знішчаныя за адзін момант збудаванні – плод нечай фантазіі і працы; Лявон Задума ўсведамляе, што веды, набытыя ім у каморніцкім вучылішчы ідуць не на карысць, а на шкоду чалавеку).

Творчае мысленне Э. Хемінгуэя вызначаецца паралелямі, якія ён праводзіць паміж паталагічнай цяжарнасцю і вайной. Першыя спробы прасачыць сувязь назіраюцца ў журналісцкіх замалёўках з грэка-турэцкага ўзброенага канфлікту, віньетках і апавяданнях са зборніка «У наш час». Амерыканскі празаік дэталёва разглядае дадзены матыў у рамане «Бывай, зброя!». Ён трансфармуе ідэю пра тое, што цяжар­насць і вайна могуць несці новае жыццё. У сітуацыі пачатку ХХ стагоддзя нешта змяняецца і працэс нараджэння становіцца безвыніковай катастрофай-смерцю. Медыцынскія падрабязнасці, узноўленыя Э. Хемінгуэем, узмацняюць адчуванне повязі цяжарнасці і пакут ад крывацёку пасля раненняў. Асабісты вопыт пісьменніка падштурхоўвае яго да думкі, што і баявыя дзеянні, і спецыфічны стан жанчыны-спад­каемцы мужчыны на вайне перашкаджаюць апошняму весці нармальнае жыццё. Так узнікае жаданне ключавых дзеючых асоб збегчы ад вайны і пазбавіцца ад яшчэ ненароджанага дзіця (часам разам з буду­чай маці, стан якой нясе патэнцыяльную небяспеку).

Э. Хемінгуэя і М. Гарэцкага цікавіць не толькі духоўны, але і фізічны стан іх «я»-апавядальнікаў. Як істоты бія-псіха-сацыяльныя, яны не могуць не кантактаваць з прыродным асяроддзем. Дзеючыя асо­бы кшталту Лявона Задумы «раствараюцца» ў разбуранай вайной прыродзе, свае перажыванні яны рас­паўсюджваюць на кожны яе аб’ект. І, наадварот, змена, напрыклад, у надвор’і мае ўплыў на персанажа, бо ад яе залежаць не толькі адносна камфартабельныя ўмовы існавання салдата, але і яго душэўны стан. Для пратаганістаў Э. Хемінгуэя раслінны і жывёльны свет, метэаралагічныя з’явы, ландшафт вызнача­юць іх настрой, выклікаюць пачуццё заброшанасці ў іншы жорсткі ваенны свет. Поўнага атаясамлівання з прыродай не назіраецца. Нават ва ўступных старонках рамана «Бывай, зброя!» пейзаж створаны ста­ронным назіральнікам, якому неабходна прадказаць чытачу будучыя трагедыі, чым асобай, што супера­жывае прыродзе.

Пэўнай сэнсавай дамінантай твораў Э. Хемінгуэя і М. Гарэцкага становіцца дождж. Гэтая метэара­лагічная з’ява суправаджае самыя трагічныя моманты быцця «я»-апавядальнікаў. Паступова гэты вобраз набывае сімвалічнае значэнне, пачынае атаясамлівацца з дажджом, што выклікаў біблейскі патоп. Але калі патоп нясе чалавецтву збавенне ад грахоў, то дождж у празаікаў падкрэслівае малую верагоднасць іх выратавання ад наканаванага лёсам.

Часам прыродная прастора інкарпаруе элементы, створаныя рукамі чалавека. Надзвычайную ролю для «я»-апавядальнікаў амерыканскага і беларускага пісьменнікаў адыгрывае мост. Напярэдадні афіцый­нага абвяшчэння вайны і пачатку мабілізацыі вольнапісаны Задума накіроўваецца на пазіцыю: вартаваць безыменны чыгуначны мост праз Нёман. У межах твора дадзены нязначны элемент мастацкай прасторы набывае сакральныя ўласцівасці, бо пачынае ўспрымацца як мяжа, што падзяляе даваеннае мінулае і бу­дучыню, вядомае і невядомае, жыццё і смерць (у адпаведнасці з беларускай міфалогіяй, мост служыў сродкам устанаўлення сувязі з замагільным светам [13, с. 327 – 328]). Перайсці гэты мост персанажу не наканавана. У іншай сітуацыі апынуўся Фрэдэрык Генры. Паводле Э. Хемінгуэя, яго знаёмства з феноме­нам вайны было б няпоўным, калі б ён не паўдзельнічаў у адступленні пад Капарэта і не перайшоў праз мост у «замагільны» свет. Там яго чакаў не справядлівы суд Божы, а ваенны трыбунал. У тых абставінах персанажу не засталося нічога іншага, як кінуцца ў раку, каб збегчы ад растрэлу. Сімвалічнае амавенне сведчыла пра тое, што пратаганіст адмаўляўся ад сваіх папярэдніх уяўленняў, змываў грахі мінулага і нараджаўся да жыцця наноў.

Пераадоленне сябе і шматлікія пакуты на вайне выклікаюць у «я»-апавядальнікаў амерыканскага і беларускага пісьменнікаў пытанні «што яно?» і «за што?». Лексічнымі адзінкамі-адказамі становяцца «нізавошта» і «нішто», якія пачынаюць выкарыстоўвацца для характарыстыкі вынікаў чалавечага існа­вання і на вайне, і пасля яе заканчэння. Таямніцы чалавечага існавання і смерці, сутыкнуўшыся з «ваен­ным трансцэндэнталізмам, неспасцігальным імкненнем людзей да калектыўнага забойства» [14, с. 15], застаюцца не менш загадкавымі, аднак іх прыцягальнасць знікае. «Нішто» бязлітасна па сутнасці, яму няма справы да чалавека, яго звышнатуральная аб’ектыўнасць і недасягальная староннасць паралізуюць, бо асоба не можа пераадолець яго мяжу.

У выпадку з амерыканскім мастаком слова «нішто» (ці «nada» па-іспанску) у пасляваенным свеце з прычыны загадкавасці і ўсеагульнасці становіцца аб’ектам рэлігійнага шанавання, замяніўшы многія хрысціянскія каштоўнасці. Можа таму ў апавяданні «Месца, дзе чыста і светла» празаік прысвячае па­няццю надзённую пераніцоўку вядомай малітвы: Our nada who art in nada, nada be thy name thy kingdom nada thy will be nada in nada as it is in nada8 [93, с. 355]. Катэгорыя «нішто» становіцца ключавой для «страчаных» персанажаў у рамане «Фіеста».

Нягледзячы на зварот да паняцця «нішто», для Лявона Задумы – «я»-апавядальніка М. Гарэцкага – існуюць пэўныя каштоўнасці, якія засталіся практычна нязменнымі пасля Першай сусветнай вайны. Перш за ўсё гэта яго асаблівыя адносіны да Радзімы, змагацца за вызваленне якой – наканаванне перса­нажа. Для герояў Э. Хемінгуэя паняцце «бацькаўшчына» страчвае веліч, набывае негатыўныя канатацыі, размываецца і канчаткова знікае ў пасляваенным свеце, дзе амерыканец аднолькава добра адчувае сябе ў парыжскім кафэ, на карыдзе ў Іспаніі, на рацэ ў Мічыгане. У «Запісках…» М. Гарэцкага кожная буйная падзея на фронце разглядаецца праз прызму яе патэнцыяльнага ўздзеяння на Радзіму і народ, з якім Ля­вон Задума атаясамлівае сябе. Для амерыканскага пісьменніка сувязь са сваёй прагматычнай нацыяй і жыццё на радзіме хутчэй прыкры ўспамін, чым прадмет гонару, бо лепш і ён, і яго персанажы адчуваюць сябе там, дзе амерыканскі ўтылітарызм губляе моц (ваенная Італія, а пазней Іспанія).

У герояў Э. Хемінгуэя, што трапілі на вайну, няма не толькі Радзімы, але мінулага, сям’і. Зразуме­ла, меркаваць як Джэйк Барнс і Фрэдэрык Генры жылі ў ЗША, можна карыстаючыся гісторыямі пра Ніка Адамаса ці апавяданнем «Салдацкі дом» пра Гаральда Крэбса. Але гэта будзе гістарычным фонам, што не зможа раскрыць матывы іх учынкаў і жаданне накіравацца ў Стары Свет. Вытлумачыць гэта можна асабістымі адносінамі празаіка да бацькоў і іранічна-песімістычным стаўленнем да грамадства, параліза­ванага «амерыканскай марай». Яно спрабавала абмежаваць творчую асобу нормамі пурытанскай маралі. Для М. Гарэцкага сям’я з’яўляецца неад’емнай часткай роднай прасторы, залішне ідэалізаваць яе ён не збіраецца, але і шукаць у ёй заганы здаецца яму немэтазгодным. Аспрэчванне бацькоўскіх каштоўнасцей носіць канструктыўны характар, бо мэтай у дадзеным выпадку становіцца не столькі жаданне пацвер­дзіць сваю вартасць у вачах сям’і, колькі патрэба дапамагчы, удасканаліць яе існаванне. Мінулае для кож­нага персанажа твораў вялікай формы беларускага пісьменніка вызначае яго існае вымярэнне, зразумець якое мажліва толькі ў кантэксце ўсяго жыцця.

Калі персанажы Э. Хемінгуэя спрабуюць збегчы ад родных, пакінуць сваю краіну, то Лявон (Кузь­ма) Задума разумее, што толькі дома яму дадзена магчымасць для самарэалізацыі. Яго ваенны вопыт не становіцца тым мурам, што адгароджвае яго ад суайчыннікаў. Нават калі яны і не разумеюць траўмы франтавіка, родныя спрабуюць дапамагчы яму. Для персанажаў-беларусаў вяртанне да мірнага жыцця патэнцыяльна больш простае, чым для герояў Э. Хемінгуэя. Ім наканавана вытрымаць яшчэ адно (як вы­светлілася пазней, больш разбуральнае) выпрабаванне падзеямі і вынікамі 1917 г.

Своеасабліва рэалізуецца ў творах празаікаў апазіцыя «тыл – фронт». Для персанажаў Э. Хемін­гуэя тыл асацыюецца з ЗША, амерыканскім грамадствам і сям’ёй. Жывучы ў спакоі «недзе там», абапі­раючыся на ўласную недасведчанасць у трагізме чалавечага існавання, амерыканцы на чале з В. Вільса­нам выступаюць ініцыятарамі грамадска-палітычных і сацыяльных змен сусветнага маштабу. Нават калі празаік адкрыта не выказвае такіх меркаванняў, яны добра чытаюцца ў падтэксце яго твораў.

У выпадку з М. Гарэцкім, яго ўяўленні пра тыл больш разнастайныя. З аднаго боку, тыл асацыю­ецца з арміяй цывільных: чыноўнікаў, урачоў і медыцынскіх сясцёр, арыстакратыі, высокіх армейскіх чыноў, што прымаюць лёсавызначальныя рашэнні за некалькі соцень кіламетраў ад лініі фронта. Запамі­нальна-крытычна яны пададзены ў «Камароўскай хроніцы» і «Запісках салдата 2-й батарэі N-скай арты­лерыйскай брыгады Лявона Задумы». У той жа час тыл можа быць сялянскім. Ён для персанажаў бела­рускага празаіка з’яўляецца тым месцам, куды можна вярнуцца. Калі хемінгуэеўскія героі пакутуюць ад карэнных змен, што адбыліся на радзіме за той час, пакуль яны адсутнічалі, то пратаганісты М. Гарэц­кага заўважаюць, што вайна не можа парушыць стваральнай працы іх родных. Нягледзячы на мабілі­зацыю, галечу, лінію фронта, што няўпынна набліжаецца, селянін жыве спрадвечным жыццём. І хаця ўлюбёны персанаж беларускага пісьменніка – Лявон Задума – у Прусіі пабачыў іншы лад жыцця, дзе да­мінантамі сялянскага быту былі чысціня, педантычная акуратнасць, арыентацыя на ўдасканаленне сель­скагаспадарчай працы, ён па-іншаму пачынае ставіцца да беларускай вёскі. Яе заганы выклікаюць боль, аднак яе стойкасць і імкненне да жыцця ўражвае такога крытыка сялянства, як Лявон Задума. М. Гарэцкі падкрэслівае змены поглядаў персанажа ад крыўды і сораму за ўласны народ да расчаравання ў яго патэнцыяле, што вылілася ў няздзейсненае самагубства (аповесці «У чым яго крыўда?» і «Меланхолія»). У рэшце рэшт, уражаны стойкасцю народа на вайне, Лявон Задума разумее, што ён невыпадкова звязаў жыц­цё з ім, што мэта яго існавання – дапамога «грубым і цёмным», у якіх закладзены выбітныя здольнасці.



Прырода ўзброенага канфлікту, які адлюстроўваецца Э. Хемінгуэем і М. Гарэцкім, прадвызначыла пэўныя тыпалагічныя сыходжанні ў іх творах. Сярод іх варта адзначыць стварэнне негатыўнага вобраза вайны, пазбаўленага гераічнага пачатку; адсутнасць персанажа-ворага, які б вызнаваў процілеглыя ка­штоўнасці і быў надзелены адрозным светапоглядам; прызнанне наканаваным ворагам не столькі реаль­ных асоб, колькі зброі і смерці, што выклікаецца вайной-канвеерам; адлюстраванне стану адчужанасці персанажа ад самога сябе, як выніку ўздзеяння безасабовага механізму вайны. Адмоўна пісьменнікі ўспрымалі татальны ваенны канфармізм, які знішчаў каштоўнасць чалавечай асобы. Раскрыць падзеі 1914–1918 гг. пісьменнікі вырашаюць не праз нагрувашчванне батальных сцэн, а праз зварот да ўнутра­нага быцця «я»-апавядальніка, які пачынае негатыўна ставіцца да забойства чалавека на перадавой.
Літаратура


  1. Иванов, А. Первая мировая война и русская литература 1914–1918 гг.: этические и эстетические аспекты: aвтореф. дис. … доктора филологических наук: 10.01.01 / А. Иванов; Институт мировой лите­ратуры имени А.М. Горького РАН. – М., 2005. – 42 с.

  2. Тарасава, Т. Шляхі даследавання быцця чалавека ў мастацкай сістэме М. Гарэцкага / Т. Тарасава // Весці БДПУ. Серыя 1. – 2011. − № 3. – С. 63 – 67.

  3. Ernest Hemingway. Selected Letters. 1917–1961 / еd. by C. Baker. – The Ernest Hemingway Foundation, 1981. – P. 9 – 20.

  4. Гарэцкі, М. Камароўская хроніка / М. Гарэцкі // Збор твораў: у 4 т. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1986. − Т. 4. – С. 5 – 309.

  5. Hemingway, E. Farewell to Arms / E. Hemingway. – СПб.: Каро, 2004. – 413 с.

  6. Гарэцкі, М. На імперыялістычнай вайне (Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы) / М. Гарэцкі // Збор твораў: у 4 т. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1985. − Т. 3. – С. 5 – 128.

  7. Гарэцкі, М. Скарбы жыцця / М. Гарэцкі // Выбраныя творы. – Мн.: Кнігазбор, 2009. – С. 524 – 550.

  8. Маринетти, Ф.Т. Технический манифест футуристской литературы / Ф.Т. Маринетти // Называть вещи своими именами: Программные выступления мастеров западно-европейской литературы ХХ в. / сост., предисл., общ. ред. Л.Г. Андреева. – М.: Прогресс, 1986. – С. 163 – 168.

  9. Hemingway, E. Across the River and into the Trees / E. Hemingway. – Dell Publishing Company, New York, 1971. – 194 p.

  10. Гарэцкі, М. Пагранічны інцыдэнт на Амуры / М. Гарэцкі // Збор твораў: у 4 т. – Мн.: Мастацкая літа­ратура, 1984. − Т. 1: Апавяданні 1913–1930. – С. 372 – 376.

  11. Гарэцкі, М. Прысяга / М. Гарэцкі // Збор твораў: у 4 т. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1984. − Т. 1: Апавяданні 1913–1930. – С. 195 – 202.

  12. Адамовіч, Г. Мастацкая рэальнасць журботнай прасторы шпіталя (па творах Максіма Гарэцкага і Ан­ры Барбюса) / Г. Адамовіч // ХVIII Гарэцкія чытанні. Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць. (Прысвячаюцца 110-годдзю з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага) Матэрыялы чытанняў. Мінск, 11 чэр­веня 2010 г. – Мн., 2010. – С. 40 – 46.

  13. Валодзіна, Т. Мост / Т. Валодзіна, Л. Дучыц, С. Санько // Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоў­нік / склад. І. Клімковіч. – 2-ое выд., дап. – Мн.: Беларусь, 2006. – С. 327 – 328.

Васючэнка, П. Зачараванасць «патаемным». Максім Гарэцкі і сімвалізм / П. Васючэнка // Роднае сло­ва. − 2003. − № 2. – С. 12 – 15.



Юмористическое литературоведение

А.В. Коротких (Полоцк, ПГУ)
ЛУКОМОРФИЗМ В ПОЭЗИИ АЛЕКСАНДРА ГУГНИНА
Поначалу лирический герой поэзии Александра Гугнина предстает перед нами как обыкновенный поедатель лука, далекий от постижения его философской сути:
Несу свой крест, и в поте ЛУК свой ем…9
Однако библейская реминисценция, содержащаяся в процитированной строчке, показывает, что лирический герой не так прост, он способен задумываться о смысле бытия. В стихотворении из цикла «Банальные экспромты» лирический герой уже не только переваривает пищу, но и задает вопросы:
Но что важнее: ЛУК? любовь?

Увы… И этого не знаю…10
Лирический герой начинает наблюдать за любимым растением. Он покорён стойкостью лука, оставшегося в земле зимовать, но не давшего себя уничтожить морозам и ветрам. Зеленые луковые перья на высвободившихся из-под снега грядках   вот зримое и осязаемое доказательство торжества жизни. В стихотворении «Весенний ЛУК» поэт выражает свое восхищение:



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   26   27   28   29   30   31   32   33   ...   44




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет