Крыжовы шлях
СТАЦЫЯ І.
Езус асуджаны на смерць
-
О, чалавеча! Стань на калені,
Кінь позірк на крыж -
Там наш Пан у вялікім цярпенні
За нашы грахі… Ну чаго ты маўчыш?
-
За здраду Юды сзрцам боль адчуў
“Юда, пацалункам выдаеш ты Бога”, -
Гэтыя словы Езус пачуў,
Падумаў, што значыць крыжа дарога.
-
За каго гэты крыж? За цябе. За мяне.
Ён пакорна ўзяў на плечы.
Ён нашы грахі і правіны нясе,
А несці павінен ты, чалавеча.
-
Людзі крычалі Пілату “Распні!”
Іх ён спрабаваў супыніць
Не слухаў натоўп: ”Вараву вярні!”
Ну, што яшчэ можна было тут зрабіць?
-
Адказны за смерць зусім не Пілат,
Судзіў жа не ён, а людзі судзілі
І кожны ў тым вінават:
Абвінавацілі мы і да крыжа прыбілі.
-
Езус цярпліва прымае прысуд,
Бо любіць нас і ахвяруе жыццём
І просіць Айца і ўвесь Божы люд
Яго любоў – праўдзівеўшае пачуццё.
СТАЦЫЯ ІІ.
Езус бярэ крыж
-
Пакорна ўзяў крыж і на плечы ўзваліў,
Пайшоў па дарозе, да смерці пайшоў.
Хоць за сваё жыццё благога не зрабіў,
А зараз сам ідзе пакорна,каб памерці.
-
Ідзе Езус не за сябе, а за нас
Дзікую расплату яму ўчынілі,
Але ёсць надзея, што прыйдзе час,
Калі зразумеем, што мы натварылі.
-
Пан Езус бярэ крыж на плечы свае,
Бо ведае: у крыжы збаўленне свету.
І ты не стой на раздарожжы, чалавек
Ідзі за ім, забыўшыся пра звонкую манету.
-
Бяры свой крыж і праз ўсё жыццё
Ідзі з ім на плячах і ведай:
Якім бы цяжкім не было жыццё,
Езус паможа несці крыж грахоў і бедаў.
-
Праз нашыя зямныя цяжкасці, цярпенні
Наш смутак, боль, хваробу і нястачу
Здабудзем мы збаўленне і свабоду,
А разам з імі - вечнае ў небе шчасце.
-
Дай жа мне ласку, каб без наракання
Мог несці крыж сваіх зямных пакут,
Змог вынесці жыцця выпрабаванні
І адчуваць заўсёды,што блізка Пан.
СТАЦЫЯ ІІІ.
Езус падае першы раз
-
Сын Божы ўпаў,але крыж не адкінуў.
Чалавек жа - стаіць і смяецца над Ім.
А ці было,каб Бог каго пакінуў?
Бог паможа заўжды і мне, і табе, і ўсім.
-
Усім памагае,бо вельмі нас любіць,
Сына Адзінага даў нам на збаўленне,
Хоць сам жа ведаў ,што Езуса пагубяць
І Ен памрэ ў вялікім цярпенні.
-
Дзе сілы ўзяць для далейшай дарогі?
Такая спякота і сонца няўмольна пячэ.
Сталі непаслухмянымі рукі і ногі.
І пот з крывёю па твары, па спіне цячэ.
-
Крыж нашых грахоў вельмі цяжкі.
Скрываўлены Езус выбіўся з сіл.
Азвярэлыя людзі,служкі шатана
Прагнуць паскорыць шлях да магілы.
-
Ім усё роўна ,што гэта Сын Божы
Абразіць гатовы і ўдзень, і ўночы.
Ніхто з іх Езусу не дапаможа,
Грошы, забавы, віно засцілаюць ім вочы.
-
Божы Сын ляжыць ля ног народа;
Яны с’мяюцца і б’юць усё мацней,
Не разумеюць ласкі і волі Бога.
І Езус, падняўшы крыж, ідзе далей.
СТАЦЫЯ IV.
Езус сустракае сваю маці
-
О, Маці! Ці для таго ты нарадзіла Сына,
Каб здзекваліся тут над Ім?
Адзінага чакае халодная магіла,
А ты праз усе жыццё заўсёды поруч з Ім.
-
Твой Сын Адзіны - гэта сэнс твайго жыцця,
Твая надзея і любае дзіцятка.
Мільгаюць прад вачыма быццам з небыцця
Усе моманты жыцця і Езус – немаўлятка.
-
А зараз Сын Адзіны ідзе на смерць…
І кожны крок ,як рана новая на сэрцы.
Дарогі ж той няпройдзена і чвэрць,
А дзе ўзяць сілы,каб дайсці і не памерці.
-
О, людзі! Паглядзіце вы на МАЦІ,
Якая з любоўю нас чакае.
Няхай пачуюць у кожнай хаце,
І да яе звяртаюцца ў адчаі.
-
Ты, Маці, нас ніколі не пакінеш,
Ты любіш нас, даеш бязмерна ласку,
Заўсёды ў бядзе, холадзе абдымеш,
А мы лянімся часам маліцца да цябе.
-
Шчаслівы чалавек, які Марыю стрэне:
Маці літасцівая і паўная цярпення
Заўсёды выйдзе на дарогу і паможа
Дайсці да мэты і поўнага збаўлення.
СТАЦЫЯ V.
Сымон Кірынэец дапамагае Езусу
-
Напаткаўшы на дарозе Сымона,
Крыж узвалілі на плечы, ісці загадалі.
Не змог ён нічога сказаць у абарону
І моўчкі пайшоў, каб не забівалі.
-
Нёс і не ведаў, які быў шчаслівы,
Калі памагаў крыж валачы на гару.
Не хочучы, крыж панёс за Божага Сына…
А зараз паслухай, народ, што табе гавару.
-
Забудзьцеся, людзі, хоць на хвіліну
Пра болі, нястачы, дарогі свае,
Паспрабуйце на бліжняга позірк свой кінуць
І даць яму тое, чаго не стае.
-
Побач з намі хтосьці трывае,
А мы заўважыць і не хочам,
Кажам: ”Няхай Бог памагае,
А чым жа мы яму паможам?”
-
Матэрыльная праца не заўсёды патрэбна.
Нам не хапае ласкі , спагады,любові
А нашто чалавеку ўсё тое срэбра,
Калі на зямлі жыць не хочацца болей.
-
Адкрыем, людзі, вочы і ўбачым,
Што многія чакаюць дапамогі,
Суцешым тых,хто сумуе і плача
І гэтым крыж паможам несці Богу.
СТАЦЫЯ VI.
Верніка выцірае твар Езусу
-
Каб дабро людзям рабіць
Не абавязкова мець адвагу,
Нават няма каму цаніць
І аддаваць табе належную павагу.
-
Памятай,што Бог узнагародзіць,
Можа не адразу, праз вякі:
Дабро зробленае ад народзін,
Аж да смерці памагае чалавеку.
-
Спачатку і святую Вераніку прыніжалі
За яе здзейснены ўчынак,
А потым жа перапрашалі
У Бога для для душы шукаючы спачынак.
-
Ты мела моцную адвагу, Вераніка,
Калі твар выцерла Езусу:
Ён Бог - але і Сын жа Чалавечы.
Зрабіла ж гэта ты не пад прымусам.
-
Жанчыны! Дабро заўжды чыніце людзям,
Захоўвайце пабожнасць і павагу,
Няхаў спачатку ўсе смяяцца будуць
Бог падтрымае,дасць адвагу.
-
Святая Вераніка - наш узор.
Набожнасць той душы яе прыгожай
Выпрабаванням усім кажы наперакор:
“Дабро заўсёды пераможа!”
СТАЦЫЯ VII.
Езус падае другі раз
-
З кожным крокам ісці ўсё цяжэй,
Крыж грахоў да зямлі прыгібае,
Плач да Бога ляціць з грудзей
І Ён заўжды табе дапамагае.
-
А Сын жа Бога ідзе на Галгофу
На вачах усяго народа,
З кожным крокам слабее патроху:
Такіх мук не вынесе прырода.
-
А сонца пячэ ,адбіраючы сілы,
Не кожны зможа ў пакоры
Пракласці свой шлях да магілы,
Зведаўшы столькі мукаў і гора.
-
Над крыжам Езус другі раз упаў.
Дзе сілы ўзяць, каб далей змагацца,
Але тут Сымон Яму руку падаў
І дапамог зноў жа на ногі падняцца.
-
Ты падаеш пад цяжарам грахоў,
Але заўсёды Бог табе дапамагае.
І пралітая ў цярпенні кроў
Ад усіх грахоў нас абмывае.
-
Калі табе так дрэнна на душы,
Калі не хочаш нават жыць,
Хутчэй у храм ты паспяшы
Ён можа нас падняць і асвяціць.
СТАЦЫЯ VIII.
Езус суцяшае ерузалімскіх жанчын
-
Усе людзі павінны быць добрымі.
А мы, калі людзі, значыць таксама.
Калі гэта дабро ў сэрцы захаваем,
Мы сябе прыбліжаем да Пана.
-
Адны лепшымі сталі праз пост,
Другія - праз пакуту і цярпенне,
Трэція - малітвай будуюць мост,
Да свайго абвечнага збаўлення.
-
З некаторымі Бог жыве з дзяцінства,
Хтосьці дарослым Яго адкрываў,
Хтосьці ўбачыў Бога адзін раз
Толькі тады, калі паміраў.
-
А хтосьці не хацеў жыць з Хрыстом,
Уцякаў ад Яго куды толькі можна,
А цяпер жа загубленае жыццё
Не верне, бо ўжо вельмі позна.
-
Страцілі ўсё і гарэць ім у вечным агне,
Застаўся толькі плач і жаль.
Хрыстос казаў: ”Жанчыны! Не плачце па Мне,
А плачце па сабе і па сваіх сынах.”
-
Як тыя словы цяпер актуальны:
Было сказана тады, а жыве і цяпер.
Толькі ці ўспрыме кожны рэальна
Гэтыя словы, як словы сабе.
СТАЦЫЯ ІХ.
Езус падае трэці раз
-
Упаў Ён трэці раз, ужо апошні.
Амаль закончана цярнёвая дарога.
Хоць засталося шляху трошкі,
Але трывання і моцы трэба многа.
-
Што за відовішча такое?
Ляжыць Сын Божы ў людзкіх ног,
Скрываўлены ўвесь, у церневай кароне,
Але агеньчык любові Ён збярог.
-
Стварыў людзей падобных да Сябе…
А зараз трэці раз ляжыш Ты на зямлі,
Спагады не шукай у іх спагадзе,
Бо сэрца і душу аддалі д’яблу.
-
А што ты скажаш, чалавек?
Глядзі –ля тваіх ног Сын Божы.
Што станецца з табою на судзе,
Калі закончыш ты зямное падарожжа?
-
Цяпер пыхлівы ты і важны.
Сябе гаспадаром усяго ты лічыш
Але ці можаш ты адважна
Зірнуць на Божае аблічча?
-
Падумай, хто ты і які,
Ці годны ты таго,што Бог цябе не кінуў
Калені перад веліччу Яго схілі,
Перапрасі з пакораю за ўсе правіны.
СТАЦЫЯ Х.
З Езуса здзіраюць адзенне
-
Чалавек, аслеплены ненавісцю і помстай
Не толькі сам сябе, але і Бога
Можа высмяяць. Яму гэта проста.
Але ці ведае, што робіць ён, нябога?
-
”Магілы пабелены, племя змяінае,”-
Хрыстос казаў не толькі пра жыдоў:
Мы нашым крывадушшам і правінамі
З’яўляемся ўвасабленнем гэтых слоў.
-
Як часта мы адзін аднога абражаем,
Чужыя таямніцы ведаем і хлусім ,
І блізкіх нашых гэтым зневажаем,
Прасіць жа прабачэнне і не мусім.
-
Жаўнеры з Езуса адзенне зрываюць
І манету кідаюць, каб пазнаць,
Што ў выніку дзяльбы прыдбаюць,
Якую рэч з іх кожны можа атрымаць.
-
А тое, што яны так моцна раняць
І без таго параненае сэрца,
Зусім цяпер іх гэта не цікавіць:
Хай лепш ім штосьці застанецца.
-
І наляцелі на Езуса, як вароны,
І хочуць як найболей насаліць.
На галаве нясе цярнёвую карону
І толькі са спагадаю глядзіць.
СТАЦЫЯ ХІ.
Укрыжаванне Езуса
-
Акрываўлены ўвесь і пабіты,
Але не скарыўся ,галавой не панік,
Пан Езус да крыжа прыбіты,
А кожны наш грэх - гэта цвік.
-
У кожнага крыжа ёсць два бакі:
На адным вісіць Езус,
Якога мы ўкрыжавалі праз свае грахі.
А чый другі бок? - Падумай, нябога.
-
Магчыма ты павінен вісець тут
І ўсё жыццё правесці ў барацьбе,
Хрыста асудзіўшы, ты вынес прысуд
Не толькі Яму, але і сабе.
-
З аднаго боку разбойнік, таксама з другога
Зневажаў адзін кажаўшы: ”Спасі сябе і нас! ”
“Ён жа нічога не зрабіў благога”,-
Прамовіў другі яму ў адказ.
-
”А нас жа справядліва ўкрыжавалі:
Што кожны зрабіў – за тое дастаў.
Успомні пра мяне, як пойдзеш да Неба”,
Да Езуса ціха разбойнік сказаў.
-
А Езус прамовіў:“ Кажу запраўды
Сёння ж будзеш са Мной у раю.”
Паверыў разбойнік Яму на крыжы,
Душу Езусу даверыў сваю.
СТАЦЫЯ ХІІ.
Езус памірае на крыжы
-
Спыніся. Узнімі свій позірк.
Ты гэтага прагнуў? Скажы?
Няма ўжо дарогі назад.
Хрыстос знайшоў смерць на крыжы.
-
Ці задаволены ты перамогай?
Цяпер памірае не просты жыхар:
Памірае Хрыстос - Адзіны Сын Бога,
Неба, зямлі і цябе Валадар.
-
Табе адкрывалі вочы, каб бачыў;
Табе гаварылі, каб чуў,
А чым жа ты Яму аддзячыў,
Калі і віны сваёй не адчуў?
-
Гэта павінен быць ты на крыжы
І Бога прасіць паратунак.
Прызнайся,хаця бы сабе, скажы:
Ці не з сабою ты зводзіш рахунак?
-
Магчыма пазней ты будзеш прасіць
За ўсе грахі, што за жыццё зрабіў,
А што хацеў, не паспеў зрабіць
І сэрца сваё для святла зачыніў.
-
А нарэшце настане змярканне
І момант адзіны табе толькі жыць,
А ў сэрцы – адно шкадаванне,
Што так і не здолеў па – людзку пражыць.
СТАЦЫЯ ХІІІ.
Езус зняты з крыжа
-
Маці святая дала нам Сына,
Дала здаровага і поўнага сілы.
Яго забілі. А смерці прычына -
Тыя грахі, што ўсе мы ўчынілі.
-
Яго цяпер з крыжа здымаюць,
У кароне цярновай, з сэрцам прабітым,
Да Маці роднай на рукі вяртаюць.
Бралі жывым, аддаюць забітым.
-
Чаму ж не аддалі жывым?
А толькі цяпер, пасля смерці?
Што было нам патрэбна тады,
Калі за нас Ён мусіў памерці?
-
Ён ведаў, што людзі не могуць інакш
Мужна трываў і наперад ішоў,
А зараз памерлага рашыліся зняць.
Чалавек перамог. Чаго тут хацець?
-
Але ці навекі твая перамога?
Ці не памыліўся ты, здзейснеўшы так?
Па-чалавечы памёр, а Ён жа -Сын Бога.
І хутка ўбачыш ты гэтаму знак.
-
Але пакуль Ён ляжыць на зямлі.
Знялі з крыжа і на дол апусцілі;
Людзі зрабілі ўсё ,што маглі
І вельмі шкадуюць, што больш не зрабілі.
СТАЦЫЯ ХIV.
Езус у грабніцу пакладзены
-
На двары ўжо вечар. Хутка сцямнее.
Цёмна ў душы.Дзе знайсці паратунак?
Няўжо больш жыццё яго не заяснее?
Няўжо магіла - апошні прытулак?
-
Паклалі Езуса ў гроб і зачынілі.
Чалавек закрыў сам магілу Яго
І ўваход камянём завалілі.
А зможа адкрыць яе толькі сам Бог.
-
Мы зноў за Хрыстусам услед ідзём
Прайшлі ўсе стацыі. Іх чатырнаццаць.
Рэдка хто думаў хоць раз за жыццё,
Што іх магло б быць і пятнаццаць.
-
Пятнаццатая стацыя - наш Касцёл,
Бо кожны з нас у ім перажываў
Усе пакуты Хрыста ,усё жыццё:
Як Ён жыў, ішоў і паміраў…
-
Колькі падзей і часу прайшло? Нямала…
Колькі мінула народаў і рас…
Колькі жыло, нараджалася і памірала,
А зараз чарга на зямлі жыць для нас.
-
Праз сотні вякоў тут Езус жыве
І нас чакае ў кожны момант.
Пачуй, Ён заве менавіта цябе.
Няма любові ў свеце Божай роўнай.
Достарыңызбен бөлісу: |