Беларуская мова


АСАБЛІВАСЦІ ПЕРАКЛАДУ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ



бет8/19
Дата23.06.2016
өлшемі1.05 Mb.
#154759
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   19

АСАБЛІВАСЦІ ПЕРАКЛАДУ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

Пры перакладанні тэкстаў на беларускую мову трэба звяртаць увагу на наступныя асаблівасці:

1. Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным склоне (пацыента, доктара, але шалу, поту).

2. Адрозненне родавай прыналежнасці некаторых назоўнікаў у параўнанні з рускай мовай: боль (м.р.) – боль (ж.р.), пачак (м.р.) – пачка (ж.р.), подпіс (м.р.) – подпись (ж.р.).

3. Пры лічэбніках два, тры, чатыры ўжываецца форма назоўнага склону множнага ліку: два контрольных анализа – два кантрольныя аналізы, четыре лечебных массажа – чатыры лячэбныя масажы.

4. Недапушчальнасць ужывання ў беларускай мове дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі –уч(-юч), -ач (-яч), паколькі гэта суфіксы дзеепрыслоўяў. У такіх выпадках дзеепрыметнік неабходна замяняць дзеясловам: практыкуючы ўрач – урач, які практыкуе; ачуньваючы хворы – хворы, які ачуньвае.



5. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, прабачыць, дараваць кіруюць займеннікам ці назоўнікам у форме давальнага склону: дзякаваць брату, прабачыць суседцы, дараваць вучню.

6. Дзеясловы смяяцца, жартаваць, кпіць, дзівіцца, здзекавацца кіруюць назоўнікам ці займенніка у форме роднага склону з прыназоўнікам з: смяяцца з яго, жартаваць з сябра, дзівіцца з надвор’я.

7. Дзеяслоў хварэць і прыметнік хворы кіруюць вінавальным склонам з прыназоўнікам на: хварэць на грып, хворы на сухоты.

8. Дзеясловы маўлення, мыслення, пачуцця: гаварыць, шаптаць, думаць, марыць, клапаціцца і інш. – і ўтвораныя ад іх назоўнікі кіруюць назоўнікамі і займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам пра: думаць пра работу, непакоіцца пра дзяўчыну, марыць пра адпачынак.

9. Прыметнікі і прыслоўі ў форме вышэйшай ступені параўнання патрабуюць залежнага слова ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам за: дужэйшы за суседа, бліжэй за ўсіх, прыгажэй за яе.
Заданне 15. Спішыце словазлучэнні, завучыце род назоўнікаў.

Моцны боль (м.р.), густы накіп (м.р.), цяжкі пачак (м.р.), едкі гар (м.р.), бабульчына камода (ж.р.), чыгуначны насып (м.р.), старажытны летапіс (м.р.), неразборлівы подпіс (м.р.), горкі палын (м.р.), вялікі цень (м.р.), правы туфель (м.р.), складаны дроб (м.р.), насценны жывапіс (м.р.), салодкая какава (ж.р.), старая гусь (ж.р.), смачны яблык (м.р.), шэры пыл (м.р.), злы сабака (м.р.), стракаты шаль (м.р.) бязмежны стэп (м.р.), чарговы перапіс (м.р.), салдацкі шынель (м.р.), залаты медаль (м.р.).

СЛОВЫ З КАЛЬКАВАНЫМ ПЕРАКЛАДАМ І ЎЛАСНАБЕЛАРУСКІЯ
Вялікая колькасць слоў на рускай мове ў «Русско-белорусском словаре»1 мае два перакладныя варыянты: адзін з’яўляецца калькай з рускай мовы, а другі – уласнабеларускі. Прычым, часта калькаваны варыянт падаецца ў слоўніку першым, г.з. асноўным перакладам. І тым не менш, здаецца мэтазгодным выкарыстоўваць менавіта беларускамоўны варыянт пры перакладзе (ён выдзелены чорным шрыфтам), што з’яўляецца лагічным для мовы тытульнай нацыі.
акт – акт, дзея

алмаз – алмаз, дыямент

алоэ – алоэ, альяс

алоэвидный – алоэпадобны, альясападобны

багор – багор, бусак

башмак – башмак, чаравік

бедлам – бедлам, вэрхал

бедро – бядро, сцягно

безвыездно – бязвыезна, неадлучна

бездольный – бяздольны, гаротны

безрезультатно – безрэзультатна, безвынікова

белизна – белізна, бель

богослужебный – богаслужэбны, набажэнскі

бойня – бойня, разніца

болячка – болька, балячка

благословенный – благаславенны, благаславёны

бурение – бурэнне, свідраванне

буря – бура, навальніца

быстрее – быстрэй, хутчэй

быстро – быстра, хутка

величание – праслаўленне, велічанне

воронка – лейка, варонка

всезнайка – усёзнайка, усёвед

вырисовать – вырасаваць, вымаляваць

выборка – выбіранне, выбарка

выбривать – выгольваць, выбрываць

выверт – выкрутас, выверт

выводок – вывадак, кодла

выжатый – выціснуты, выжаты

вымолить – вымаліць, выкленчыць

вымостить – вымасціць, выбрукаваць

выпукло – выпукла, пуката

выродиться – вырадзіцца, звесціся

вырубить – вырубіць, высечы

выситься – высіцца, узвышацца

высосанный – высасаны, высмактаны

выстрел – выстрал, стрэл

высь – вышыня, высь

выхватить – выхваціць, выхапіць

глянуть – глянуць, зірнуць

гнусно – гнюсна, паскудна

гогот – гогат, рогат

голубить – галубіць, песціць, мілаваць

грабить – грабіць, рабаваць

грузоподъёмник – грузапад’ёмнік, грузападымальнік

губить – губіць, нішчыць

гузка – гузка, задок

гульба – гульба, ігрышчы

гулящая – гуляшчая, блудніца

гумус – гумус, перагной

гусеница – гусеніца, вусень

дарование – дараванне, здольнасць

дача – даванне, дача

дача – дача, летнік

дворец – дварэц, палац

дворцовый – палацавы, дварцовы

двоюродный – стрыечны, дваюрадны

двухслойный – двухслаёвы, двухпластовы

дебош – дэбош, буянства

десятикратный – десяціразовы, дзесяцікратны

детвора – дзетвара, дзятва

детище – дзецішча, тварэнне

доплата – даплачванне, даплата

дорисованный – дарысаваны, дамаляваны

дорубать – дасякаць, дарубліваць

дословно – даслоўна, літаральна

добавочный – дабавачны, дадатковы

добаловаться – дабалавацца, дадурэцца, дасваволіцца

доброволец – дабраволец, добраахвотнік

доволакивать – давалакваць, дацягваць

догладить – дапрасаваць, дагладзіць

докучать – дакучаць, назаляць

домащивать – дамошчваць, дабрукоўваць

допаянный – дапаяны, далітаваны

жухлый – жухлы, бляклы

заживление – загойванне, зажыўленне

зазывание – зазыванне, закліканне

зазываться – зазывацца, заклікацца

залог – залог, заклад

зарисованный – зарысаваны, замаляваны

зарубежный – зарубежны, замежны

зарубина – зарубіна, засечка

заря – зара, досвітак

заусенец – завусеніца, задзірына

заушница – заўшніца, свінка

захват – захоп, захват

загривок – загрывак, гагавіца

зачин – зачын, пачатак

зачинщик – зачыншчык, завадатар

зашелестеть – зашалястаць, зашамацець

зашторенный – заштораны, завешаны

звать – зваць, клікаць, гукаць

зелень – зелень, зеляніна

злословие – зласлоўе, абгавор

злоязычие – злоязычнасць, пляткарства

знать – ведаць, знаць

измазаться – змазацца, пэцкацца

коневод – конегадовец, канявод

конфорочный – фаерачны, канфарачны

крен – крэн, нахіл

кривотолки – плёткі, крыватолкі

кромсание – крэмзанне, крамсанне

крутой – круты, стромкі

каракули – крамзалі, каракулі

капелька – капелька, кропелька

кинолюбитель – кінааматар, кіналюбіцель

кукиш – кукіш, дуля

кусок – кусок, кавалак

коряво – карава, шурпата

костёр – касцёр, вогнішча

лесовик – лесавік, лясун

лесосека – дзялянка, лесасека

летучая мышь – лятучая мыш, кажан

любительский – аматарскі, любіцельскі

малопригодный – малапрыдатны, малапрыгодны

малорослый – маларослы, нізкарослы

малюсенький – малюсенькі, малюпасенькі

мельник – мельнік, млынар

местопребывание – месцазнаходжанне, месцапрабыванне

метелица – мяцеліца, завіруха

метелистый – мяцелісты, завірушны

мешать – мяшаць, перашкаджаць

молокосос – малакасос, блазнюк

мостильщик – масцільшчык, брукоўшчык

мостить – масціць, брукаваць

мохнатить – махнаціць, калмаціць

мохнатосць – махнатасць, калматасць

мохнач – махнач, кудлач

мохноногий – махнаногі, касманогі

мука – мука, пакута

мутить – каламуціць, муціць

мутнеть – каламуціцца, мутнець

мутность – мутнасць, каламутнасць

мысль – думка, мысль

мятый – мяты, камечаны

наволакивать – навалакаць, нацягваць

навязаться – прычапіцца, навязацца

нагаечный – нагаечны, бізуновы

нагладить – нагладзіць, напрасаваць

нагнутый – нагнуты, нахілены

награбить – награбіць, нарабаваць

надебоширить – надэбашырыць, набуяніць

надрать – надраць, надзерці

недорисованный – недарысаваны, недамаляваны

небритый – няголены, нябрыты

неверно – памылкова, няверна

намутить – намуціць, набаламуціць

напечатание – надрукаванне, напячатанне

неувядающий – нявянучы, неўвядаемы

неурожай – неўраджай, няўрод

неядовитый – неядавіты, неатрутны

неясно – няясна, невыразна

новоселье – наваселле, уходзіны

наследник – наследнік, спадчыннік

неполноценность – непаўнацэннасць, непаўнавартаснасць

нескромно – няскромна, нясціпла

незваный – няваны, няпрошаны

нездоровится – нездаровіцца, нядужыцца

нездоровье – нездароўе, хворасць

неизрасходованный – незрасходаваны, невыдаткаваны

некрутой – некруты, нястромкі

нестройно – нястройна, нязграбна

обаяние – абаянне, прывабнасць

облаять – набрахаць, аблаяць

обложение – абкладанне, аблажэнне

облокотиться – абаперціся, аблакаціцца

обривать – агольваць, абрываць

обрисовка – абрысоўка, абмалёўка

обритый – аголены, абрыты

обручаться – абручацца, заручацца

обшарпанный – абшарпаны, абдрапаны

община – абшчына, суполка

оленевод – аленевод, аленегадовец

опасаться – апасацца, асцерагацца

опасно – небяспечна, апасна

опилки – пілаванне, апілкі

осада – асада, аблога

осадный – асадны, аблогавы

осаживание – спыненне, асаджванне

осиленный – асілены, адолены

осиплость – асіпласць, сіпатасць

остатки – астаткі, рэшткі

остолоп – асталоп, ёлупень

отваживаться – адважвацца, асмельвацца

отзывать – адклікаць, адзываць

отзываться – адклікацца, адзывацца

отпуск – водпуск, адпачынак

отстраивание – адстройванне, адбудоўванне

ошеек – ашыек, каркавіна

парус – парус, ветразь

пережатый – пераціснуты, перажаты

перезалог – перазалог, перазаклад

пепелище – пажарышча, папялішча

перебивание – перапыненне, перабіванне

переборка – перабіранне, пераборка

перебрить – перабрыць, перагаліць

перевешанный – перавешаны, пераважаны

перевешивать – перавешваць, пераважваць

пережатый – перажаты, пераціснуты

переструганный – пераструганы, перагабляваны

перестроенный – перабудаваны, перастроены

переложенный – пераложаны, перакладзены

перелущенный – пералушчаны, пералузганы

перемазанный – перамазаны, перапэцканы

перемасленный – перамаслены, перашмальцаваны

перемащивание – перамошчванне, перабрукоўванне

переметить – перамеціць, пазначыць

перемостить – перамасціць, перабрукаваць

перемутить – перамуціць, перакаламуціць

перемятый – перамяты, перакамечаны

переодевание – пераадзяванне, пераапрананне

перепайка – перапайванне, пералітоўванне

перепалка – перапалка, лаянка

переправа – пераправа, перавод

перепробованный – перапрабаваны, перакаштаваны

перерасход – перарасход, перавыдатак

перетопить – перапаліць, ператапіць

печатание – пячатанне, друкаванне

письмо – пісьмо, ліст

погода – пагода, надвор’е

подживить – паджывіць, падгаіць

подживленный – паджыўлены, падгоены

подкалывание – падколванне, падшпільванне

подмащивание – падмошчванне, падбрукоўванне

подмечать – падмячаць, заўважаць

подрисованный – падрысаваны, падмаляваны

по-другому – па-другому, па-іншаму, інакш

подструганный – падструганы, падгабляваны

подточенный – падточаны, падвостраны

подтравленный – падтраўлены, падатручаны

поезд – цягнік, поезд

полноценность – паўнацэннасць, паўнавартасць

положенный – паложаны, пакладзены

полуразваленный – паўразвалены, паўразбураны

поминутно – памінутна, штохвілінна

помнить – помніць, памятаць

помутить – памуціць, пакаламуціць

помятый – памяты, пакамечаны

попадать – трапляць, пападаць

попусту – попусту, дарма

пора – пара, час

поры – поры, сітавіны

порыв – парыў, павеў

порытый – пакапаны, парыты

поскрипеть – паскрыпець, парыпець

постой – пастой, пачакай

предпосылка – прадпасылка, перадумова

приближенный – прыбліжаны, набліжаны

привёрнутый – прыкручаны, прывёрнуты

приданое – пасаг, прыданае

придаточный – прыдатачны, даданы

придраться – прыдрацца, прычапіцца

прилегать – прылягаць, прымыкаць

припаивание – прыпайванне, прылітоўванне

приподнимать – прыпадымаць, прыўздымаць

припоминание – прыпамінанне, нагадванне

приработок – прырабатак, прыробак

пририсованный – прырысаваны, прымаляваны

прорубка – прарубка, прасячэнне

проскрипеть – праскрыпець, прарыпець

прослоенный – праслоены, прапластаваны

проткнутый – праткнуты, праколаты, працяты

протыкание – пратыканне, праколванне

протяжно – працяжна, працягла

профессионально – прафесіянальна, прафесійна

профукать – прафукаць, праматаць

проходом – праходам, мімаходам

пройдоха – прайдзісвет, прайдоха

прокараулить– правартаваць, пракаравуліць,  прапільнаваць

промашка – промах, прамашка, памылка

пробривать – прабрываць, прагольваць

пробрить – прабрыць, прагаліць

прогадать – прагадаць, пралічыцца

пурга – пурга, завея, завіруха

пустяк – пусцяк, дробязь, глупства

путаться – путацца, блытацца

радиолюбитель – радыёаматар, радыёлюбіцель

разбалованный – распешчаны, разбалаваны

разбор – разбор, разбіранне

разборка – разборка, разбіранне

разбредаться – разбрыдацца, разыходзіцца

разбухание – разбуханне, набраканне

разбухнуть – разбухнуць, набракнуць

развинтить – развінціць, расшрубаваць

разгневанный – разгневаны, раззлаваны

разграбить – разграбіць, разрабаваць

раздетый – раздзеты, распрануты

раздружить – раздружыць, пасварыць

раздумывание – раздумванне, разважанне

разжаливать – разжальваць, расчульваць

разлаяться – разбрахацца, разлаяцца

разложение – раскладанне, разлажэнне

разложенный – раскладзены, разложаны

разложить – раскласці, разлажыць

разлютоваться – раз’юшыцца, разлютавацца

разматывание – раскручванне, размотванне

размотаться – раскруціцца, разматацца

разнородность – разнастайнасць, разнароднасць

разносортный – рознагатунковы, разнасортны

разносторонний – рознабаковы, рознастаронні

разодевать – прыбіраць, разадзяваць

разрисованный – размаляваны, разрысаваны

раскабалённый – раскабалены, разняволены

раскидистый – раскідзісты, разгалісты, разгаты

расколыхаць – раскалыхаць, разгойдаць

расстроивание – расстройванне, разладжванне

растить – расціць, гадаваць

растранжиренный – растранжыраны, змарнатраўлены

рвота – ірвота, ваніты

ребята – дзеці, рабяты

резво – рэзва, жвава

резвость – рэзвасць, жвавасць

резина – рызіна, гума

резиновый – рызінавы, гумавы

ровесник – равеснік, аднагодак

родословие – радаслоўе, радавод

рубеж – рубеж, мяжа

рыло – лыч, рыла

рыльце – лычык, рыльца

сбритый – збрыты, зголены

сбываться – збывацца, спраўджвацца, здзяйсняцца

свергать – звяргаць, зрынаць

свёрнутый – згорнуты, звёрнуты

свернуть – згарнуць, звярнуць

сверхскорость – звышскорасць, звышхуткасць

свинка – свінка, заўшніца

свободно – свабодна, вольна

свободомыслие – свабодамысласць, вольнадумства

связно – складна, звязна

сгодится – згадзіцца, спатрэбіцца

сдача (деньги) – здача, рэшта

сдрейфить – здрэйфіць, збаяцца

сдружиться – здружыцца, пасябраваць

сегодня – сягоння, сёння

сельский – сельскі, вясковы

семикратный – сяміразовы, сямікратны

семислойный – сяміпластовы, сяміслойны

сеноподборщик – сенападбіральнік, сенападбіральшчык

сердцевед – серцавед, сэрцазнавец

сермяга – сярмяга, світка

сзывать – склікаць, ззываць

сигануть – сігануць, скочыць

силком – сілком, гвалтам

скрип – скрып, рып

скрипучий – скрыпучы, рыпучы

скромный – скромны, сціплы

слобосилие – слабасілле, нядужасць

слой – слой, пласт

случать – злучаць, спароўваць

слученный – злучаны, спараваны

случка – злучка, спароўванне

слюнтяй – слюнцяй, слімак, размазня

смиловаться – змілавацца, злітавацца

собеседник – субяседнік, суразмоўца

соратник – саратнік, паплечнік

сочность – сакавітасць, сочнасць

спаянность – спаянасць, злітаванасць, згуртаванасць

специальный – спецыяльны, адмысловы

спешка – спешка, паспех

справиться – справіцца, здолець

срисованный – зрысаваны, змаляваны

ссутуленный – ссутулены, згорблены

статья – стацця, артыкул, крыніца

сходно – сходна, падобна

табак – тытунь, табака

таможенник – таможнік, мытнік

таракан – таракан, прусак

тёрка – тарка, цёрка

топор – тапор, сякера

точение – тачэнне, вастрэнне

транжир – транжыр, марнатравец

требуха – трыбуха, вантробы

трёхсторонний – трохбаковы, трохстаронні

троекратно – трохкратна, трохразова

тыкание – тыканне, торганне

убывание – убыванне, памяншэнне

угодник – угоднік, ліслівец

удобрение – удабрэнне, угнаенне

умащивать – умошчваць, выбрукоўваць

умыкание – умыканне, выкраданне

упоминание – упамінанне, згадванне

уразумевать – уразумяваць, уцямліваць

устроить – устроіць, зрабіць

уступать – уступаць, саступаць, паддавацца

утерпеть – уцярпець, вытрываць

учёт – учот, улік

фамилия – прозвішча, фамілія

филин – філін, пугач

финтить – круціць, фінціць

фистула – свішч, фістула

фистульный – свішчавы, фістульны

фланёр – фланёр, шлында

фланировать – фланіраваць, шлындаць

флюгер – флюгер, вятранік

форель – фарэль, стронга

фундамент – фундамент, падмурак

фундаментально – фундаментальна, грунтоўна

халатно – халатна, нядбайна

хватать – хватаць, лапаць

хлынуць – хлынуць, лінуць

хорошеть – прыгажэць, харашэць

хотение – хаценне, жаданне

хотеть – хацець, жадаць

хоть – хоць, хаця

хрустеть – хрусцець, храбусцець

хрястнуть – храснуць, трэснуць

царственность – царственнасць, велічнасць

чай – чай, гарбата

частушка – частушка, прыпеўка

чепчик – чэпчык, каптурык

черенковый – чаранковы, тронкавы

чертыхаться – чартыхацца, лаяцца

четырёхжаберные – чатырохжаберныя, чатырохшчэлепныя

четырёхслойный – чатырохслаёвы, чатырохпластавы

четырёхсторонний – чатырохбаковы, чатырохстаронні

чехонь – чахонь, чэшка

чикаться – валаводзіцца, чыкацца

чириканье – цырыканне, цвырканне

чистосердечие – чыстасардэчнасць, шчырасць

чистосортность – чыстасортнасць, чыстагатунковасць

чистота – чысціня, чыстата

членораздельно – членараздзельна, выразна

чтоб – штоб, каб

чуточку – крышачку, чутачку

чучело – пудзіла, чучала

шаг – крок, шаг

шагание – крочанне, шаганне

шагомер – крокамер, шагамер

шалаш – будан, шалаш

шампиньон – пячурка, шампіньён

шарканье – шорганне, шарканне

шевеление – варушэнне, шавяленне

шевельнуть – варухнуць, шавяльнуць

шерсть – шэрсць, поўсць, воўна

шпингалет – шпінгалет, зашчапка

шуба – шуба, футра

шубейка – шубка, футэрка

шубник – шубнік, футэршчык

шипение – шыпенне, сыканне

ширинка – прарэх, шырынка

шишка – шышка, гуз

шорох – шорах, шоргат



МЕДЫЦЫНСКАЯ ДАКУМЕНТАЦЫЯ
Узор 1.

МЕДЫЦЫНСКАЯ КАРТА № ____

стацыянарнага хворага
Дата і час паступлення ___________________________________

Дата і час выпіскі _______________________________________

Аддзяленне ____________________________ палата № ________

Пераведзены ў аддзяленне _________________________________

Праведзена койка-дзён ____________________________________

Віды транспарціроўкі: на каталцы, на крэсле, можа ісці (падкрэсліць)

Група крыві _________________ Рэзус-прыналежнасць _________

Дадатковае ўздзеянне лекаў (непераноснасць) _________________

________________________________________________________

(назва прэпарата, характар дадатковага дзеяння)



  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку _____________________________

__________________________________ 2. Пол _________________

3 Узрост _____(поўных гадоў, для дзяцей: да года – месяцаў, да 1 месяца – дзён)

4. Сталае месца жыхарства: горад, вёска (падкрэсліць)

______________________________________________________________

(напісаць адрас, пазначыць для прыехаўшых – вобласць, раён, нас.пункт, адрас сваякоў і № тэл.)

______________________________________________________________

5. Месца працы, прафесія ці пасада _________________________________

______________________________________________________________

(для навучэнцаў – месца вучобы; для дзяцей – назва дзіцячай установы, школы; для інвалідаў – від і група

________________________________________________________________________________________________

інваліднасці, ІАВ, так, не (падкрэсліць)

6. Кім накіраваны хворы __________________________________________

(назва лячэбнай установы)

7. Дастаўлены ў стацыянар па экстраных паказаннях: так, не праз _____     гадзін пасля пачатку захворвання, атрымання траўмы; шпіталізаваны ў     планавым парадку (падкрэсліць).

8. Дыягназ установы, якая накіравала _______________________________

_______________________________________________________________




Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   19




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет